• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    В о л ь г а. Дзяўчаткі, мне здаецца, пара спаць. Разыходзьцеся па сваіх пакоях.
    Абедзве сястры ўстаюць зза стала і выходзяць. Вольга ўстае з канапы, пачынае прыбіраць са стала.
    В а д з і м. Кашы трэба рыхтавацца ў кансерваторыю.
    В о л ь r a. А яна, патвойму, чым займаецца цэлымі днямі?
    В а д з і м (даядае). Я не пра тое.
    В о л ь г а (грукае талеркамі). А пра што?
    В а д з і м. Сядай, трэба пагаварыць.
    В о л ь г а (падкрэслена падзелавому). Я прыбіраю са стала.
    В а д з і м (раздражнёна). Посуд не растане. He цукровы.
    В о л ь г а (спыняецца пасярэдзіне пакоя). Ну?
    В а д з і м. Твая Ніна раздражняе наша Сланянё.
    В о л ь г а. Яна не мая, а наша.
    В а д з і м. He перакручвай.
    В о л ь г а. Гэта ты перакручваеш.
    В а д з і м. Я вельмі доўга спрабаваў лічыць, што наша. Але, выходзіць, гены пальцам не размажаш. Яна — усё ж такі твая Ніна. Нават не твая, а твайго былога, які знік і лёсам дачкі зусім не цікавіцца.
    В о л ь г а (выносячы чарговую колькасць талерак на кухню). Гэта было дваццаць гадоў назад.
    В а д з і м. Хоць сто!
    В о л ь г а. Добра. Яна мая. I што?
    В а д з і м. Хадзі сюды, я не магу размаўляць з пустатою.
    35
    В о л ь г а (вяртаецца і выцірае пусты стол). Дапамог бы лепей посуд прыбраць.
    В а д з і м. I яшчэ... пачысці мне касцюм заўтра, калі ласка.
    В о л ь г a. А табе не здаецца, што мець на ўтрыманні служанку з кансерваторскай адукацыяй дарагавата. Памойму, такое не для тваёй кішэні. Ты неяк не па даходах жывеш.
    В а д з і м. He па даходах. Пара мяняць служанку на больш танную. Я за свае грошы трох магу ўтрымліваць.
    В о л ь г а. Ды што ты гаворыш? Служанкі сёння падаражэлі.
    В а д з і м. Нешта не чуў я аб такім падаражанні. Мне здаецца, падаражэлі некаторыя асобы.
    В о л ь г а. Ды ты ад зямлі адарваўся? Служанкі сёння каштуюць да хрэна.
    В а д з і м. Вово, да хрэна. I не вышэй.
    В о л ь г а. Разумнік!
    В а д з і м. Ты бачыш, якая ў доме напружаная атмасфера?
    В о л ь г а. Што ты маеш на ўвазе?
    В а д з і м. Усё. Паўзы, звадкі, сваркі. Кашы патрэбен спакой.
    В о л ь г а (садзіцца на канапу, закурвае). Яе хтонебудзь чапае?
    В а д з і м. Ніна яе раздражняе! I не толькі, дарэчы, яе...
    В о л ь г а. Што ты прапануеш?
    В а д з і м (садзіцца побач, абдымае жонку за плечы). Хай яна трохі пажыве асобна і падумае аб сваіх паводзінах.
    В о л ь г а (нервова вызваляецца з яго абдымкаў). Ніна з шаснаццаці гадоў жыла асобна. I што? Сланянё пачувала сябе лепей? Да чаго ўсё гэта прывяло? Давай ахвяруем адным дзіцём, каб вырасціць эгаістам другога!
    В а д з і м. Такой напругі ў доме даўно ўжо не было.
    В о л ь г а. Чаго ты хочаш?
    В а д з і м. Хай Ніна трохі пажыве самастойна.
    В о л ь г а. Трохі, гэта колькі?
    В а д з і м. Пакуль Сланянё не паступіць у кансерваторыю. Гэтае паступленне не можа больш адкладвацца. Ёй ужо дзевятнаццаць!
    В о л ь г a. А потым?
    В а д з і м. Што потым? Ніне будзе дваццаць пяць. Ты разумееш гэта?
    В о л ь г а. Разумею.
    В а д з і м. Яна ўжо шмат гадоў як не дзіця. Хай пакруціцца.
    В о л ь г а (абыякава). Хай.
    В а д з і м. Я мала для яе зрабіў, ці што?
    В о л ь г а. Нямала.
    В а д з і м. У гэтай дзяўчынкі быў вельмі высокі старт. Я тройчы плаціў за яе навучанне.
    В о л ь г а. Мгу.
    В а д з і м. Спачатку на філасофскім, потым на псіхалагічным, потым зноў на філасофскім. Hi аднаго яна не закончыла.
    В о л ь г а (шэптам). Яна шукае сябе... Магчыма...
    В а д з і м. Я купіў ёй кватэру, яна прапіла ўсю мэблю і зрабіла там прытон.
    В о л ь г а. Доўга будзеш прыпамінаць?
    В а д з і м. Гэта вылечваецца толькі працатэрапіяй. I я тройчы ўладковаў яе на работу.
    В о л ь г а. Проста Ісус нейкі.
    В а д з і м. Хіба не так?
    В о л ь г а. Так. На жаль, так.
    В а д з і м. Я больш не магу падстаўляць шчокі, калі яна б’е, і не магу гаварыць божая раса, калі мочацца мне на вочы.
    В о л ь г а. Дзеці такія. Сланянё таксама не вылучаецца ўдзячнасцю.
    В а д з і м. Гэта маё Сланянё.
    В о л ь г а. Наша.
    В а д з і м. Наша. I я бачу, што Ніна яе раздражняе.
    В о л ь г а. Яе ўсё раздражняе.
    В а д з і м. He ўсё.
    В о л ь г a. А пра Ніну ты падумаў? Ёй, як усё гэта?
    В а д з і м. Пра Ніну я думаў. Занадта шмат мінусаў у біяграфіі. Я не святы, каб пастаянна дараваць і на ўсё заплюшчваць вочы. Яна даўно не дзіця.
    В о л ь г а (маркотнаў Я разумею.
    В а д з і м. Я і так занадта многа ёй даў.
    В о л ь г а. Яна не можа жыць адна.
    В а д з і м. Усе могуць, а яна не?
    В о л ь г а. Яна занадта ранімая. Выкіне якінебудзь фінт.
    В а д з і м. Чаго яшчэ яна не рабіла?
    В о л ь г а. Я не ведаю.
    В а д з і м. Я ведаю. Самастойна яна нічога не выкіне.
    В о л ь г а. Ты ўпэўнены?
    В а д з і м. Гледачоў не будзе — і супакоіцца. Усе яе перфомансы заўсёды
    36
    былі на публіку. Памятаеш, як у шостым класе яна прылюдна, на ўроку хіміі, перафарбавала валасы.
    В о л ь г а. Гэта быў адзіны раз, калі цябе выклікалі зза яе паводзінаў да дырэктара.
    В а д з і м. Ага. Два пачкі пергідролю, флакон нашатыру — і вось яна ўжо бландзінка.
    В о л ь г а. Ненадоўга.
    В а д з і м. Вядома, бо я ўзяў яе пад пахі і занёс у цырульню. Якога колеру было дзіця? Ну, рыжаватае такое...
    В о л ь г a. I яе пафарбавалі ў махаон, які на абясколераныя валасы даў адценне піянерскага кастра.
    В а д з і м. Гэта быў апошні штрых да яе яркага вобраза.
    В о л ь г а. Але як я скажу ёй пра гэта? Пра тое, што яна не павінна жыць з намі...
    В а д з і м. Проста. Ты ж маці. Найдзі словы.
    В о л ь г a. He, яна не можа жыць адна.
    В а д з і м. Хай жыве, з кім хоча. Напрыклад, са сваім бойфрэндам, мастаком.
    В о л ь г а. 3 мастаком? Ён жа п’е!
    В а д з і м. Хай пажыве ў тваёй маці. Пад маркай, што старой патрэбен догляд. Ужо не маладая бабуля.
    В о л ь г а. Добра, я пагавару.
    В а д з і м. 3 кім?
    Вольга. Із мамай, і з Нінай.
    В а д з і м. Вось і разумніца. (Абдымае жонку. Цалуе. Вольга пакрыўджана адварочваецца.)
    В о л ь г а. Пайшлі спаць. Пераначуем — болей пачуем. (Выходзяць.)
    3 другога боку адчыняюцца дзверы, і ў пакой, крадком, як мыш, праслізгвае Ніна ў пеньюары. Яна, азіраючыся, лезе ў бар па бутэльку каньяку. Робіць вялізны глыток прама з горла. Цягне бутэльку за сабой. Залазіць з нагамі на канапу, закурвае. Дзверы зноў прыадчыняюцца. У гасціную ўлазіць А р к а д з я.
    А р к а д з я (шэптам). Каньяк крадзеш?
    Н і н а. Данясеш?
    А р к а д з я. Данясу.
    Н і н а. Ну і... калі ласка.
    А р к а д з я. Ну і... дзякуй.
    Н і н а. Хочаш закурыць?
    А р к а д з я. Хачу.
    Н і н а. Куры.
    А р к а д з я. Дай тваю курну. Адну на дваіх, як у дзяцінстве.
    Н і н a. He маленькая, вазьмі новую.
    А р к а д з я. Што, жаба душыць?
    Н і н а. Пры чым тут жаба. Проста бяры сваю цыгарэту... і ўсё.
    Аркадзя. Нуі вазьму. (Закурвае.') Н і н а. Ну, і бяры.
    Моўчкі кураць.
    Ведаеш, Каша, не выцірайся маім ручніком, калі ласка, як ты любіш.
    А р к а д з я. Вельмі трэба.
    Н і н а. Я сур’ёзна.
    А р к а д з я. Ды хай сабе і жартам.
    Н і н а. Трэба павышаць побытавую культуру. У кожнага свой ручнік.
    А р к а д з я. Ды што ты прычапілася? Мне гэта паралельна.
    Н і н a. А мне дрэнна.
    А р к а д з я. Усім дрэнна. Лепш скажы, каму зараз лёгка?
    Н і н а. Зразумей, у кожнага павінны быць свае прадметы гігіены.
    А р к а д з я. Ну, дастала. (Сланянё нервова тушыць цыгарэту ў попельніцы і выходзіць. Ніна п ’е каньяк. У гасціную ўваходзіць айчым.)
    В а д з і м. П’янствуем?
    Н і н а. Мгу.
    В а д з і м. А чаму з гарла? Успаміны маладосці?
    Н і н а. Мгу.
    В а д з і м (садзіцца пабач з падчаркай на канапу). Кажаш, сон бачыла?
    Н і н а. Які?
    В а д з і м. Ну, пра анёла...
    Н і н a. А ты запомніў? Я думала, ты зусім мяне не слухаў.
    В а д з і м. Я заўсёды цябе слухаю, нават калі здаецца, што гэта не так.
    Прыадчыняюцца дзверы, у пакой, крадком, заходзіць Аркадзя і... замірае ў нерашучасці. Прыхілілася да дзвярнога вушака... назірае за бацькам і сястрой.
    (Падсоўваецца бліжэй, зусім не пабацькоўску абдымае Ніну). Ну, і што за анёл?
    Н і н а. Што ты робіш? Звар’яцеў!
    В а д з і м. Анёл — гэта ты.
    Н і н а (строга). Прымі рукі.
    В а д з і м (удыхае водар яе валасоў). Уууу, ™я салодкая дзяўчынка.
    Аркадзя паціху спаўзае па сцяне, хаваецца за кадушку з пальмай, каб яе не заўважылі.
    37
    Н і н а. Я ўсё маці раскажу.
    В а д з і м. А я пальчык пакажу...
    Н і н а. Дурань!
    В а д з і м (прыціскаецца шчыльней). УууУ якая грозная...
    Н і н а (адштурхоўвае Вадзіма). Адчапіся, стары казёл.
    В а д з і м (злосна). Строіш з сябе нявінніцу, а цыцкі з халата выпіраюць.
    Н і н а (захінуўшы халат). Я ў сваім доме!
    В а д з і м. У маім, дзетка!
    Н і н а. Дык сыду.
    В а д з і м. Вось і правільна. Да бабулі. А пакуль... (Выцягвае да яе губы.)
    Н і н а. Мудак, я пераспала б з табою, ды маці шкада.
    В а д з і м. А ты пашкадуй яе, правільна. Маці шкадаваць трэба.
    Аплявуха. Ніна рэзка ўстае і выходзіць.
    (Пакрыўджана пацірае шчаку.) Сцерва... Цяпер ты абавязкова з’едзеш адсюль.
    А р к а д з я (са слязамі на вачах вылазіць са свайго сховішча). Татка, як ты мог!
    В а д з і м (разгублена). Сланянё, ты ўсё няправільна зразумела.
    А р к а д з я. Мне ўжо дзевятнаццаць, стары казёл!
    В а д з і м. Як ты з бацькам гаворыш? А р к а д з я. Як заслужыў!
    Другая аплявуха. Аркадзя выходзіць. Зацямненне.
    Месца дзеяння — аднапакаёвая кватэра бабулі. 3 усіх шчылін выглядвае галеча і струхлеласць. Мэбля — кардонныя скрынкі розных памераў: зпад тэлевізара — стол, зпад камп’ютэрнага манітора «Соні» — тумбачка... «Тумбачка» стаіць каля старой, разадранай катамі канапы, яна накрытая вышываным ручніком, на ёй стаіць тэлефон, таксама накрыты ручніком. На сцяне паліцы для кніг і... баначак зпад маянэзу.
    На банках надпісы: «Мулінэ. Руж.» «Мулінэ. Бэж.» «Мулінэ. Сін.» На старой канапе сядзяць бабуля Ніныіяемаці — Вол ьга.
    В о л ь г а. Ну, як ты мама?
    Б а б у л я (вышывае). Ды нічога — ёсць яшчэ порах у парахаўніцах.
    В о л ь r a. А ногі?
    Б а б у л я. Ходзяць памаленьку. Кхекхе. (Пакашлівае, захутваецца ў шалю, працягвае вышываць.)
    В о л ь г а. Чаму кашляеш?
    Б а б у л я. Астматычнае. Падай мне сінія ніткі. (Ківаеў бок паліцы.)
    В о л ь г а (устае і ідзе па адпаведную баначку зпад маянэзу). Ціск?
    Б а б у л я. Як заўсёды. Нітку зацягні ў іголку, калі ласка. (Робіць вузельчык на вышыванцы, адкусвае зубамі нітку.) А што гэта сёння строіш з сябе сястру міласэрнасці?