• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Н і н а. Дык я па вынік.
    А н ж а л і к a. А то як жа. Ды толькі як жа я вам яго без прозвішча скажу?
    Дзьмухае на пазногці.
    Н і н а. Віч.
    А н ж а л і к а. Ну, ясна, што на ВІЧ.
    Н і н а. Прозвішча — Віч. Маё.
    А н ж а л і к a. А! Дык гэта сам ВГЧ да нас завітаў! Калі ласка.
    Ніна насупаю пазірае на медсястру. Маўчыць.
    He трэба крыўдзіцца. Проста забаўна атрымліваецца. Вы — Віч. Смешна і... здорава! Я думала, што такіх супадзенняў не бывае!
    Н і н а. У якім сэнсе?
    Анжаліка. У прамым.
    Н і н a. А вынік?
    А н ж а л і к а. Пачакайце. Зараз доктар прыйдзе, ён і скажа...
    Н і н а. Добра.
    А н ж а л і к a. А вы пакуль што сядайце. (Паказвае на стул.)
    Н і н а. Дзякуй.
    А н ж а л і к а. Першы раз?
    Н і н а. Што?
    А н ж а л і к а. Ну, аналіз здавалі?
    Н і н а. Ды не... Аборт рабіла — здавала.
    А н ж а л і к а. Калі?
    Н і н а. Года паўтара назад...
    Анжаліка. А цяпер? Што прымусіла аналіз здаць?
    Н і н а. Цяпер проста так.
    А н ж а л і к а. Ээ, не... Проста так нават кошкі не раджаюць. (Працягвае дзьмухаць на пазногці.)
    Н і н а. Ну, быў палавы кантакт... выпадковы...
    А н ж а л і к а. Адзін?
    Ніна няпэўна паціскае плячыма.
    Як жа... (Усміхаецца.) Адзін — гэта ерунда. Бывае, пары па тры гады разам жывуць, адзін хварэе, а другому не перадаецца. Імунітэт, га!
    Н і н а. Угу... (Пальцы нервова бегаюць па каленях, перабіраюць шалік. Здаецца, яны жывуць самастойным жыццём і Ніна зусім імі не кіруе.)
    А н ж а л і к а (строіць з сябе доктара). А яшчэ пасля заражэння месяцы трычатыры павінна прайсці, каб аб’ектыўны вынік атрымаць. Ведаеце?
    Н і н а. Прайшло ўжо.
    Анжаліка. I што?
    Н і н а. Я тут літаратуру пагартала.
    У мяне некаторыя прыкметы... ёсць.
    26
    А н ж а л і к а. Якія? Напрыклад? (Разглядвае пазногці.)
    Н і н а. Герпес, тэмпература павышаная, пастаянна.
    А н ж а л і к а. Змяншэнне вагі?
    Н і н а. Схуднела кілаграмы на тры.
    А н ж а л і к а (устае, пачынае важна хадзіць па кабінеце, роля доктара ёй вельмі падабаецца). Можа, проста дэпрэсія?
    Н і н а. Апетыту няма.
    А н ж а л і к а. Зусім не хочацца есці?
    Н і н а. Стамляюся.
    А н ж а л і к а (ходзіць вакол Ніны). Лімфавузлы?
    Н і н а. Чорт яго ведае. Мацаю пастаянна. Здаецца, усюды запаленне. А два дык дакладна...
    А н ж а л і к а. Што?
    Н і н а. Пад пахаю два вялікія шарыкі — мяккія, але бязбольныя...
    А н ж а л і к а. Дыярэя?
    Н і н a. He, паносу няма.
    А н ж а л і к а (строга). Наркотыкі спрабавалі?
    Н і н a. He.
    А н ж а л і к а. Ніколі?
    Н і н а (рэзка, яе пачынае раздражняць надакучлівасць медсястры). HayTapa года назад я рабіла аборт і правяралася на ВІЧ.
    А н ж а л і к a. Ну а як жа.
    Уваходзіць доктар Самойлаў, садзіцца за стол.
    Самойлаў. Добрыдзень.
    Н і н а. Добры дзень...
    А н ж а л і к а (імгненна перамянілася, дробненька затупала да доктара). Тут Віч... Па вынік прыйшла. (Падае ўрачу бланк з вынікамі аналіза.) Вось, Алег Саныч. (Прысаджваецца за лабаранцкі столік. Прыбіраелак для пазногцяў, манікюрны набор, пачынае зацікаўлена перабіраць прабіркіў
    Самойлаў (разглядваебланк). Віч, Ніна Іванаўна Віч. Цікава. (Прысвіснуў.) 3 такім прозвішчам у мяне яшчэ нікога не было. I як людзі рэагуюць?
    Н і н а (са злосцю). Ніяк. Без эмоцый і асацыяцыі.
    Самойлаў. Думаюць, іхгэтане закране? (Ківае на адпаведны плакат на сцяне.)
    Н і н а. Проста не думаюць.
    Самойлаў. Філасофскі. (Круціць паперку ў руках.) Што Вам сказаць, мілая паненка?
    Н і н а. Які вынік? Я зараз абамлею.
    Самойлаў. Восьгэтанетрэба. Сядзіце спакойна. А вынік у вас станоўчы. Так што не лезь у воду каля хімзаводу.
    Н і н а. Што значыць? СНІД?
    Самойлаў. Папершае, не СНІД, a ВІЧ.
    А н ж а л і к а. Ну, вы ж Віч. Так вам ад яго нікуды не дзецца. {Смяецца. Ніна моршчыцца.)
    Самойлаў (абрываючымедсястру). Падругое, гэта толькі першы вынік. Так часта бывае.
    А н ж а л і к а (напявае). Н ннкуда, ннкуда нам не деться от этого...
    Самойлаў выразна паглядвае на Анжаліку, яна падміргвае яму, працягваючы насвістваць матыў.
    Н і н а. Вы сказалі, так часта бывае...
    С а м о й л а ў. Так. Станоўчы статус можа быць рэакцыяй на цяжарнасць, прыём антыбіётыкаў або якінебудзь запаленчы працэс у арганізме.
    Н і н а. У мяне зуб баліць...
    Самойлаў. Думаю, аднаго зуба недастаткова...
    А н ж а л і к a. А вы часам не цяжарная?
    Н і н a. He.
    А н ж а л і к а. Праўда?
    Н і н а. Чыстая праўда. Толькі месячныя закончыліся. I лекаў не прымала, хаця тэмпература трыццаць сем. А ў норме заўсёды паніжаная.
    С а м о й л а ў. Нічога. Будзем пераправяраць. Яшчэ раз. Яшчэ адны тэсты.
    Н і н а (узрушана). А чаму мне мінулы раз нічога не сказалі? He папярэдзілі, што ўсё гэта так доўга?
    А н ж а л і к а (падміргвае доктару). А хто ж ведаў, што ў Вас першы станоўчы. Такая дзяўчынка рамонак...
    Н і н а. Вынікі калі?
    А н ж а л і к а. Зараз доктар скажа. Што ж Вы такая нецярплівая? Цяжка нам з Вамі, Віч.
    Самойлаў (уладнымтонамў Анжаліка, зрабіце ласку, занясіце гэтыя карткі ў рэгістратуру. {Перадае. Медсястра пакрыўджана насупліваецца, моўчкі бярэ стосік картак, віхляючы клубамі, выходзіць з кабінета.)
    27
    Самойлаў. Ana выніку аўторак прыходзьце, Ніна Іванна.
    Н і н а. Чаму так доўга? Амаль тыдзень чакаць.
    Самойлаў. He тыдзень, апяць дзён. Аналізы складаныя. Рэактывы дарагія. Так што ў аўторак. He калаціцеся марна, не ўпадайце ў дэпрэсію. I памятайце, што да аўторка вы здаровая.
    Н і н a. А потым?
    Самойлаў. Апотым — якбог дасць.
    Н і н а. Доктар?
    Самойлаў. Што?
    Н і н a. А вірус мог пранікнуць цераз АДЗІНЫ незасцярожаны кантакт з малазнаёмым чалавекам?
    Самойлаў. Хутчэй цераз агульную інсулінку.
    Н і н а (нервова). Ды не калолася я ўжо пяць гадоў. I раней... толькі дурэла...
    Самойлаў. Тады ўсё будзе добра.
    Н і н а. Проста мне здаецца, што ЕН ёсць ва мне...
    Самойлаў. Як дзіця, ножкамі б’е? Н і н а. Накшталт таго.
    Самойлаў. Аштожтады не надзелі прэзерватыў?
    Н і н а. Яго спачатку купіць трэба было...
    Самойлаў. Гэта так. Вірус адрозніваецца ад антывіруса тым, што распаўсюджваецца бясплатна.
    Н і н а. Справа нават не ў грашах, проста...
    Самойлаў. Ладна, Віч, дааўторка. А пакуль... радуйцеся жыццю, бо мёртвай будзеце доўга.
    Н і н а. Цьфуцьфуцьфу, што за жарты?
    Самойлаў. Калі бжарты, мілая паненка... I пра факт тэсціравання пакуль нікому не гаварыце... Мала што... A то ўсе спадзяюцца на адмоўны, а потым ніякай канфідэнцыяльнасці не атрымліваецца. He спяшайцеся з роднымі і сябрамі дзяліцца навінамі. Яшчэ будзе час усё абдумаць і вырашыць, каму гаварыць, а каму не... У сацыяльным плане не вельмі ўжо прыемная хвароба.
    Н і н а. Мгу.
    Самойлаў. Дарэчы, замужам?
    Н і н а (адмоўна ківае галавой). He.
    Самойлаў. Добра. He маркоцься. Усё будзе... стабільна.
    Н і н а. Бывайце. (Выходзіць з кабінета, у дзвярах амаль што сутыкаецца
    з медсястроіі. Мераюць адна другую позіркам. Медсястра пазірае пералюжна. Ніна — прыгнечана.)
    А н ж а л і к а (млява). Усё зроблена, Алег Саныч. (Становіцца за спінаіі у доктара, пачынае масажыраваць плечы.) Абед.
    С а м о й л а ў. Анжы, ты занадта ўжо рэзкая. Дзяўчынка ў дэпрэсняку.
    А н ж а л і к а. Ага. 3 такім прозвішчам.
    Самойлаў. Тымбольш.
    Анжаліка. У цябе зноў прачнуўся жаль да распусніц і наркаманак?
    Самойлаў. Перастань... Зусім прыстойнае дзяўчо.
    Анжаліка(з'едліва). АдкульВІЧ? Мо цераз прозвішча перадаўся?
    Самойлаў. Мгу... ВІЧ... Зараз асноўная група рызыкі — маладыя жанчыны з добрых сямей.
    А н ж а л і к а (саркастычна). Вядома. А як жа гомікі?
    Самойлаў. Гомікі, якты кажаш, ужо даўно ўсё ўсвядомілі і без прэзерватыва нікуды.
    А н ж а л і к а (падміргвае). Праўда?
    Самойлаў. Бар’ерны спосаб — надзейная засцярога.
    Анжаліка. А нарыкі? Колькі іх тут!
    Самойлаў. Учарашні дзень. Ахвяры былых памылак. Сёння наркаманам абмен шпрыцаў бясплатны.
    А н ж а л і к а. Плюс нізкааплатныя цэнтры.
    Самойлаў. А вось «нармальныя, добрапрыстойныя» да гэтай пары ўпёрта вераць, што якраз з імі дык ужо нічога не здарыцца.
    А н ж а л і к a. Hi ВІЧ, ні гепатыты, ні іншыя хваробы...
    Самойлаў. Мгу. Так што тыдарэмна на дзяўчо наязджала.
    А н ж а л і к а. Хутчэй па інерцыі, чым зайздросцячы. (Смяецца.)
    Самойлаў. Таак, зайздроснага тут мала...
    А н ж а л і к а (дастае з высоўнай шуфляды пакецік з арэшкамі). Хочаш арэшкі? (Пачынае грызці.} Яны работу мазгоў актывізуюць. Як у рэкламе.
    Самойлаў. Калі б арэхі сапраўды актывізавалі работу мазгоў, то самымі разумнымі на зямлі былі б вавёркі.
    А н ж а л і к а. Ну, як хочаш. Думаеш, яна снідафобка ці рэальна ВІЧ?
    28
    Самойлаў. Хто?
    А н ж а л і к а. Ну, пацыентка гэтая... Віч?
    Самойлаў. Ааа. А як янасябе пачувае?
    А н ж а л і к а. Кажа, усё напухла і баліць. Карацей, здароўю трындзец.
    Самойлаў. Ага. Здароўе — гэта калі ўсё баліць, але яшчэ ёсць сілы, каб не ісці да ўрача. А яна прыйшла.
    Анжаліка. У белыхтапцях. (Смяецца.)
    Самойлаў. Тутусе ў белыхтапцях.
    А н ж а л і к а. Дык ВІЧ?
    Самойлаў. Хутчэйзаўсё.
    Анжаліка. А тады, што гэтаты так пяшчотна з ёю?
    Самойлаў. Хай прывыкае паступова. Груба яшчэ будзе.
    А н ж а л і к а. Спадабалася?
    Самойлаў. Штосьці ёсць...
    Анжаліка падыходзіць блізка, глядзіць у вочы, выцягвае губы для пацалунка.
    Гламурная Анжаліка, ты прымусіш мяне змяніць арыентацыю...
    А н ж а л і к а (садзіцца да яго на калені). Можа, гэтага я і хачу. У мяне заўсёды была ідэя паказаць блакітнаму чароўнасць гетэрасексуальных адносін.
    Самойлаў. Ну, паспрабуй.
    Анжаліка запускае пальцы ў яго валасы.
    (Спявае.)
    Районы, кварталы, жнлые масснвы... Я ухожу, ухожу в пасснвы...
    Анжаліка не рэагуе.
    Анжы, зараз хтонебудзь абавязкова ўвойдзе.
    Анжаліка. У насабед, іязамкнула дзверы. Інакш сюды ўжо хтонебудзь увайшоў бы. (Пачынае церціся носам аб твар Самойлава.)
    Самойлаў. Перастань. Ты ж ведаеш, што ў мяне ёсць хлопец...
    А н ж а л і к а. Адзін раз не підар.
    Самойлаў. Ваў! Ясённяжяму раскажу. (Смяецца.')
    А н ж а л і к а. Самойлаў, ты такая буська. (Злазіць з каленяў) Як ты можаш з мужыкамі?
    Самойлаў. Аты?
    Анжаліка(згонарам). Яжанчына.
    Самойлаў. Ая мужчына. I ўвогуле, навошта абмяжоўваць сваё шчасце дурнаватымі забабонамі... па палавых прыкметах?
    А н ж а л і к а. Дарэчы, галоўны гаварыў, што на цябе нейкі пацыент скардзіўся.
    Самойлаў. Чым незадаволены?
    А н ж а л і к а. Абазваў цябе гомафобам.