Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Д з і м а. Во, і стаіць ён такі, пры бабках, відаць, мужык.
Т о м а. Дзімачка, што расказваеш?
Д з і м а. Ну я вам з дзядзькам Васем расказваў... пра каробку.
Т о м а (усміхаецца). Ааа... (Робіць знакі Дзіму і выходзіць.')
Д з і м а. Ну, канкрэтны такі, можа, бізнесмен які і не гаворыць, у чым праблема... Я маўчу, таксама чакаю... стаю. А ён — доктар... гэта я значыць, ён — доктар. (Стрымлівае смех.) Доктар, дапамажыце. (Ледзь стрымлівае смех.) Я заўсёды гатовы, кажу, у залежнасці ад налітай шклянкі, так Лен?
Л е н а. Расказвай, Дзіма. (Затушыла цыгарэту.)
Д з і м а. Ну дык вось: сядзьце, кажа, са мною ў салон і панюхайце... (Змаўкае, каб стрымаць смех.) Панюхайце, чым будзе пахнуць. Ці ўхапіла нітачку майго расповяду, Лен?
Л е н а (уздыхнуўшы'). Расказвай.
Д з і м а. Залажу, ён заводзіць і тут, Лен (смяецца праз слёзы') такі смурод шыбануў (смяецца, Лена здзіўлена пазірае на Дзіму) дзярмом, Лен, на ўвесь салон. Чуваку нехта ў каробку... наклаў.
(Захліпаецца смехам.) Ён...ён...ён заводзіць, а дзярмо... па ўсім рухавіку...
Л е н а. Тааак... Дзіма... Людзі неяк мяняюцца, робяцца дарослымі з гадамі, аты...
Д з і м а (праз смех). Ты толькі падумай, якая свалата!
Л е н а. Нічога не разумею.
Д з і м а (супакойваецца). Ну як жа, Лен, ты во глянь: рухавік — матор і каробка, счапленне адціскаеш і вярчальны момант перадаецца каробцы.
Л е н а. Кітайская грамата.
Д з і м а. Ну, каб колы круціліся, гэта ж элементарна, Ватсан.
Л е н а (з ’едліва). Ага.
Д з і м а фдзіўлена). Вельмі цікава, глядзі, я табе зараз усё на пальцах растлумачу... Вось дызельны рухавік, так?
Л е н а (абыякава). Ну.
Д з і м а. Ловіш, пра што я?
Л е н а. Дапусцім... расказвай.
Д з і м а. Сачы за ходам. Дызельны рухавік, ключом бах стартэр паварот, a ад стартэра ў матор пайшоў pyx, а ў маторы поршні, чатыры ці шэсць, ну, хай сабе чатыры, як у «гольфе», яны ўжо захадзілі і ў мёртвай кропцы пускаецца праз фарсунку дызпаліва, саляра, а тут свечкі напалены, момант максімальнага сціскання — і адбываецца дэтанацыя.
Л е н а. Ясна.
Д з і м а. Разумееш? Гэта ж элементарна, Ватсан! Але самае цікавае, Лен, тое, што, вось цяпер уважліва... працэсы, якія адбываюцца ў рухавіку ўнутранага згарання, да гэтай пары не вывучаны.
Л е н а. Здорава. (Смяецца.)
Д з і м а. Ты гэта разумееш? Энергію вылучаць навучыліся, а як яна... ой, мяне гэта так торкае. (Лена адыходзіць.) Куды, Лен?
Л е н а. Дзіця трэба карміць. У мяне дзіця, Дзіма, калі ты, можа, памятаеш. (Выходзіць.)
Д з і м а. Ага... (Сядзіць, разглядвае пазногці.)
Т о м а (выходзіць на сцэнў). Ну, Дзімчык, як нашыя справы?
Д з і м а (уголас). He ведаю ўжо, што і расказваць ёй.
Т о м а. Ціха, цішэй гавары.
Д з і м а. Цёця Тома, я ж не клоун, правільна?!
124
Т о м а. Правільна, правільна. Але ж ты малады чалавек, у вас жа агульнае штосьці павінна быць з Ленаю.
Д з і м а. Цёць Том, шчыра, я вас паважаю і дзядзьку Васіля...
Т о м а. Я ж не прашу цябе ажаніцца з ёю, Дзіма!
Д з і м a. He, я нібыта так гэта і разумею.
Т о м а. Ну, дык у чым справа? (Дзіма маўчыць.) Раскажы штонебудзь пра музыку.
Д з і м а. Хееее...
Т о м а. Кнігі там, яна кнігі любіць.
Д з і м а. Цёць Том, якія кнігі, я ж у гаражы з раніцы да ночы?!
Т о м а. Хай! Гавары і ўсё! Развеецца дзеўка, a то як замарачэнне якое найшло... з гэтым Юркам! Увесь час да тэлефона скача!..
Д з і м а. Пасяджу... хвілін 20 яшчэ... не больш.
Т о м а. Пасядзі, Дзімчык, пасядзі. (Чувацьзваноку дзверы.} О, падарожнік Сянкевіч!
Д з і м а (усміхаецца). Дзядзька Вася, так?
Т о м a. А хто яшчэ! Клуб падарожнікаў, пайду адчыняць. (Выходзіць, паўза, выводзіць на сцэну Аню.) Вось Анюта, знаёмцеся.
А н я. Мы знаёмыя, прывітанне, Дзіма.
Д з і м а. Вось дык так, Анюта, якім ветрам?! Прывітанне...
А н я. Ды вось вырашыла...
Л е н а (выходзіць на сцэнў). А я чую знаёмы голас, ну, добры дзень, Анютка.
А н я. Прывітанне, сяброўка. (Цалуюцца.) Я зусім ненадоўга забегла да вас. Званіла, але...
Л е н a. I што гэта за такія тэрміновыя справы ў цябе могуць быць, а, дзяўчынка?
А н я. Ды вось такія! Твой муж сказаў, што ты на старой кватэры.
Л е н а. Так, ён там вырашыў рамы пафарбаваць, дык мы сюды пераехалі з Уладзімірам на пару дзён.
А н я. А, я так і зразумела.
Д з і м а. Слухайце, што я вам раскажу... у нас такая хохма была ў гаражы, цёць Том, таксама слухайце. (Аня і Лена здзіўлена глядзяць на Дзіму.) Прыехаў чувак, такі менеджэр сярэдняга звяна. А яму з Германіі прыгналі тапляка. Правяраю кампрэсію яму, значыць, ва ўсіх
цыліндрах за сорак, уяўляеце? (Стрымлівае смех.) Ен кажа, доктар, дык гэта ж выдатная кампрэсія. Я кажу: для машыны вашага класа — гэта нерэальная кампрэсія... нямецкія майстры банкі тры лінулі! А ён...
А н я. Лена, я потым якнебудзь зайду да цябе, пагаворым... Мне джынсы на рынку мужчынскія прадалі.
Т о м a. О!
Л е н а. Ды ты што?!
Т о м а. Таак, гэтыя камерсанты, ім бы толькі прадаць!
А н я. Дык я падумала, можа, твайму падыдуць, глянь. (Паказвае штаны.)
Л е н а. Дык і нічога.
А н я. Я такія жаночыя хацела сабе.
Л е н а. Слухай, дык і нічога. I колькі яны?
Т о м а. Яму, Юрыку твайму, не трэба, хопіць ужо і шмотак і ўсяго. Во, Дзімчык, сядзіць, табе джынсікі не трэба? Глянь якія!
Д з і м а. Ай, я не разбіраюся.
Т о м а. Ну, хадзі паглядзі. Колькі яны, Аня?
А н я. Ай, цёця Тома, аддам за 50.
Д з і м а (панура). Ну, нармальныя штанцы. Джынсы як джынсы, моцныя... ну...
Л е н а. Колькі, Ань?
А н я. 55 я аддала, але табе ўжо аддам за 50. Проста валэндацца няма часу, ездзіць на гэты рынак.
Л е н а. Здаецца, Юры будуць якраз.
А н я. He, яны што трэба, стылёвыя і ... усё такое. Я так і падумала адразу, што Юрыку твайму будуць...
Т о м а. Бяры, Дзіма, прыгожыя штаны.
Д з і м а. Цёць том, мне не трэба, у мяне хапае штаноў.
Л е н а. Можаш з грашыма пачакаць пару дзён, тады я вазьму.
Т о м а (груба). За што браць сабралася? Сама з голым задам ходзіш!
Л е н а. Давай у пятніцу.
А н я. Добра, Лен, як скажаш; я пачакаю, мне не гарыць; толькі папярэдне сазвонімся.
Л е н a. He гарыць, не?
А н я. Так, толькі сазвонімся.
Т о м а. Я проста не магу, якая ты, Ленка, усё ж такі дурная.
А н я. Ну, пабягу, пака! (Цалуюцца.) Д з і м a. I я пайшоў.
125
Т о м а (незадаволена). I дзе гэты яшчэ ходзіць?!
Д з і м а. Пачакай, Ань, разам пойдзем! (Выходзяць.)
Лена разглядвае штаны.
Т о м а. Купляйкупляй!
Л е н а. Можа, яшчэ не падыдуць. (Складвае і запіхваеў пакет.)
Т о м а. Купляйкупляй, больш слова не скажу... гэтаму... свайму... Я заўсёды была супраць, ад самага пачатку, як толькі ты з ім сустракацца пачала.
В а с я (выходзіць на сцэнў). Мы з Анютай размінуліся, прыходзіла?
Т о м а. Яшчэ адзін з’явіўся.
Л е н а. Так, тата.
В а с я (падзелавому). Вось... (Выцягваезмяшка.) Купіў лёску, тройка, тое што трэба, калі ласка. Пенапласта ў кантэйнеры для смецця знайшоў, гэта для паплаўкоў. (Да Тамары.) I буду вязаць сетку.
Т о м а (са злосцю). Пайду... кудынебудзь з гэтага дома, хоць у апраметную! (Выбягае.)
В а с я (разглядвае пакупкі). Выдатная лёска, моцная... сетка будзе вялікая, моцная... вось адразу і сяду... буду вязаць. А чаго чакаць? Правільна, дачушка, татка гаворыць? Павяжу трошку, потым пагуляю; зноў павяжу. Свежым паветрам схаджу падыхаю. Так і трэба жыць — для сябе, як некаторыя ўсё жыццё жывуць. Зараз сяду (уладкоўваецца на стуле) і буду вязаць. Многім, дарэчы, жанчынам гэта вельмі падабаецца... па вялікім рахунку.
Л е н а (абдымае Васю). Што падабаецца?
В а с я. Ну, вось, калі мужчына вось так вось... умее... а некаторыя. (Лена прыкрывае даланёю Васю pom, а ён адсоўвае яе руку.) А некаторыя гэтага не заўважаюць і не хочуць цаніць!
Л е н a. А ты будзь разумнейшы.
В а с я. Ды надакучыла, дзіцятка ты маё, быць усё жыццё разумнейшым за некага, свой розум, на жаль, не ўставіш. Мама твая надзвычайны чалавек... і як жанчына, але...
Л е н а. Вы самі яшчэ як дзеці.
В а с я. Проста ў мяне, па вялікім рахунку, таксама можа быць прэтэнзія на асабістае жыццё.
Л е н а (усміхаючыся). Вось так.
В а с я. I ніяк іначай. (Паўза. Вася вяжа сетку, Лена пазірае на яго.)
Л е н а. Я вось думаю: а калі ён сапраўды згубіў?
В а с я. I такое можа быць... па вялікім рахунку... не выключана, бо ён жа гаворыць, што згубіў.
Л е н а. Ён гаворыць, што згубіў... ды толькі, калі нават і згубіў, то як гэта так можна, не разумею...
В а с я. He даходзіць, ці што?
Л е н а (зёдліва). Так, можа, і не зарабляецца... па вялікім рахунку.
В а с я. Ты што маеш супраць?
Л е н а. Па вялікім рахунку, не! Я па вялікім рахунку...
В а с я. Задушу зараз, зараза такая. (Прыціскае Лену да сябе, тая смяецца.)
Звоніць тэлефон, Лена і Вася глядзяць на тэлефон.
Т о м а (выходзіць на сцэну). Падысці не можаце, задніцы адарваць?! (Бярэ трубкуў Алё... так... няма яе! (Кідае трубку, Лене.) Я ўсё правільна зрабіла, пяшчотныя вы мае?! (Выходзіць.)
В а с я. А мне здаецца, ты яго ўжо дастаткова памучыла. У вас сын, сына падымаць трэба.
Л е н а. Учора ты другое казаў.
В а с я. Дык гэта ж учора было.
Л е н a. А што сёння адбылося?
В а с я. Адбылося!.. Я што, дачушцы сваёй зла жадаю?.. Ці як бацька не родны! Я што, Лена, не бачу, думаеш, што з табою робіцца... па вялікім рахунку?! Ты, Ленка, кахаеш яго, хадзі абдыму. (Абдымае Лену.) Дзіцятка ты маё...уся ў мяне, такая ж дурная...
Л е н а. Ага, галоўнае, што ён зусім не заслугоўвае!
В а с я. А хіба мы кахаем за заслугі?!
Л е н а. Ён такі... бездапаможны, няшчасны і смешны... і адважны! Праўда, ён вельмі адважны!
В а с я (усміхаецца). Вядома, адважны.
Л е н а. Я сур’ёзна хачу, мне трэба ведаць, скажы, калі я нарадзілася, ты хадзіў «налева»?
В а с я. He зразумеў?
Л е н а. Ну, нельга ж...
В а с я. Што нельга?
Л е н а. Тата, ну... жыць... «што нельга»!
126
В а с я (з палёгкай). А, ды вядома! Ці то, я ў сэнсе нельганельга... не, вядома, нікуды я не хадзіў. А што ў вас... не?
Л е н а. Пакуль не...
В а с я. Ну, цяпер усё зразумела! Па вялікім рахунку, тады ўсё адбываецца, як і павінна адбывацца. Я таксама псіхаваў! Разумееш, Лен, мужчынскі арганізм так змайстраваны, што яму трэба скідваць...
Л е н а. Я ведаю, як змайстраваны мужчынскі арганізм.