• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Д з і м a. А цяпер якраз такая?..
    С я р г е й. Якраз... мне здаецца...
    Д з і м а. Ну... я не ведаю... Мне не падабаецца гэтае пытанне, таму што яно нейкае...
    С я р г е й. Якое?
    Д з і м а. Ну я ж не педзік, каб цябе нюхаць...
    С я р г е й. Ды пры чым тут «нюхаць»! Мы з табою столькі гадоў за адной партай! У школе, потым ва універсітэце... На рабоце насупраць сядзім... Ну павінен жа быў заўважыць!..
    Д з і м a. А што, штонебудзь...
    С я р г е й. Ды не!.. Ад мяне нічым не смярдзіць... Я чалавек ахайны... I ўвогуле, не ў гэтым справа... Мыйся не мыйся, а ад чалавека заўсёды нечым пахне... Вось Алена мая... Арэхі такія... кеш’ю... ведаеш жа?
    Д з і м а. Ага!.. Толькі фісташкі...
    С я р г е й. Ды не пратое!.. Дык вось Алена... яна вельмі... ці то, валасы, скура... разумееш?
    Д з і м а. Ну так...
    С я р г е й. Я вельмі доўга не мог зразумець... не мог успомніць... Ды і як? — кеш’ю гэтыя тады яшчэ... Гэта ўжо потым, цераз пару гадоў... Дарагія, праўда, але...
    Д з і м a. А я неяк з адной дзяўчынкай... малалетка... так, выпадкова ўсё
    162
    атрымалася... Гэта калі мы з табою на каток пайшлі, у мінулым годзе... і згубіліся...
    С я р г е й. Ды помню я.
    Д з і м а. Дык у яе валасы... смажанай каўбасою, уяўляеш?.. Тонка так, амаль непрыкметна... але неяк... вельмі ўяўна, ці то...
    С я р г е й {смяецца). Ну вось. 51 пра гэта якраз...
    Д з і м а. Але твайго паху я не ведаю... Ты ўжо не крыўдуй...
    С я р г е й. Ды ты што...
    Д з і м а. Проста ў мяне як бар’ер нейкі...
    С я р г е й. Вельмі баішся, каб за педзіка не прынялі.
    Д з і м а. Ды не, ты...
    С я р г е й. He баішся?..
    Д з і м а. Пачакай!.. He трэба так!.. Ты ж сам ведаеш — я тупы ў параўнанні...
    С я р г е й. Ды нічога ты... Увагнаў сабе ў галаву...
    Д з і м а. Я проста... Мне заўсёды падабаліся...
    С я р г е й. Хлопчыкі.
    Д з і м а. Так... He! Стой!..
    С я р г е й (смяецца). Ну вось, сам прызнаўся!..
    Д з і м а. Дарэмна ты...
    С я р г е й. Ды будзе... Што ў гэтым такога?.. Мы ж не ў дзіцячым садку... Я ж не буду на цябе пальцам паказваць і гаварыць...
    Д з і м a. He, сур’ёзна — перастань!.. Я прашу цябе!
    С я р г е й. Добрадобра... (Паўза.) Карацей... Ты проста не ўяўляеш маштабаў... усёй, так бы мовіць... катастрофы... (Паўза.)
    Д з і м а. Ды кінь ты... катастрофа...
    С я р г е й. А ты падумай... Вось я памру... А я ж калінебудзь памру?
    Д з і м a. He... Ці то — так, вядома, але ж гэта яшчэ... калі будзе...
    С я р г е й. Адкуль такая ўпэўненасць, мой дарагі сябар?
    Д з і м а. Ну... не ведаю... але я чамусьці заўсёды...
    С я р г е й. А раптам заўтра? Ці нават сёння вечарам?..
    Д з і м a. He, пачакай... ад чаго?..
    С я р г е й. Быццам бы я магу гэта ведаць...
    Д з і м а. Трэба быць проста акуратным... і ўважлівым... і ўсё...
    С я р г е й. Усяго толькі?..
    Д з і м а. Няўжо так цяжка?
    С я р г е й. Для некаторых — дык амаль што немагчыма...
    Д з і м a. А мне...
    С я р г е й. Гэта можа здарыцца, калі заўгодна... нават, можа, і цяпер... Якінебудзь там прыступ... кровазліццё ў мозг, напрыклад...
    Д з і м а. Чаму? Ты ж зусім малады яшчэ...
    С я р г е й. Ну і што?.. Я вось куру... Шмат ем салонага... Я гарэлку... і піва, урэшце...
    Д з і м а. Ай, што ты глупства...
    С я р г е й. Ды ўсялякае можа здарыцца... Hi з вечара ні з ночы... Вось як мой бацька.
    Д з і м а. Ну... гэта... (Паціскае плячамі.)
    С я р г е й. Ішоў чалавек па вуліцы... ўяўляеш... зусім цвярозы, не курыў ніколі... здаровы лад жыцця... вадою халоднай абліваўся... ну, гэтае... вучэнне Парфірыя Іванова... Ішоў на работу, дыпламат у руцэ...
    Д з і м а (ціха). Дык вось, можа, таму і ... што абліваўся.
    С я р г е й (не чуе). Трамвайныя рэйкі перайшоў і проста на роўным месцы ўпаў... У нас жа як? Чалавек ляжыць, значыць, п’яны... Ды нават калі і не п’яны... Усёроўна — у гразьупаў... даставай яго, пэцкайся...
    Д з і м а. Што ты ўсё...
    Сяргей. Аяж, зразумей, ні вачэй яго не помню, ні паху... Ён у дамавіне ляжаў... вочы ж заплюшчаныя... I я вось, праўда... стаю і думаю: блакітныя ці шэрыя?.. He жартую...
    Д з і м а. Блакітныя...
    С я р г е й. Ды ты ж адкуль ведаеш...
    Д з і м а. Мне здаецца, я...
    С я р г е й. I пах таксама... Я калі нахіліўся пацалаваць... такім, ведаеш, склепам...
    Д з і м а. Табе падалося...
    С я р г е й. Нічога не падалося... (Паўза.) Вось успомніш потым... калі я ў дамавіне...
    Д з і м а. Ды хопіць табе...
    С я р г е й. А што? Ты думаеш, што гэта не будзе? Ці я, ці ты... нехта ж будзе першым..
    Д з і м а. Ну... ёсць яшчэ адзін варыянт...
    163
    С я р г е й. Які ж?..
    Д з і м а. Разам...
    С я р г е й. Ага, у адной дамавіне... (Усміхаецца амаль што цёпла.)
    Д з і м а. Ды што ты прычапіўся да гэтых дамавін?! Памру, памру... Ты пра жыццё думай...
    С я р г е й. А што пра яго думаць? Заўтра...
    Д з і м а. Ну так, заўтра зноў на работу, ну і што? Хіба гэта дрэнна?..
    С я р г е й. He, вядома...
    Д з і м а. Ну і ўсё!.. У цябе Алена, дачка вунь... можна яшчэ адну пастарацца... ці сынка... Дарэчы, надумалі, як дачушку?..
    С я р г е й. Алена хоча, каб... Анастасія... Але мне гэтае імя зусім не падабаецца... цяпер скрозь адны Насці... Я думаю, што будзе Зоя...
    Д з і м а. Нармальна, таксама імя! (Паўза.) Гэта.... Чым пахне?
    С я р г е й. Дзе?
    Д з і м а. Дачка твая, а не дзе! Зойка...
    С я р г е й. Што гэта ты раптам?.. Цікава, ці што?
    Д з і м а. Ды сам вінаваты.... Пахне не пахне... (Нюхаерукаў сваёй кашулі.) Парашком пральным...
    С я р г е й. Зойка? Хм... Тут справа такая...
    Д з і м a. He ведаеш?..
    С я р г е й. He... проста... напэўна, як і ўсе дзеці... дзіцячы такі пах... Як табе сказаць... не магу падабраць аналаг... He тое, каб асаблівым нечым...
    Д з і м а. Ды кінь ты... Няважна.
    С я р г е й. He, дарагі мой, гэта вельмі важна... Я так разумею, што...
    Д з і м а. Зноў пра дамавіну...
    С я р г е й. He без гэтага... Ты падумай... Мы ж з табою сябры... сапраўдныя сябры... Мы ж с табой і ваявалі разам...
    Д з і м а. Гэта калі?
    С я р г е й. Ну, вобразна... He ваявалі, а біліся, у дзяцінстве... не адзін з адным...
    Д з і м а. Ды зразумела... У школе, помню...
    Сяргей. Ія помню, як кроў з носа... а ты мне сваю насовачку...
    Д з і м а. Як гэтага казла... я не помню ўжо... Калян Мыльнікаў?.. Ці не Мыльнікаў?.. Пачакай... як яго?
    С я р г е й. Таак, Мыльнікаў, мыла які... рыжы такі...
    Д з і м а. Ён табе так урэзаў тады... аж захрабусцела... Я, памятаю, падумаў: ну ўсё, зламалі Шэраму шнобель... будзе цяпер... як дзядзька Севабаксёр... Спалохаўся вельмі...
    С я р г е й. Я яшчэ руку разбіў аб вушак... (Паўза.) Ваявалі, бачыш...
    Д з і м а. Ну так, быццам бы...
    С я р г е й. I хавалі...
    Д з і м а. Ды кінь ты...
    С я р г е й. He, ты ўспомні... Хто першы быў?
    Д з і м а. Ай... перастань...
    С я р г е й. Успамін на гэту тэму нам нервовую псуе сістэму, так?..
    Д з і м а. Зноў ты...
    С я р г е й. Няўжо ты так смерці баішся?..
    Д з і м а. Ну што ты прычапіўся...
    С я р г е й. Я хачу, каб ты мне сказаў, хто быў першы! (Паўзаў
    Д з і м а. Саша Чаркоўскі... у пятым класе...
    С я р г е й. Так... А што Сашка?
    Д з і м а. Патануў... пад лёд праваліўся...
    Сяргей.Аў мяне яго маркі, дарэчы, да гэтай пары на шафе валяюцца... Так і не аддаў...
    Д з і м a. А што б ты?..
    С я р г е й. У дамавіну трэба было пакласці...
    Д з і м a. He гавары глупства...
    С я р г е й. Сам ты... А што ў гэтым такога?..
    Д з і м а. Маркі... у дамавіну...
    С я р г е й. Так, маркі!.. У зялёным такім альбоме... ці як ён там называецца... не памятаю.
    Д з і м а. Я тым больш...
    С я р г е й. Ды кінь ты... Надзьмуўся... Ведаеш, як я плакаў зза марак гэтых?.. Быццам бы гэта... Я амаль што ўкраў іх... Сорамна перад Сашкам... Я яго ашукаў, а ён... памёр... (Паўзаў
    Д з і м а. Вечна ты...
    С я р г е й. Ты мне лепш скажы, хто другі...
    Д з і м а. Я толкам не помню... Валя, здаецца...
    С я р г е й. А што — Валя?..
    Д з і м а. Валя... з пятнаццатага паверха... у акно... Татулька яе... пры ёй... маці супам на твар... кіпенем...
    164
    Сяргей. Аяўжо і не помню... Слухай, дзіўна неяк...
    Д з і м a. He, успомніў!.. Валька трэцяя, а да яе — Андрэй Каліновіч...
    С я р г е й. Ага, Андрэя помню... У яго са здароўем...
    Д з і м а. Слухай, хопіць, можа?! У нас што — вечар мёртвых? Навошта гэтаўсё? Памерлі людзі... хай... ляжаць спакойна...
    С я р г е й. А ты вочы Валі... памятаеш, якога колеру? {Паўза.)
    Д з і м a. He...
    С я р г е й. Я да чаго вяду... Мы з табою шмат што перажылі... і сяброў паспелі пахаваць... I яшчэ... самыя, так бы мовіць, моманты... Значыць, мы з табой — сапраўдныя, разумееш?.. He проста так — прыяцелі... а самыя сапраўдныя сябры... у самым канкрэтным сэнсе гэтага слова, разумееш?..—у прамым сэнсе!..
    Д з і м а. Нуу... я не ведаю...
    С я р г е й. Што ты не ведаеш?! Ты разумееш, што калі я памру, а ты нават вачэй маіх помніць не будзеш!.. (Усхопліваецца, перакульвае попельніцу.) Я нікога з іх не помню, нікога!.. Hi Сашку, ні Валю, ні Андрэя, ні Светку, якую медсястра на той свет... выпадкова... не тое ўкалола... Нікога не помню... Замест твару нейкія цьмяныя плямы... Ад Сашкі хоць маркі засталіся... А астатнія?.. Дзе яны, астатнія?
    Д з і м а. У зямлі...
    С я р г е й. Вово, у зямлі!.. А вось тут (пляскае даланёю па сабё) — нікога з іх, нікога!.. Hi вачэй, ні паху, ні голасу... Hi адзінага дотыку... А гэта ж былі нашы сябры... якіх мы любілі... Хай і не вельмі добра... не ўсведамлялі... Але любілі!.. А іх не...
    Д з і м а. Ну што ж...
    С я р г е й. Нічога!.. Нічога не засталося... А ты тут нейкую сарамлівасць разыгрываеш...
    Д з і м а. Ды пры чым тут...
    Ся р ге й. Ды прытым!.. Памру ж...
    Д з і м а. Дык і я памру...
    А л е н а (уваходзіць, амаль шэптам). Вы чаго раскрычаліся? Насцю пабудзіце...
    С я р г е й. Зою...
    А л е н а. Якую Зою?
    С я р г е й. Такую...
    А л е н а. Ах, Зою!.. (Пагрозліва.) Добра, гэта мы з табою потым абмяркуем...
    С я р г е й. Лен...
    А л е н а. Кладзіцеся вы спаць... Насмярдзелі цыгарэтамі сваімі...
    С я р г е й. Лен...
    А л е н а. Ну што табе?
    С я р г е й. Якога колеру мае вочы?
    А л е н а. Карыя... Што за пытанні дурнаватыя?
    С я р г е й. Лянок... А чым я пахну?..
    А л е н а. Ты не пахнеш, ты смярдзіш — тытунём гэтым і нямытай галавою...