Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
С к о т. Нікога... толькі я. Мяне завуць Скот. Я жыву тут непадалёку. Сяджу ў бары... А ты, бачу, новенькі. Толькі што прыехаў? Ты адкуль прыехаў?
К в е н ц і н. Гэта не мае ніякага значэння. Для мяне няма ніякай розніцы,
каму набіць морду. Хлопцу з Дэтройта ці з Філадэльфіі. Калі нам наканавана пабіцца, мы гэта зробім. He сумнявайся.
С к о т. Згода і мір, хлопча... Я не збіраюся з табою біцца.
К в е н ц і н. Якога чорта ты тады прывязаўся? Калі ў цябе ёсць дзелавыя прапановы — выкладвай, калі не — кульгай адсюль і не перашкаджай мне гаварыць з Богам.
С к о т. Ты сапраўды круты. Што ў цябе за трава, калі ты размаўляў з Богам?
К в е н ц і н. Трава ні пры чым. Калі чалавек стаіць на каленях і гаворыць з небам — вялікі грэх перашкаджаць яму... Я, трасцу табе ў бок, ужо хачу набіць табе морду. I ўсё зза таго, што ўсё тое, што я хацеў сказаць Богу, мне даводзіцца гаварыць табе, паршывы Скот.
С к о т. Скот Эйвары, дружа. А ты не хочаш падумаць аб тым, што Бог, да якога ты толькі што звяртаўся, стоячы вось тут на каленях у пыле, цябе ўжо пачуў. Я, можа, і ёсць пасланнік Бога. Я, можа, і заўважыў цябе тут толькі таму, што гэта промысел боскі. Ты аб гэтым не думаў?
К в е н ц і н. Гэта занадта складана для мяне... Ведаеш, я аб гэтым не думаў.
С к о т. А ці вядома табе ўвогуле, што такое думаць?
К в е н ц і н. О фак... Пачакайпачакай... не пачынай. Думаць не думаць... Хацець не хацець... Я ўжо аднойчы разважаў на гэтую тэму. Ведаеш, твая праўда... Мяне завуць Квенцін. Маці называе К’ю. Калі ты назавеш мяне Квінт, я не пакрыўджуся, але пры зручным выпадку добра змажу табе па мордзе.
С к о т. Што за дзіўнае імя?
К в е н ц і н. Калі маці мяне насіла, яна чытала кніжку пад назвай «Шум і шаленства». Дык вось там быў персанаж з імем Квенцін.
С к о т. Я чытаў гэтую кнігу. Але паслухай... Квенцін — жаночае імя. Так звалі там гераіню.
К в е н ц і н. Вово! Таму давай закончым аб гэтым... Заві мяне Таранціна. Гэта прозвішча майго біялагічнага бацькі. Кажуць, ён быў індзеец чэрокі. Я яго ніколі не бачыў. Другі мой бацька збег з адной распутніцай, калі мне было восем гадоў.
64
С к о т. Я цябе разумею. Сам бацьку ніколі не бачыў. Магчыма, ён быў страшэнны вырадак... Збег у Галівуд тысячу гадоў назад. А нас з маці і сястрой кінуў... Добра, Квінт, ці то К’ю, ці то Квенцін. Таранціна, адным словам. Якога чорта пра сумнае? Мы — тыповыя дзеці Амерыкі... Я спыніўся ў атэлі «Пінк Мэрылін». Там нармалёва. Утульна і ціха. Калі не знойдзеш прытулак, заходзь... Спытаешся Скота...
К в е н ц і н. Эй, пачакай, Скот. За якім чортам я яшчэ кудынебудзь пацягнуся? Я тут нікога не ведаю... Я з табой...
С к о т. А... ды ты ж тут упершыню? Тады табе давядзецца пасядзець ад заходу да усходу ў адным файным месцы. Тут побач ёсць адна канюшня, дзе здорава ўпраўляюць мазгі навічкам і прыезджым... Прапусцім па шкляначцы — і спаць.
Дзікі дэнс і скокі са стрыптызам. Квенцін і Эйвары сядзяць зусім п’яныя.
К в е н ц і н. Тут шыкоўныя цёлкі.
С к о т. Вово! Але не будзь лапухом, кожная з іх узнагародзіць цябе такім букетам, што потым не адчысціш наждаком.
К в е н ц і н. Я цябе зразумеў... Хахаха. Мне падабаецца тут.
С к о т. Гэта да тае пары, пакуль не прабіла паўночы і табе не прынеслі віскі ці то асліную мачу. Прыгажосць тут падманлівая. У гэтым горадзе заўсёды побач смерць. Напэўна таму тут кожны дзень жывуць як апошні. Ведаеш, якія прафесіі тут самыя папулярныя?
К в е н ц і н. Рэжысёр і прадзюсер.
С к о т. He. Псіхааналітык і святар. Першы грахі загладжвае, другі замольвае. Ёсць яшчэ варыянт — кока і гераін... Але гэта для экстрэмалаў.
К в е н ц і н. Так... у кожнага балота свае правілы.
С к о т. Калі хочаш ведаць... Галоўнае правіла Галівуда — не вер, не бойся, не прасі. Тут як у турме... I яшчэ адно — каб стаць кімнебудзь, тут трэба забыцца на сваё мінулае. Ты кім быў у мінулым?
К в е н ц і н. Вучыўся ў школе. Потым быў білецёрам у адным танненькім порнакінатэатры. А потым шэсць гадоў працаваў у відэапракаце.
С к о т. Зразумела... Паверыў у Амерыканскую казку... у мару... Яшчэ адзін, які зваліўся ўніз.
К в е н ц і н. Куды гэта ўніз?
С к о т. У жорны Галівуда, трасцу табе ў бок. Гэты храм стаіць на крыві. I яму патрэбны людзі. Да таго ж таленавітыя. Іншых Галівуд не прымае. Ад іншых у старых лядашчых вантробаў Галівуда пячайка. Ты таленавіты, Квенцін?
К в е н ц і н. Вядома, трасцу табе ў бок. Я рэжысёр. Я ведаю, як рабіць кіно. У мяне ёсць свае планы... і я дакладна ведаю, якая павінна быць мая кар’ера.
С к о т. Значыць, пойдзеш на закусь.
К в е н ц і н. Хопіць, дружа. Я веру ў сваю зорку і ўдачу.
С к о т. Усе зоркі — гэта чыесьці пляўкі на неба. У Галівудзе плюе прадзюсер. Ён цябе падыме, ён цябе і апусціць. Хаця спачатку ўсё ж такі апусціць.
К в е н ц і н. Я прыехаў не для таго, каб слухаць тваю бязглуздзіцу. Я прыехаў, каб стаць рэжысёрам.
С к о т. Месяц назад я прыехаў у гэты горад і вырашыў заваяваць яго паіншаму. Мая сястра напісала сцэнарый. Называецца «Шалёныя сабакі». Мне здаецца, што так. Нічога асаблівага. Гэта гісторыя пра неданоскаў, якія абрабавалі банк, а потым перагрызліся. I ўсё таму, што сярод іх аказаўся пацук. Коп, паліцэйскі, ну ты мяне разумееш. Я ўзяў гэты сцэнарый і прыехаў сюды. У Галівуд. Пашукаць шчасця. Мая маці памірае ад нейкай хваробы. Ёй патрэбна аперацыя... Калі гэты сцэнарый не купяць — яна памрэ. Гэта дакладна. Але мяне адсюль... паслалі. Я няўдачнік. У гэты чортаў Садом павінна была ехаць мая сястра, каб прабіцца. Але яна... яна не захацела пакідаць маці адну. Уяўляеш?! Яна мне не давярае. Я веру ў яе, а гэтая малалетняя дурніца не верыць у тое, што я дагледжу нашу маці. Увогуле дык мне напляваць, Квенцін. Мяне выгналі з чатырох студый. У дваццаці чатырох месцах мяне проста паслалі. Сказалі: сцэнарый напісаны не па правілах. А адна цётка ўсё ж такі прачытала... першыя дзесяць старонак. Яна сказала, што большай чарнухі ніколі не бачыла. Уяўляеш... Я чакаю адказ яшчэ з аднаго месца і зматваюся.. Ты разумееш, Квенцін, я прыеду дадому і пахаваю сваю мару аб нейкім там шчасці разам
65
са сцэнарыем і сваёй мамай. Квенцін... I ўсе яны — гэтыя распусніцы і наркаманы — таксама ўсё пахавалі... Квенцін, Квенцін, дружа... Ты будзеш здымаць добрыя фільмы, праўда ж?
К в е н ц і н. Скот, трасцу табе ў бок. Ды ты не ўяўляеш, які я клёвы рэжысёр. Ды з мяне так і пруць усякія ідэі. Вось што б ты сказаў, гледзячы на гэтых неданоскаў, якія сядзяць побач з намі. Метадычна набіраюцца? Як думаеш, якую гісторыю можна было б замуціць тут, вось зараз жа?
С к о т. Ну... я не ведаю... бойку якуюнебудзь.
К в е н ц і н. Правільна, дружа, бойку. Але менавіта так падумалі б дзевяноста дзевяць чалавек з сотні. А ты ўяўляеш, што было б... калі б гэта была бойка двух класных хлопцаў супраць... сотні вампіраў. I называлася ўся гэтая заварушка «Ад заходу да ўсходу», напрыклад. Ты ўяўляеш? Збіраюцца два хлопцы, пасля працоўнага дня, прапусціць па шкляначцы, а тут з усіх шчылін пачынаюць валіць усялякія мярзотныя стварэнні, як у «Чужых».
С к о т. He, Квенцін... Тады ўжо лепей хай гэта будуць два чортавыя браты, якія толькі што выйшлі з турмы, грабанулі банк, забілі тузін неданоскаў і ўзялі ў заложнікі святара.
К в е н ц і н. Выдатна, Скот.
С к о т. He... святара і яго прыгажуню дачку.
К в е н ц і н. Вово!.. і засадзіць ёй... А ў нейкі момант адзін з братоў, які ўжо даўно з глузду з’ехаў, у яе так і пытаецца: «А ці не хочацца табе, дзетка, яшчэ і...»
С к о т. He, Квенцін, хай гэтаму хлопцу заўсёды толькі здаецца, што гэтая цёлка гаворыць усё гэта менавіта яму...
К в е н ц і н. Выдатна, Скот. Нам абавязкова трэба зняць гэтую гісторыю.
С к о т. Ды гэта не гісторыя, Квенцін. Гэта дзярмо. У гэтым задзяўбаным Галівудзе ні адзін прадзюсер не пойдзе на гэта. Ён не стане рызыкаваць сваімі бабкамі, таму што такое кіно нязвыклае нашаму гледачу. Тупыя амерыкосы не пойдуць у кіно на куццю з усёй сваёй чортавай сямейкай.
К в е н ц і н. Ты што маеш супраць амерыканскіх сямеек, хлопча? Мне здаецца, ты памыляешся. Я гатовы суткамі рабіць кіно для маленькіх неданоскаў...
і іх бацькоў. Гатовы, праўда... прыпомніш мае словы. Я гатовы пайсці ў заклад на свой мезенец... даю яго на адсячэнне: народ за вушы не адцягнеш ад таго кіно. Яму не патрэбна больш тухляціна... накшталт серыяла «Якія не спяць у Сіэтле»...
С к о т. Таак... «У Сіэтле» — рэдкае дзярмо.
К в е н ц і н. Дай мне пачытаць твой сцэнарый. Дай.. і я, чорт, парву ўсіх, калі мне трэба будзе. Мы зробім з яго выдатны фільм.
С к о т. Перастань, Квенцін. Ты ж зусім хлапчук. Верыш у цуды. Цудаў не бывае. He сённязаўтра рассыльны прынясе паперку, на якой чорным па белым будзе напісана: «Ідзі на фіг, Скот Эйвары. Твая зляпаная гісторыя нічога не вартая». Едзь дадому гандляваць старымі шынамі ў магазінчыку старога Сміта. Табе не пашанцавала. Ты не той хлопец, які аднойчы раніцай прачнецца раптам знакамітым. Едзь дадому і вер у цуды рэінкарнацыі. Магчыма, у наступным жыцці ты станеш Будам, ці ўжо калі табе страшэнна пашанцуе, ты станеш Сцівенам Спілбергам.
З’яўляецца Джасцін.
Д ж а с ц і н. Эй, Квенцін, апамятайся. Гэта ж тыповы галівудскі лузер. Ён няўдачнік. Такія людзі гадамі ашываюцца ў барах, фантазіруюць, расказваюць, якія прадзюсеры вырадкі і свалата, співаюцца і здыхаюць ад наркаты. Квенцін, пашлі ты гэтага хлопца.. Ён напоіць цябе пракіслым мексіканскім бырлом і сцягне ў цябе бабкі.
К в е н ц і н (5 ’е Джасціна па твары). Скот, дзе твой сцэнарый?
С к о т. Я не веру ў цуды, Квенцін.
К в е н ц і н. Дзе твой сцэнарый, Скот?
С к о т. Ты не Сцівен Спілберг...
К в е н ц і н. Ды каціся ты са сваім Спілбергам... Скот Эйвары, Спілберг— дзярмо. Яго «Сківіцы» — дзярмо. Усё гэта дзярмо і гума. Я сам сабе Сцівен Спілберг. Назаві, назаві мне любы фільм... і я табе адкажу на любое пытанне. Хто, калі, колькі ў яго ўклаў, які прыбытак, хто на якіх здымках разбіўся... He... ну давай... ну што ты?.. Правярай маю прафесійную прыдатнасць. Я хачу, каб ты быў першы, хто
66
даведаецца, што такое Квенцін Таранціна.
С к о т. Ну... добра. У якім годзе быў зняты «Ілжывы цярноўнік»?
К в е н ц і н. У 1960. У галоўнай ролі Харві Кейтэль. Акцёр з дзікага захаду. У 1980 «Оскара» за выкананне ролі другога плана ў фільме «На грабяні хвалі». Праз два гады арыштаваны па падазрэнні ў забойстве прадзюсера кампаніі «Мірамакс». Вызвалены зза адсутнасці доказаў. У 1990 годзе арыштаваны за хуліганства і асуджаны на чатыры гады папраўчых работ у штаце Кентукі.