Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
В а л я (напаўголаса). Сяргей... Сярожа!
С я р г е й. Што самае... хм.
В а л я (падыходзіць да яго, прысядае, кладзе рукі Сяргею на калені. Сяргейусхваляваны). Мне можна якнебудзь дастукацца?
С я р г е й. Самае, што ты маеш на ўвазе, хм...
В а л я. Ты ведаеш, Сяргей, сам. Табе нельга так.
С я р г е й. Што самае?
В а л я. Ты мучыш і сябе, і мяне, і ўсіх. Калі так дрэнна—кладзіся ў бальніцу.
С я р г е й (ускокваеў Цудоўна самае. (Нервова расхаджвае.) Самае як гэты, хм... Я што, самае, хворы?!
В а л я. Досыць, падабаецца табе... мучыць мяне, калі ласка.
С я р г е й. Я самае што, хм... як у тым фільме?
В а л я. Горш, ты... ад усіх адвярнуўся ўжо...
С я р г е й. He разумею, хм... не разумею самае, што ты такое гаворыш такое пастаянна.
В а л я. Я, Сяргей, толькі спадзяюся, што ты мяне ўсё ж такі... не ашукваеш мяне!
С я р г е й. Зразумееш там самае... хм... каму прывітанне.
Валя ўважліва глядзіць на Сяргея.
Што самае, хм, глядзіш так?
В а л я. Калі ты, Сяргей, ашукваеш, то гэта... то гэта... самы страшны падман. (Выходзіць.)
С я р г е й. Хм... (Праводзіць Валю позіркам.) Самае... сама хм... ай...
В а л я (вяртаецца на сцэну). Забылася сказаць, газ не ўключай без мяне, зразумеў.
С я р г е й. Я самае... маленькі, ці што?
В а л я. He ведаю. (Выходзіць.)
Зацямненне.
Кватэра бацькоў Лены. Позні вечар. Л е н a сядзіць і курыць, гледзячы на акно. В а с я выходзіць на сцэну ў піжамных штанах і майцы.
У руках прыёмнік і мяшок.
В а с я (цалуе Лену ў лоб). He куры.
Л е н а. Я ўсё роўна грудзямі не кармлю.
В а с я. Малака няма?
Л е н а. Адкуль яно будзе, з такімі нервамі?
В а с я. А ты ўсё роўна не куры! Што ўжо — неба абрынулася, ці што? He абрынулася. Нічога... помні, ты — маці, у цябе сын расце, яго падымаць трэба.
Л е н a. А ты чаго не спіш?
В а с я. Ды неяк так...
Л е н а. Ты вось не спіш, у цябе рэжым дня збіты зусім, потым ціск. Можа, зараз яшчэ і есці будзеш?
В а с я. Вядома ж... не буду! I ўвогуле гэта толькі мая асабістая справа, нікога не тычыцца, сплю я, не сплю я...
Л е н а. Выйдзі, я хачу пазваніць.
В а с я. Дачушка, мы, калі з мамай...
Л е н а. Выйдзі, калі ласка.
В а с я. Ён спіць ужо, ці ты думаеш — сядзіць і вартуе? Хай жа ў цябе будзе хоць трохі гордасці жаночай, Лен. Ты павінна наадварот быць.
Л е н а. Проста я хачу сказаць яму, што ён скаціна... і ўсё, адразу кіну труб
В а с я. Раніцай, раніцай скажаш, a зараз ідзі адпачываць.
Л е н а. Прыйшоў брудны, чаравікі брудныя, штаны брудныя, куртка заляпаная... оой...
В а с я. А дзе твае вочы былі? Калі па вялікім рахунку?
Л е н а. Дзе былі! Хопіць мне адной мамы ўжо, ты толькі не пачынай пілаваць! Ён не быў такі... і каб шкарпэткі ў яго смярдзючыя калінебудзь! Тат, ён зараз па тыднях шкарпэткі не мяняе. Я яму кажу, Юра, скінь ты гэтыя свае смярдзючыя... дзякуй жа Богу ёсць у чым памыць. (Прыслухоўваецца.)
В а с я. Плача... плача, я чую. (Лена выходзіць, бацька глядзіць ёйуслед.) Oxoxox, дзеці, куды вас падзеці. (Уключае радыёпрыёмнік, шукае патрэбную хвалю. Павінна быць рэтрахваля ці якаянебудзь інсцэніроўка. Выцягвае з кішэні бутэрброд, хутка з ’ядае, «каб ніхто не бачыў», вымае рыбалоўную сетку, прыладжвае яе на стул, для таго, каб вя
118
заць. Надзявае акуляры, садзіцца і вяжа. Звоніць тэлефон, падыходзіць і робіць званок цішэй.)
Л е н а (выбягае на сцэну). Тэлефон званіў?
В а с я. He.
Л е н а. Я чула, тата.
В а с я. Ніхто не званіў.
Л е н а. Выйдзі, я пазваню.
В а с я. Ідзі да дзіцяці, кладзіся, дзіця зараз твой самы галоўны клопат. Ты маці найперш, а потым ужо — жонка.
Л е н а. Я памятаю, як ты зза гэтага пакутаваў...
В а с я. Я не пакутаваў, я ўвогуле ніколі ў жыцці...
Л е н а. Добрадобра, я памятаю, як ты ўладкоўваўся.
В а с я. Таму што ў тваёй мамы дзеці заўсёды былі на першым месцы. Яна пра ўсё астатняе забывалася, быццам бы яе мазгі выключаліся зусім.
Л е н а. Дык ты хочаш, каб і ў мяне так было?! (Лена набірае нумар, кідае трубку.)
В а с я. Што, не падымае?
Л е н а. Занята.
В а с я. Ну вось, раніцай пазвоніш, ідзі адпачывай. (Лена выходзіць. Вася садзіцца і вяжа сетку. Звоніць тэлефон, вельмі ціха. Вася не рэагуе, тэлефон звоніць.) Ды колькі ж можна тарабаніць, ёмаё? Ай ды Юрык. (Выключае тэлефон, дастаезмяшка «чакушку» гарэлкі, адпівае.) Ааа... (Садзіцца і вяжа сетку)
Зацямненне.
Гучыць кампазіцыя «Ноппеу bunney» у выкананні Vincent Gallo. Кватэра Лены і Юры. Ю р а ляжыць, раскінуўшы рукі, каля банак з фарбай, ён спіць, на сцэну выходзіць В а л я, кідаецца да Юры.
В а л я. Юра! (Разумее, што ён спіць.) Ой... (3 палёгкаю выдыхае, садзіцца побач, кладзе яго галаву сабе на калені, гладзіць па галаве.} Як тут фарбаю смярдзіць, Юра, Юра... (Катурхаеяго.) Пайшлі, тут надта смярдзіць фарбаю. (Юра спіць.') Хадзем, ляжам на ложак. (Бярэ Юру на рукі і выносіць.')
Званок тэлефона. На сцэну выходзіць
С я р г е й, падыходзіць да тэлефона і здымае трубку.
В а л я (убачыўшы Сяргея). Божа, чума, навошта ты прыехаў, Сяргей? Ты хоць кватэру замкнуў, ці зноў забыўся?
С я р г е й. Я самае хм... тэлеграма во самае, цешча шыю зламала. (Падае Валі тэлеграму.)
В а л я. Гэтага мне толькі не хапала. (Бярэ тэлеграму.) А хто тэлеграму выслаў?
С я р г е й. Я самае адкуль ведаю?
В а л я. Ведаеш што, ты заставайся тут, з Юрам, а я паеду.
С я р г е й. Куды самае... хм... noana! Ноч самае якраз.
В а л я. Ну, пакуль збяруся і раніцаю паеду... добра, першым аўтобусам. (Набірае нумар.)
С я р г е й. Я самае якраз хм... не люблю тут.
В а л я. Алё... добры вечар... ці то ноч, не ведаю... Аа, дзякуй... падкажыце, калі выходзіць першы аўтобус на Баранавічы? Ага, дзякуй... (Кладзе трубку.)
С я р г е й. Калі?
В а л я. У пяць трыццаць.
С я р г е й. Ну... ты збірайся самае хм, што будзе балюча хм...
В а л я. Ты не перастаеш мяне здзіўляць... у якім сэнсе?
С я р г е й (падзелаваму). Ну, самае хм... шыя ж не нага.
В а л я. Так, ясна. Ты зразумеў ці не? Газ не ўключай, пачакай, калі Юра прачнецца. Захочаш ванну прыняць, не забудзься, а найлепш не залазь ты ў ванну ўвогуле. Я, калі прыеду ў вёску, пазваню з сельсавета, хаця, што табе!.. Ой, дай Божа, каб усё было добра!
С я р г е й. Ты самае хм...
В а л я (уздыхнула). Што?
С я р г е й. Валь, хм... самае, беражы сябе.
Паўза. Валя ўважліва пазірае на Сяргея, які вельмі ўсхваляваны.
В а л я. Добра... Юра спіць у тым пакоі... ага, адчыні тут форткі, хай выветрацца гэтыя фарбы і сам тут не будзь, a то надыхаешся ды яшчэ ўпадзеш, будзе мне тады. (Выходзіць.) Дзверы сама замкну. (Знікае ў кулісах. Сяргей адкаркоўвае піва і прагна п ’е.)
Зацямненне.
119
Кватэра бацькоў Лены. В а с я сядзіць і вяжа сетку. Чуцен шум вады ў туалеце.
Т о м а (выходзіць на сцэну, ідзе да радыёпрыёмніка). Хопіць. (Выключае прыёмнік.) Цярпенне маё ўжо лопнуць можа.
В а с я. Томачка, што з... што такое?
Т о м а (падыходзіць і пачынае рваць сетку). Божа, ненавіджу, як павук які, кожную ноч тудысюды, тудысюды.
В а с я. Ды што я раблю, Тома?! Каму я перашкаджаю? Калі па вялікім рахунку?!
Т о м a (рве сетку). Вось так, так! (Топча сетку нагамі.) Завадзь марака... Ідзі спаць... (Выходзіць.)
В а с я. Я проста хацеў звязаць сетку! Спакойна, нікога не чапаючы, звязаць сетку! (Крычыцьукулісы.) Што мне ўжо і гэтага нельга?! (Збірае сетку ў мяшок.)
Зацямненне.
Кватэра Лены і Юры. С я р г е й стаіць перад адчыненай форткай, глядзіць праз акно. Чуцен шум вады ў туалеце.
Ю р а {выходзіць на сцэну). О! А ты чаготут?! (Пазяхае.)
Сяргей. Ая хм... сынок, самае... перажываем з мамай хм...
Ю р а. Ты што — перажываць прыехаў. Ты ж баішся сюды ездзіць...
С я р г е й. Ты самае хм... з бацькам...
Ю р а (перадражнівае). Самае хм... хм... Усё піва ўжо маё выпіў?
С я р г е й. Ну самае хм, знаеш...
Ю р а. Ды хай сабе... іду спаць... і ты кладзіся. Дзе хочаш, заўтра пагаворым! (Выходзіць.) Фортку зачыні, a то ніколі не высахне. (Знікае за кулісамі.)
С я р г е й (зачыняе фортку). Самае, што гэта хм... хм... ніякай павагі. (Пазірае ў акно.)
Зацямненне.
Раніца, квагэра бацькоў Лены. Л е н а ходзіць з дзіцем на руках.
Т о м а (выходзіць на сцэну). Вясёлая ноч.
Л е н а. Усе такія.
Т о м а. Можа валяр’янкі яму даць, трохі, пару кропель.
Л е н а. Лепш сама прымі, мама.
Т о м а. Ты не ведаеш, ты тут не жывеш, а ён вельмі змяніўся, Лена.
Л е н a. He разумею, што ён такое зрабіў?
Т о м а. У тым жа і справа, што нічога. Хоць бы рабіў што... Пайшоў бы на рыбалку з ёю, хай бы, дык ён жа не пойдзе.
Л е н а. Адкуль ты ведаеш?
Т о м а. Лена, я ж з тваім бацькам трыццаць гадоў пад адным дахам жыву, каму ж ведаць, як не мне?!
Л е н а. Усё роўна ты яго правакуеш.
Т о м а. Ой, ты ў сваім жыцці разбярыся спачатку, правакатарша знайшлася мне!
Л е н а. Чую знаёмыя інтанацыі.
Т о м а. Добра, усе граматныя.
Л е н а. Вово!
Т о м а. Што вово?
Л е н а. Мужа твайго інтанацыі, вось што. (Звоніць тэлефон.)
Тома, Лена (адначасова). Я падыду. (Паўза, зноў звоніць тэлефон.')
Л е н а (бярэ трубку). Алё... муж твой.
Т о м а. Скажы — сплю.
Л е н а (у трубку). Тата, яна спіць, што перадаць?.. Добра... (Да Томы.) Ён у магазіне, пытаецца, ці трэба хлеб?
Т о м а. Калі яму трэба, хай купляе.
Л е н а. Вазьмі палавіну, ага! (Кладзе трубку.)
Т о м а. Да Людкі з’ездзіць, ці што, каб толькі з гэтай хаты пайсці кудынебудзь. (Выходзіць.)
Лена падыходзіць да тэлефона, набірае нумар. Зацямненне.
Уваход на рынак. П а в е л стаіць з пакетам, да яго падыходзіць А н я.
П а в е л. Вы, здаецца, а?
А н я. Так,я.
П а в е л. Вось, калі ласка, сіні вельвет, як вы хацелі. (Падае naKem.)
А н я. Дзякуй. (Бярэ naKem.) Сорак, вы сказалі?
П а в е л. Ага.
А н я (усміхаецца). Колькі скінеце?
П а в е л. Ніколькі. Мадэль хадавая і я не...
А н я. Добра, дзякуй... зразумела. (Аддае грошы.)
120
П а в е л (бярэ грошы). Вам дзякуй, насіце на здароўе, проста мы яшчэ не параскладвалі...
А н я. Так, я помню, тады па тэлефоне сказалі.
П а в е л. Падыходзьце на наступным тыдні, будзе новы завоз, прымярайце, прыходзьце.
А н я. На наступным тыдні ў мяне ўжо грошай не будзе.
П а в е л (усміхаецца). Так прыходзьце.
А н я (усміхаеуца). Дзякуй, бывайце.