Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Н і н а. Надзея марная?
Самойлаў. He вартасумаваць, Ніна...
Н і н а. Бывайце.
Самойлаў. Бывайце. (Ніна выходзіць. Да Анжалікі). У яе што, сапраўды дзень нараджэння?
А н ж а л і к а. Зараз па базе праб’ю. (Гартае паперы.) Праўда.
Самойлаў. Восьдыктак... яку кіно.
А н ж а л і к а. Мабыць, цікавыя адчуванні... даведацца ў дзень нараджэння, што ты хворы на СНІД.
Самойлаў. Мгу...
А н ж а л і к а. Ты як думаеш, Самойлаў, яна будзе весяліцца?
Самойлаў. Гэтая? Нап’ецца, мабыць... I нагода ёсць. У нас, дарэчы, таксама ёсць нагода выпіць. Давай перарвёмся на абед.
Анжаліка ўстае і замыкае дзверы. Доктар выстаўляе на стол бутэльку каньяку.
А н ж а л і к а (прыносіць дзве прабіркі). Пацыенты прэзентуюць?
Самойлаў. He паверыш, сам купіў.
А н ж а л і к а. Што за прычына?
Самойлаў. Работузнайшоў.
А н ж а л і к а. Якую?
Самойлаў. Новую!
А н ж а л і к а. Гэта ясна. Калісь давай.
Самойлаў. Менеджэрам папродажы мабільных тэлефонаў.
А н ж а л і к а. Звар’яцеў?
Самойлаў. Магчыма... Толькі там зарплата чалавечая плюс працэнты ад колькасці продажу.
А н ж а л і к а. Дык ты што... зусім?
Самойлаў. Пакульштопасумяшчальніцтве. На выпрабавальны тэрмін. Сёння была гутаркасустрэча. Заўтра выходжу на работу.
Анжаліка. I пра што пыталіся?
Самойлаў. Як заўсёды: «А чаму Вы дохтурам не хочаце працаваць?»
Анжаліка. Аты?
Самойлаў. А сама штодумаеш?
А н ж а л і к а. Сказаў, што плацяць мала?
Самойлаў. Натуральна. Аяны мне: «Але ж ёсць камерцыйная медыцына!» Так. Толькі ў мяне няма ніякага жадання чакаць да сарака гадоў, калі мне дадуць вышэйшую катэгорыю і... месца ў камерцыйнай медыцыне.
А н ж а л і к а (пафасна). А як жа прызванне?
44
Самойлаў. Прызванне выдумалі пацыенты, каб не плаціць!
А н ж а л і к а (смяецца). Тут цябе не назвалі злым, цынічным і бяздушным?
Самойлаў. Нагэтыраз — не. Проста запрасілі на работу. Але часцяком на свой адрас чую, што я прагны, і з гэтай прычыны ў мяне ніколі не будзе грошай. А пакуль у мяне іх няма, яны чамусьці ёсць у некага другога.
А н ж а л і к a. Taro, хто меней напружвае свае ягадзіцы.
Самойлаў. Менавітатак.
А н ж а л і к а. Бедненькі ты мой, што ж я тут буду рабіць без цябе?
Самойлаў. Прыйдзе другі доктар. Лепей давай вып’ем за поспех безнадзейнай справы.
А н ж а л і к а. За развіццё камерцыйнай медыцыны? Або за тваю гетэрасексуальнасць?
Самойлаў. Проста занас, любімых. За тое, каб замест абстрактных гуманітарных каштоўнасцяў нам даставаўся кэш. У вялікіх колькасцях.
А н ж а л і к а. Давай. За кэш! (Чокнуліся, п’юць.) А інтэлігентныя людзі, між іншым, не чокаюцца.
Самойлаў (азіраючыся'). Дзе ты бачыш інтэлігентаў? (Абое смяюцца.)
А н ж а л і к а. Няўжо, Самойлаў, ты пойдзеш і не будзеш сумаваць без нас?
Самойлаў. Яшчэ як буду, асабліва без патаскух, у якіх сіфіліс плюс ВІЧ.
А н ж а л і к а. Фу, які ты гадкі!
С а м о й л а ў. А ты пытанні дурнаватыя задаеш!
А н ж а л і к a. А як жа наш раман у верасні?
Самойлаў. Дыкяж не паміраю. 1 нават у другую краіну не ад’язджаю. Усё будзе.
А н ж а л і к а {задуменнарамантычна). Няўжо няма пацыента, якога ты ўспамінаеш?
Самойлаў. Помнюхлопчыка, падлетка, які прыехаў з нейкай вёскі Гадзюкіна і пачаў савакупляцца з кім папала.
А н ж а л і к а. Без гандона.
Самойлаў. Без гандона.
А н ж а л і к а. На свежае мяса ўсе мухі паселі.
С а м о й л а ў. Я пытаюся ў яго: «Чаму ж без прэзерватыва?» А ён: «Дык жа секс у прэзерватыве, што кветкі нюхаць у процівагазе!»
Анжаліка. I пачаліся адны процівагазы. Без кветак.
Самойлаў. А ты? Помніш свайго любімага пацыента?
А н ж а л і к а. Так. Маленькі, худзенькі і лысы мужычок. Адным словам — Кашчэй. Заразіў дваццаць жанчын! Як высветлілася, бабы яму давалі, таму што... шкадавалі.
Самойлаў. Спагадлівыя ў нас бабы, толькі на галаву хворыя.
Анжаліка. А гэтая Віч?
Самойлаў. Звычайнае дзяўчо. Хіба што прозвішча цікавае.
Зацямненне.
Месца дзеяння — гасціная ў кватэры Нініных бацькоў. Той самы шыкоўны інтэр’ер. Толькі яшчэ з’явілася гітара. Яна стаіць ля сцяны.
Н і н а (сядзіць на падлозе, уткнуўшыся тварам у мужчынскую сарочку, удыхае яе пах). Ммм... ммм... ммм... ммм... (Бярэ тэлефонную трубку, набірае нумар.) Ало... Дзякуй... (Паўза.) Нічога. Я не гордая, сама званю, калі мне трэба... (Паўза.) Дзень нараджэння — журботнае свята... (Паўзаў Мне прысніўся белы анёл з чорнымі крыламі... (Паўза.) Гэта белая гарачка... (Паўза.) Я ў завязцы... (Паўза.) Усе вы, алкашы, так гаворыце... (Паўза.) Цяпер пастаянна... (Паўза.) Прыйдзі да мяне... (Паўза.) Сарочку табе аддам... (Паўза.) А я і нашу сама. Але вось вырашыла аддаць... (Паўза.) Прыйдзі, калі ласка... (Паўза.) Мне трэба нешта важнае табе сказаць... (Пачынае спяваць.)
Назначены свнданья на этом свете... Назначены свнданья в двадцатом
столетьн...
Мне трудно дышать без твоей любвн. Вспомнн меня, оглянмсь, позовн...
Тропмнка всё выше кружмла над бездной.
Ты помнншь лм тот поцелуй поднебесный?
Чнсло я не знаю, но с этого дня Ты светом н воздухом стал для меня...
(Паўза.) Па тэлефоне? Добра. Наколькі салодкі забаронены плод, многія даведваюцца з уласнага горкага вопыту. Помніш, калі мы з табою пасварыліся... Помніш?.. (Паўза.) Я не магу па тэле
45
фоне. Прыйдзі. Калі ласка... Я ніколі больш... Мне вельмі важна... (Паўза.) У кавярні? На сырнае фандзю? Сёння радыё абвясціла аб адкрыцці рэстарана «Сырная Дзірка». Пры жыцці я туды — не зайду. Яшчэ б кавярню «Салдацкі тваражок» арганізавалі... (Паўза.) Лепш да мяне. Сёння нікога няма дома. Я адна... (Паўза.) Учора на сэрцы ляжаў камень, сёння на душы кошкі скрабуць. Нават страшна падумаць, што можа быць заўтра... (Паўза.) Нішто так не збліжае, як сумеснае ванітаванне ў тазік гадзіны так са дзве запар... (Паўза.) Прыйдзі, мой белы анёл з чорнымі крыламі... (Кладзе трубку.)
Ніна сядзіць на падлозе, уткнуўшыся тварам у мужчынскую сарочку, удыхае яе пах.
Ммм... ммм... ммм... ммм... (Устае, пачынае кружыцца па пакоі.} Хачу набухацца да ружовых сопляў. Так, каб усе праблемы зніклі з круга маіх інтарэсаў, так, каб я радавалася першаму сустрэтаму, і мы разам пайшлі ў тры гадзіны ночы за дагонкаю, каб каля касы адкаркавалі бутэльку і пілі з гарла, рагочучы і адбіраючы яе адно ў другога. А потым вярнуцца ў наёмную кватэру з клапамі і тараканамі, называць яе домам... Колькі дарог з дому дадому — Бог ведае... Вярнуцца ў наёмную і пазваніць усім мужыкам, за якіх я калісьці збіралася замуж. Пабудзіць іх жонак і дзяцей, гаварыць глупствы і захлынацца смехам. А потым улупіць відак з рамантычнай саплядрамай і заваліцца спаць гадзін пад сем раніцы, а на званок начальніка недзе пад абед адказаць, што я п’яная, як палена, і не прыйду на работу, ніколі больш не пайду на гэтую чортаву работу. I хай маім выпадковым сустрэчным будзе Пашка. I хай усё пройдзе лёгка і нязмушана, без спусташэння і безвынікова... Ммм... ммм... ммм... ммм... (Ніна садзіцца на падлогу, уткнуўшыся ў мужчынскую сарочку, удыхае яе пах... Званок у дзверы. Ніна ідзе адчыняць. На парозе Пашка.)
П а ш к а (працягвае ёй хамячка ў літровым слоіку). Вось, не ведаў, што табе падараваць. А потым успомніў. Я і не ўспомніў бы, але каля метро стаяла цётка з хамякамі... Так што, вось...
Н і н а (змрочна). Кепскі жарт.
П а ш к а. Я думаў, табе спадабаецца. Хамяк — гэта ж готыка!
Н і н а. Ты ж ведаеш, што ніякіх жывёлін мая маці не перажыве.
П а ш к а. Прабач, я забыўся.
Н і н а. Ты б яшчэ шчаня прынёс!
П а ш к а. Хочаш, забяру назад?
Н і н а (злоснаў He ўжо, хай будзе.
П а ш к a. А маці?
Н і н а. Разбяромся. {Ніна ставіць на стол слоік з хамяком.) Ну, праходзь.
П а ш к а. Калі табе непрыемна, я заб’ю гэтага хамяка... Зараз жа. (Дастае яго са слоіка, трымае перад Нінай на выцягнутай руцэ. Дэкламуе.) Смерць усім хамякам! Без хамякоў жыццё будзе лепшае і чысцейшае! Аб’яднаемся ў Асацыяцыю СУХ — Смерць Усім Хамякам — і знішчым мярзотную папуляцыю на нашай планеце. Давайце аб’яднаем нашыя намаганні! Хамякі ядуць нашу ежу, п’юць нашу ваду, гадзяць у нашыя душы... Ну, вось... Забіць?
Н і н а. Хопіць мяне мучыць.
П а ш к а. Тады пакінь сабе.
Н і н а. Я ж сказала, што пакіну.
П а ш к а. Вось і пакінь. Ненавіджу гэты музейны парадак тваіх бацькоў. Хай тут хоць хамячок трохі напаскудзіць.
Н і н а. Я таксама ненавіджу. Сядай за стол. Тэкілу будзеш?
П а ш к а. Ты ж у завязцы.
Н і н а. У мяне сёння дзень нараджэння, між іншым. Можа, апошні...
П а ш к а. Што, цень старога Васэрмана паказала табе ўсе чатыры пальцы? Рэзка станоўчы сіфон?
Н і н а. Тэкілу будзеш?
П а ш к а. 3 рук здраднікаў не п’ю.
Н і н а. Тэкілу будзеш?
П а ш к a. А закусь?
Н і н a. He прыдурвайся.
П а ш к а. Тады налівай.
Н і н а. Вось так бы адразу. (Дастае з бара бутэльку і чаркі, выходзіць на кухню. Вяртаецца з парэзаным на долькі лімонам, што ляжыць на сподачку, і з сальнічкаю ўруцэ. Усё ставіць на стол. Падае Паўлу дольку лімона. Абое, сінхронна, эфектнымі жэстамі згінаюцьлевыярукіўлокцях (долькілімона — у правай). Прамазваюць лімоным сокам месца паміж вялікім іўказальным пальцамі, пасыпаюць соллю, бяруць у правую руку чаркі з тэкілай... На сталеўслоіку бегае хамячок.)
46
П а ш к a. За дзень нараджэння, ці што?
Н і н а. Усё адно, абы гарэлка не канчалася. (Чокаюцца, злізваюць соль з лімонным сокам з далоні, п ’юць.)
П а ш к а. Выпіла для храбрасці? (Ніна сцвярджальна ківае.) Тады расказвай, чаго клікала.
Н і н а. Забяры мяне адсюль.
Пашка маўчыць. Ніна бярэ гітару, садзіцца на канапу, перабірае струны, пачынае спяваць.
Назначены свнданья на этом свете... Назначены свнданья в двадцатом столетьн.
Мне трудно дышать без твоей любвн. Вспомнн меня, огляннсь, позовн...
Тропннка все выше кружнла над бездной
Ты помнншь лн тот поцелуй поднебесный?
Чпсла я не знаю, но с этого дня Ты светом н воздухом стал для меня...
Пусть годы умчаться в круженье обратном...
Н встретнмся мы в переулке Гранатном...
Назначь мне свнданье у нас на земле, В твоем потаенном сердечном тепле.
Друг к другу навстречу попрежнему выйдем,
Пока еш,е слышнм, пока еіце внднм, пока еіце дышнм...
Н я заклннаю тебя сквозь рыданья, Назначь мне свпданье, назначь мне свнданье.
Назначь мне свнданье, хотя б на мгновенье, На плоіцадн людной, под бурей осенней...