• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    М а р ы я. Я пры сваіх старалася трымацца—не плакаць, нераскісаць... Старалася захаваць наша жыццё такім жа ўраўнаважаным, каб яны маглі перажыць гэта лягчэй.
    Г а н н а. Столькі гадоў прайшло, a малы і цяпер плача, калі паказваюць фільмы аб прапаўшых без вестак.
    М а р ы я. Гэта як у мяне з любоўнымі сцэнамі ў кіно... адразу пачынала румзаць. А адзінай радасцю было, калі малодшую адвозіла раніцаю на заняткі. Купляла газету, вярталася назад, піла каву, чытала газету — адзіная радасць была тады. (Паўза.) А старэйшая хадзіла на работу... грошай увогуле не было... эканомілі, як толькі маглі...
    Г а н н а. Табе сябры дапамаглі... а ад мяне некаторыя адвярнуліся... зусім...
    Т а ц ц я н а. Таму што не былі сябрамі.
    Г а н н а. Таак, згодна. Да таго ж у большасці сваёй не бедныя і не няшчасныя...
    В о л ь г а. Гэта мы праходзілі...
    М а р ы я. I мы таксама. Як пацягнуліся крэдыторы... усю фірму расцягнулі...
    Таццяна. Гэта сяброў не тычыцца.
    М а р ы я. Частка з іх проста баяцца... бізнесмены. 3 аднаго боку, асуджаюць тых, хто гэта зрабіў, а з другога... баяцца... Ай, глупства, галоўнае, што дзеці падтрымліваюць.
    Г а н н а. Мой заўсёды на акцыях са мною і заўсёды гаворыць: «Мама, ты не маеш права мяне не браць з сабою. Я ўсё роўна пайду!»
    М а р ы я. Гэта таму, што пакаленне такое — нічога не баяцца. Вунь, малодшая: «Ты павіннагэтарабіць. А хто яшчэ гэта зробіць?» А мама мая, як у дзяцінстве: «Нічога не гавары, нікуды не хадзі, нічога ты не паправіш...»
    Таццяна. У нас домапаслякожнага арышту паніка. Мама лічыць, што нас усіх павінны забіць.
    Г а н н а. На тое яны і мамы.
    М а р ы я. Мы тады вельмі часта пачалі гатаваць дома... Ніхто не плакаў, калі прыходзілі пабочныя асобы, ніякіх лішніх размоў. Як на вайне, чорт... А былі дні, калі ўсе пачыналі рыдаць.
    Г а н н а. Вось тады і прыйшло ўсведамленне...
    М а р ы я. Што мы на ўсё гатовыя.
    Успышка святла. Зала для сустрэч. Усе жанчыны сядзяць.
    М е л і с а. Вы гатовыя да любых сустрэч на любых узроўнях.
    Таццяна. Із любой аўдыторыяй.
    А л е н а. Калі мы выязджаем?
    Т а ц ц я н а. Выязджаеце вы праз два дні.
    В о л ь г a. А вы?
    М е л і с а. Сітуацыя такая... такая...
    А л е н а. Я так і ведала.
    Г а н н а. Якая?
    Т а ц ц я н а. Мы не можам паехаць.
    М а р ы я. Вы ж абяцалі.
    Т а ц ц я н а. На жаль, гэта не ад нас залежыць.
    М е л і с a. He хвалюйцеся — усё будзе ў поўным парадку.
    А л е н а. Адны? Мы адны не паедзем!
    М е л і с а. Вы не адны, вы — разам.
    А л е н a. He, гэта выключана. He ведаю, хто як, а я не паеду. Мы нічога не ведаем. Куды ісці? Пра што гаварыць?
    М е л і с а. Ну, гэта вы добра ведаеце.
    110
    В о л ь r a. А як мы будзем гэта гаварыць?
    Г а н н a. А пераклад?
    Т а ц ц я н а. Мы знайшлі выдатнага перакладчыка, ён ва ўсім дапаможа.
    М а р ы я. Ужо лягчэй.
    А л е н а. Гэта адзінота... Мы ва ўсім адны... і зноў адны...
    Успышка святла. Каляды.
    Г а н н а. Адны... які ўжо год...
    В о л ь г а. Здаецца, мы зусім забыліся, што сёння Каляды.
    Таццяна. Гэтанам лёгкапомніць, а ім...
    М а р ы я. Запаўняем пустату надзеямі... Памятаеце, як тая жанчына з Калумбіі сказала: «Быць сваяком выкрадзенага чалавека азначае быць запоўненым пустатою: пустатою ў сэрцы, пустатою ў доме, пустатою ў сэнсе жыцця. Гэта азначае помніць кожны дзень... Але жыццё працягваецца не толькі для сябе самога, але для дзяцей, якім патрэбны надзея і праўда».
    Г а н н а. Як вы думаеце, яны бачаць, што мы робім?
    Т а ц ц я н а. Вядома ж, без сумніву.
    М а р ы я. Мне тады было 14 гадоў... Да нас у школу прыслалі маладога настаўніка. Усе дзяўчынкі былі закаханыя ў яго. Ён быў нейкі зусім іншы — не такі, як усе. Яго ўрокі астраноміі праходзілі на вуліцы. Ён паказваў нам зоркі... У мінулым годзе ў нас было б сярэбранае вяселле. (Паўза.) Калі мы толькі пажаніліся, я паехала ў камандзіроўку на месяц і за гэты месяц ні разу не пазваніла. Я нават не разумела, што трэба пазваніць... Мяне гэтаму ніхто ніколі не вучыў. Я нават падумаць не магла, што нехта будзе хвалявацца... за мяне. А ён аб кожным сваім кроку гаварыў мне, каб я не хвалявалася. Таму гаварыў, што быў прывучаны... Прывучаны клапаціцца пра другіх... Пад канец нашага жыцця ён і мяне навучыў. (Паўза.) Аднойчы паехала на стажыроўку ў Маскву... Іду па горадзе — шэра, холадна — і разумею, што я так стамілася ад гэтай Масквы і мне так цяжка, маркотна, сумна. I раптам у галаве бліснула думка, што я ж не адна, у мяне ёсць муж, які кахае мяне, і я кахаю яго. Думаю: трэба мне яму пазваніць — і адразу на душы лягчэй стала. Зайшла на пошту, заказала Мінск, званю, ён падымае трубку і пы
    таецца: «А чаго ты звоніш?» Я кажу: «Засумавала», а ён у адказ: «Аа, гэта цікава». (Паўза.) Аднойчы ён сказаў мне: «Я быў бы зусім шчаслівы, калі б ты кахала мяне напалову ад таго, як я цябе кахаю». Аднак жа я яго кахала вельмі... Я казала яму: «Я ж цябе вельмі кахаю. Чаму я павінна кахаць яшчэ мацней? Я проста не ўмею паіншаму выказваць свае думкі і... выяўляць пачуцці». Аказваецца, любасці да бліжняга трэба вучыць. Ён усё ж такі навучыў мяне гэтаму... ды толькі цяпер яго няма побач са мною...
    Г а н н a. А я свайго гэтаму вучыла... і заўсёды гаварыла яму: «Я кахаю цябе за дваіх: за цябе і за сябе».
    Яркая ўспышка. На сярэдзіне сцэны сядзіць Марыя.
    М а р ы я. За сябе і за іх мы жывём. (Паўза.) Тая паездка, да якой мы рыхтаваліся, адбылася... Пасля яе было яшчэ некалькі соцень... і цяпер ездзім... і будуць, пакуль мы не дазнаемся праўду... Ад таго моманту, калі знік мой муж, і да мяне сённяшняй, прайшло цэлае жыццё... I яно значна большае, сур’ёзнае і складанае, чым усё папярэдняе. Цяпер я зусім іншая. (Паўза.) Спачатку вакол была толькі цемра... і жудасць. Жудасць ад таго, што яго не было побач... Яго не было побач і... ужо ніколі не будзе... Толькі ў снах. (Паўза.) Мой муж быў чалавек вялізнай вытрымкі. Я ніколі ў жыцці не бачылаяго слёз... Раней я часта прыходзіла дадому з работы расстроеная і плакала. Ён супакойваў мяне і тлумачыў, што для плачу павінна быць сур’ёзная прычына, а зза дробязі плакаць не варта. Ён быў для мяне апораю і абаронцам. Праз некалькі месяцаў пасля выкрадання я ўбачыла яго ў сне... Ён казаў мне: «Выратуй мяне»... і па яго твары цяклі слёзы. (Паўза.) Яны прымусілі майго мужа плакаць. (Паўза.) Я стала такой, якой мяне хацеў бачыць мой муж: самастойнай, адказнай за сябе, свае ўчынкі, дзеянні, за жыццё, якое складаецца вакол мяне. Цяпер мне няма на каго перакладаць адказнасць, рашэнні. Я павінна захоўваць сваё ўнутранае жыццё, сябе, каб не апусціцца і не ператварыцца ў зласлівую бабу. Я павінна адказваць за сям’ю, хаця дочкі ўжо дарослыя і ў кожнай з іх сваё жыццё, але
    111
    тым не менш я — той астравок, які заўсёды гатовы прыняць іх... Каб усвядоміць усё гэта, трэба было столькі перажыць... такі стан душы...
    3 цемры выходзіць Ганна і садзіцца на крэсла каля Марыі.
    Г а н н а. Стан разгубленасці — адзін з іх. Падчас першых паездак мы былі яшчэ трохі наіўныя, дурненькія. He адчувалі аўдыторыю, не ведалі, у чым Hama сіла, а ў чым — слабасць. Але ў нас была зладжаная каманда і адчуванне праўды. Паездкі па свеце і размовы з «магутнымі свету гэтага» далі мне надзею, што я даведаюся праўду пра лёс майго мужа. Можа, не заўтра і не ў бліжэйшы час, але я ўсё роўна яе даведаюся. (Паўза.) Уладам не выгадны наш рух. Ім зручна і ўтульна, каб мы па адной сядзелі дома і плакалі начамі. Каб мы аплаквалі нашых блізкіх, абвінавачваючы ў гэтым усіх, апроч улады... Цяпер я не магу быць слабою... мне нельга, у мяне ёсць сын. Ён — усё, што ў мяне ёсць: бязмежная любоў, адказнасць, боль, радасць... Гэта працяг майго мужа, гэта яго адлюстраванне... Цяпер ён гаворыць мне пра сваю любасць да мяне. Калі прайшла гадзіна, а ён не сказаў мне пяшчотнага слова, гэтая гадзіна жыцця змарнаваная для мяне і... для яго... А яшчэ мне вельмі падабаецца, што ён мне пра ўсё расказвае. Нават аб тым, што ўжо цалаваўся з дзяўчынкай на дыскатэцы. Так што мы з ім сябры...
    Алена выходзіць з цемры і садзіцца недалёка ад Марыі і Ганны.
    А л е н а. Сябры ўсё падрыхтавалі для ад’езду... Я больш не магла жыць у пастаянным страху. Кожны званок у дзверы ці па тэлефоне выклікаў у мяне поўнае здранцвенне. Я зразумела, што не змагу перажыць нават маленькі ўціск
    на дзяцей. Мой сын такі падобны на свайго бацьку — проста копія. Дома засталіся родныя і блізкія, якія заўсёды дагледзяць магілу мужа. (Паўза.) Я перавезла дзяцей у Германію... зрабіла я гэта дзеля іх... і дзеля сваіх унукаў. (Паўза.) Напачатку было складана. Ды і зараз не лягчэй. Яны маладыя, а ў мяне ўжо сілы няма. Але тут я магу дыхаць і спакойна хадзіць па вуліцах... нічога не баяцца...
    Выходзіць Вольга і садзіцца.
    В о л ь г а. Нічога няма страшней, чым смерць чалавека... асабліва блізкага чалавека. А калі яго выкрадаюць і забіваюць... і ты ведаеш, што больш яго ніколі не ўбачыш... Мне пашанцавала... вельмі... мой муж жывы. Ён выйшаў з турмы і ў маіх дзяцей зноў ёсць бацька. Я спыніла ўсе паездкі неўзабаве пасля яго вызвалення — хацелася нагнаць той час, што прайшоў без яго... Хаця разумею, што пры сённяшнім рэжыме ўсё можа перамяніцца за адзін дзень...
    Высвечваецца Марыя.
    М а р ы я. Раптоўна маё жыццё было зламана. Я разумею: тое, што мы робім, павінна зрушыць сітуацыю з мёртвай кропкі. Нават калі б я ведала, што мае дзеянні ні да чаго не прывядуць, я ўсё роўна рабіла б гэта... Таму што я не магу спакойна назіраць за тым, як знішчаюць маю сям’ю. Я нікому гэтага не дазволю. Усё, чым я займаюся апошнія гады — барацьба: барацьба за гонар майго мужа; барацьба за спакой маёй сям’і; барацьба за шчасце маіх дзяцей; барацьба за здароўе маёй мамы, якая, дапамагаючы мне перажыць трагедыю, захварэла і больш не ўстае з ложка; барацьба за маю краіну і за сябе. Я не хачу, каб камунебудзь яшчэ давялося бачыць тыя сны, якія давялося бачыць мне.
    112
    ПАВЕАПРАЖКО
    Нарадзіўся 30 верасня 1975 г. у Мінску, Беларусь. Скончыў ВТВ № 38 г. Мінска (спецыяльнасць «слесар»). Mae незакончаную вышэйшую юрыдычную адукацыю (Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін). Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва (спецыяльнасць «драматургія»),