• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    К в е н ц і н. Джасцін, знікні.
    Д ж а с ц і н. Я згодзен, вядома ж. Звычайная закаханасць у Скарлет — гэта шчасце ў арэхавай шкарлупіне. Але ж на зямлі мільёны людзей, у якіх няма і гэтага.
    К в е н ц і н. Я не хачу шчасця ў арэхавай шкарлупіне.
    Д ж а с ц і н. Брава, Квенцін. Ты сапраўды гатовы да супергульні? Ты гатовы рызыкнуць сваім маленькім шчасцем дзеля славы? Дзеля вялікай славы?
    С к а р л е т. Што здарылася, Квенцін, ты куды прапаў? Чаму цябе ад самай раніцы няма на пляцоўцы? Чаму ты не адказваеш на тэлефонныя званкі? Чаму я не бачыла цябе два дні? Што адбываецца?
    К в е н ц і н. А... гэта ты, Скарлет.
    С к а р л е т. Вядома ж. Квенцін, чорт, я спалохалася, падумала, што здарылася штонебудзь. А ты проста хаваешся.
    К в е н ц і н. He, Скарлет... Я не магу здымаць гэтае кіно. Скарлет, я зразумеў: здымаць кіно ў гэтым хляве немагчыма.
    С к а р л е т. Давай тваё кіно здымем у чыстым полі, Квенцін. Давай здымаць, Квенцін. Усе гатовы. Толькі цябе няма.
    К в е н ц і н. Я не магу працаваць з акцёрамі там, дзе смярдзіць трупамі.
    С к а р л е т. Так ужо і смярдзіць...
    К в е н ц і н. Старая трупярня, якую прапанаваў для работы Дамінік, — проста жахлівая. Харві і Тому даводзіцца ляжаць у страшэнным брудзе па чатырнаццаць гадзін... Там такая халадэча. Здымаць немагчыма. Мне шкада акцёраў.
    С к а р л е т. Квенцін, не смяшы мяне. Чатыры тыдні ты нікога не шкадаваў, працаваў па васемнаццаць гадзін у суткі, а тут раптам — мне іх так шкада...
    К в е н ц і н. Так, Скарлет. Мне іх шкада. Я не магу здымаць далей.
    С к а р л е т. Але ж яны не скардзяцца. Харві гаворыць, што такая атмасфера дапамагае яму ў працы над роляй.
    К в е н ц і н. Ён гэта спецыяльна гаворыць.
    С к а р л е т. Квенцін, ты сам быў задаволены трупярняй. Бегаў і крычаў,
    што гэта сам лёс паслаў табе такія шыкоўныя інтэр’еры.
    К в е н ц і н. Так, было такое. Чорт... Скарлет, мне так цяжка. Абдымі мяне.
    С к а р л е т. Квенцін, ты што — абкурыўся. Я цябе кахаю, Квенцін... падымайся. Пара ісці працаваць. Там усе чакаюць цябе.
    К в е н ц і н. Скарлет, мне патрэбен яшчэ тыдзень здымак. А грошай няма.
    С к а р л е т. Пагавары з Біллі, з Харві... папрасі грошай. Ты ж усё можаш. Ты ж, калі захочаш, каго заўгодна ўгаворыш.
    К в е н ц і н. Karo заўгодна...
    С к а р л е т. Былі ж грошы да гэтай пары.
    К в е н ц і н. Так, былі... каханне маё. На гэтае кіно Біллі даўтолькі трыццаць тысяч. Гэта—нішто... толькі б адчапіцца. Увесь час паміж здымкамі я даставаў грошы. Я дазваніўся нават да Лайзы Мінелі. Я пазычыў стольнік у Мадоны... проста на вуліцы. Я сабраў паўтара мільёна. Ты ўяўляеш? Гэта вялікія грошы...
    С к а р л е т. Якія мільёны, Квенцін? Чаму я аб гэтым не ведаю. Дзе яны?
    К в е н ц і н. Я іх усадзіў у кіно, Скарлет...
    С к а р л е т. Божа мой. Гэта вар’яцтва нейкае.
    К в е н ц і н. Скарлет, мне ўсё часцей здаецца, што ўсё гэта дарэмна. Чатыры тыдні ўсе называюць мяне рэжысёрам, а мне, калі шчыра, ужо даўно не зразумела, што я раблю... ты гэта разумееш? Чорт... мяне паранейшаму не пакідаюць словы старога Харві, што так здымаць кіно нельга.
    С к а р л е т. Перастань, Квенцін! Табе проста нельга азірацца. Трэба ўвесь час ісці ўперад, не азіраючыся. 1 ўсё атрымаецца. Калі азіраешся на шлях, які прайшоў, — ты гінеш.
    К в е н ц і н. Я з’еў нейкую дрэнь у сушы бары і... баліць жывот.
    С к а р л е т. Квенцін, хопіць хлусіць... падымайся.
    К в е н ц і н. Я не магу, Скарлет... у нас няма грошай на здымкі. Ужо тыдзень мы працуем у доўг.
    С к а р л е т. Аддадзім. Падумаеш. Палова свету жыве ў доўг... і нічога.
    К в е н ц і н. Скарлет!!! Я быў на скачках з Дамінікам і праіграў... Я думаў выйграць, Скарлет. Чортаў Дамінік пе
    83
    равёў у наяўныя грошы бюджэт цэлага тыдня і... мы ўсё спусцілі. Гэта канец. Я разарыў нас.
    С к а р л е т. Што? Ты гэта сур’ёзна? He, пачакай, Квенцін. Тое, што ты ідыёт, я здагадвалася. Але паверыць Дамініку?! Гэта занадта нават для цябе. Перастань мяне разыгрываць, мярзотнік. Хопіць хлусіць. Ідзі працаваць.
    К в е н ц і н. Хахаха, Скарлет, ты мне не верыш...
    С к а р л е т. Прагуляў мільёны. У цябе, Квенцін, тупыя жарты. Пад’ём!
    К в е н ц і н. Але грошы, Скарлет... Ты ж не дурніца? Дзе ўзяць грошы, каб заплаціць доўг за тыдзень? I мне патрэбен яшчэ тыдзень...
    С к а р л е т. Здымай кіно, рэжысёр Таранціна. Гэта крызіс. Але трэба сабрацца. Здымай, скулу табе ў бок... я заклінаю цябе памяццю брата.
    Б і л л і. Дзе гэты чортаў неданосак? Ааа, Квенцін, ты тут, мой маленькі геній! Дайце мне палку. Нож!.. хтонебудзь мне дайце. Я прыкончу гэтага неданоска. Маўчаць... Прасадзіць за паўгадзіны пяцьсот тысяч. Навошта ты прымусіў Дамініка пайсці на іпадром? Я застрэлю цябе. Я даваў табе грошы для кіно ці для таго, каб ты канчаткова давёў да вар’яцтва майго прыдуркаватага пляменніка?!
    Д а м і н і к. Дзядзечка, я папярэджваў яго. Я казаў яму... што шанцы невялікія... што на мінулым тыдні выйграў сорак долараў.
    К в е н ц і н. Ты казаў, што выйграў чатырыста тысяч.
    Д а м і н і к. Табе падалося... Дзядзечка, я казаў яму, што два разы запар выйграць прыктычна немагчыма. Я казаў яму: Квенцін, пайшлі да дзядзькі, дзядзечка — чалавек. У яго знойдуцца грошы...
    Б і л л і. Якія грошы, каб вас чорт забраў. Вы ўжо чатыры тыдні здымаеце свой задзёўбаны шэдэўр. Брайн дэ Пальма здымаў свае фільмы за адзін уікэнд. I працаваць у яго за гонар лічыў сам Роберт дэ Ніра.
    К в е н ц і н. Роберт у той час сядзеў без цэнта ў кішэні...
    Б і л л і. Усё, Квенцін, зачыняй кантору. I адпускай мярзотнікаў.
    К в е н ц і н. Але мне патрэбен яшчэ толькі тыдзень здымак.
    Б і л л і. Які тыдзень? Я зараз цябе прыстрэлю... вось з гэтага пальца. Я за
    душу цябе, Квенцін. Манціруй тое, што знята. Божа мой, паўтара мільёна... і каму? Нейкаму замухрышку: асталопу, пра якога нічога амаль што не ведаю. Я не дам больш ні цэнта. У, халера... I прасі Бога, каб якінебудзь ідыёт, тэлевізійны прадзюсер, купіў у мяне тваё гангстэрскае дзярмо. Тады, можа, удасца вярнуць хоць палавіну. Манціруй свой фільм. Неданосак. Заўтра ж. Я вызваляю сябе ад усіх абавязательстваў перад вамі...
    С к а р л е т. Біллі, пачакай. Калі ласка, Біллі. Квенцін, не стой жа слупам... папрасі яго... зрабі штонебудзь.
    Б і л л і. Ён прыходзіў да мяне ўжо чатыры разы. Два разы ён плакаў. Два разы крычаў, як шалёны, і размахваў рукамі. На пяты раз — ён не прыйшоў да мяне. Ён вырашыў абысці мяне з тылу, ударыць у маё самае балючае месца. Ён ашукаў майго пляменніка, прыдурка.
    К в е н ц і н. Пайшоў вон. Я не збіраюся працаваць з табой... і нават абмяркоўваць гэтыя тэмы. Табе ж адразу было вядома, што за трыццаць тысяч я мог бы зняць толькі порна ў матэлі.
    Б і л л і. Вось і не трэба было брацца. Мы б разышліся сябрамі. Ты ж пагадзіўся працаваць. А зараз ты са мной не расплацішся, нават калі я цябе растрыбушу на донарскія органы, а тваё чучала прадам з аўкцыёна.
    К в е н ц і н. Дай мне апошні шанц. Тыдзень. He заплюшчвай вочы на ўдачу...
    Б і л л і. Стоп, Квенцін! He трэба набіраць абароты. Я не хачу цябе слухаць. Ты можаш даводзіць што заўгодна. Заткніся. He хочаш працаваць — валі адсюль. Дамінік зманціруе тваё кіно. Дамінік, ты дзе? Зманціруеш гэтае кіно, праўда?
    Д а м і н і к. Так, дзядзечка, вядома. Але калі сумленна, то я ніколі не манціраваў фільмы. Я больш люблю займацца аплікацыяй. He ведаю нават. Але калі пастарацца — вядома.
    К в е н ц і н. Аплікацыяй? Біллі, лепей ужо тады — запрасіць на мантаж каруначніц. Хай лепяць узоры.
    Б і л л і. Квенцін, як ты можаш? Я страціў увесь давер да цябе.
    С к а р л е т. Квенцін, а цяпер па парадку. Раскажы мне, што здарылася?
    84
    К в е н ц і н. 3за Дамініка я прасадзіў усе грошы, якія былі на гэтым праекце, і залез ў даўгі.
    С к а р л е т. Ідыёт... Біллі, я хацела б застацца з вамі самнасам. Квенцін, выйдзі. Ён сапраўды прыходзіў да вас чатыры разы?
    Б і л л і. Так, сапраўды. Я гатовы быў прыняць яго і пяты раз. Але маё цярпенне не бязмежнае. Ва ўсякім выпадку... у адносінах да яго.
    С к а р л е т. Біллі, у яго зусім няма шанцаў?
    Б і л л і. Зусім няма. Ніякіх.
    К в е н ц і н. 3 кім ты гаворыш, Скарлет? Паглядзі на яго, гэта ж вырадак...
    С к а р л е т. Заткніся, Квенцін. Ты называеш вырадкам чалавека, які бачыў жыццё. Ён ведае, пачым фунт ліха і не будзе шукаць шчасця ў конскіх яблыках на іпадроме... Біллі, вам можна верыць?
    К в е н ц і н. Скарлет, Скарлет, што я чую? Ты што?
    С к а р л е т. Выйдзі, Квенцін. Бачыць цябе не хачу. Ты нам перашкаджаеш.
    К в е н ц і н. Божа мой. Я губляю каханую жанчыну. Я губляю цябе, Скарлет.
    С к а р л е т. Квенцін, каб губляць, трэба мець. Вымятайся.
    К в е н ц і н. О, жанчыны, імя вам — вераломства. Джасцін, я хачу выпіць. Добра выпіць. (Выходзіць.)
    С к а р л е т. He ведаю, Біллі, ці магу я вам давяраць, але мне хацелася б вам прызнацца. Квенцін — вар’ят... яго не прыме ні адна бальніца. Усыпіць нелыа, закон гэтага штата забараняе ўсыпляць ідыётаў старэйшых за васемнаццаць гадоў. Дык вось, Біллі. Ён забараніў мне нават успамінаць вашае імя. Ён называе вас тупым вылюдкам... кавалкам каровінай аладкі. Але ж гэта не так, Біллі.
    Б і л л і. Ну які ж я тупы... вылюдак? Я не згодзен. А пра аладку тым больш. Яна зялёная і... дыміцца. А на мне — выдатны касцюм... Дамінік, прынясі нам выпіць. Хаця — не. Проста выйдзі. Ідзі... купі сабе ледзянцоў. Наяўныя ёсць?
    Д а м і н і к. Так, дзядзечка Біллі.
    Б і л л і. Вось і ідзі. Толькі дарогу пераходзь на зялёны.
    Дамінік выходзіць.
    С к а р л е т. Скажу шчыра — Квенцін мне агідны. Адсутнасць адукацыі... выхаванасці... А пазногці? Я ўпэўнена, што ён ні разу не быў за мяжой. Ён не ведае культуры.
    Б і л л і. Я толькі ў мінулым годзе чатыры разы ездзіў у Рэйк’явік. Я бачыў культуру.
    С к а р л е т. О, Рэйк’явік — сталіца свету... не была. Але я веру, што цікава. Давяраю вашаму густу. Давайце ж яму разам дапаможам, Біллі. Ён можа і забіць. Давайце дадзім яму гэты тыдзень. Хай пакалупаецца ў гэтай трупярні. У хлопца ж зусім мазгі закіпаюць... можа забіць сябе... ці кагонебудзь іншага. Часамі ён выкрадае пісталет з кішэні ў Харві і ганяецца за мной пакватэры... голы і крычыць наўсё горла: «Не бойся, гэта запальнічка». А потым страляе ў люстру. Ён непрадказальны. Я не хачу, каб цень яго смерці азмрочвала нашы з табой адносіны.