Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
С я р г е й. I ты думаеш, што табе было б цікава гэта... на працягу мільёна гадоў? Мільён гадоў падарожнічаць?.. Ты паспрабуй хаця б год пападарожнічаць, тады і пагаворым на гэтую тэму... (Паўза.) Зразумей ты, дурненькая, што наша жыццё... увогуле ўсё, што нас акружае... толькі тады мае цану і сэнс... толькі тады!.. калі мы можам усё гэта страціць!.. I людзей трэба навучыць цаніць гэта!.. Нельга рамантызаваць
смерць, нельга!... Смерць — гэта ўсё, канец!.. Пустата!.. Гэта заканамерна, але гэта страшна... А ў нас, на тэлебачанні, я гляджу... павальная рамантызацыя... (Паўза.)
А л е н а. Пайшоў бы ты спаць... філосаф...
С я р г е й. Я каву піў... не хочацца...
А л е н а. Што не хочацца?
С я р г е й. Спаць... спаць не хочацца. Блін, які ідыятызм!..
А л е н а. Дык не глядзі, чаго ты глядзіш?
С я р г е й. А што яшчэ рабіць?.. Ды я і не гляджу... я размаўляю з табой...
А л е н а. Мгу... размаўляеш... Крычыш толькі на мяне...
С я р г е й. Ды не крычу я... проста вельмі эмацыянальна...
А л е н а. Ты лепей бы так эмацыянальна плінтусы папрыбіваў бы...
С я р г е й. Я што?.. Во цяпер плінтусы буду... Я што, зусім? (Круціць пальцам каля скроні.)
А л е н а. Я ж не кажу — зараз... Я ўвогуле... А то ўжо другі месяц пайшоў... Лінолеум ужо колькі ляжыць...
С я р г е й. Заўтра зраблю...
А л е н а. У цябе ўсё заўтра... Заўтра мама прыязджае, якія такія... плінтусы...
С я р г е й. Уу, ё!.. А што, у наступныя выхадныя нельга было?..
А л е н а {глядзіць на Сяргея з дакорам і амаль што злосна'). He нельга!..
С я р г е й. Я нават з Дзімкам дамовіўся...
А л е н а. Нічога. Перадамовішся. Пазвоніш заўтра з раніцы... і...
С я р г е й. Блін... Мы ў наступныя выхадныя якраз на рыбалку...
А л е н а. Нічога. Адзін раз ваша рыбалка перажыве... Зробіце плінтусы і паедзеце...
С я р г е й. Ай, што ты разумееш?!
А л е н а. Ну вядома... я нічога не разумею... Гэта ты ў нас... філосаф, які ніяк плінтусы не прыб’е...
С я р г е й. Можа хопіць ужо, а?..
А л е н а. Вово! Ідзі спаць...
С я р г е й. Што гэта ты гоніш мяне?.. Я, можа, пасядзець хачу яшчэ, тэлевізар паглядзець?..
А л е н а. Глядзі... Толькі не балбачы, ты мне фільм перашкаджаеш глядзець...
168
С я р г е й. Ой, нібыта яна і штосьці...
А л е н а. Так, я — дурніца!.. Што далей?!
С я р г е й. Ды мы ж не глядзелі толкам...
А л е н а. Гэта ты не глядзеў... а я глядзела...
С я р г е й. Што ты там глядзела...
А л е н а. Што трэба, тое і глядзела... (Паўза.)
С я р г е й. Лянок... А, Лянок?..
А л е н а. Што табе?
С я р г е й. Ну ты ж ўсё роўна не глядзіш...
А л е н а. Чаму ж гэта?
С я р г е й. Ты ж вяжаш...
А л е н а. Ну і што? Я ўсё бачу...
С я р г е й. Ну што ты вось... мне хлусіш?..
А л е н а. Слухай, чаго ты чапляешся?.. Што табе ад мяне трэба?
С я р г е й. Давай пераключым, а?.. Можа, на Дыскаверы перадача якаянебудзь цікаўская... Разбуральнікі Міфаў, можа...
А л е н а. Твае разбуральнікі ўжо даўно закончыліся... Яны ў восем былі...
С я р г е й. Во блін!.. Зноў я правароніў...
А л е н а. Нічога страшнага... Будзе паўтор...
С я р г е й. А калі я памру?.. Якраз сёння ноччу?
А л е н а. Паплюй і... не гавары глупства...
С я р г е й. Ну, а калі?! Усякае ж бывае...
А л е н а. Перастань...
С я р г е й. А чаму ты выключаеш такі варыянт?
А л е н а. Таму...
С я р г е й. Вось памру я... не паглядзеўшы сваю любімую перадачу?..
А л е н а. Паглядзіш...
С я р г е й. Дзе?.. У замагільным свеце, ці што?.. He ўпэўнены, што там такое паказваюць...
А л е н а. Там табе не да гэтага будзе... Цьфу, што я такое гавару?! Дастаў ты мяне ўжо са сваімі смерцямі!.. Памру, памру!.. He памрэш!.. Будзепаўтор, тады і паглядзіш сваіх Разбуральнікаў...
С я р г е й. Хто ведае... (Паўза.) Вось ты зараз... ты ж нават вачэй маіх не бачыш...
А л е н а. Я занятая...
С я р г е й. Бачу я, што ты занятая... Потым, ведаеш, як шкадаваць будзеш?.. Я ж у дамавіне ўжо з заплюшчанымі ляжаць буду...
А л е н а. Ідыёт, ты мяне задраў ужо!.. Канчай ты свае крэтынічныя размовы і ідзі спаць!..
С я р г е й. Потым доўга будзеш успамінаць...якога колеру...
А л е н а. Усё!.. He хачу слухаць... нічога!.. Ідзі ты адсюль!
С я р г е й. Вядома... (Паўза. Сяргей пакрыўджаны разглядвае дно кубка. Алена працягвае вязаць.)
А л е н а. Пайшоў бы... посуд памыў, ці што...
С я р г е й. Што ты ўсё мяне выганяеш?..
А л е н а. Таму што стамілася... ад тваіх... усіх гэтых... разважанняў... Ты нават кіно нармальна глядзець не ўмееш...
С я р г е й. Хіба гэта кіно?..
А л е н а. Кіно як кіно... нармальнае, для ўсіх... He тое што... гэтыя твае...
С я р г е й. Я ўвогуле думаю зусім на дакументальнае перайсці... Надакучылі ўсе гэтыя выдумкі...
А л е н а. Толькі давай не будзем зноў пачынаць...
С я р г е й. Ды нічога я не буду... Я спаць пайду...
А л е н а. Вось і ідзі...
С я р г е й. А ты?..
А л е н a. А мне тут трошку засталося... Я хутка...
С я р г е й. Добра... я пайшоў...
А л е н а. Кубак занясі на кухню... не пакідай тут...
С я р г е й. Я нясу... (Устае з канапы і ідзе да левай кулісы.)
А л е н а. Сяргейка...
С я р г е й (спыняецца, паварочваецца да Алены). Ну?..
А л е н а. Падыдзі сюды... на секунду... (Сяргей падыходзіць да Алены, яна вяжа. Сяргей разглядвае кубак.)
С я р г е й. Ну?..
А л е н а. Нахіліся...
С я р г е й (нахіляючыся). Ну?..
А л е н а (адкладвае вязанне, прыўзнімаецца, абдымае Сяргея за шыю, цалуе яго ў губы, глядзіць ямуў вочы'). Харошы мой... разумненькі... Прабач мяне...
С я р г е й. Што?..
169
А л е н а. Накрычала на цябе... (Гладзіць Сяргея па валасах.)
С я р г е й. Ды кінь ты...
А л е н а. Вочкі плакальныя ў нас, так?..
С я р г е й (усміхаецца\ He... зусім... і не кропелькі... Вочкі спаць ужо захацелі... (Паўза.)
А л е н а. Ты ж ведаеш, што я цябе кахаю?..
С я р г е й (дурасліва). Ага... Я цябе таксама кахаю...
А л е н а. Ну ўсё, мой харошы... Ідзі... (Цалуе Сяргея ў губы.) Толькі кубак на мыйку пастаў... я сама посуд памыю...
С я р г е й. Мгу... {Выпростваецца.} Ну, я пайшоў...
А л е н а. Спакойнай ночы...
С я р г е й. Спакойнай...
Выходзіць. Алена ўсаджваецца больш утульна, бярэ вязанне, глядзіць на яго, адкладвае. Застывае, задуменна гледзячы на экран тэлевізара.
СЦЭНА ТРЭЦЯЯ
С я р г е й адзін у ледзь асветленым пакоі, ходзіць. У левай руцэ Сяргея дыктафон.
У цэнтры пакоя — стул.
С я р г е й. Сёння... трынаццатага верасня... дзве тысячы пятага года... Я, Сяргей Башлакоў... вырашыў вось... (Кароткая паўза.) Блін, неяк падурнаватаму выходзіць... Трэба прасцей, мабыць... (Паўза.) Я... Сяргей Башлакоў... (Паўза. Сяргей спыняецца, глядзіць на стул, падыходзіць да яго.) Ідыятызм!.. Трэба неяк інакш... (Паўза.) Вось жа... зусім не ўмеем... і, галоўнае, баімся гаварыць, так бы мовіць, ні з кім... з сабою... Пачынаецца нейкі ідыёцкі афіцыёз... Гульні нейкія... Нібыта я вучоны якінебудзь з фільма... Ці гэты... як яго... з Твін Пікса... які ўсё запісваў... на дыктафон. Як жа яго звалі?.. He помню... He, Фокс Малдэр — гэта ў сакрэтных матэрыялах... Во! Акцёраўспомніў! КайлМакЛохлан! Здорава!.. А як героя... не памятаю... Дык вось я зараз... як гэты самы МакЛохлан, сапраўды... прасцей бы трэба... Я ж не злачынства расследую... Я проста хачу сёетое расказаць... каб пакінуць пасля сябе хоць нейкую такую...
метачку, ці што... Вось ён я — Башлакоў Сяргей, калісьці быў... I рукі ў мяне былі, і ногі, і твар, і вочы на гэтым твары... I вось хадзіў я так... (Ходзіць вакол стула.) I штосьці там такое яшчэ і гаварыў... (Паўза.)
Я вось не ведаю, што са мною такое... але апошнім часам... я нешта стаў вельмі баяцца... Мне здаецца, што ўсё, што вакол мяне... яно як пясок... яго ніяк нельга ні ўзяць... ні захаваць якнебудзь... Яно пастаянна некуды прападае... Iбыццам бы вось... ідзеш павуліцы... яно ўсё вакол цябе... яно ёсць. Але яго і няма адначасова... такое ўсё хісткае... Вось здаецца... у дзяцінстве асабліва здавалася: ну куды яно ўсё можа дзецца?! Яно ж ёсць!.. (Кароткая паўза.)
Вось так і з бацькам... Колькі разоў я на яго крычаў... Як ідыёт, як апошні прыдурак... Ды якая розніца, хто правы, а хто вінаваты... Хіба справа ў гэтым?.. Нелыа хіба было проста вось так вось разам пасядзець дзенебудзь... ні пра што... Я ж ні разу за жыццё толкам з бацькам не гаварыў... 3 мамай — так, але ж гэта мама!.. А бацька?.. У дзяцінстве я яго амаль што не бачыў... ды нават неяк і не задумваўся пра тое, дзе ён, чаму так позна прыходзіць... У мяне была мама, у мяне была бабуля... А таты ў мяне, па сутнасці, не было... Я ж тады не думаў... А цяпер ужо... (Паўза.)
А вось як будзе з маёй Зойкай?.. Няўжо ўсё дакладна паўторыцца?.. Няўжо я буду для яе проста яшчэ адным чалавекам, які жыве ў адной кватэры з ёю?.. I часамі крычыць, таму што, разумееш... (Запнуўся.) Але мой бацька... ён жа ні разу не павысіў на мяне голас... Якое там рамянём!.. Hi разу проста не сказаў мне ніводнага грубага слова... Так, ён быў трохі сам па сабе, недзе там, не тут... Але, магчыма, я ў гэтым вінаваты?.. Я не ведаю... Усе гэтыя яго захапленні... Іваноў гэты... ідыёцкі... Напэўна, мой бацька быў проста абсалютным эгаістам... Дарэмная... мабыць... Але, блін, гэта ж быў мой тата! Мой!.. Якога зараз няма!.. Ніякага... нават самага такога... адлучанага... і недзе там... увогуле ніякага няма зараз... Вось Дзімчык... мы, маўляў, з бацькам жа, мы гэта... На рыбалку вось утраіх ездзілі з ім... Ну, закладвае сябрук... Але ж жывы чалавек, які ёсць... Які і па мор
170
дзе можа даць, калі што не так, як яму хочацца... Я, праўда, быў бы рады зараз кожны дзень па мордзе атрымліваць ад свайго... толькі б ён быў... хоць якінебудзь... хай нават такі, я ў Дзімчыка... (Паўза.) Вось што зараз... (Паўза.) Ён калі ў дамавіне ляжаў... дык мне здавалася, што ён дыхае... I я вельмі баяўся падысці да яго... Я так і бачыў... вось я падыходжу, нахіляюся... а ён мяне рукамі сваімі жоўтымі... загорла... халоднымі такімі рукамі... цвёрдымі... як дзве вялікія свечкі... Я мёртвых... вельмі баюся... Мне заўсёды здаецца, што яны не памерлі, а толькі прыкідваюцца чамусьці... Я сур’ёзна!.. заўсёды колькі разоў на пахаваннях ні быў... Яны ж дыхаюць!.. Я ж бачу!.. I галавой я разумею, што гэта прывыканне... мы прывыклі, што людзі дыхаюць... мы вельмі рэдка бачым тых, хто не дыхае... мы не прывыклі іх бачыць... а жывы чалавек павінен дыхаць... I я вось ніяк не магу паверыць, што вось ён памёр... і што ўжо ўсё... Зараз яго закрыюць векам дамавіны, цвікамі века пазабіваюць, a потым—узямлю. Іўсё!.. Больш ніколі!.. Хіба што толькі ў сне... Але ж гэта не тое зусім... Я гляджу на яго, я ўпэўнены, што ён жывы... I бачу, што ён дыхае... I я баюся... Таму што мерцвякі... яны — злыя... Яны нас кінулі... Быў жывы чалавек... і раптам — раз! — перамяніўся карэнным чынам, перастаў быць сабою... раззлаваўся... стаў чужым... Гэта ж не мой бацька ў дамавіне ляжаў... He можа такога быць!.. Мой бацька зусім не такі быў... Гэта нехта чужы і злы... з чужым тварам... А пра майго бацьку там, у галаве — нічога... пляма нейкая... I ўсё... Я разумею, што больш няма... як і не было... I памяць мая... ніякагатолку ад яе... Мутная пляма... (Паўзаў Я не хачу... не хачу... такой плямаю ў некага быць. Я жывы. Умяне ўсё ёсць... Але апошнім часам мне ўсё здаецца, што... Штосьці такое я адчуваю...