• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    О’Н і л. Квенцін, трэба больш рэзка дзейнічаць левай... Паслухай, чаму ты зноў спазніўся на дзве гадзіны?
    Квенцін.Ядатрохгадзінночы вышукваў старыя рускія камедыі.
    О’Н і л. Старыя рускія камедыі? Квенцін, ты поўны крэтын. Калі ты лічыш, што старую рускую камедыю можна ўперці якомунебудзь лоху з Бронкса, ты глыбока памыляешся. Я не сустракаў ніводнага ідыёта тут на ўсходнім узбярэжжы, які б разумеў тупы гумар рускіх.
    К в е н ц і н. Але ў мяне атрымаецца, містэр О’Ніл. Ідзём у заклад? Стаўлю дзесятку, якую я вам вінен, на тое, што да канца дня я здам тузін старых рускіх фільмаў якомунебудзь з нашых кліентаў.
    О’Н і л. Рабі што хочаш, Квенцін. I яшчэ... якога чорта ты зноў падсунуў містэру Слоўлі замест лёгкага порна шанхайскія баевікі?
    К в е н ц і н. Ды ад порна, нават цяжкага, містэра Слоўлі даўно ўжо не плюшчыць. Квонг Ху зробіць з гэтага старога лавеласа выдатнага хлопца, запомніце маё слова, містэр О’Ніл.
    О’Н і л. Добра, рабі, як лічыш патрэбным. Толькі прашу цябе, не прымушай сёння місіс Шэрбат браць на уікэнд падборку з маладым Шварцам. (Махнуў рукою і выходзіць.)
    К в е н ц і н. Кожны дзень мы з містэрам О’Нілам паўтараем адзін і той жа тэкст. Я выконваю ролю падначаленага, ён — майго грознага шэфа. Хаця, калі па шчырасці, ён выдатны хлапчына і ў яго заўсёды можна перахапіць дзесятку да зарплаты.
    Уваходзіць містэр Слоўлі.
    Добрай раніцы, містэр Слоўлі. Ці ўсё добра? Як бізнес?
    С л о ў л і. Бізнес у парадку. Каляровыя вырадкі паранейшаму лічаць за
    лепшае эканоміць пару баксаў і купляць у мяне лысыя шыны. Так змайстраваны чалавек, Квенцін. Мой бізнес вечны.
    К в е н ц і н. Ці спадабаўся вам фільм?
    С л о ў л і. Выдатная бойка. Ты ведаеш, гэты Вонг так на мяне падзейнічаў, што я ледзь не надаваў пад бакі сваёй суседцы місіс Шэбарт. Гэтая старая перачніца заўсёды выгульвае свайго нягеглага сабаку на маім газоне. Пасля «Разборкі ў Шанхайскай падземцы — 2» я ледзь стрымаўся, каб не пабіць ёй твар! Шкада, што ўжо была ноч, і я паленаваўся ўставаць з ложка.
    К в е н ц і н. О, місіс Шэбарт, добрай раніцы.
    Ш э б а р т. Прывітанне, яйцагаловы. Слоўлі, калі твая псіна яшчэ раз пераскочыць маю агароджу, я адарву яму яйца.
    С л о ў л і. Але ж гэта сука!
    Ш э б а р т. Тады я табе адарву яйца. Квенцін, дай мне падборку заняткаў па фітнесу. Твая Моніка Джонс выглядае як курыца квактуха. Містэр Слоўлі, спадзяюся, вы ўсё зразумелі? Калі ваш сабака яшчэ раз пераскочыць агароджу і нагадзіць у мяне пад арэлямі... я выклікаю паліцыю.
    С л о ў л і. Што? Ды гэта ты сама гадзіш у сябе пад арэлямі. Рэкс.
    Ш э б а р т. Ды я сама бачыла, як побач з Рэксам сядзелі вы, містэр Слоўлі, і паказвалі ёй, як правільна выкладваць на маім газоне какашныя змейкі.
    К в е н ц і н. Стоп!!!
    З’яўляецца Джасцін. Слоўлі і Шэбарт заміраюць.
    Д ж а с ц і н. Што, Квенцін, дасталі?.. А табе ж яшчэ стаяць дзевяць гадзін. Праз чатыры хвіліны прыйдзе містэр Кавальскі і спытаецца, ці няма дзіцячага порна. Ты адкажаш, што няма. А потым прыйдзе Джэсіка і пацягне цябе ў кафэ.
    К в е н ц і н. Заткніся, Джасцін. Я так болей не магу... Я хачу ўцячы...
    Д ж а с ц і н. Перастань, Квенцін. Цябе зноў адгавораць мама і Джэсіка. Ты будзеш тут да старасці. На, трымай дробныя, — купі сабе папкорну. Ты знойдзеш сваё маленькае шчасце ў арэхавай шкарлупіне і будзеш задаволены. Ты пастарэеш, забудзешся пра кіно і пачнеш гандляваць лысымі шынамі ў
    59
    магазінчыку Слоўлі, на скрыжаванні Паркер стрыт і 6й Авеню...
    К в е н ц і н. Заткніцеся. Лысыя шыны? Ды я лепш лом праглыну. (Джасцін знікае. Спрачальнікі ажываюць.) Я не дазволю відэасалон ператвараць у прыбіральню. Вымятайцеся абое... Гадзіць не гадзіць. Сачыце за сабой і за вашымі шалёнымі сабакамі. Трымайце... Я вельмі вам раю паглядзець рускую камедыю... Разам.
    Ш э б а р т. Чаму гэта я павінна глядзець рускую камедыю з гэтым падонкам?
    С л о ў л і. Гэта хто падонак? Я? Місіс Шэбарт, я папярэджваю апошні раз. У мяне дома чатыры відэакасеты з вашымі абразамі на мой адрас. Яшчэ адзін выпад у мой бок — і я заяўляю ў паліцыю.
    К в е н ц і н. Ціха. Спыніцеся. Глядзіце рускую камедыю і разам ганьбуйце рускіх. Вось тады вы дакладна будзеце ведаць, за што ненавідзіце адно аднаго.
    Ш э б а р т. Глядзець кіно з гэтым вырадкам — ды ніколі. (Выходзіць.)
    С л о ў л і. Ну, усё. Я іду ў паліцыю. Маё цярпенне лопнула. Яно лопнула як старая шына.
    О’Н і л. Квенцін, што ў нас з выручкай?
    К в е н ц і н. Яшчэ рана, містэр О’Ніл. (Уваходзіць містэр Кавальскі.) Містэр Кавальскі, мы не гандулюем дзіцячым порна. Дзіцячае порна забаронена. Калі вы не ведаеце, як адцягнуцца, — шыбуйце да місіс Шэбарт. Яны там з містэрам Слоўлі зараз будуць глядзець рускую камедыю. Станьце каля акна і падглядвайце. Большай сапсаванасці вы не знойдзеце.
    Кавальскі. Але ж, Квенцін, я хацеў узяць «Сківіцы» Спілберга.
    К в е н ц і н. «Сківіцы» Спілберга — дзярмо... Вядома, гэта таксама ненармальнасць... Акула на экране ўсяго пяць хвілін. Зроблена з мікрапорыстай гумы, а зубы з жоўтага пластыку. Навошта вам гэтая падробка?
    Кавальскі. Мнебхацелася, Квенцін, каб ты падрабязней расказаў мне аб мікрапорыстай гуме. Магчыма, у цябе дома ёсць якіянебудзь кніжкі аб гэтым. Ці мы маглі б пайсці да мяне і пашукаць штонебудзь падыходзячае ў маёй бібліятэцы. А калі не хочаш, мы паглядзім мой альбом марак. Ён такі важкі, такі вялікі... мой альбом марак.
    К в е н ц і н. He, містэр Кавальскі. Я не люблю маркі і ненавіджу бібліятэкі. Я заняты. Працую. Прабачце.
    Кавальскі. Штож, Квенцін, я зайду пазней. (Выходзіць.)
    К в е н ц і н. Каб на іх халера, на гэтых скажэнцаў. He выношу. Здаецца, узяў бы японскі самурайскі меч і пасек бы ўсіх.
    Д ж э с і к a. А як жа амерыканская паліткарэктнасць, Квенцін? Ты хочаш сказаць, што ты бы пасек усіх блакітных, Квенцін? А што было б тады з кіно, з модай, Квенцін? Хто будзе нас весяліць? 3 кім мы застанёмся жыць? Квенцін? 3 нуднымі натураламі?
    К в е н ц і н. He пачынай, Джэсіка, прашу цябе... I ў кафэ я не хачу.
    Д ж э с і к a. I ты зусім не хочаш, Квенцін?
    К в е н ц і н. Зусім. Зусім не хачу, Джэсіка.
    Д ж э с і к a. I ты зусім не хочаш, каб мы пасядзелі ў куточку кафэ, каб я на тваіх вачах ела блінцы з кляновым сіропам, а ты б глядзеў, як я запіхваю іх сабе ў рот, ды як бы я выцірала пальцы аб твае штаны... Квенцін?..
    К в е н ц і н. Я не хачу, Джэсіка, каб ты выцірала пальцы аб мае штаны. Стоп.
    Д ж а с ц і н. Прывітанне, мяне завуць Джасцін.
    К в е н ц і н. Ды ведаю я, што цябе завуць Джасцін.
    Д ж а с ц і н. Дык, значыць, да містэра Слоўлі? Гандляваць шынамі?
    К в е н ц і н. Я не хачу да містэра Слоўлі, Джасцін. Я хачу ўцячы. Я хачу ў Галівуд. Разумееш? Я хачу быць рэжысёрам...
    Д ж а с ц і н. Гэта цікава... хаця і старая песня. 3 гэтага месца падрабязней.
    К в е н ц і н. Канчай дурня строіць, Джасцін. Ты добра ведаеш: я хачу быць рэжысёрам. Маё першае кіно «Дзень народзінаў майго лепшага сябра» прайшло з фурорам... дома.
    Д ж а с ц і н. Калі не лічыць, што праектар два разы зажаваў плёнку, а твая мама заснула.
    К в е н ц і н. Мама заснула спецыяльна... каб мяне пакрыўдзіць. Кожны раз, калі я гляджу чыёнебудзь кіно, я разумею, што я магу зрабіць не горшае. Я здольны. Я гатовы давесці каму заўгодна і як заўгодна, што я рэжысёр класны.
    60
    Д ж а с ц і н. Але ж ты, Квенцін, доўбня. У цябе па прыродазнаўстве два.
    К в е н ц і н. Я проста пасварыўся з настаўлялкай. У Галівудзе пра гэта не спытаюцца. Там я змагу давесці, што я значу. Я праб’юся, вось пабачыш.
    Д ж а с ц і н. Гэта ўсяго толькі словы. Калі б ты сапраўды хацеў у Галівуд, ты б даўно паехаў... Табе хутка трыццатка. Ты так і будзеш здымаць «Дзень народзінаў лепшага сябра — 2, 3, 4» для сваёй мамы?
    К в е н ц і н. Перастань, гад, здзекавацца. Дапамажы...
    Д ж а с ц і н. Прабач, Квенцін, я магу ўладкаваць цябе толькі да містэра Слоўлі гандляваць шынамі. А ў Галівуд? Там талент патрэбен. Ці зад круглы. А ў цябе зад не круглы. У цябе ні таго ні другога...
    К в е н ц і н. Памажы, гад...
    Д ж а с ц і н. He, Квенцін. У Галівуд дабірацца ты павінен толькі сам. Там я табе наўрад ці дапамагу. Ва ўсякім выпадку, першы крок за табой. Ты надакучыў мне.
    К в е н ц і н. Але ж у мяне няма грошай.
    Д ж а с ц і н. Ды пайшоў ты. Зматаюся лепей у Расію. Вось там сапраўды ні ў кога грошай няма. Дапамагу якомунебудзь рускаму. Вось Валодзя Машкоў, напрыклад, — рускі Бандэрас — таксама ў Галівуд хоча.
    К в е н ц і н. Што ён тут рабіць будзе?
    Д ж а с ц і н. Бандытаў іграць.
    К в е н ц і н. А я?
    Д ж а с ц і н. Павінен жа нехта дапамагаць містэру Слоўлі... Да сустрэчы.
    К в е н ц і н. Доўбаны нігер!
    Д ж а с ц і н. Што? А вось гэта ты дарэмна, Квеніцн. Я ж магу пакрыўдзіцца. I, крый Божа, каб пра твае неасцярожныя слоўкі не даведаўся Самюэль Джэксан. Гэта сапраўды круты чорны хлопец. Калінебудзь папросім яго штонебудзь зрабіць, а ён — адмовіць. Трымай язык за зубамі, хлопчык. (Выходзіць.)
    К в е н ц і н. Джэсіка, мне трэба пагаварыць з табою аб адной справе. Толькі ніякага кляновага сіропу. Размова ў нас будзе сур’ёзная.
    Д ж э с і к а. Няўжо, Квенцін, гэта здарылася? Няўжо ты нарэшце вырашыў?
    К в е н ц і н. Так, я нарэшце вырашыў.
    Д ж э с і к а. Няўжо ты сур’ёзна гаварыў са сваёй мамай? He магу паверыць, што ў цябе хапіла мужнасці расказаць ёй, што я твая каханая.
    К в е н ц і н. He пра цябе зараз размова, дурніца.
    Д ж э с і к а. Прабач, мілы... пра нас, вядома... вядома ж, пра нас...
    К в е н ц і н. Джэсіка, у жыцці кожнага хлопца прыходзіць такая пара, калі ён павінен стаць мужчынам. Ён павінен памерацца сілаю з жыццём. Ён павінен кінуць выклік жыццю і... заваліць яго. Хлопцу трэба ўваліцца ў гэтае жыццё... і атрымаць ад яго на поўніцу. Інакш... інакш можна памерці цнатлівым, так і не зразумеўшы сапраўды, навошта ж ты нарадзіўся. Якое тваё прызванне, прыз... халера... прызначэнне... што ж яно такое — жыццё... і навошта ты нарадзіўся... гэта я ўжо сказаў...
    Д ж э с і к а. Квенцін, калі ты навучыўся так гаварыць, я пакахала цябе яшчэ больш. (Хоча пацалаваць яго.)
    К в е н ц і н. He збівай мяне, трасцу табе ў бок. Мне цяжка знайсці патрэбныя думкі.
    Д ж э с і к а. Добрадобра, мілы, я маўчу.
    К в е н ц і н. Я не хачу, Джэсіка, лежачы на смяротным ложы, думаць аб тым, што я нечага не зрабіў ці не паспрабаваў зрабіць. Я хачу загінуць у баі, Джэсіка. Я не хачу гадамі прадаваць касеты ці шыны для старых машын у магазіне містэра Слоўлі.