Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Саша кідае пакет у дальні куток. Хлопцы прысаджваюцца на кукішкі.
С а ш а (працягвае руку з «Мальбара» Лёню). На! Дзядзька частуе!
Л ё н я (Рагозінў). Дзякуй.
Хлопчыкі закурваюць, Лёня выпускае дым колцамі. Рагозін садзіцца на падлогу і абхоплівае галаву рукамі.
Р а г о з і н. Хлопцы, мяне ўсё роўна знойдуць... раней ці пазней...
Л ё н я. А прыкінь, Дзімас, калі пазней?
С а ш а. Бяда ж якая!
Хлопчыкі смяюцца; Рагозін смяецца.
Л ё н я. Увогуле, дык у нас другія планы. Дзімас, ты слухаеш? Ты нам дапаможаш у сімтам разабрацца. Ну і бабкі, вядома ж, вернем. 3 працэнтамі... за маральную шкоду.
С а ш а. Ты нас помніш, урод?
Рагозін маўчыць, ціха сплёўвае і стогне.
Л ё н я. Ты што, аглух, ці мне падысці?
Р а г о з і н. Чую...
С а ш а. Вось дык так... ні фіга не баец. Вось табе і...
Мужчына ванітуе на падлогу.
Ну і ўрод! (Выбягае і вяртаецца з вядром.)
Л ё н я (не змяняючы становішча). Таз наш!!! Нічога жалезнага! Я навошта тут дзве гадзіны выграбаў?!
Саша выходзіць. Лёня падыходзіць да мужчыны, хапае яго за валасы.
Ванітаваць будзеш у тазік! Зразумеў? I харкаць таксама! Ты ж у культурным месцы, ці ты яшчэ не ўехаў?!
С а ш а (прыносіць пластмасавы тазік, ставіцьяго каля Рагозіна). Сюды! (Паказвае нагою на тазік; чакае рэакцыі Рагозіна.)
Л ё н я. Калі будзеш быкаваць — будзеш канкрэтна адграбаць. Зразумеў?
С а ш a. He чуваць?
Л ё н я (б’е Рагозіна нагою). Зразумеў?
Мужчына падсоўвае тазік бліжэй да сябе і ванітуе ў яго. Хлопцы смяюцца, кідаюць недакуркі ў тазік і прысаджваюцца ў кутку.
Значыць, так. Асвяжу табе, неданоску, памяць. У тваёй цудоўнай пірамідзе мы са старым былі ў мінулую суботу.
Р а г о з і н. Хлопцы, я...
Л ё н я. Яшчэ ў фае доўга з імі базарыў, а мы з Шурыкам чакалі... на вуліцы. Успомніў, чмо?
Р а г о з і н. Успомніў...
Л ё н я. Малайцом.
С а ш а (Рагозінў). Ты чуеш?
Л ё н я (штурхае Сашу; звяртаецца да Рагозіна). Дык вось, я ўжо не ведаю, як ты там людзям па вушах ездзіш, але гэта ў цябе атрымліваецца клёва. Развёў старых на дзве тоны...
Р а г о з і н (падымае галаву). Хлопцы...
С а ш а (перабівае). Заткні зяпу!
Л ё н я. Паўтараю: развёў нашых старых на дзве тоны, гад!
С а ш a. I астатніх таксама...
Л ё н я. Ты сам усё разумееш, куды ўляпаўся. Твая работка вылезе табе бокам.
Р a г о з і н. Я ўсё растлумачыў вашым бацькам...
С а ш а (перабівае). Мне глыбока да сракі ўвесь твой клуб!
Л ё н я. He быкуй, Санёк. Твая піраміда, Дзімас — поўны фуфел. Чысты развод на бабкі. У выніку — бацька закладвае нулёвы тэлевізар, мае грошы на вяселле сплылі...
Р а г о з і н. Мужыкі...
С а ш а (падыходзіць і слаба б ’емужчыну па твары). Заглухні!
Л ё н я. Ціха, Санёк! (Саша вяртаецца і закурвае.)
С а ш а. Дзядзька Максім скаціна яшчэ тая...
Л ё н я. Сваяк...
136
Р а г о з і н. Гэта ўсё дарэмна...
С а ш a. He ўжо, ты нам дурням растлумач! Як так здарылася?! А? (Паўза.)
Р а г о з і н. Дайце закурыць.
С а ш а. Пайшоў ты...
Л ё н я. Табе пытанне зададзена, чмо!
Р а г о з і н (ціха). Пайшлі вы на...
Лёня падыходзіць і моўчкі б’е мужчыну ў жывот. Той схіляецца над тазікам і ванітуе.
Хлопцы смяюцца.
Л ё н я (прысядае перад Рагозіным). Бачыш, ну ты ж разумны мужык. Давай хуценька разбяромся.
Рагозін хныкае.
С а ш а. Ты, урод, бацьку ў бальніцу паклаў!
Л ё н я. He закіпай, Шура, разбяромся! Карацей. Гэта ўсё туфта. Табе (Рагозіну) трэба падумаць пра свае дрэнныя паводзіны, а мы з Шурыкам заўтра прыкацім у госці і прадоўжым наш базар у гэты, блін, цудоўны зімовы дзень.
С а ш а (падыходзіць да дзвярэй, на хаду замахваецца на Рагозіна). Фуфайку табе прынясу!
Л ё н я. Гузікі вырві.
С а ш а. Ясны пень. (Выходзіць.)
Р а г о з і н. Мяне будуць шукаць...
Л ё н я. He панікуй, Рагозін. Мы з табой разбяромся — і па хатах. А каб ты нікуды не накапаў, підэр, — у нас ёсць для цябе сюрпрыз.
Р а г о з і н. Няўжо вы думаеце, што для вас усё гэта абыдзецца?..
Л ё н я. Табе ж твае прагоны ў пірамідзе абыходзяцца?..
Р а г о з і н. Божа...
Л ё н я. He квакай і не ўспамінай дарэмна імя госпада... Ты вось, урод, ніяк не прасячэш... круцяць штосьці...
Р a г о з і н. Божа... Якія вы...
Л ё н я (з пагрозай). Ну якія?/ (Вяртаецца Саша, кідае Рагозіну фуфайку.)
С а ш а. Трэцяя гадзіна, Лёка. Папёрлі, a то «батон» не паспеем загнаць. Яшчэ да Мінска трэба літраў пяць заліць.
Л ё н я. Ды зараз. Пакет забяры.
Саша падымае пакет з рэчамі Рагозіна, Лёня ідзе да дзвярэй.
Заўтра падвалім. А ты пакуль падумай, як нам дваццаць тон будзеш аддаваць, зразумеў?
Р а г о з і н. Ды, хлопцы, гэта нерэальна...
С а ш а (здзіўлена глядзіць на брата). Лёка?
Л ё н я (Рагозіну). Заглухні!
С а ш а (Лёніў Нешта новенькае?
Л ё н я. Братан... Прарвёмся. А што яму дваццаць тон? (Сплёўвае.)
С а ш а (у захапленні). Лёка, ну ты...
Л ё н я (перабівае). Папёрлі, малы...
Хлопцы выходзяць, лямпачка на столі гасне.
З’ЯВА III
Веснічкі перад домам. Лёня цісне на званок.
З’яўляецца С в е т а. На зацяганы халат накінута дарагое футра.
Л ё н я. Здарова.
С в е т а. Прывітанне.
Л ё н я. Чым займаешся?
С в е т а. Усім.
Л ё н я. Праўда?
С в е т а. Што яшчэ?
Л ё н я. Нічога... Я вось табе падараваць сеётое хачу. (Нібыта выбірае нешта ў кішэні. Дастае мабільнік Рагозіна і падае яго Святлане.)
С в е т а (не рэагуе на падарунак). Што яшчэ?
Л ё н я. Во. Класны?
С в е т a. I навошта ён мне? Крадзены і без падзараднага.
Л ё н я. А што? (Апускаеруку з тэлефонам.')
С в е т а. Ды нічога, я пайшла...
Л ё н я. Хвілінку!
С в е т а. Ну?
Л ё н я. Хочаш, я цябе звязу адсюль кудынебудзь?
С в е т а (д ёдліва). На тралейбусе?
Л ё н я. Ды ты што! Я сур’ёзна. У мяне і грошы ёсць.
С в е т а. Дык ідзі і купі сабе бутэлечку малачка з булачкай.
Л ё н я. Ды я, блін, сур’ёзна! Во, глядзі! (Дастае з кішэні 5S, тэлефон выкідае, pee купюру на дзве часткі.) Ну як?
С в е т а (спакойна). Што яшчэ?
Л ё н я. Вось яшчэ! (Дастае яшчэ 5$, разрывае.) Ты разумееш мяне?
137
С в е т а. Яшчэ як. Сёння ў дурдоме выхадны, дык, відаць, усіх выпусцілі ў горад пагуляць.
Л ё н я. Ды ты што! Я ж табе талкую — грошай хопіць!
С в е т а. Ну і дурань жа ты... Усё, пакуль што... (Стаіць намесцы.)
Л ё н я. Бывай. Ідзі. (Паўза. Застаюцца стаяць.')
С в е т а. Ідыёт.
Л ё н я. Ідзі, ты што? (Паўза, дастае яшчэ 5$, дэманстратыўна смаркаецца ў купюру, камечыць грошы і кідае Святлане пад ногі.) Дык што?
С в е т а (глядзіць на грошы пад нагаміў Гэта што, сапраўдныя?
Л ё н я. Ну ты даеш... За лоха мяне трымаеш?
С в е т а. Ну...
Л ё н я. Дваццаць тышч, Светка. Кватэрку купім. Можна ажаніцца... ці так... А, Свет?
С в е т а. Дурнота нейкая...
Л ё н я. Ну, глядзі сама... (Мыском чаравіка ўціскае пакалечаную «пяцёрку» ўзямлю.)
С в е т а. Ты заходзь вечарам, пагаворым!
Л ё н я. Неа... я цябе выкрасці хачу. Як Дрытаньян... (смяецца) Канстанцыю, блін...
С в е т а (уважліва глядзіць на Лёню). Угу...
Л ё н я. Ну?
С в е т а. Глупства нейкае! (Зачыняе перад Лёнем веснічкі, ідзеў хату.)
Л ё н я. А я зайду! Вось тады і пагаворым!
С в е т а. Ага! Гуд бай!
Л ё н я (сплёўвае). Сцерва... (Стаіць і чакае, пакуль Света зачыніць за сабою дзверы, азіраецца, хутка нахіляецца да «пяцёркі» ў зямлі, разгладжвае грошы, сплёўвае і адкідае грошы ўбок.)
З’ЯВА IV
На сцэне дэкарацыя бальнічнай палаты. На ложку ляжыць б а ц ь к а Лёні і Сашы.
Заходзіць С а ш а.
С а ш а (разгублена). Прывітанне, баця. Вось памідоры... (Стаіць у разгубленасці з невялікім пакетам.')
Б а ц ь к а. Бяры стул. (Саша падсоўвае стул да ложка. Садзіцца. Пакет у руках.) Ты адзін? (Паўза.)
С а ш а. Ты адзін? У сэнсе тут больш нікога... Толькі твой ложак.
Б а ц ь к а. Лёнька дзе?
С а ш а. Што? (Збянтэжана.) Маці, можа, прыйдзе. Пасля работы...
Б а ц ь к а. Лёня прыйдзе? (Паўза.) Чамусьці паварушыцца не магу... Нервы ўсё... (Паўза.)
С а ш а. Выкруцімся, баця.
Б а ц ь к а. Вядома, Сашка. (Паўза. Саша падыходзіць да акна і становіцца спіною да бацькі.) Ты не помніш вядома... табе гадок усяго быў. Мы да бабулі ў вёску паехалі, а ў цябе там прыступ пачаўся. I ніхто нічога не разумее, ніколі ж нічога такога не было. А якія там урачы? Няма нікога... Я да Хведара пабег. Памёр ужо даўно Хведар... Ты, можа, яго яшчэ памятаеш. Насупраць магазіна жыў, чырвоны дом такі цагляны. Ён тады табе ўкол зрабіў... А ў цябе ўжо вочкі пачыналі закочвацца...
С а ш а (не паварочваючыся, стрымліваецца). Баця...
Б а ц ь к а. Так, сынок... Я тады падумаў, што калі ты памрэш, то і мне навошта жыць...
С а ш а (рэзка паварочваецца, на шчоках слёзы). Бацька, усё ўжо прайшло, усё добра (падсаджваецца), выкруцімся. Гэта будзе апошні раз...
Б а ц ь к а. Вядома, сын.
С а ш а. 3 грашыма разбяромся... разбяруся...
Б а ц ь к а. Хопіць ужо, сынок. Жыць трэба сумленна. Усе бядоты зза гэтых грошай. Ніякага шчасця за грошы не купіш...
С а ш а. Я табе абяцаю...
Б а ц ь к a. He лезь, сынок, нікуды. Лёньку скажы таксама... (Паўза.) I Лёньку, сынок, скажы таксама. Наробіць бяды яшчэ больш.
С а ш а. Маці прыйдзе... Ужо палова шостай {глядзіць на гадзіннікў
Б а ц ь к а. Абход праз дзесяць хвілін...
С а ш а. Дзядзьку Максіму грошы, можа, заўтра...
Б а ц ь к а (спрабуе прыпадняцца на локцях). Сашка, хопіць ужо. Вам мала?
С а ш а. Гэта апошні раз... Дзядзька Максім...
Б а ц ь к а. Які раз? He лезьце нікуды. 3 ім я сам разбяруся. Ты зразумеў? (Паўза.)
138
С а ш а. Я пайду.
Б а ц ь к а. Сашка! He заганяйце маці ў дамавіну раней часу!
С а ш а (стрылілівае слёзы). Апошні раз, баця. Гэта праўда, апошні раз... Пайду. (Хоча пайсці; пакет у руках)
Б а ц ь к а. Саша, прысядзь. (Саша садзіцца на стул каля ложка.) He часта мы размаўляем, як мужчына з мужчынам.
С а ш а. Я ўсё разумею.
Б а ц ь к а. На наступны год табе ў армію. Там, сынок, паважаюць добрыя якасці. Узаемавыручка.
С а ш а. Баця, Толік...
Б а ц ь к а (перабівае). Толік. Што твой Толік? Шмат ён пабачыў? Слухай тое, што табе дарослыя гавораць. Дабрыня і прыстойнасць усюды ў пашане. I ў арміі ты гэта зразумееш, сынок. Я служыў у Казахстане...
С а ш а (перабівае). Ужо другія часы.
Б а ц ь к a. He перабівай. Час кожны раз другі, а людзі заўсёды тыя ж. Разумееш?
С а ш а. Тады чаму ты тут ляжыш? Узаемавыручка? (Стрымлівае слёзы.)