• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    147
    ніцы з ёю не было, я заўсёды адыходзіў ноччу, а яна заставалася адна, але... нібыта са мною. Усё было так добра, пакуль я... не пераспаў недзе, па п’яні, вядома ж, з нейкай другой... другой... Я нібыта заставаўся верны, але гэты выпадак... нешта памяняў ва мне. Я хацеў... тую... другую... пастаянна... і я пачаў сустракацца з ёю. Спачатку мы проста займаліся сексам, а потым я зразумеў, што займаюся з ёй каханнем, з тою... другою... Я не мог больш ашукваць... гэта было невыносна... Я прыйшоў да сваёй дзяўчыны і ўсё расказаў. Яна стаяла каля сцяны, глядзела на мяне і нібыта ўжо ўсё разумела... а я ёй так проста сказаў, ну каб не вельмі балюча было: «Я пакахаў другую жанчыну, у нас з табою больш не можа быць нічога агульнага». Яна неяк дзіўнавата ўсміхнулася і... спаўзла па сцяне, якраз на шкуру мядзведзя... белага. Доўга глядзела, глядзела на мяне, а потым ціха, зусім ціха сказала: «Так, вядома. Нічога агульнага. Проста... я зацяжарала ад цябе». Потым зняла трусікі і... папісала на мядзведзя. Мгу, яна так зрабіла! Потым... шпурнула гэтую шкуру мне ў твар, сказаўшы: «Забірай і ідзі, гэта ўсё, што я магу табе даць».
    Я сам завёз яе ў бальніцу на аборт. Трымаў яе, як хворую, супакойваў. А яна зусім спакойна выглядала, яна ж тады была ўжо мама, ёй трэба было быць спакойнай. Бязглуздзіца нейкая, навошта?!
    Пакінуўшы яе ў бальніцы, я пайшоў у бар, мне вельмі хацелася выпіць, банальна! Сядзеў, глядзеў у адну кропку і... ніводнай думкі ў галаве. А тут тэлевізар уключаны, ну я туды ўтаропіўся... Вось тут яго і ўбачыў... адразу прасёк. Вось і пабеглі думкіказюркі, запрацаваў мазжачок. У бары гучала музыка, a тэлевізар так, каб мільгацела. Ніхто не глядзеў, адзін я, як звар’яцелы, утаропіўся ўсім, чым можна, і ўсё разумеў. Я нават пах чуў, яго і клінікі. Страшэнны смурод! Ён, як клоун, размахваў рукамі, разяўляў рот і ўсміхаўся... так вышчэрваўся! А ў гэты час скрэблі маю дзяўчыну, па кавалачках забівалі маё дзіця. Спачатку абцугамі раздушылі галаву, каб зручней было выцягваць, але малое паспела адкрыць роцік, балюча было, але яно не ўмела яшчэ крычаць. А гэты Hernia казаў, і яму апладзіравалі. Дзіцяці адарвалі руку, гэты падняў руку, папра
    сіўшы цішыні, устаў, прайшоўся, малому рвалі цела кавалкамі, крэмсалі ножкі і ў вядро, у вядро, як смецце...
    Яна?! Яна памерла адразу пасля аборта, проста спынілася сэрца. I ўсё!
    Я даведаўся, аб чым ён балабоніў увесь вечар... Перадача называлася «Скажам абортам — НЕ!» Вядома, ён быў супраць. Але ж ён нічога не зрабіў, ён проста трындзеў, усміхаўся, зрываў апладысменты, а адначасова праводзіліся ўзаконеныя забойствы, ён з гэтым нічога не рабіў!
    Я ўзненавідзеў яго, захацеў яго смерці і таксама, як майму дзіцяці».
    Б о м ж. Я ў гэтым прызнаюся і раскайваюся.
    2гі паліцэйскі. Можа, гарэлкі прынесці? А?!
    Б о м ж. He, не трэба, a то не змагу ўсё добра сфармуляваць. Вадзіцы б, у горле перасохла, калі можна?
    1 шы паліцэйскі. Аязакуру, не супраць?
    2гі п ал і цэйскі. Тыжнекурыш!
    Б о м ж. Адну можна, бяры!
    1 шы паліцэйскі. Дзякуй!
    Б о м ж. Што?! Што ты сказаў зараз?
    2гі паліцэйскі. Давайце прадоўжым, зусім мала засталося!
    1шы паліцэйскі. Ясказаў, проста... дзякуй... за... цыгарэту.
    Б о м ж. Зразумеў, не дурань, дурань не зразумеў бы.
    2гі паліцэйскі. Такім чынам, гаварыце: «Я, вядома ж, кінуў тую... другую. Цяпер мною завалодаў ён. Маё жыццё пайшло зусім падругому... Я сачыў за ўсімі яго выступленнямі, за ўсім, што ён вырабляў! Адзінае, чаго я ведаць не хацеў, гэта яго імя! Але я ведаў, блін, я яго ведаў... толькі ніколі не прамаўляў яго ўслых, гэта б даканала б мяне! Я пачаў піць, шмат... пастаянна... піў усё, у чым быў хоць які градус... не дапамагала, больш прыгнятала... прыгнятала! А калі ён загадаў перафарбаваць усе памыйніцы ў нашым горадзе, усё... тады я азвярэў... Вось у той дзень, калі мянялі колер на памыйніцах, адно дзярмо на другое, я купіў нож. Купіў нож і паехаў на вёску, да сястры. He ведаю нават, чаму я так зрабіў?! Стаміўся, паветра захацелася, свежага!
    Прыехаў, а сястра замуж выходзіць, вось дык так! Аказваецца, мне пра гэта паведамлялася на працягу трох месяцаў.
    148
    А я, лох педальны, ні разу не праверыў сваю паштовую скрынку. Сястра так радавался, што я прыехаў. Паказаў ёй нож, яна сказала: «Дзякуй за падарунак!» Выходзіла замуж за некаханага чалавека, была цяжарная ад другога. Такія справы. Бацька яе дзіцяці, зусім нядаўна загінуў, недзе ў Польшчы. Дурная гісторыя, зусім не правільная, хаця?! П’яныя ўцякалі на машыне ад паліцыі, выключылі ўсе фары і ляцелі на страшнай хуткасці ў цемры, асвятлення на дарозе не было... ні фіга! Урэзаліся ў дрэва... ён вылецеў праз лабавое шкло і ўпаў на дарогу. Пакуль ляцеў, быў жывы, але на гладкай дарозе ляжаў адзінадзінюсенькі камень... ён упаў якраз на гэты камень правай скроняй. I ўсё... адразу смерць, адразу... тваю маці! Ніякага шанца! Тыя двое, што былі ў машыне, яшчэ суткі прамучыліся ў рэанімацыі і... за ім, на той свет!
    Сястра, калі даведалася пра яго, то нават не заплакала, хаця б загаласіла, ну ў вёсцы ж так заведзена?! Так, зусім проста сказала: «Я застаюся тут, буду жыць. Нашае дзіця гэтага хоча. Мужа мне знайдзіце!»
    Вядома ж, добрыя сваякі знайшлі ёй хлопца, харошага, праўда, вельмі харошага! Ён нават спадабаўся маёй сястры!
    I вось я на такім вось вяселлі. Пагулялі, упіліся... палеглі спаць, усе ў адной хаце. Я паваліўся на падлогу, бо падалося, што толькі падлога ў гэтай хаце не хісталася і спакойная. Як звычайна, апошняя цыгарэта на ноч, пасмаліў... потым раптам... дрэнна, горача.... прачынаюся, а гэта пажар! Усё гарыць... нехта страшэнна крычыць... нічога не разумею! Я, голы, кінуўся туды, дзе дзверы нібыта былі... Навуліцу выскачыў... людзей навокал, мама родная!!! Бегаюць тудысюды, тудысюды... крычаць, мацюкаюцца, дурдом! А я адзін, голы, стаю... побач дзеткі нейкія зямлю ў далонькі набіраюць і кідаюць на дом, які прыгожа гарэў... такая свабода ў ім была... светла, як днём! Абрынуўся і... брыдка стала. I яшчэ сорамна... думаю, што гэта мне сорамна? Дык я ж голы стаяў, вось і сорамна, што я вось так, увесь голы, хаця па фільмах, дык быццам бы нармальна. Нехта накінуў на мяне коўдру, яна пахла малаком... моцны пах... пра маму падумаў, рукі яе так пахлі заўсёды.
    Дом згарэў, згарэлі ўсе хто там быў. I мая сястра з дзіцяткам у жываце, і яе муж, такі харошы хлопец. Бацькі мае таксама... згарэлі! Усе! Адзін я выскачыў, адзін застаўся. Цуд нейкі, на мне не было не драпінкі, ні апёкаў, нават валасы не кранутыя, увогуле не пацярпеў... знешне!
    Раніцай, калі ўсё дагарэла, я знайшоў нож. Усе падарункі вясельныя згарэлі, a ён — не... Я знайшоў яго ў руцэ... страшэнна абгарэлая рука сціскае нож. Гэта мая сястра, дакладней, рука сястры... па заручальным пярсцёнку пазнаў. Навошта яна нож узяла? Гэта ж шлюбная ноч... была?
    Святар з мясцовай царквы мяне да сябе завёў, супакойваў увесь час, гаварыў, што на ўсё воля боская! А я спакойны быў, зусім спакойны, я нават паспаў трохі. Прачнуўся, тэлевізар уключыў, хацеў чамусьці мультфільмы паглядзець. Там, бывае, добрыя мультфільмы паказваюць. I тут ён!.. А я не магу выключыць, сяджу і гляджу, слухаю! А ён, гад, нешта, пра алкагалізм і курэнне ў ложку бамбіў... і пра тое, што шмат людзей гіне, згараюць! Я так і закіпеў... спачатку мяне званітавала, потым я рыдаў, як баба... а потым вырашыў: хопіць, пара заканчваць! Сабраўся, ніхто мяне не ўтрымліваў, адзенне і грошай далі, узяў я нож і паехаў у горад. Я не ведаю, дзе і як я заб’ю яго, але ўсё роўна заб’ю!»
    Б о м ж. Дзе мне падпісваць? Прызнаюся і раскайваюся.
    1	шы паліцэйскі. Восьтут, тут і тут. Можа, хопіць на сёння, вы дрэнна выглядаеце?! Паклікаць урача?
    Б о м ж. He, не трэба, я ў норме... нармальна, нармальна. Талькі стаміўся... Давайце заўтра прадоўжым... Hernia сілы мае зусім на нулі...
    2гі паліцэйскі. Вядомаж, заўтра. Вам штонебудзь трэба?
    Б о м ж. Мне б тэлефон... на пятнаццаць хвілін толькі... мабільнік, а гарэлкі не трэба!
    1	шы паліцэйскі. Можнапрынесці і гарэлкі, толькі каб ціха!
    Б о м ж. Дзякуй... вы такія клапатлівыя...
    2гі паліцэйскі. Гэтавы сёння малайчына! I... дзякуй!
    Б о м ж. He зразумеў, што ты сказаў? Апошнія...
    149
    2гі паліцэйскі. Япрынясувам тэлефон.
    Б о м ж. Памойму, хлопцы, я ў...
    КАРЦІНА 4
    Камера. Ноч.
    Б о м ж. Тааак! А ўсё ж праўда, усё рэальна! Вось здарылася, тое, чаго я так баяўся. Баяўся? А чаго я баяўся? Блін, ну што, сумленна! Зменаў баяўся! Мне ж было клёва, нішто не парыла! А цяпер што? Даведаўся... і што мне з усёй гэтай праўдай рабіць? Вось цяпер гарэлка трэба!
    2гі п ал і цэй с к і. Вось вамгарэлка на пятнаццаць хвілін і тэлефон. Ці то — наадварот: тэлефон на пятнаццаць хвілін... не болей!
    Б о м ж. Так, значыць так, CMC. Ого! Колькі тут назбіралася! Ага, спачатку глынуць. Першае: «Ты перавярнуў маё жыццё!» Другое: «Ну, зрабі з усім гэтым штонебудзь!» Трэцяе: «Чаму ты маўчыш?» Чацвёртае: «Ты памёр?» Пятае: «Я звар’яцею, хутчэй скажы, што з табою?» Шостае: «Ды зразумей жа: я кахаю цябе, страшэнна хачу цябе, не магу больш!» Сёмае: «Добра, хай так! Я забітая!» Ціхаціхціха! Ааа! Дзе тармазы?! Найперш — трэба адказаць, бо чамусьці шкада дзяўчо. Так!.. Я жывы, я з табой! Я для цябе, толькі жыві! У мяне не было тэлефона, не мог адказаць, усё вельмі банальна. Усё будзе добра, абяцаю, вер мне! Паляцела. О, Божа! Што ж мне з ёю рабіць? Я яе зусім не ведаю, хто яна? Але зачапіла мяне... а калі даведаецца, хто я, ці то... я ніхто?! Змушаны забойца... я — забойца! Напэўна, не буду патрэбны... тады ўсё бязглузда... я зараз звар’яцею! He! Я чалавек... значыць, ужо хтосьці!
    КАРЦІНА 5
    Кабінет допытаў. Раніца
    2гі паліцэйскі. Добрай раніцы! Сёння майго напарніка не будзе. Але вамі зацікавіліся СМІ. Вы ж не супраць, калі на допыце будзе прысутнічаць журналіст? Гэтая справа мае гучны рэзананс у грамадстве, і мы абавязаны прадас
    тавіць факты. Вам і нам ўтойваць няма чаго. Згодны?
    Б о м ж. Ух ты, вось дык так! Добра, без праблем, стану вядомым. Дзе гэты пісака?
    2гі п а л і ц э й с к і. Ён не пісака, калі быць дакладным, ці, карыстаючыся вашай моваю, гаварун.
    Журналіст. Маю гонар быць прадстаўленым: Першы грамадскі тэлеканал, маё імя...