• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    П а в е л. Усяго найлепшага.
    Аня выходзіць.
    Павел чакае Юрку, ён спяшаецца на работу, глядзіць на гадзіннік.
    П а в е л (махае некамурукою). Наташа, прывітанне! Ага... (Усміхаецца.')
    Ю р а (з 'яўляецца на сцэне з бутэлькай niea). Я спазніўся?
    П а в е л. He вельмі. Здароў... толькі што дзеўцы джынсы мужчынскія ўцюхаў, прыкінь!
    Ю р а. Навошта?
    П а в е л. А спадабалася, яшчэ прыйдзе.
    Ю р a. А калі не прыйдзе?
    П а в е л. Значыць, лошыца тупарылая. Што будзем рабіць?
    Ю р а. Можа пойдзем пасядзім, бабкі ёсць.
    П а в е л. У мяне часу мала. Давай туды адыдзем... станем, каб не на праходзе стаяць. (Адыходзяць убок.)
    Ю р а. Табе што западло са мной пасядзець?
    П а в е л. Юра, перастань, проста ў мяне зусім часу няма. У мяне работа пайшла, зараз сезон, чос.
    Ю р а. Ясна... мне, можа, зараз найцяжэй, чым заўсёды было ў жыцці.
    П а в е л. Юр, я што, адмаўляюся ад чаго, ці што?
    Ю р а. Дык давай вып’ем!
    П а в е л. Юр, я з раніцы не хачу...
    Ю р а. Табе западло з сябруком выпіць?
    П а в е л. Ой, Юра, ты зараз... я проста не хачу.
    Ю р a. А мне, можа, проста хочацца пагаварыць з табой...
    П а в е л. Давай пагаворым пасля работы, сур’ёзна.
    Ю р а. Я хачу цяпер.
    П а в е л. Добра, толькі не доўга.
    Ю р а. Вось Ленка пайшла... з дурноты сваёй... і мне вельмі... хочаццаўсё кінуць і ... пайсці на вайну. Пайшлі на вайну... дык ты ж не пойдзеш са мною?!
    П а в е л. Я разумею... я таксама... не ведаю, што рабіў бы, каб мая пайшла.
    Ю р а. Ды нават і не ў ёй справа.
    П а в е л. А чаму ты не на рабоце?
    Ю р а. Заяву напісаў...
    П а в е л. На колькі дзён?
    Ю р а. На пяць.
    П а в е л. Таак, добра.
    Ю р a. А ты яшчэ гуляеш з другімі?
    П а в е л. Гэта мая справа, зразумеў?
    Ю р a. А калі жонка даведаецца?
    П а в е л. He даведаецца, калі ты не скажаш.
    Ю р а. Мой татусік...
    П а в е л (усміхаецца, махае некаму рукою). Ага, прывітанне, зараз іду!.. Даруй, працягвай...
    Ю р а. Мой татусік, ён газам труціўся, так старую раўнаваў.
    П а в е л. Ты расказваў.
    Ю р a. А я вось не ў яго пайшоў... у гэтым плане. Цяпер ведаеш, што робіць?
    П а в е л. Ну?
    Ю р а. Сочыць за намі, пастаянна, усюды. За мамай, за мною сочыць.
    П а в е л. А як ён паспявае працаваць?
    Ю р а. Ён жа на інваліднасці сядзіць, ідыёт.
    Павел глядзіць на гадзіннік.
    Што глядзіш, познішся куды?
    П а в е л. Трохі ёсць, амаль што.
    Ю р а. Паехалі да мяне.
    П а в е л. Юра, ды зразумей ты!
    Ю р а. Выпілі б, бульбачкі насмажылі.
    П а в е л. He, Юра, другім разам.
    Ю р а. Я, Паша, п’яны, канкрэтна, зусім гатовы. Я сам не даеду дадому...
    П а в е л. Ты сур’ёзна?
    Ю р a. А ты як думаеш?
    П а в е л. Па табе так асабліва не відаць, але калі сур’ёзна, я цябе... у таксі пасаджу...
    Ю р а. У таксі сам сяду, не хачу таксі!
    П а в е л. Ну, куды ж тады цябе?
    Ю р а (голасна). Сядзеш са мной на «адзінку» і паедзем! Ты сябрук ці не?!
    П а в е л. Ды не раві ты!
    121
    Ю p a. А што табе неяк няёмка?.. Грамадзяне, не звяртайце ўвагі, мы проста два «блакітныя»... пацаны...
    П а в е л. Ды замкні зяпу... пайшлі. Ю р а. Куды?
    П а в е л. Пасаджу цябе на «адзінку», а сам пайду працаваць.
    Ю р а. Стой!Стой, я сказаў!
    П а в е л. Ну, што?
    Ю р а. Калі б ты ведаў, як ты мяне прытаміў ужо за гэтую раніцу!
    П а в е л. Ну дык ідзі, ідзі! Чаго ты прыйшоў, урэшце?
    Ю р а (спакойна). У мяне, Павел, нікога не было з сяброў, апроч цябе... пасапраўднаму! На заводзе Ігар... дзярмо. Ты быў маім сябрам, разумееш?!
    П а в е л. Вядома, Юра. I ты сябар мне.
    Ю р а (крычыць). Цяпер у мяне няма сябра! Я адзін, адзін, зразумела! Усё! He звані мне і забудзь нават нумар майго тэлефона... мы...
    П а в е л (штурхае Юру ў плячо). Пагаворым, калі цвярозы будзеш. (Выходзіць.)
    Ю р а (наўздагон). Хахаха! Ідзі чаўночнік сраны! Што глядзіш, валі адсюль, пайшоў ты... (Кідае бутэльку і выходзіць.)
    С я р г е й (выцягвае Пашу на сцэну, трымаючы за курткў). Я самае хм, урою! Зразумеў самае?!
    П а в е л. Ідзі ты са сваім звар’яцелым сынам! Вы мяне ўжо дасталі сёння! Мне працаваць трэба, пусці!
    С я р г е й (адпускае Пашу\ Я самае сказаў, хм... паўтараць не буду!
    П а в е л. Ой, ды ідзіце вы ўсе... Самі разбірайцеся, а мне што да гэтага? (Выходзіць.)
    Зацямненне.
    Вуліца перад вакзалам. В а с я стаіць і есць хлеб. З’яўляецца В а л я, бачыць Васю, хоча пайсці. Потым, наважыўшыся, ідзе да яго. Вася заўважае Валю, збянтэжыўся, што есць на вуліцы хлеб. He ведае, што з ім рабіць.
    В а с я (усміхаецца). Хочаце хлеба, свежы?
    В а л я (усміхаецца). Што вы кажаце? (Яны абое адчуваюць няёмкасць.)
    В а с я. Гэта ранішні ўжо, толькі што спечаны, ламайце.
    В а л я. Дзякуй, я снедала.
    В а с я. Я таксама не галодны хаджу.
    В а л я. He сказала б.
    В а с я. Ламайце, ламайце, не саромейцеся.
    В а л я. Ой. (Ламае хлеб.)
    В а с я. Больш, больш ламайце.
    В а л я. Праўда, яшчэ цёплы нават. (Есць хлеб.) Умм...
    В а с я. Смачны?
    В а л я. Мгу. (Есць хлеб.)
    В а с я. А то ж. На свежым паветры, яно цудоўна хлеб з’есці, яшчэ б сто грамаў да яго.. па вялікім рахунку.
    В а л я (смяецца). I солі.
    В а с я. Увогуле было б цудоўна. Солькі, гурочак — песня... Ламайце яшчэ.
    В а л я. Дзякуй, дома не будзе чаго есці.
    В а с я. Купім яшчэ. Гэта ж не праблема...
    В а л я. He, я сапраўды больш не хачу, дзякуй. (Маўчаць, Валя ўздыхае.)
    В а с я. Дзеці, дзеці... так?
    В а л я. Мгу.
    В а с я. Куды вас падзеці... нічога, разбяруцца.
    В а л я. Галоўнае, каб каханне і павага былі.
    В а с я. Гэта так, а куды гэта ты самай ранічкай?
    В а л я. Спазнілася на аўтобус, на вёску хачу да мамы з’ездзіць. Наступны толькі аж а палове дзевятай.
    В а с я. А гэты на колькі быў?
    В а л я. На пяць трыццаць.
    В а с я. Дык вы даўно гуляеце ўжо, Валянціна Іванаўна.
    В а л я. Так, а вы куды?
    В а с я. Ды вось тут недалёка «Паляўніцтва і рыбалоўства» — магазін, хачу лёску купіць. Мне лёска трэба, у гэтым магазіне прадаецца.
    В а л я.Толькі не гаварыце мне, што вы рыбак.
    В а с я. Вы ненавідзіце рыбакоў?
    В а л я. Зусім наадварот.
    В а с я. Што, я не падобны на рыбака?
    В а л я. Калі сумленна, то не.
    В а с я. Я вельмі люблю вудзіць рыбу... калі па вялікім рахунку.
    В а л я. Ведаеце, я таксама.
    В а с я. Праўда?
    В а л я. Праўда, навошта мне хлусіць? Але мне заўсёды было неяк няёмка за гэта.
    122
    В а с я. Вы не падобная на рыбачку, так што не хвалюйцеся.
    В а л я. Ну, дзякуй Богу!
    В а с я (з захапленнем'). Хто гэта мы адно аднаму, як гэта называецца: кум, свацця?
    В а л я. Ой, не ведаю, забываюся ўвесь час...
    В а с я. А вы ведаеце, яшчэ больш я люблю вязаць сетку.
    В а л я. А я не ўмею, але заўсёды зайздросціла, мне падабаецца, калі мужчына ўмее вязаць... сетку. Мой тата так класна вязаў сетку! Днём жа работа, ён на чыгунцы качагарам працаваў, а начамі сеткі вязаў. Мне так падабалася... (Вася мяняецца з твару. Валя заўважае яго хваляванне.) Яны такія вялікія атрымліваліся...
    В а с я. Так.
    В а л я. Моцныя.
    В а с я. Я, калі шчыра, не рыбак і зусім не рыбак. Ціск трохі скача, трэба ж нечым адцягнуцца... Больш забаўляюся... калі па вялікім рахунку.
    В а л я. Ціск... сасуды... хвароба XX стагоддзя.
    В а с я. He, у дзяцінстве дык я, вядома, як усе дзеці, на возера бегаў... ды толькі найбольш я люблю грыбы збіраць. Вось грыбы — гэта маё...
    В а л я. А я грыбы зусім не люблю збіраць. (Паўза.)
    В а с я. Тааак... (Валя маўчыць.) Маладыя разбяруцца. Галоўнае, не лезці са сваімі парадамі. Тут, бывае, у сабе разабрацца не можаш.
    В а л я. Так, хаця б у сабе разабрацца.
    Сустракаюцца позіркамі.
    В а с я. Будзем дапамагаць, у іх жа сын...
    В а л я. Унук наш.
    В а с я. Ім сына падымаць трэба. Ёсць пра каго падумаць.
    В а л я. Так, дзеці гэта...
    В а с я. Кветкі нашага жыцця. Ну, усяго вам добрага, Валянціна Іванаўна. (Падае руку, развітваецца, выходзіць.')
    Зацямненне.
    Кватэра Лены і Юры. Ю р a размешвае фарбу.
    С я р г е й. Я самае хм... можа што дапамагчы, хм...?
    Ю р a. He трэба нічога.
    С я р г е й (хоча ўзяць у Юры пэндзаль). Дай я, сынок, самае...
    Ю р а (груба). Ды адыдзі ты, чаго лезеш! Я сам усё зраблю, ідзі дадому, a то надыхаешся яшчэ!
    С я р г е й. Сына, я ж самае хм... ай. (Махнуў рукою, адыходзіць, глядзіць у акно.)
    Ю р а. Галоўнае, што я помню, вось сюды з разліковым паклаў, а ў гэтую кішэню яшчэ частку...
    С я р г е й. Дык гэта самае, успомніш, можа...
    Ю р а (уздыхнуўшыў Ай... як звычайна ішоў з работы... ды і выпілі ж мы ўсягонічога... (Напявае.) Как грустно на свете этом, одной только песней жнть. Я больше не буду поэтом, я в море хочу уплыть. (Размешвае фарбу)
    С я р г е й. Сына, самае хм... можна, самае, абдыму?
    Ю р а. Навошта?
    С я р г е й. Ну, самае...
    Ю р а. Хай сабе.
    С я р г е й (кідаецца да Юры, абдымае ягоў Я самае хм... вінаваты. (Плача.)
    Ю р а. Да ты што?! (Адштурхоўвае Сяргеяф Зараз дадому выпраўлю, на тралейбус і хуценька паедзеш!
    С я р г е й. Хай сабе, самае хм... (Выцірае слёзы.')
    Ю р а. На, памяшай трохі. (Ладае пэндзаль.')
    Сяргей размешвае фарбу.
    3 донца больш зграбай!
    С я р г е й (усміхаецца). Сына. Я самаехм... разграбёмся. (Размешваефарбу)
    Ю р а (ходзіць). Вось так, як звычайна ішоў дадому... Яшчэ Ігара на метро пасадзіў, перад гэтым, праўда, піўка яшчэ сербанулі...
    С я р г е й. Піва хм... самае лішняе гэта.
    Ю р а. Нармальна, нармальна было... так, потым пайшоў цераз парк, сеў на лаўку пакурыць.
    С я р г е й (з дакорам'). Во!..
    Ю р a. I... ўсё... нічога больш не помню... Добра яшчэ Ленка не ведае, што я пярсцёнак заручальны пасеяў... Оой.
    123
    (Расцірае далонямі твар.) Дома ёсць там капейкі якія?
    С я р г е й. Самае хм... у мамкі...
    Ю р а. Ясна. Калі яна сказала прыйдзе?
    С я р г е й. Самае... пазвоніць сказала.
    Паўза. Сяргей размешвае фарбу, Юра пазірае ў акно. Гучыць кампазіцыя «Ноппеу bunney» у выкананні Vincent Gallo.
    Ю р а (падыходзіць да тэлефона, набірае нумар). Алё... Тамара Васільеўна, добры дзень, паклічце, калі ласка, Лену... Няма? Прабачце... (Кладзе трубку.) Дома яна! Няма! (Хапае тэлефон і кідае яго на сцяну, адыходзіць да акна.)
    С я р г е й (перастаў размешваць фарбы). Сына хм... не перажывай самае... (Правярае, ці працуе тэлефон.)
    Зацямненне.
    Кватэра бацькоў Лены. Л е н а курыць, побач сядзіць Дзіма. Тома робіць выгляд, што нешта шукае.