Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
С к а р л е т. Але калі Лайка спытаецца пра бабулю?
К в е н ц і н. Запальнічка ні разу не загарэлася. Я спрабаваў запаліць яе разоў дзесяць. Пайшоў дождж... пасля залёва... яма напоўнілася вадою, і мы з бабуляй выплылі.
С к а р л е т. I не патанулі?
К в е н ц і н. Мы з бабуляй не патонем... Яна пражыла яшчэ пяцьдзесят гадоў і памерла ад слепаты. Так бы мовіць, хэпі энд, Скарлет. Гэта ж Галівуд.
Б і л л і. Самерс, з Харві трэба канчаць. Гэты вырадак амаль раскалоўся... у прамым эфіры.
С а м е р с. Ведаеш, Біллі, я стаў паважаць Харві. Хай ніхто і не зразумеў яго прызнання, але я... зразумеў. Я адзін зразумеў, што адбываецца. Мне здаец
93
ца, у Харві хопіць моцы, каб разлічыцца пад нуль... Я сядзеў у «Ад заходу да ўсходу» і ўсё гэта бачыў. Ён здзейсніў... учынак. Ён зноўку герой і мужык... Як я яго разумею...
Б і л л і. Эйэй, асцярожней, не ўпадай у меланхолію. Ты яшчэ павінен мне... Помні пра біклажку. Грошы засталіся? Ці табе аддаць астатняе?
С а м е р с. He... не трэба. Мне хапіла...
Б і л л і. Купіў маленькі востраў у Ціхім акіяне?
С а м е р с. He. Я забраніраваў два месцы на могілках у СанДыега.
Б і л л і. Вазьмі грошы, Самерс, закажы сабе надмагільны камень. Наймі паэта, хай эпітафію напіша: Тут спачывае Ск’ю Самерс...
С а м е р с. Я ўжо заказаў... На ім напісана THE END...
Б і л л і. Ты гэта сур’ёзна? Канец усяму... Усяму канец... Арыгінальна...
Ск’ю не адказвае, выходзіць, схіліўшы галаву. За ім — Біллі.
С к а р л е т. Ну, давай, Квенцін. Мы зрабілі гэта. Скажы ім, як ты іх любіш. Павіншуй Кінаакадэмію.
К в е н ц і н. Прывітанне, кінаакадэмія. Мяне звуць Квенцін Таранціна. Я зняў «Крымінальнае чытво» і ганаруся гэтым. Атрымаць «Оскара» за сцэнарый у трыццаць два гады... Гэта, пагадзіцеся, цудоўна. Заўтра дваццаць восьмага сакавіка. У мяне — дзень народзінаў... і гэта цудоўны падарунак. Спадзяюся, вы далі мне «Оскара» не толькі з гэтай прычыны. Прызнаюся, я чакаў узнагароды за лепшы фільм. Але, ка (і вы так лічыце, што я магу атрымаМь прыз толькі за лепшы сцэнарый, што ж... хай так і будзе. Я рады, што ў мяне ўсё атрымалася. Я ўпэўнены, што зняў кіно, якое будуць глядзець і праз сто гадоў...
С к а р л е т. Квенцін, жывёліна. Ты зноў не сказаў пра мяне ні слова. Ты нічога не сказаў пра мяне. Ты атрымаў «Оскара» за лепшы сцэнарый, а на мяне проста плюнуў... Як ты можаш так?
К в е н ц і н. На сцэне можна стаяць толькі трыццаць секунд... Паспець бы галоўнае сказаць і ўспомніць. He магу ж я ўспамінаць усіх запар, Скарлет.
С к а р л е т. Усіх запар? Гэта значыць, я... усе... Ты помніш толькі пра сябе.
К в е н ц і н. Але Скарлет... Прэмія «Оскар» бывае не часта. Яе ўвогуле можна не заслужыць... ці атрымаць толькі раз у жыцці. Няма нічога дзіўнага, што я разгубіўся і... не ўспомніў. У наступны раз я абавязкова пачну з цябе.
Скарлет. Я цябе ненавіджу, Квенцін... Ты не помніш нікога, апроч сябе.
К в е н ц і н. Скарлет, не перабольшвай. Я цябе так моцна кахаю. Мы ж з табою адна каманда...
Скарлет. Я табе больш не веру, Квенцін. Пакінь мяне. He хачу цябе бачыць...
К в е н ц і н. Але Скарлет...
С к а р л е т. Ідзі... ідзі... Я аддала табе ўсё... а ты — няўдзячны... (Выбягае.)
К в е н ц і н. О, чорт, толькі гэтага не хапала...
Б і л л і. Прывітанне, мой хлопчык. Вітаю, мой геній. У Амерыцы сапраўдны бум. Студыі завалены сцэнарыямі, напісанымі пад Таранціна. Мы наверсе чатаў. Квенцін, а ты аказаўся курачкай, якая нясе залатыя яйкі. Я зноў паверыў у кінематограф. Мой дзядзька, калі ўбачыў на экране Буча і ўбачыў, як танцуе Джон Траволта, устаў з ложка. Цяпер невядома, калі і каму дастануцца абутковыя фабрыкі дзядзькі... Але я на цябе не трымаю злосці, Квенцін. Я да цябе з добрымі навінамі. У мяне куча дзелавых прапаноў табе.
К в е н ц і н. Да чорта ўсе твае прапановы, Біллі. У мяне дастаткова грошай, каб доўгія гады сядзець моўчкі на беразе мора і кідаць у ваду каменчыкі. Мне зара^ че да кіно...
Б і л л і. А^? Квенцін, ты не ўяўляеш, што ты зараз такое. Ты — брэнд. Адзін твой твар каштуе мільёны. Маленькія неданоскі будуць глядзець любую бязглуздзіцу... толькі б пад ёю стаяла тваё прозвішча... Я буду раскручваць цябе больш і больш... Ты апынуўся ў патрэбным месцы і ў патрэбны час...
К в е н ц і н. He трэба гэтага, Біллі. Я хачу адпачыць. Калі зыходзіць з таго, што я адчуваю зараз... я не хачу больш здымаць кіно.
94
Б і л л і. Але Квенцін! Гэта ж твая работа. Тваё прызванне.
К в е н ц і н. Да чорта гэтае прызванне. Жыццё занадта кароткае, каб рабіць адзін фільм за другім. Я хачу... любіць гэта. Я не хачу ператвараць гэта проста ў работу.
Б і л л і. Ты павінен працаваць, чортаў Квенцін. У мяне распісаны твой час да дзве тысячы дваццатага года. Ты павінен зняць «Гладыятар», «Уладар колцаў». Браты Вячоўскі прапанавалі зняць нейкую «Матрыцу», яшчэ «Гадзілу» нарэшце... Квенцін, ты за год павінен выпускаць па тры з паловай фільмы. А ўсяго — дваццаць штук за восем гадоў. Я ўжо ўсё пралічыў.
К в е н ц і н. Ды ідзі ты да чорта, Біллі. Я не хачу жыць такім жыццём. Разумееш, нельга жыць нармальным жыццём, здымаючы фільмы. Схадзіць да стаматолага — не, аплаціць рахункі — не, прыбрацца ў доме — не... не...
Б і л л і. Але ж ты так хацеў стаць рэжысёрам... Добра. У цябе заўсёды будзе дантыст на пляцоўцы. Я найму спецыяльнага чалавека, каб ён прыбіраў твой пакой і сачыў за рахункамі... У цябе ўсё будзе.
К в е н ц і н. Я хачу ажаніцца і гадаваць дзяцей, Біллі.
Б і л л і. Жаніся, калі ласка. За гэтую навіну рэпарцёры будуць цябе на руках насіць. Я зайздрошчу той дзяўчыне, у якой будзе такі славуты муж.
К в е н ц і н. Чаму тут зайздросціць, Біллі: калі ты бываеш на пляцоўцы дваццаць гадзін за суткі, пра якую жонку можна гаварыць? Ці ты знойдзеш для мяне спецыяльнага чалавека, які будзе спаць з маёй жонкай, пакуль я буду здымаць «Гадзілу»? У мяне няма ніякага асабістага жыцця. Я хачу мець сям’ю...
Б і л л і. Май... Квенцін, ну скажы, чым я магу дапамагчы табе? Я сасватаю за цябе любую дзяўчыну свету... За цябе пойдзе любая.
К в е н ц і н. Я хачу ажаніцца са Скарлет...
Б і л л і. Скарлет? He трэба гэтага рабіць, Квенцін. He рабі памылку, хлопча. Яна не кахае цябе.
К в е н ц і н. Гэта Скарлет мяне не кахае? Ды яна гатовая памерці за мяне. Яна мне столькі даравала... заўсёды была побач. Я кахаю яе.
Б і л л і. Паслухай, Квенцін, Скарлет любіць толькі грошы... толькі. Як толькі ты заробіш пабольш і ад цябе можна будзе адрэзаць больш тлусты кавалак, яна кіне цябе.
К в е н ц і н. Ды як ты можаш гаварыць такое?
Б і л л і. Ды яна са мною спала ўвесь гэты час. Ты думаеш, адкуль у цябе былі грошы? Ці ты наіўна думаеш, што гэта Дамінік мяне расчуліў.
К в е н ц і н. Ды як ты можаш гаварыць такое? Скарлет спала з табой? Біллі, гэта найлепшы жарт за ўвесь час, што я цябе ведаю. Ды яе ванітуе ад аднаго твайго імя.
Б і л л і. Ванітуе ад майго імя? He, Квенцін, яе ванітуе, таму што яна хутка стане мамай.
К в е н ц і н. Фу, Біллі, ад цябе патыхнула мексіканскім серыялам... Ты хочаш нас пасварыць, толькі б я працаваў на цябе як вол, кінуў Скарлет, праклінаў жыццё і... працааваў.
Б і л л і. Ну што ж, Квенцін, лепш адзін раз убачыць. Алё, Ск’ю... ты мне патрэбен... зараз жа. I твае матэрыялы... Так... Ск’ю Самерс здымаў, калі мы куляліся з гэтай козачкай. Чаму аддаеш перавагу: відэа ці фота? Яна любіць пірсінг, гэта так экстрэмальна...
С к а р л е т. Заткніся, Біллі. (Страляе ізабівае Біллі.) Квенцін, не вер гэтаму вырадку. Гэтая свалата зайздросціць твайму шчасцю... Ён гатовы быў зрабіць усё, толькі каб разлучыць нас, каб ты звар’яцеў і не бачыў нічога, апроч кіно.
К в е н ц і н. Што ты нарабіла, Скарлет?! Ты ж забіла яго... А як жа наша дзіця? Цябе ж пасадзяць...
X а р в і. He пасадзяць. Аддай мне пісталет, малыш. Хібатак можна. Забойства — агіднае. Хіба так забіваюць? Божа мой, як ты магла...
С а м е р с. Я чуў выстрал. У чым справа? Біллі...
Д а м і н і к. Дзядзечка, дзядуля памёр. Ён вырашыў станцаваць як Траволта, упаў і памёр. Цяпер чатыры абутковыя фабрыкі і магазінчык ва Усходняй Еўропе твае. Аддай іх мне... Дзядзька, ты мёртвы, цябе забілі?
С а м е р с. Хто страляў?
С к а р л е т. Харві...
X а р в і. Перастань, дачушка, твой тата ведае, што рабіць...
95
С к а р л е т. Квенцін, Харві звар’яцеў...
С а м е р с. А чаму ў яе вочы як шкляныя? Чаму рукі дрыжаць?
X а р в і. Гэта — шок, Самерс. Яна ніколі не бачыла такой смерці... Арыштуй мяне... Я не хачу ператвараць гэтую гісторыю ў доўгую пошлую камедыю...
С к а р л е т. Што ты нарабіў, Харві? Навошта ты так гаворыш?
X а р в і. He нагаворвай на сябе, дзяўчынка. Ты верыш мне? Я твой бацька. Я тата твой. Я гатовы рассмяяцца... Чорт... Самерс, калі ў табе засталася хаця б кропля мужнасці, забудзься пра Біллі. He рабі таго, дзеля чаго ты прыйшоў сюды. Дай людзям шчасця. Я цябе прашу. Ты перамог, Самерс.
С а м е р с. Я прыйшоў з пустымі рукамі, Харві. Я прыйшоў не дзеля Біллі. Я прыйшоў за табой. Я сведчу тваю паразу, Харві. Ты арыштаваны. Законам штата НьюДжэрсі ты абвінавачваешся ў наўмысным забойстве.
X а р в і. Я прызнаю сябе вінаватым...
С а м е р с. Але Харві, перш чым я надзену на цябе наручнікі і цябе пасадзяць на электрычны стул, я хачу выпіць з табою міравую. Як у старыя добрыя часы. Памятаеш?
X а р в і. Так, Самерс, я помню... трасцу табе ў бок. Мы сядзелі з табою ў «Ад заходу да ўсходу» і марылі. Ты хацеў стаць добрым паліцэйскім.
С а м е р с. А ты выдатным акцёрам. У цябе ўсё атрымалася, Харві...
X а р в і. У цябе таксама, дружа. Сапраўды... усё атрымалася. Хаця лёс — гэта тое, што не павінна было адбыцца. Тваё здароўе, Самерс.
С а м е р с. Тваё здароўе, Харві. (Абодва п ’юць з біклажкі, якую падараваў Біллі. Самерс надзявае наручнікі.) Харві, ты быў калінебудзь у СанДыега?
X а р в і. Вядома... там райскае месца... (Выходзяць.)
К в е н ц і н. Мне здаецца, старыя звар’яцелі, Скарлет.
С к а р л е т. He ведаю, як Самерс, але Харві дакладна.
Д а м і н і к. Дапамажыце, дапамажыце мне... вынесці цела дзядзькі... (Выходзіць.)
С к а р л е т. Старэча Харві... так закахаўся ў мяне, што назваў... дачушкай.
Ён такі адзінокі. Божа мой, гэта ж подзвіг. Ён сказаў, што ён забіў, Квенцін. Ён узяў віну на сябе. Ён выратаваў нас. Ён мяне выратаваў і... маё дзіця.