• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    З’ЯВА VII
    Макаўкін, Любецкі.
    М а к а ў к і н (Любецкі пра Талстую). Багіня! Багіня ўваходу і выхаду, дзвярэй і ўсякага пачатку.
    Л ю б е ц к і. Жанчыны — надзейная мяжа краіны. Мяжа павінна быць на замКУ
    М а к а ў к і н. Так, галоўнае. Каб не пісала на экспарт! Значэння — мясцовага. (Адыходзяць да кабінета. Пайшлі наведвальнікі: дэфіле, першая частка якога мае адносіны да фэшн, «каляровае» рашэнне.)
    Угардэробез’яўляюцца дзве літоўкі ў касцюмах трыкатажнай вязкі. Яны падыходзяць да Алесі і вітаюцца палітоўску.
    З’ЯВА VIII
    Талстая,дзве літоўкі.
    Л і т о ў к і. Лабос дзена!
    Т а л с т а я. Лабос дзена!
    Літоўкі аддаюць Талстой вопратку. Пераадзяваюцца, падтанцоўваючы каля станка (танцоўшчыцы), і ідуць у трэнажорную залу.
    Тут жа з’яўляецца малады чалавек у спартыўным касцюме. На павадку ён трымае пародзістага сабаку.
    З’ЯВА IX
    Талстая, малады чалавек.
    М а л а д ы ч а л а в е к. Ці не заходзілі сюды дзве літоўкі? (Z, не дачакаўшыся адказу гардэробшчыцы, працягвае.) Літоўская вязка цэніцца ў Еўропе. (Сабака цягне гаспадара па слядах літовак.)
    З’ЯВА X
    Талстая, 2гі і 3ці супрацоўнікі.
    З’яўляюцца 2гі і 3ці супрацоўнікі, распранаюцца ў гардэробе. Цалуюць Алесі ручкі. Пакідаюць букет кветак і пах фірмовай мужчынскай касметыкі. Пырскаюць з пробных флаконаў, рэкламуюць тавар. Выходзяць.
    З’ЯВА XI
    Талстая і два бодзібілдзеры.
    3 трэнажорнай залы ідуць два атлетыбодзібілдзеры. Зачароўваюць Талстую, дэманструючы запасы жыццёвай вільгаці і сілы. Перадзяваюцца і выходзяць, распаўсюджваючы флюіды тэстастэрона. Талстая не стрымліваецца і выкрыквае.
    Т а л с т а я. Няхай жыве амерыканскі тэстастэрон! Дватакія мезаморфы! (Летуценна ўздыхае.) Такі фэшн за адзін дзень! (Пасля гэтай фразы ўсё кардынальна мяняецца. Каляровыя промні знікаюць. Зрокавыя вобразы наступных герояў— чорнабелаерашэнне. Напамінае негатыў плёнкі.)
    У фае ўбягае мітуслівы паляк з дарожнымі валізкамі.
    З’ЯВА XII
    Талстая, паляк.
    П а л я к (папольску). Пані, гдзе тутэй ест цло?
    Т а л с т а я. He тут, пан, не тут. Мытня за вуглом, направа.
    12
    Паляк знікае, з’яўляюцца два пенсіянеры. Ідуць прама да Алесі.
    З’ЯВА XIII
    Талстая і два пенсіянеры.
    Т а л с т а я (не чакаючы пытання). He тут, таварышы, не тут. Пенсіі — наступны будынак.
    Пенсіянер. Прыкамуністахтакога бязладдзя не было!
    Пенсіянеры выходзяць. У фае з’яўляецца п’яніца з адкаркаванай бугэлькай у руцэ. Азіраецца па баках, губляецца ў раскошы інтэр’ера, заварочвае ў архітэктурны тупік. Шукае выхад на вуліцу, не знаходзіць. Стаіць нерухома ў тупіку, не здагадваецца, што трэба развярнуцца на 180° і ісці ў процілеглы бок.
    З'ЯВА XIV
    Т а л с т а я, п’я н і ц а, 2гі і 3ці супрацоўнікі.
    П’я н і ц а (пафіласофску). Дзе выхад? Быў выхад, а цяпер выхада няма. Расійскаамерыканскія перамовы зайшлі ў тупік!
    Талстая націскае кнопку трывогі — з’яўляюцца 2гі і 3ці супрацоўнікі. Выводзяць п’янага на вуліцу, ён супраціўляецца і крычыць.
    П’я н і ц а. Маё імя Сірожа, і я не магу насіць мужчынскія калготкі!
    Т а л с т а я (наўсякі выпадак). Нясіце асцярожна. Усё ж такі чалавек з народа. (Убок.) А гэта — экшн! (Глядзіць на гадзіннік.) О! Пяць хвілін да канца працоўнага дня. Пачынаецца самае цікавае...
    Міма праходзяць Канчыта і Даша, нясуць плакат: «Глядзіце мексіканскія серыялы». Затым у фае з’яўляецца група пратэстуючых з чатырох чалавек. Яны нясуць плакаты: «Хачу працаваць!» «Хачу здымаць айчыннае кіно!» «Я заўсёды пратэстую!»
    Т а л с т а я. Ненене! Беспрацоўе ў Амерыцы. У нас — дэмакраты і тутэйшыя.
    З’ЯВА XV
    Талстая, Пастка, 2гі і 3ці супрацоўнікі.
    Талстая націскае кнопку трывогі — з’яўляюцца 2гі і 3ці супрацоўнікі і адціскаюць пратэстуючых да выхада. Нечакана адзін аддзяляецца — гэта Пастка.
    П а с т к а. Ды я не пратэстую. Я да Талстой. (Ідзе да Алесі.) Алеся, гэта ты? А гэта твой пісьменніцкі стол?
    Т а л с т а я. Збігнеў! Ты, як заўсёды, вылучышся з натоўпу!
    Пастка сарамліва разглдявае свае аранжавыя чаравікі. Талстая нечакана «адкідвае» аранжавы цень. Пастка зацікаўлена паглядвае на Талстую, нічога не разумеючы ў ёй. Але ён, у адрозненне ад Любецкага, здагадваецца: чытаў ці чуў, што ў другіх такое бывае...
    П а с т к а (асцярожна). Чаравікі аранжавыя, як і твае прыгожыя валасы. Хоць адна роднасная душа ёсць на свеце. (Фальшыва.) Ну, як ты ў новай ролі?
    Т а л с т а я (рэзкаў Збышак, чаравікі ты набыў знарок. А мой аранжавы — прыродны дар, мая норма, так бы мовіць. He раўняй божы дар...
    П а с т к а. Кветачкі ад каго?
    Т а л с т а я (злуецца, аранжавы цень становіцца больш яркі). Ад паклоннікаў! У нашай фірме паважаюць пісьменнікаў. I кнігі мае не чыталі, але проста так, за талент!
    П а с т к а (эпаціруе, але вельмі нервова). Якія адукаваныя спартсмены! А што гэта ты так? (Ківае ў бок ценю.) Раз’юшылася, ці што? Нібыта табе на аранжавы хвост наступілі...
    Талстая.А калі перада мною морда? Аранжавы — гэта рэтынол у арганізме, вітамін А. Без рэтынолу, дарэчы, і не размножышся. Гэта я пра дзяцей, Збышак...
    П а с т к а (істэрычна). Гэта ў мяне морда? Гэта я... Я Македонскага іграў! Ды ў мяне сцэну забралі... А ты! Мая апошняя пастаноўка мела скандальны поспех!
    У фае з’яўляецца Макаўкін.
    Т а л с т а я. Макаўкін у горадзе. Ён жа цябе добра ведае, дапаможа вярнуцца ў тэатр. (Крычыць Макаўкіну.} Capreft Сяргеевіч! Падыдзіце, калі ласка!
    Пастка спрабуе закрыць ёй рот, ды не паспявае. Макаўкін ужо ідзе да іх. Заўважыў Пастку, спыняецца.
    13
    Т а л с т а я (гучна). Пастка! Пастка! Тут пастка! (Пасля гэтых слоўМакаўкін вымушана ідзе да Пасткі. Яны адыходзяць. Алеся рыхтуе «ЖЗ» да закрыцця: перасоўвае плечыкі з вопраткай, папраўляе кветкі і да т. п.)
    З’ЯВА XVI
    Макаўкін, Пастка.
    М а к а ў к і н (рэзка). Ненене! Нават і не прасі. Гэта немагчыма.
    П а с т к а. Сяргей, ды зразумей ты. Жыву на матчыну пенсію...
    М а к а ў к і н. Усе пісьменнікі «пішуць у стол», мастакі — у запаснікі, а рэжысёры, сам ведаеш, на паліцу... Хаця, зрэшты... Талстая цябе зразумее. Яна табе і дапаможа. Ты ведаеш, хто яе заступнік? — Арнольд!
    П а с т к а (з ’едліва). Няўжо Шварцнегер?
    М а к а ў к і н. Які Шварцнегер? Губернатар, а не Шварцнегер! Толькі не скажа пра гэта журналістам. (Нахіляецца і штосьці шэпча Пастку на вуха. Абодва глядзяць на Талстую, а Талстая, насцярожаная іраз ’юшаная, на іх. Талстая апускае жалюзі.)
    3 а с л о н а.
    ТРЭЦІАКТ
    Кабінет Любецкага і выставачнатрэнажорная зала адначасова. Інтэр’ер той самы, што і ў 1м акце. Падымаецца заслона — уваходзяць Любецкі і Канчыта. Усаджваюцца на невялікай канапцы,
    З’ЯВА I
    Любецкі, Канчыта.
    Л ю б е ц к і. Макаўкін — інтрыган. У рэгіёне ў яго вялікі асабісты інтарэс... Я не веру яму, але тое, што ты гаворыш...
    К а н ч ы т а. У нас з Алесяй была давераная размова. Просіць дастаць гэтую навінку: бясшвовую спартыўную бялізну. Да пятніцы. Ты ўжо пастарайся, Дзім!
    Л ю б е ц к і (у разгубленасці). Ага, так: у пятніцу губернатар з’явіцца ў трэ
    нажорнай зале. Трэба прызначыць адкрыццё залы на гэты дзень. Часу мала. (Памаўчаўшы.) Але чаму дама яго cappa працуе гардэробшчыцай?
    К а н ч ы т a. He забывайся, Любецкі, гэта ты яе аформіў гардэробшчыцай...
    Любецкі. У мяне працуюць элітныя гардэробшчыцы. Да таго ж яна — пісьменнік. А ў пісьменнікаў бываюць дзіўныя фантазіі. {Смяюцца, звоніць тэлефонны званок, Любецкі падносіць трубку да вуха... слухае са здзіўленнем, нават прыўзняўся з канапы.)
    З’ЯВА II
    Любецкі, тэлефонны суразмоўнік, Канчыта.
    Л ю б е ц к і. Добры дзень! Добра... буду... буду... наведвальнасць добрая... буду... Да пабачэння. (Адключае тэлефон, адкідваецца на спінку канапы... маўчыць.)
    З’ЯВА III
    Любецкі, Канчыта.
    К а н ч ы т а. Ну?
    Л ю б е ц к і. Вось цяпер гэта — праўда. Званіў памочнік губернатара. Цікавіўся залай. Хоча паглядзець.
    К а н ч ы т а. Хто? Арнольд?
    Л ю б е ц к і. He, яго памочнік. Спачатку ўсё робіць памочнік, губернатар за ім паўтарае. Галоўнае: зрабіць добрае ўражанне на памочніка!
    К а н ч ы т а. Значыць, абодва любяць спартыўную бялізну!
    Л ю б е ц к і. Лагічна! Тэрмінова складаем план мерапрыемстваў на пятніцу. «Урачыстае адкрыццё трэнажорнай залы». Алеся не можа абслугоўваць другіх кліентаў. Пры такім раскладзе палітычных сіл... (Ганарыста.) Мая фірма прадставіць ёй іншыя перспектывы! Тэрмінова кліч Боба.
    Канчыта выходзіць. Звініць тэлефрон, Любецкі прыкладвае тэлефонную трубку да вуха.
    З’ЯВА IV
    Л ю б е ц к і
    і тэлефонны суразмоўнік.
    14
    Л ю б е ц к і. Ало! Сідарэнка, ну як жа я пазваню ў Штаты, калі там ноч? Розум у цябе ёсць? Амерыканцы спакойна спяць, Сідарэнка, а ты нервуешся. Пасля пятніцы, Сідарэнка, пасля пятніцы. У пятніцу дакумент будзе падпісаны (насцярожана азіраецца па баках). Слова Арнольда. Арнольд іх прыцісне. Гуд бай, Сідарэнка (адключае тэлефон).
    З’яўляюцца Канчыта і 1шы супрацоўнік. Усе трое ідуць да стала, рассаджваюцца.
    З’ЯВА V
    Любецкі, Канчыта, 1шы супрацоўнік.
    Л ю б е ц к і. Запісвайце. Першае. «Хлебсоль» па малой праграме, але «супер» — серыя. За табой, Боб. Другое. Выпіць і закусіць: тры падыходы, кожны па дзве серыі. Лазня, кветкі, дзяўчаткі ў нацыянальных касцюмах — за вамі, Лопес.
    К а н ч ы т а. Кідкі плакат вешаць?
    Л ю б е ц к і. Плакатрасцяжку. На шпагат і коратка: «Сардэчна запрашаем!» Без лішніх слоў. Усё моўчкі. Канфідэнцыяльнасць і нешматслоўе.
    1 шы супрацоўнік. Аркестр?
    К а н ч ы т а. Модна адзін скрыпач, пажадана, стары яўрэй.
    Л ю б е ц к і. Клічце Когана. Скажыце: разлік у СКВ. Усё, вы — вольныя! Вечарам дакласці, што зроблена. Канчыта, запрасіце да мяне пані Талстую.
    К а н ч ы т а. Добра, толькі не забудзьцеся сказаць ёй, што яна — добры пісьменнік.
    Л ю б е ц к і {смяеццаў Губернатар спытаецца: ці чытаў ты Талстую? — Усе прачытаюць!
    Канчыта і 1шы супрацоўнік выходзяць. Любецкі пераходзіць у трэнажорную залу і ў гарачлівасці выдае серыю баксёрскіх удараў па трэніровачнай грушы. У кабінеце з’яўляецца
    Алеся, але Любецкі ўжо ідзе насустрач.
    З’ЯВА VI
    Любецкі, Талстая.
    Л ю б е ц к і. Прысаджвайцеся, Алеся. Нене! На канапу... (Бярэ яе пад локцік і накіроўвае да канапы. Садзіц
    ца.) Так, добры пісьменнік цяпер—рэдкасць. А для жанчыны гэта — проста подзвіг. Па начах пішаце? He высыпаецеся?