• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Зацямненне. Яркая ўспышка святла. Марыя стаіць на тым жа месцы, дзе пачынала свой расповяд.
    М е л і с а. Калі можна? Разумею, што гэта вельмі цяжка. Паспрабуйце расказаць мне гісторыю выкрадання.
    М а р ы я. Яны выйшлі з лазні недзе каля адзінаццаці... На той час у лазні заставалася толькі пажылая жанчына, якая там працуе... Яна сказала: «Выйшлі такія чысценькія, харошанькія... не пілі... пажартавалі са мною, развіталіся, выйшлі з лазні і селі ў машыну...» Яны толькі ад’ехалі за паварот, як ім наперарэз выехала машына... Мой муж даў задні ход, але ззаду іх заблакіравала другая машына. Пры рэзкім тармажэнні дзверы нашай машыны заўсёды замыкаліся, так адбылося і на гэты раз. Людзі, што выскачылі з дзвюх машын, абкружылі машыну і адначасова разбілі бакавое шкло з двух бакоў... (Плача.') 1х выцягнулі... 3 машыны іх выцягнулі цераз разбітыя вокны. (ПаўзаЗ На наступны дзень на месцы выкрадання знайшлі кроў... Іх запіхнулі ў розныя машыны і вывезлі. (Супакойваецца.) А наш джып застаўся на месцы — ён жа быў заблакіраваны. Потым гэтыя... Яны яго зачапілі тросам і вывезлі... Далей амаль нічога невядома... Але я ведаю, што іх расстралялі ў лесе...
    Зацямненне. Яркая ўспышка святла. Марыя ў сябе дома адна.
    Чаму ніхто не звоніць? (Кладзецца на канапу, падкурчвае ногі і заплюшчвае вочы.) Як холадна ўнутры... Гэтага не можа быць... таму што гэтага не можа быць... Яны ў турме... Іх схавалі ў дурдом... Ён ніколі не вернецца... не вернецца...
    Мяккае святло. Адчыняюцца дзверы ў пакой — на парозе сілуэт мужчыны.
    М у ж ч ы н а. Я вярнуўся...
    М а р ы я (радасна кідаецца яму на шыю, абдымае і цалуе). Божа мой, як доўга я цябе шукала! Я так цябе чакала...
    Святло рэзка выключаецца.
    Дзе ты?.. Дзе ты?! Дзе ты?!
    Успышка святла. Марыя стаіць пасярэдзіне пакоя.
    107
    Я сабе ўвесь час паўтарала: «Ты павінна стаць рэалістам. У дыктатарскай краіне людзей выкрадаюць не для таго, каб іх дзенебудзь утрымліваць». Да гэтай думкі немагчыма прывыкнуць адразу... Трэба ўсвядоміць: тое, што здарылася — здарылася... У нейкія моманты я дазваляла сабе так думаць... і тады разумела, што яго няма... Але як толькі я ўсведамляла гэта, уключалася сэрца... (Паўза.) Тое, што адбылося самае страшнае, я зразумела толькі пасля таго, як былі апублікаваны дакументы... Усведамленне прыходзіла паступова... і калі яно прыйшло, я зразумела, што лепш пра гэта зусім не думаць... зусім. Таму што, калі думаць — можна звар’яцець. Да каго я толькі не звярталася па дапамогу...
    Успышка святла. Каляды.
    Г а н н а. Як мне здаецца, да ўсіх... і варажбіткі, і астролагі...
    М а р ы я. А псіхатэрапеўты?.. Я пасля сеансаў была такая спустошаная і вывернутая... зусім хворая... Потым кінула гэтую справу — зразумела, што не вытрымаю наступных сеансаў.
    Г а н н а. Здавалася, што яшчэ горш робіцца. Або не здавалася, а сапраўды рабілася ўсё горш.
    М а р ы я. А людзі добрыя... Зусім жа шчыра хочуць дапамагчы... Помню, яна сказала, што я павінна пачаць жыць так, нібыта ён памёр. Я нават думаць не магла аб гэтым. Лёгка сказаць, а паспрабуй... Як сказаць сабе: «Я буду жыць так, нібыта мой муж памёр».
    Г а н н а. Толькі сям’я і выратоўвала...
    М а р ы я. А я яшчэ шмат кніг прачытала па крызіснай псіхалогіі. Тэорыя — гэта адно, а практыка... Калі адольвае дэпрэсія, ты — зусім другі чалавек. Нібы і разумееш — трэба ўстаць, ісці, а сам не можаш паварушыцца... Звычайны выхад у магазін быў проста жахлівы... Каб перайсці сквер і падысці да магазіна, я павінна была прыкласці нейкія звышчалавечыя намаганні. Мне дапамагло тое, што трэба было пастаянна штонебудзь рабіць. Уся адказнасць за сям’ю і за дом ляжала на мне: прадукты купі, есці згатуй, рахункі аплаці... Напэўна, гэта і дапамагала... Хаця ўсё гэта было страшэнна балюча. (Паўзаў Калі
    ішла па скверы — пачуццё адзіноты проста душыла. I раздвоенасць гэтая... нават сама з сабою размаўляла... Вось парадокс — крызісны псіхолаг, а самой выкараскацца немагчыма...
    Г а н н а. Цяпер на нашым прыкладзе можна семінары па тваёй крызіснай псіхалогіі праводзіць. Жывая ілюстрацыя...
    В о л ь г а. Вось так дык так... Нішто сабе ілюстрацыя.
    М а р ы я. Ды правільна Анюта гаворыць. Памятаю, калі першы раз пачула: дзесяткі тысяч у Кашміры, у ШрыЛанка...
    Таццяна. А Афрыка, Лацінская Амерыка...
    М а р ы я. Помніце расповяд жанчыны... ну, жанчына з Калумбіі, у якой муж...
    В о л ь г а. Помнюпомню...
    М а р ы я. Калі яна пачала гаварыць, што гэта быў позні вечар, ёй пазваніла жанчына...
    Г а н н а... і спыталася, ці не ведае яна, дзе яе муж...
    М а р ы я. Я думала, што страчу прытомнасць тады...
    Г а н н а. Мне таксама было дрэнна. Там пад сто тысяч людзей прапала.
    Т а ц ц я н а. Чаго па прыклады так далёка хадзіць: Чачню ўспомніце...
    В о л ь г а. Добра, што хоць на Украіне высветлілася. Да гэтай пары ў галаве не ўкладваецца: як такое магло адбыцца ў цэнтры Еўропы?
    Т а ц ц я н а. Вырадкаў усюды хапае. Яны ж не адрозніваюцца па колеры скуры ці месца нараджэння — знойдуць цябе, дзе б ты ні быў...
    Успышка. Пакой для сустрэч. Усе шэсць жанчын сядзяць. Ганна ўстае са свайго стула і выходзіць на цэнтр.
    Г а н н а (папраўляе валасы, аглядвае прысутных). Гэта было вечарам... Я была дома. Пазваніў калега майго мужа. Мой муж павінен быў яго сустрэць у аэрапорце... на машыне. (Паўза.) Калега мужа сказаў, што зараз прыедзе. Да гэтага ён ніколі не быў у нас дома, а тут гаворыць, што зараз прыедзе. Я адчула, што нешта здарылася, але пра такое нават падумаць не магла. Вельмі добра памятаю, якія думкі былі тады: падумала аб тым, што мужа хочуць звольніць з
    108
    тэлекампаніі. (Паўза.) Нам прапаноўвалі пераехаць у Маскву, каб там працаваць. Падумала, што не атрымалася... Падумала, што ён разнерваваўся, сеў у машыну і паехаў... Чаму я аб гэтым думала? (Паўза.') Яго сябра мне ўсё расказаў... He магу выказаць словамі, што я адчула... Машына стаяла каля аэрапорта... Потым... (Слёзы з 'яўляюцца у Ганны на вачах, яна выцірае іх папяровымі сурвэткамі.) Знайшлі і лапату са слядамі яго крыві... Мне здавалася, што ўсё гэта адбываецца не са мной, што я бачу жахлівы сон... Я ўсю ноч не спала, толькі пад раніцу задрамала...
    Успышка. Ганна ляжыць на ложку. Цішыня. Раптам гучыць мужчынскі голас.
    Г о л а с. Анюта, мне холадна...
    Г а н н а (саскоквае з ложка і крычыцьў Яго не знойдуць! Яго ніколі не знойдуць!!! (Падае на калені.') Ніколі!.. He знойдуць!..
    Успышка. Зала для сустрэч. Усе жанчыны кідаюцца да Ганны.
    М а р ы я. Анюта!..
    М е л і с а (абдымае Ганну). Дзяўчынка мая...
    Г а н н а (супакойваеццаў Усё... усё нармальна... Я працягваю...
    М е л і с а. Можа, не варта?
    Г а н н а. Усё роўна некалі гэта павінна адбыцца. (Паўза.) Адкуль, чаму гэта— я і цяпер не магу зразумець... Прайшоў толькі дзень... Ён жа мог вярнуцца на наступны дзень, праз дзень... Калі апрытомнела, я пыталася ў мамы: «Чаму я так гаварыла, а раптам зараз дзверы адчыняцца і ён увойдзе?» Я, мабыць, цэлы год не магла паверыць у тое, што гэта здарылася... Цэлы год я паўтарала сабе адны і тыя ж пытанні: «Чаму з усіх людзей выбралі мяне? Чаму гэта адбылося са мною?» Як і кожная з нас... Мой муж быў тэлевізійным аператарам. Ён не браў у рукі зброю і нікому не рабіў ніякага зла, але яго выкралі і забілі. Гэта зрабіла група людзей, якіх у нас называюць «Эскадронам смерці». Я не ведаю, за што яны забілі майго мужа, як не ведае гэтага і мой сын, але ад таго дня ў маім жыцці пачаўся новы перыяд: кашмарных сноў, жаху, бяссэнсавага чакання, нясцерпнага болю і адчаю. На
    пэўна, трэба перажыць штосьці падобнае, каб нешта зразумець. Але што? Што я павінна зразумець?! Што галоўнае ў жыцці — гэта сям’я?
    Яркая ўспышка. Каляды.
    М а р ы я. Напэўна, сям’я.
    Г а н н а. Сям’я зрабіла ўсё, каб я засталася на гэтым свеце... Калі б не мая сям’я, я не перажыла б гэтую трагедыю. Думка, што я не хачу жыць, была штодзённай і не знікала...
    М а р ы я. Некалькі разоў я стаяла ў метро — едзе электрычка, а я думаю: скокнуць — найлепшы варыянт.
    Т аццяна. Адзеці?
    В о л ь г а. Малайчына! А дзеці, матухна?
    М а р ы я. Потым думала: што будзе з мамай? што будзе з дзецьмі? дзе яны возьмуць грошы, каб жыць і плаціць за кватэру?.. А потым зразумела, што трэба жыць дзеля таго, каб адсунуць дзяцей ад гэтага жаху.
    Г а н н a. А мае проста прызначылі шэфства: кожны вечар прыходзіў хтосьці і сядзеў са мной.
    Т а ц ц я н а. Родныя людзі.
    М а р ы я. Сярод сяброў таксама ёсць родныя...
    В о л ь г а. Здараецца, але рэдка.
    М а р ы я. Танька — мая сяброўка — пастаянна была побач са мною. Нават калі не была ў мяне, то званіла, званіла. Яна мяне ўсюды цягала за сабою. Гэта вельмі важна было, таму што, калі застаешся дома адзін і побач нікога — можна проста здохнуць...
    Т а ц ц я н а. Ёэта як заўсёдна... большую частку сяброў карова языком злізвае.
    М а р ы я. А раней у нас дома... столькі народу, такія прыёмы, тусоўкі... а тут раптам — поўная адзінота. А яшчэ калі чалавек з бізнесу... раптам высвятляецца, што грошай няма... Усе ішлі да мяне, разумеючы, што я — слабое звяно... Магутная кампанія і раптам — «А грошай няма...Мы тут крэдыты бралі, а твой муж...» Здавалася, што мне ў сярэдзіну загналі штыр і я не магла разагнуцца... і страшэнны холад усярэдзіне. Я не магла спаць на спіне, толькі на баку... Мне здавалася, што нехта не дае мне разагнуцца.
    109
    Т а ц ц я н а. Як вы падняліся, да гэтай пары не ўцямлю.
    Г а н н а. Год як прайшоў, я зразумела, што рэальнасць вакол... што мне трэба жыць... Я зразумела: калі мы не будзем нічога рабіць, тэма выкрадзеных людзей забудзецца... Пройдзе час, і каго, апроч мяне, будзе турбаваць лёс майго мужа?.. Ніколі не цікавілася палітыкай...
    М а р ы я. А палітыка зацікавілася намі.
    Г а н н a. А што рабіць?
    Паўза.
    М а р ы я. Я ім павінна...
    В о л ь г а. Што?
    М а р ы я. Я з такімі словамі паднялася: «Я павінна дзецям, маме...» Я пачала займацца сям’ёй: купляць прадукты, карміць... і праўду шукаць...
    Т а ц ц я н а (да Ганньі). А твой малы як?
    Г а н н а. Яму тады дзевяць гадоў было... Я і не ведала пра моц яго духу... Ніколі не мучыў пытаннямі: «Дзе тата? Што здарылася?» Разумеў, што здарылася нешта сур’ёзнае... Але, бачачы мой стан, лішні раз мяне не тузаў.