• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    П а м о ч н і к (увесь гэты час ён павольна ідзе па дывановай дарожцыўжо ў адваротным накірунку, да стала). Удакладніў. Гэта не глупства. Талстая
    сёння раніцай гэта... кхх (кашляе) пацвердзіла. Даруйце, Арнольд Іванавіч, прастуджаны. 3 ёю гаварыў Любецкі. Абяцае паказаць фота: вы з ёю ...кхх (кашляе) у інтымных абставінах.
    Губернатар. Над цэнтральным рынкам развяваецца сцяг ЗША, чаму?
    П а м о ч н і к. Разлікі на тэрыторыі рынка ў доларах ЗША. Дык жа мы і не ў Еўрасаюзе.
    Губернатар. Раней я гэтага не заўважаў...
    П а м о ч н і к. Заўсёды так было...
    Г убернатар. Нагарадскіх афішах толькі амерыканскае кіно. Паўсюдна твары амерыканскіх акцёраў і актрыс. (Пасля гэтай фразы памочнік нахіляецца і ўглядваецца ў «амерыканскі» твар губернатара.) У гандлёвых вітрынах, у асноўным, «пепсі» і «кола». Перадай Квашні: хай адрэгулюе. Ты — вольны!
    П а м о ч н і к. Добра. (Павольна ідзе па дарожцы да дзвярэй, голас губернатара спыняе яго каля самага выхаду.)
    Губернатар. Тыпомніш, штоў мяне сёння перамовы з Каліфорніяй? (Памочнік паварочваецца і ідзе назад, да стала.)
    П а м о ч н і к. Помню.
    Губернатар. Макаўкіндаўноў горадзе?
    П а м о ч н і к. Тры дні.
    Г убернатар (здзіўленаў Трыдні і наватне зайшоў?.. (Упрастрацыі.) Ты вольны, Сцяпан, ідзі... (ГІамочнік ідзе па дарожцы да дзвярэй. Спінаю «чакае» чарговае пытанне губернатара.) У гэтай Талстой з галавою ці ўсё ў парадку?
    П а м о ч н і к. Так ды так. Кандыдатура падабраная ўдала. Разумненькая. Піша прозу. Драматург. Займаецца бодзібілдзінгам па методыках Шварцнегера. Патэнцыяльна небяспечная, абвяшчае: «Хай жыве амерыканскі тэстастэрон!» На выгляд — сімпатычная. (Далей гаворыць пра Талстую з захапленнем і зайздрасцю.) У такім тонусе! Прроста свеціцца. Прыгажуня! (Паказвае жэстам, што ўхваляе выбар.)
    Губернатар (рентыментальна). Дзесяць гадоў таму... ці памятаеш ты тыя гады?.. прападалі разам, у перадвыбарным штабе... ночы напралёт... марылі аб новым жыцці...
    II а с т к а (зацікаўлена). Вам трэба сустрэцца. Тэт а тэт. У кабінеце ў Лю
    18
    бецкага, напрыклад. Паднаціснуць... на яе сумленне. Запатрабаваць абвяржэння. Дапамагчы. He вельмі добра, калі пісьменнік працуе ў гардэробе.
    Губернатар. Ну, добра. Ідзі. Я сам... {Памочнік «жвава» пайшоў да выхаду, але голас губернатара спыняе ягоў Ды пачакай жа ты! He спяшайся так! (Памочнік спыняецца. Узрушаны губернатар, выпадкова і неўпрыкмет для сябе, націскае на пульт кіравання тэлевізарам. Гук рэзка ўзмацняецца. Голас дыктара: «Ну а цяпер напрыканцы выпуску навінаў... некалькі слоў... пра культуру імастацтва... У сельскім доме кулыпуры вёскі Крупенкі, што на поўначы рэгіёна, адбылося ўшанаванне працаўнікоў сяла...» Губернатар і памочнік знямелі і ўважліва слухаюць.) Чорт! Так і перапалохаць можна. Выпадкова націснуў не на тую кнопку... He, нічога, Сцяпан. Ідзі. (Памочнік выходзіць. У кабінет імкліва ўбягае жонка губернатара, у руцэ — газета. 3 набліжэннем да сталаўнутраны напоряе паступова слабее, аўкрэсла яна садзіцца—мяккая і пакорлівая. Надзявае акуляры і становіцца «зусім невідушчай».)
    З’ЯВА Ш
    Губернатар і жонка.
    Ж о н к а (падае газету'). Які арыгінальны праект/ (Глядзіць на мужа, ён маўчыць.) Ці чорны піяр? Зусім заблыталася... слухай, тут такая справа! Гарыдзэ просіць падпісаць ліцэнзію на пастаўку двух вагонаў цукру. 3 Кітая цераз Літву да нас. Дарагавата, праўда...
    Губернатар. Ну, каліГарыдзэ просіць... (Падпісвае дакумент, жонка падсоўвае яшчэ адзін дакумент.)
    Ж о н к a. I гэта таксама падпішы... (Губернатар падпісвае.) I вось апошняя паперка... (Губернатар моўчкі падпісвае і гэтую.) Я нечага не зразумела? {Зніякавела.) Ты што, з усім згодзен? Адносна прафесіі? Чаму гардэробшчыца раскручвае табе піяркампанію? На Захадзе прынята: актрыса, спявачка, артыстка цырка... Ярчэй, разумееш?
    Губернатар. Нашыдаяркі не даруюць мне актрысу ці артыстку цырка. He прагаласуюць на наступных выбарах. А гардэробшчыца гэтая — свая,
    народная баба. (Далей ён разважае ўслых, спрабуючы зразумець маладую жанчыну, але перад ім сядзіць яго жонка.) Смелы ўчынак? Ад адчаю? Увайшла ў хату, якая гарыць...? Як там, у класіка? Разумееш?
    Ж о н к а. Разумею. Кажуць, Любецкі ёй сумку бялізны... падараваў. Неяк няёмка. Людзі не разумеюць: хто ж палюбоўнік? Пра гэтага Любецкага такія плёткі... погаласкі...
    Губернатар. Погаласакняма. Слухай апошні выпуск (чытае па газецеў Алеся Талстая падпісала з выдавецтвам «Жыццё выдатных людзей» кантракт на выданне кнігі пра асабістыя сустрэчы з губернатарм Усходнікам і да т. п.
    Ж о н к а. Значыць, усё ж такі ты, a не Любецкі... (Губернатар крывіць морду і разводзіць рукаміў Можа, больш выгадна памяняцца з ім месцамі?
    Г убернатар. Зусім звар’яцела. Я — на фірму. А ён — у мой кабінет? Ідзі дадому, вечарам пагаворым... аб усім... (Жонка выходзіць. Губернатар, даволі абыякава, кідае ёй наўздагон пытанне.) А машына мая табе навошта? Усё да сваіх рук прыбрала! (Кідае тэлефонны даведнік зноў жа наўздагон жонцы. Націскае кнопку ўнутранай сувязі. Уваходзіць Памочнік.).
    З’ЯВА IV
    Губернатар, памочнік.
    Губернатар. ШтоКаліфорнія?
    П а м о ч н і к. Звонім. Трэба пачакаць. Вы ж ведаеце, што ў Амерыцы ноч.
    Г убернатар. Якія планы на сёння?
    Памочнік. У 17.00 урачыстае адкрыццё трэнажорнага комплексу. Любецкі спадзяецца, што вы заедзеце. Праграма разлічана на вашу прысутнасць.
    Губернатар. Усёякзвычайна? Аркестр — кветкі — дзеці? Фотакарэспандэнты?.. «Апрабацыя» якоганебудзь трэнажора... Публічна прадэманструю выдатную спартыўную форму?
    П а м о ч н і к. Тактак.
    Губернатар. I АлесяТалстая там... з народам... У натоўпе разявак...
    19
    П а м о ч н і к. Ну чаму ж «у натоўпе разявак» ? Талстая прызначана дырэктарам гэтага комшіексу. Яна якраз і прымаючы бок. Талстая ў прыёмнай, з планам мерапрыемства. Настойвае на папярэдняй сустрэчы. Трэба ўдакладніць дэталі.
    Губернатар. Настойвае? Вось як?! Добра. Я прыму яе. Але не адразу... хвілін праз пяць. Трэба ўспомніць пра культуру. Яна ж драматург!
    П а м о ч н і к. Зразумеў. Праз пяць хвілін. (Выходзіць. Губернатар выцягвае шуфлядку пісьмовага стала. Бярэ ў руку пісталет, узважвае на далоні некалькі разоў.)
    З’ЯВА V
    Губернатар адзін.
    Губернатар. He! Гэта — усяго толькі палітычная смерць! (Уздыхнуўшы, хавае пісталет у шуфлядку, устае, ідзе да бара, бярэ бутэльку віскі, усаджваецца ў крэсла, але ўжо зусім падругому, «паамерыканску» — ногі на стол. Наліваеўчаркувіскі, выпівае. Павесялеўшы, здымае і кідае пінжак і гальштук, лахмаціць валасы на галаве, пераключае тэлевізар на канал «Дыскаверы». Калі ўваходзіць Талстая, губернатар ператвараецца ў «скаціну» мужчынскага полу.)
    З’ЯВА VI
    Губернатар, Талстая.
    Губернатар (развязна). Прывітанне, Малышка! (Пакуль «Малышка» ідзе па «крамлёўскай» дарожцы, губернатар нахабна яе разглядвае. Дэфіле Талстой — яна ў вобразе Монікі Левінскі. На галаве чорны берэт. Валасы прыгожа ляжаць на плячах. Блузка без рукавоў: загарэлыя і «накачаныя» рукі і плечы, жанчына паказвае здаровае цела. У руцэ Алеся трымае кейс, больш падобны на агнямёпг Тэрмінатара. Яна чароўна ваяўнічая і прываблівая. Магчыма, нават закаханая, калі ён не «скаціна». Нечакана дзяўчына «адкідвае» аранжавы цень, заўважыўшы гэта, губернатар здымае акуляры і пачынае натхнёна чытаць вершы.)
    Нет, весь я не умру. Лечу, лечу.
    Меня тревожнт солнце в трн обхвата.
    Н тень ОРАНЖЕВАЯ. Нет, здесь быть я не хочу!
    Я вынужден повернть, что умру.
    Н я спокойно н достойно представляю, Как нагло входнт СМЕРТЬ
    в мою нору...
    А далей, прабачце, не памятаю. Гэта з верша драматурга Яўгена Шварца. Вы ж таксама драматург. Ці не праўда, Талстая?
    Т а л с т а я (яе рука пяшчотна датыкаецца ёршыка на яго галаве, яна бярэ акуляры з чырвонымі шкельцамі, што ляжаць на стале). Цябе трывожыць аранжавы? Недахоп рэтынолу, вітаміна А, дарагі. Еш апельсіны і ўсе жоўтыя цытрусавыя. А я вось бачу нават ноччу. Напэўна, лішкі ў арганізме. (Інтрыгуючы.') Каму б аддаць? Спектр паміж чырвоным і жоўтым, святлосінтэз. (Начапляе яму акуляры на пераноссе.) Вось так... лепш.
    Губернатар. Амышто, ужона «ты»?
    Талстая. А што, зноў на «вы»? (Цмокае Арнольда ў шчаку, зморшчыла носік.) А што мой маленькі піў? Віскі? Пасля кожнай чаркі рэтынол знікае... Я, здаецца, шалею. {Паказвае яму «казу», палохае дзёрзкім і невядомым яму станам. Губернатар прыкметна стрымлівае сябе. Чутно рыпенне дзвярэй, якія нехта адчыняе.)
    Губернатар (гучна, убокдзвярэйў He хвалюйся, дарагая, нават прамень сонца не пранікне ў гэты кабінет, не тое што святлосінтэз! (Памаўчаўшы, гаворыць гучна, з разлікам на тое, што іх чуюць.) Талстая! Прозвішча гаворыць аб рускай літаратуры, пра светлыя вобразы рускіх жанчын... Хочацца гаварыць...
    Т а л с т а я (падказвае яму). .. .пад стук колаў цягніка?.. аб заўчаснай смерці Ганны Карэнінай? Ганна — самазабойца.
    Губернатар. Ларыса...
    Т а л с т а я. Ларыса з «Беспасажніцы» Астроўскага — ахвяра. Застрэліў мужчына з агнястрэльнай зброі!
    Губернатар. Тургенеўская...
    Т а л с т а я (пера/іыняе). He ўспамінаць пра небараку Муму! Утопленая ў рацэ. Мужчынам. (Дэатральна.) Божа,
    20
    як ён перажываў! (Далейяна не даераскрыць рот губернатару, хаця той і спрабуе гаварыць пра сваё.) Таццяна Ларына — няшчасны лёс, шлюб з лядашчым старым... Адзіноцтва.
    Губернатар. Так. I што, усе рускія вобразы збляклі?
    Т а л с т а я. Усе. Нават Сонечка Мармеладава. Гэта цяпер «не спрацоўвае».
    Губернатар. Іякжавас цяпер называць? Хто вы?
    Т а л с т а я. Моніка Левінскі. Сара з «Тэрмінатара». Матрыца. (Гулліва.) Амёлак Чарлі! I ў мяне да вас дзелавая прапанова! I каб ніні! Каб ніхто не чуў! (Губернатар налівае віскі, залпам выпівае. Націскае кнопку. З'яўляецца памочнік.)
    З’ЯВА VII
    Губернатар, памочнік, Талстая.
    Губернатар. Нікога. Нас няма. П а м о ч н і к. Зразумеў (знікае).
    З’ЯВА VIII
    Губернатар, Талстая.
    Талстая дастае з кейса цацачны агнямёт і бярэ «на прыцэл» губернатара.
    Губернатар (усміхаецца, падымае ўверхрукі). Валяй, Сара, мы адны.
    Талстая. Ямагу адусяго адмовіцца. Mary. Публічна. Толькі пры адной умове. Сума вашага ганарару павінна быць большая за суму выдавецтва ў два разы!
    Г убернатар (прысвіснуу). Ды ты звар’яцела, Моніка! Я ж гэтае сканчэнне свету не заказваў... Але калі ты сама прыйшла... (Нахіляецца над ёю і пачынае павольна расшпільваць гузікі на яе блузцы.') He супраціўляйся доўга, калі ласка... (Пяшчотна і зацікаўлена, з жаданнем зразумець у ёй нешта.) Хай жыве амерыканскі тэстастэрон!