• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    74
    каб паведаміць гэтую навіну. А ён... не, я не веру, што яго больш няма. Дзе ён, калі будзе?
    X а р в і. Перастань, дзетка, не мучай сябе... У цябе быў цудоўны брат. Супакойся.
    Скарлет.Я засталася зусім адна. Бацька кінуў нас, калі мне было два гады. Я нават твар яго не помню. Маці казала, што гэта быў страшны вырадак. Ён учыняў такія істэрыкі, біў посуд, маці, а мне, калі я плакала, раскуранай цыгарай прысмольваў рукі. Сапраўдны фашыст. Ён так хацеў славы... Ён гаварыў маці, што не можа выносіць гэтае ціхае шчасце ў арэхавай шкарлупіне. Маці казала, што ён паехаў у Галівуд.
    X а р в і. Ааа. Бываюць жа на свеце вырадкі... А, чорт...
    С к а р л е т. Што здарылася?
    X а р в і. Сэрца... сэрца разбалелася ад твайго расповяду... Ааа...
    Скарлет. Я ніколі не паверыла б, што на зямлі бываюць такія звяры. Эгаіст ён быў... да таго ж закончаны. Ён мроіў кіношнай славаю і кінуў нас з мамай. Ад яго мне засталося толькі гэта (паказвае крыжык). Я некалькі разоў хацела выкінуць, але не змагла.
    X а р в і. Крыжык? О Божа, як гэта гадка. Як жа гэта пакіношнаму. Кіно і жыццё перамяшалася. Хахаха... Заснуць і бачыць сны. Раві бура, раві. Разрывай мяне на часткі. Час помсты тваёй прыйшоў. Божа...
    Скарлет. А праз паўгода нарадзіўся мой брат Скот.
    X а р в і. Скот Эйвары?
    С к а р л е т. Так... мой брат. Маці казала, што бацька так і не ведаў, што ў яго нарадзіўся сын. Ён ні разу ў нашым доме так і не з’явіўся. Маці пераехала на новую кватэру там жа ў Кліўлендзе. Перабіваліся з хлеба на ваду... Скот не ведаў, хто яго тата. Маці яму казала, што тата Скота — лётчык, і ён разбіўся...
    X а р в і. Лётчык? А чаму яна не сказала твайму брату, што яго бацька пажарны і ён... згарэў? Ці чаму не сказала, што ён вадалаз і яго праглынула акула, кіт, дэльфін... Як звалі тваю маму?
    С к а р л е т. Марысабель...
    X а р в і. Твой бацька апошняя жывёліна. Хахаха... Божа, няўжо такое бывае? Божа, за што такія пакуты...
    Скарлет. У мяне баліць у грудзях. За чатыры дні я страціла брата і маму...
    X а р в і. Я хачу выпіць. Я хачу памерці...
    Уваходзіць Квенцін.
    К в е н ц і н. Чортава кансьержка сказала, што нашатыру ў яе няма. Давялося доўга вытлумачваць суседзям мексіканцм. Але ў іх валяр’янкі таксама няма... толькі тэкіла. Ты ўжо апрытомнела, Скарлет?
    С к а р л е т. Скулу табе ў бок... Калі табе здаецца, што я магу так проста ачомацца, значыць ты... грубая бессардэчная жывёліна. Ты не разумееш? У мяне больш няма мамы і брата.
    X а р в і. Дай сюды сваю тэкілу. I пастарайся больш не трапляць мне на вочы. Мне трэба выйсці. Я хачу нажэрціся.
    К в е н ц і н. Харві, не трэба. Я занадта доўга шукаў такой сустрэчы, каб вось так проста цябе згубіць.
    X а р в і. Я вярнуся, К’ю. Калі штонебудзь здарыцца з гэтай дзяўчынай, я... я не ведаю... Застанешся тут. Я вярнуся. Чуеш, Скарлет? Гэта я сказаў — Харві Кейтэль. Нікуды не выходзьце. (Выходзіць і забірае тэкілу.)
    К в е н ц і н. Усё забраў... Што тут здарылася? Ён прыставаў да цябе?
    С к а р л е т. Заткніся, ідыёт.
    К в е н ц і н. А ты чаго такая злосная? Ты думаеш...
    С к а р л е т. Заткніся, вырадак. Мне зараз так цяжка...
    К в е н ц і н. Добра. Я буду маўчаць.
    С к а р л е т. He, не маўчы. Раскажы лепей, як гэта было.
    К в е н ц і н. Што?
    С к а р л е т. Як забілі майго брата, неданосак.
    К в е н ц і н. Пайшла ты... Чаму гэта я неданосак? Маці нарадзіла мяне, калі мне было дзевяць месяцаў і тры дні. Важыў я чатыры з палавінаю кілаграмы. Які я неданосаім сама дурніца. Яшчэ невядома — брат ён табе ці не.
    С к а р л е т. Што?
    К в е н ц і н. Ты бачыла цела? Ты яго не бачыла. Ты зможаш гэта зрабіць толькі заўтра... у абед. Толькі пасля анатаміравання трупа цябе паклічуць на апазнаванне. I вось там ужо можна будзе лямантаваць. А зараз навошта плот гарадзіць? Можа, гэта не ён. Можа, прозвішча адно. Ведаеш, колькі такіх выпадкаў бывае?
    75
    С к а р л е т (б 'е Квенціна па твары). Атрымай, свалата. Я фота бачыла. Гэта быў мой брат. Дык ты скажаш мне, як усё было... і як выглядалі тыя вырадкі, што вырашылі прыкончыць майго любімага брата?
    К в е н ц і н. Навошта табе?
    Скарлет. Я заб’ю іх... Што маўчыш? Ты даўно ведаеш Скота?
    К в е н ц і н. Паслухай, дзетка. Гэта доўгая гісторыя. Калі ты яшчэ раз мне ўлепіш, я вазьму стул і разаб’ю яго на тваёй сімпатычнай галоўцы.
    С к а р л е т. Добра, замялі, гавары.
    К в е н ц і н. Я пазнаёміўся са Скотам нядаўна... учора. Ну, я хачу сказаць, што калі мы пазнаёміліся, мне падалося, што я ведаю гэтага хлопца вечна.
    С к а р л е т. He гані лухту. Што далей было?
    К в е н ц і н. Мы вырашылі адзначыць наша знаёмства ў «Ад заходу да ўсходу». Селі, выпілі, абмеркавалі сякіятакія планы.
    С к а р л е т. Ён гаварыў табе пра сцэнарый...
    К в е н ц і н. Які сцэнарый?
    С к а р л е т. «Шалёныя сабакі». He прыкідвайся больш тупым, чым ты ёсць на самой справе.
    К в е н ц і н. Так, гаварыў штосьці такое. Сказаў, што раскідаў па Галівудзе ўсе экземпляры і што ўсюды... адмовілі...
    С к а р л е т. Ясна... Што было далей?
    К в е н ц і н. А потым мы выпілі яшчэ, а потым у бар заскочылі двое неданоскаў і вырашылі нас абрабаваць. Гэта сапраўды было як у крутым баевіку. Усе і вокам не паспелі міргнуць, як Харві выхапіў вось такі пісталет і крыкнуў: «Я есмь закон», — і ўсё такое. Гэта было вельмі крута. Ён выгнаў гэтых неданоскаў. А потым яны вярнуліся... пачалі страляць. Хацелі пацэліць у Харві, але... дасталося Скоту.
    С к а р л е т (плача). Чорт, ну чаму не ў цябе пацэлілі, а ў Скота?
    К в е н ц і н. Яны не маглі пацэліць у мяне, бо Скот стаяў перада мною і вылупіўся прама на іх. А потым, калі Харві хацеў страляць, яны ўжо зніклі.
    С к а р л е т. Як яны выглядалі?
    К в е н ц і н. Звычайна, як усе наркаманы. Такіх сотні. Хлопец і дзеўка... яны называлі сябе Ханні і Банні.
    С к а р л е т. Дзе мой сцэнарый?
    К в е н ц і н. Скарлет, ты ведаеш, мне б не хацелася якраз цяпер абмяркоўваць з табою гэтую праблему.
    С к а р л е т. Дзе мой сцэнарый, неданосак? Адказвай або я праламлю твой чарапок.
    К в е н ц і н. А зараз лягчэй, дзетка. Я з такім жа поспехам магу і твой... Заткніся і не хлюпай. Калі ты хочаш, каб хаця адзін мільённы шанц здзейсніўся, слухай мяне.
    Д ж а с ц і н. Квенцін, я даўно назіраю за вамі, вунь зза тых кусцікаў. He ўмешваюся спецыяльна, але, як мне падалося, ты амаль што закахаўся. Ты па самыя вушы ўтрэскаўся ў гэтае дзяўчо. У цябе, трасцу табе ў бок, так і цякуць слінкі. Ты думаеш: вось дык дзяўчына! Нібыта Мікі і Мелары Нокс разам узятыя, так?
    К в е н ц і н. Джасцін, нават калі я і закахаўся, дазволь мне самому разабрацца ў сваіх пачуццях.
    Д ж а с ц і н. Успомні Джэсіку, Квенцін. Ты мяняеш шыла на мыла. (Квенцін выпіхвае Джасціна.)
    К в е н ц і н. Мяне завуць Квенцін Таранціна, і... я збіраюся стаць рэжысёрам. Я не ведаю, куды ты пойдзеш заўтра раніцай, але калі я назаўсёды страціў Харві, то сцеражыся. Гэта была адзіная нітачка. I яе трэба было трымаць асцярожна. Ён прачытаў твой чортаў сцэнарый. Але твой брат Скот загінуў, і я сказаў Харві, што гэты сцэнарый мой. Вер мне, калі ты не будзеш крычаць аб тым, чый гэта сцэнарый, у мяне хопіць розуму апрацаваць Харві так, што ён захоча здымацца ў гэтай карціне. I ён знойдзе на яе грошы.
    Скарлет. Яне верутабе.
    К в е н ц і н. Давядзецца. Ва ўсякім выпадку, зараз «Шалёныя сабакі» ў Харві, і прасі Бога, каб ён не скарыстаў твой сцэнарый для... Давай дамовімся: сцэнарый мой і працуем мы разам.
    С к а р л е т. Ведаеш, Квенцін, у мяне няма падстаў верыць табе. Я вельмі стамілася і хачу спаць. Я не кажу ні так, ні не. Давай пагаворым аб гэтым заўтра.
    Д ж а с ц і н. Квенцін, а можа, апамятаешся? Едзь дадому, не заварвай кашу. Хто высока залятае, той балюча падае. Што ж, Квенцін, бачу ты сам гэтага хочаш. Буду трымаць за цябе пальцы. Па галовах, па галовах, Квенцін. Хай Галі
    76
    вуд здрыганецца і пашкадуе, што прыдумаў правілы, па якіх ты сам і абыграеш Галівуд. Жыццё адно, і гінуць трэба прыгожа.
    Уваходзіць Харві, садзіцца на стул і маўчыць.
    К в е н ц і н. Ты дзе быў, Харві? Адказвай, што маўчыш? Ты што — жлукціў тэкілу і закусваў сваім языком?
    X а р в і. Дзе Скарлет?
    К в е н ц і н. Цішэй, яна заснула. Ты ведаеш, яна надзіва талковае дзяўчо. Такая бойкая. Яна мне спадабалася ў самым высокім сэнсе. Ведаеш, я нават не думаў, што такое бывае. Яна ўвайшла, а я адразу зразумеў, што яна класная. Вядома, яна вельмі расхвалявалася і ўсё такое, але ведаеш, можа, аб гэтым адразу і не гавораць, але мне здаецца, што я закахаўся. Гэта так дзіўна. А... скулу табе ў бок, Харві, ты ўжо дрыхнеш. Эй, Харві, слухай...
    X а р в і. Што табе трэба ад мяне?
    К в е н ц і н. Ты памятаеш... Ну той сцэнарый, які ты чытаў... Ён жа табе спадабаўся, праўда? Давай прапіхнём яго, чуеш? Есць рэчы на парадак вышэй, чуеш? Я адчуваю, Харві, я адчуваю, што гэта будзе ўдача. Бо не можа быць такога, каб у цябе не засталося якіхнебудзь чортавых сувязяў.
    X а р в і. Квенцін, калі б ты толькі ведаў. Калі б ты мог уявіць... Я плакаў. Я хадзіў па брудных вуліцах гэтага пустэльнага горада і плакаў, Квенцін. Я быў як кароль Лір. Адзінокі і раздзёрты.
    К в е н ц і н. Ты што, Харві? Які яшчэ кароль Лір? Цябе так расстроіў вырадак Самерс. Плюнь на яго. Калі ён яшчэ раз з’явіцца, дазволь мне набіць яму морду — без размоў.
    X а р в і. Ты класны хлопец, Квенцін. Такі наіўны і чысты. Божа, што вырасце з цябе праз пару гадоў у гэтым горадзе? У якога вырадка ты ператворышся...
    К в е н ц і н. Харві, ты што? Аб чым ты? He трэба ўспамінаць мой твар. Галава як галава.
    X а р в і. Няўдачнікаў гэты горад не церпіць. Варта спатыкнуцца — і цябе заклююць. Тут вайна паміж сем’ямі, кланамі, Квенцін. Я даўно ўжо страляная гільза.
    К в е н ц і н. Нам абавязкова пашанцуе, Харві.
    X а р в і. Галівуд стаіць на касцях. Цябе будуць выкарыстоўваць як шырму, за якой будуць круціцца бабкі, а ты будзеш стагнаць і плакаць.
    К в е н ц і н. Харві, давай не будзем размазваць соплі па стале. Нас ужо трое. Ты, я і Скарлет. Гэта класнае дзяўчо. З’явяцца бабкі, ты зноў станеш знакамітым.
    X а р в і. Скарлет? Ты хочаш, каб я гэта зрабіў для Скарлет?
    К в е н ц і н. Давай для Скарлет. Мне ўсё роўна. Калі ты хочаш, зрабі гэта для Скарлет. Пазнаём мяне з якімнебудзь босам, і я пакажу, на што я здатны. Мы зробім гэтых «Шалёных сабак», і ўсё будзе выдатна.