• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    В о л ь г а (зацягваючы ніткуў іголку). Проста я думаю: хопіць табе адной жыць.
    Б а б у л я. Няўжо? Да сябе запрашаеш? Кхекхе...
    В о л ь г а (перадае іголку). Нават лепш. He хачу цябе нічым абцяжарваць, але думаю, што табе неабходны догляд, ці то — клопат... Хай, можа, з табою Ніна пажыве...
    Б а б у л я {саркастычнаў О, так! Нінка — гэта клопат.
    В о л ь г а. Вам будзе ўдзвюх — проста цудоўна.
    Б а б у л я (працягвае вышываць). Мужыкоў запросім, бельмы зальём.
    В о л ь г а. Мама,я ўжо ўсё вырашыла. Ніна пажыве ў цябе.
    Б а б у л я. Чаму б гэта?
    В о л ь г а. Проста Кашы патрэбен спакой.
    Б а б у л я. Яна памірае? Кхекхе...
    В о л ь г а. Яна рыхтуецца да экзаменаў у кансерваторыю.
    Б а б у л я. Ты таксама калісьці рыхтавалася. Калі мы жылі ў камуналцы. I нічога — паступіла.
    В о л ь г а. Мама, зараз не тыя часы.
    Б а б у л я. Час заўсёды той самы.
    В о л ь г a. Каша — вельмі нервовае дзіця.
    Б а б у л я. Сланянё. Вольга, ты вырашыла сплавіць мне сваю родную дачку?
    В о л ь г а. Мама, яна ж табе не чужая. Унучка. Вы цудоўна паладзіце.
    Б а б у л я (адкладвае вышываннё). Звар’яцела! Ты ж ведаеш, у нас з Нінай касмічная несумяшчальнасць!
    В о л ь г а. Ну што ты вярзеш!
    Б а б у л я. Табе заўсёды здаецца, што я на галаву хворая. А я, між іншым, навучалася астралогіі на курсах самаго Глобы!
    В о л ь г а. Ды хоць Настрадамуса.
    Б а б у л я. У нас з Нінаю па касмаграме несумяшчальнасць. Яна — Казярог, я — Авен. Мы — два полюсы.
    38
    В о л ь г а. Мама, перастань. Якое глупства.
    Б а б у л я. He глупства. Ты бачыш сусліка?
    В о л ь г a. He.
    Б а б у л я. А ён жа ёсць!
    В о л ь г а. Што за маладзёжныя прыколы, мама?
    Б а б у л я. А я, патвойму, старая бязмозглая разваліна.
    В о л ь г а. Ну што ты! Вы з Нінай хутка паразумеецеся.
    Б а б у л я. Можа, да мяне прыходзяць мужчыны?
    В о л ь г а. Мама, не пачынай.
    Бабуля. Аў мяне кватэра аднапакаёвая.
    В о л ь г a. I што?
    Бабуля. Іякя буду з імі любошчамі займацца ў прысутнасці дзіцяці?
    В о л ь г a. He смешна.
    Б а б у л я. Цалкам згодна. Твая Нінка — здаровая кабыла. Без праблем можа зарабіць... каб наняць кватэру. Кхекхе... (Яшчэ больш захутваеццаў шалю.)
    В о л ь г а. Справа не ў грашах. Яна проста не можа жыць адна.
    Б а б у л я. Усе могуць. А яна што — цукровая?
    В о л ь г а. Яна ранімая.
    Б а б у л я. Тады сама яе і засцерагай. Дарэчы, яна зараз прыйдзе. Званіла. Кхекхе...
    В о л ь г а. Што ж ты мне адразу не сказала?
    Б а б у л я. А ты пыталася?
    В о л ь г а. Адкуль я магла ведаць?
    Б а б у л я. Адкуль я магла ведаць, што цябе гэта цікавіць?
    В о л ь г а. Добра, мама, я пайду.
    Б а б у л я. He пачакаеш?
    В о л ь г а (устаючы з канапы). He, мабыць, не варта.
    Б а б у л я. А як жа клопат?
    В о л ь г а (апранаючы футра). Клопат — работа...
    Б а б у л я. Бач, ты!
    В о л ь г а (паспешліва цалуе маці).
    Я яшчэ патэлефаную. (Выходзіць.')
    Б а б у л я (пачынае прыбфацца, размаўляе сама з сабою). Яны ўспамінаюць пра мяне, толькі калі нешта трэба. А калі штонебудзь трэба мне — фігу. Я хварэю — ніхто не зойдзе. Мне патрэбен рамонт — дзве фігі. Канапа развальваецца — ітак добра... Кхекхе... Тэлескоп, каб за зоркамі назіраць — дурнота, так
    яны думаюць. Дапамагчы радавод адкапаць — няма калі. А чым Вольга займаецца цэлымі днямі? Сваімі ідыёцкімі кветкамі і хатнімі канцэртамі на фано... Вось ужо ўсяго жыцця справа! Адзіная дачка... (Уздыхае.)
    Званок у дзверы. Старэнькая ідзе адчыняць.
    Ну, заходзь, дзетка. Распранайся. Што скажаш? Кхекхе...
    Н і н а (распранаючыся). Ба, мне дрэнна.
    Б а б у л я. Усім дрэнна. Мне, думаеш, добра?
    Н і н а. Ба, мне дрэээннаа...
    Б а б у л я. А чаму не спытаешся, як мне? Кхекхе.
    Н і н а. Ба, мне дрэнна.
    Б а б у л я. Хочаш чаю?
    Н і н а. Неа.
    Б а б у л я. 3 малінавым?
    Н і н а. Неа.
    Бабуля. Азмёдам?
    Н і н а. Ба, мне дрэнна.
    Б а б у л я. А чаго хочаш?
    Н і н а. Цуд.
    Б а б у л я. Будзе табе цуд, будзе табе ёгурт.
    Н і н а. Ага.
    Б а б у л я. Хутка твой дзень нараджэння — вось і першы цуд. Потым Новы год... Кхекхе...
    Н і н а. Ага.
    Б а б у л я (прыносіць вялікі фотаальбомў Я тут генеалагічны альбом склала, хочаш паглядзець? Усе тут дзядкі, бабкі, прабабкі. У нашым жа радаводзе данскія казакі былі, і афіцэры, і актрысы прыгонныя... Род свой ведаць трэба. Кхекхе... (Бабулька пацепваецЦа)
    Н і н а. Ба, я потым якнебудзь, другім разам...
    Б а б у л я (пакрыўджана). Дарэмна ты так. У нас у краязнаўчай секцыі так многа маладых... I ты б, Ніна, прыйшла. Свой радавод ведаць трэба. А па касмаграме ты здатная да навучання. I скрыпку зусім закінула. Кхекхе...
    Н і н а. Мне гэтае легата мажорнае ў горле сядзіць. Толькі калі мажорхлопчыкі падваляць.
    Б а б у л я. I балет закінула. А цяпер ты такая худзенькая. Уся танклявая, як балерына. Ах, НінаНіна...
    39
    Н і н а. Ба, не заводзь патэфон. Надакучыла. Можа, мне застрахаваць сваё жыццё? На сто тысяч долараў.
    Б а б у л я. Што за дурнота? Навошта так многа?
    Н і н а. Памру, і сваякам адваляць цэлую кучу грошай. Сланянё купіць сабе машыну... А ты запросіш такога генеолага, які нам такое дрэва намалюе, ва ўсіх слінкі пацякуць.
    Б а б у л я. Машына у гэтага Сланяняці і так будзе. Вадзім яе не пакрыўдзіць.
    Н і н а. Усё роўна прыемна... Хоць нешта добрае для бацькоў зраблю.
    Б а б у л я. Ну і дурніца ж. Замуж табе трэба.
    Н і н а. Ой, трэба, ба.
    Б а б у л я. Што ты сёння такая панурая?
    Н і н а. Ды так... Сённяшні дзень яшчэ ўчора не заладзіўся.
    Б а б у л я. Касмаграму глянуць?
    Н і н а. Ба, дрэнна мне.
    Б а б у л я (падносіць табурэт да паліцы, лезе па астралагічны талмуд). Шчас гляну. Кхекхе...
    Н і н а. Ба, я хварэю...
    Б а б у л я (прысаджваецца да «стала», пачынае нештарысаваць алоўкам). Усе хварэюць. Кхекхе... Трэба цяплей апранацца.
    Н і н а. Гэта не прастуда.
    Б а б у л я. Што? Жывот? Можа, з’ела што ці месячныя хутка?
    Н і н а. Можа.
    Б а б у л я. Такое ва ўсіх бывае. Нешта цікавае вымалёўваецца. Кхекхе... (3 захапленнем чэрціць акружнасці і прамыя лініі.)
    Н і н а. Ба, я ўчора ў сне бачыла белага анёла з чорнымі крыламі.
    Б а б у л я. У соннік глянуць?
    Н і н a. He трэба. Я не веру тваім соннікам.
    Б а б у л я. Соннік — глупства. Вось касмаграму зараз састаўлю. Ты пачакай. Пагавары пакуль што са мною. Кхекхе... Што за сон?
    Н і н а. Маленькі анёл з чорнымі крыламі...
    Б а б у л я. Ну і што? Лятаў? Чай піў? Штонебудзь табе гаварыў?
    Hi на. Яне помню... Здаецца, гэтая была белым анёлам з чорнымі крыламі.
    Б а б у л я. Ух, не фанабэрнічай, дзяўчынка! Яна, ці бачыце, анёл... Кхекхе...
    Н і н а. Маленькі анёл з такімі вялізнымі вачамі... на паўтвару...
    Б а б у л я. Ну, вось, слухай... Казярог — знак Зямлі. Пад апякунствам Сатурна. Характар у цябе ўпарты. Кхекхе... Розум развіты. Адно дрэнна — Венера ў трыццатым градусе Вадалея. Адсюль усе твае незадавальненні і мітусня. Кхекхе...
    Н і н а. ... з такімі вялізнымі, на паўтвару, вачамі...
    Б а б у л я. Венера ў выгнанні. Табе пастаянна здаецца, што табе не хапае любасці, што ты адзінокая, няшчасная. Гэта ілюзія. Кхекхе... Ведаючы касмаграму, ты зможаш рэгуляваць свае негатыўныя эмоцыі і паспрабуеш ад іх пазбавіцца.
    Н і н а. Маленькі анёл...
    Б а б у л я. Падобна чырвонаму віну, твае сексуальныя кантакты, з узростам, могуць паляпшацца, калі знікне ўнутраная скаванасць. Кхекхе... Напачатку ўсе Казярогі халодначужыя з людзьмі зза далёкай сувязі з інстынктамі. I ты працівішся шчасцю ад страху страты і пакутаў. Але маска ледзяной абыякавасці хавае самыя пакутлівыя жаданні, якія прыгнятаюцца, каб пазбегнуць падпарадкавання пачуццям. Кхекхе... Вынік — зрывы рознай формы.
    Н і н а. Маленькі анёл...
    Б а б у л я. Ты мяне чуеш, Ніна?
    Н і н a. А штонебудзь добрае ў маёй касмаграме ёсць?
    Б а б у л я. Сонца ў Казярогу моцнае, добрае, вялікае.
    Н і н а. Гэта добра?
    Б а б у л я. Так. А месяц дае падсвядомую рашучасць, мэтанакіраванасць. Рэзкае, абвостранае ўспрыманне свету, захопленасць і пастаяннае імкненне да экстрэмальных сітуацый. Месяц у цябе злосны, і гэта кепска, ён вельмі моцна ўздзейнічае на нервовую сістэму. Кхекхе... Але магутны Юпітэр у Раку будзе стрымліваць цябе, калі ты даверышся яму.
    Н і н а. Якую сраку?
    Б а б у л я (пакрыўджанаУ Ніна, калі ты не сур’ёзна адносішся, скажы адразу, я не буду вочы сляпіць.
    Н і н а. Ну, не крыўдуй, я пажартавала. Я ўсё запомніла: магутны Юпітэр у Раку будзе стрымліваць мяне, калі я яму даверуся.
    40
    Б a б у л я. Дзетка, табе трэба ісці вучыцца. Меркурый у трыццатым градусе Рыб гаворыць, што ты здатная да навучання, усё ловіш на ляту, адкрыта да ўсяго новага. Кхекхе...
    Н і н а. Ты мне лепей пра каханне, пра мужчын...
    Б а б у л я. Венера ў трынаццатым градусе Вадалея скіроўвае цябе да нестандартных мужчын, якія рэзка адрозніваюцца ад тых, хто ў тваім атачэнні, ад агульнага стандарта.
    Н і н а. Гэтаяк?
    Б а б у л я. Магчыма, ты можаш пакахаць наркамана ці алкаголіка, як твой былы — Павел. Мастак, ёк макарок.
    Н і н а. Так, пра мужчын хопіць. Што яшчэ?
    Б а б у л я. He зацыклівайся на дробязях, гарманізіруйся.
    Н і н а. Ба, а калі я памру?
    Б а б у л я. Што за дурасць? Я ж не варажбітка, я — астролаг. Асноўныя непрыемнасці ў цябе ўжо ззаду, бліжэйшая праблемная кропка, кропка смерці, у трыццаць сем гадоў. Але гэта не значыць, што ты памрэш, проста ў гэты год трэба быць асабліва асцярожнай, больш уважліва адносіцца да свайго здароўя. Кхекхе...
    Н і н a. А дваццаць пяць?
    Б а б у л я. А дваццаць пяты год твайго жыцця — год зменаў, новага і цудоўнага. Атрымлівай асалоду, старайся не прапусціць момант. Можа, усё ж такі замуж выйдзеш за прыстойнага чалавека, і будзе ў цябе ўсё нарэшце ў парадку.
    Н і н а. Так, ба, так і будзе.
    Б а б у л я (працягваеўнучцы лісток). Вось, вазьмі ліст з касмаграмай. Заглядвай часамі ў яго, думай пра будучыню.
    Н і н а. Ага. Ба, можна я ў цябе пажыву?
    Б а б у л я. Нуууу, зноў пяць на пяць — дваццаць пяць. У нас жа з табою касмічная несумяшчальнасць. Я — Овен. Ты — Казярог. Мы можам ладзіць толькі на адлегласці.
    Н і н а (расчаравана). Эх, ба...
    Б а б у л я. Што, ба? Маці твая ўжо прыходзіла адносна гэтага... Я непахісная. Оўны ўсе такія.
    Н і н а. Праўда?
    Б а б у л я. Што, праўда?
    Н і н а. Ну, што маці прыходзіла?