Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
чаму, але ён мяне так тузануў!.. Са страшэннай сілаю проста... Нешта такое... вельмі такое французскае... Я нават той фотаздымак выразаў і... у рамку, і на сцяну... Прыходзіць дадому, а дома цябе чакае кавалачак Францыі... нешта такое вельмі свежае, жывое... сапраўднае... нават небяспечнае трохі. Ведаеш, гэта нібыта такое вочка, як у дзвярах... Дзверы такія вялізарныя, таўшчэзныя, з надзвычай тоўстага жалеза... I ключоў у цябе няма... Прарвацца туды, за дзверы, — ну ніяк! — а хочацца ж! I вось для такіх, якім страшэнна хочацца, ёсць вочка спецыяльнае... Шмат не ўбачыш, але хоць нешта...
Ж а н ч ы н a. А чаму ты фільм не паглядзеў?.. Ну, Гадара гэтага... Я думаю, яго зусім не складана знайсці...
М у ж ч ы н а. Я баюся.
Ж а н ч ы н а. У сэнсе?
М у ж ч ы н а. Проста баюся...
Паўза.
А раптам там зусім не тое?.. Бязглуздзіца якаянебудзь?
Ж а н ч ы н а. Ну і што?
М у ж ч ы н а. Ну як гэта «ну і што»?! Усё ж зламаецца тады!.. Разумееш ? Гэта зусім другое будзе!.. А я не хачу... I вельмі добра, дарэчы, што я ўрыўкаў зусім не памятаю!.. А фотаздымак...
155
Ж а н ч ы н а. Пачакай, а што на фотаздымку?.. Толькі ты мне вось дакладна ўсё... з усімі дробязямі...
М у ж ч ы н а. Я табе ўжо казаў...
Жанчына. Ая ўжо не памятаю. Давай яшчэ раз... і галоўнае — дробязі...
М у ж ч ы н a. He магу я дробязі... не памятаю...
Ж а н ч ы н а. Як не памятаеш? Ты ж казаў, ён у цябе дома, на сцяне, у рамцы... Праўда ж? Атрымліваецца, ты яго кожны дзень бачыш... павінен тады ўсё помніць: дзе хто стаіць... Бельмандо справа, дзяўчынка злева, ці наадварот... быў плашч ці не было плашча ніякага... тая ж машына — якая смешная, круглая... Ну?
Паўза.
Чаго маўчыш?
М у ж ч ы н а. Ды нічога... Я прадаў сваю кватэру...
Ж а н ч ы н а. У сэнсе?
М у ж ч ы н а. У прамым! Прадаў, і ўсё... Грошы амаль усе ўжо патраціў...
Ж а н ч ы н a. I дзе ты зараз жывеш?
М у ж ч ы н а. У гасцініцы... Ды хопіць, якая цяпер розніца? Была кватэра, была і фотка на сцяне, цяпер няма — ні таго... ні другога...
Ж а н ч ы н а. Фотку мог бы і з сабою забраць... Як жа! — вочка, Францыя, усе справы!
М у ж ч ы н а. Тады было не да таго...
Доўгая паўза.
Ж а н ч ы н а. Неяк холадна тут... Паслухай, можа, пойдзем куды? У кавярню якуюнебудзь?.. Я ўжо замерзла, калі...
М у ж ч ы н а. Ты... гэта... Я ж...
Ж а н ч ы н а. Што?
М у ж ч ы н а. Нуу... Я доўга цябе не затрымаю... Я сапраўды толькі... ну...
Ж а н ч ы н а. Што «ну»?
М у ж ч ы н а. Як бы гэта...
Паўза.
Паслухай... Давай я... гэта... з самага пачатку... А то ў мяне не атрымаецца ўсё растлумачыць... Я ад самага пачатку, добра?
Ж а н ч ы н а. Добра, давай...
Паўза.
Холадна, ё маё!..
М у ж ч ы н а. Я хутка, ты не хвалюйся! Тут, па сутнасці, і расказваць няма чаго... I ўсе гэтыя дробязі... не ў іх жа справа... дзе хто стаяў, справа, злева... Гэта ўсё, ведаеш, так неяк... Тут у іншым усё... Гэта як мара такая, ці што, не ведаю... Усё самае апошняе... Вось калі навокал змрок суцэльны, шэры змрок, няўтульна — жудасць! — такое адчуванне... Гэта, ведаеш... ну, бывае, скажа нехта: «Каб табе пуста было!» — дык вось гэта якраз такое ж адчуванне... Гэта значыць «пуста» мне, усюды «пуста» — і дома нават... Так вось гэты здымак, ён...
Ж а н ч ы н а (перапыняе). Што — так дрэнна, га?
М у ж ч ы н а. Што — дрэнна?
Ж а н ч ы н а. Табе — дрэнна?
М у ж ч ы н а. Ну... Я не сказаў бы, што вельмі добра, калі сумленна...
Ж а н ч ы н а. Паслухай, калі мы з табой апошнім разам бачыліся?.. Чатыры гады назад, так?
М у ж ч ы н а. Я не памятаю...
Ж а н ч ы н а. Выпадкова, у парку... хіба не так?
М у ж ч ы н а. Так, здаецца...
Ж а н ч ы н а. Цікава, вось як ты жыў усе гэтыя чатыры гады?
М у ж ч ы н а. Што ты хочаш гэтым сказаць, пытаннем сваім?
Ж а н ч ы н а. Ды нічога асаблівага... Проста цікава...
Паўза.
Я ўчора якраз думала пра цябе... Думала, як ён там, цікава?.. Чым займаецца... можа, з’ехаў кудынебудзь за мяжу... вялікім чалавекам стаў... a? He стаў вялікім чалавекам?
М у ж ч ы н a. He, не стаў... I не збіраўся...
Ж а н ч ы н а. Хм... А кім тады стаў, калі не вялікім чалавекам?
М у ж ч ы н а. Гэта... ты мяне збіваеш пастаянна! Я ж да гэтага і вяду!.. .Пачакай!.. Давай, я ўсё па парадку!
Ж а н ч ы н а. Ну давай, давай... Францыя там, усе справы!
156
М у ж ч ы н а. Так! Гэта... пра фотку... Ну, карацей, ты ж зразумела, што яна, гэтая фотка, значыла для мяне?.. ды і цяпер яшчэ значыць... Зразумела ж, так?..
Ж а н ч ы н а. Ну, зразумела, зразумела... Астравок надзеі ў моры няшчасця, так?
М у ж ч ы н а. Можна і так сказаць... Дык вось! Я ўжо казаў табе, што выразаў гэты фотаздымак з нейкага часопіса пра кіно?.. Там, на той жа старонцы, яшчэ артыкул быў... Пра французскае кіно шасцідзесятых... Нічога не помню з таго артыкула, акрамя аднаго... Здаецца, гэты самы Гадар сказаў штосьці... Зараз... секунду...
Паўза.
Вось! Так, здаецца: каб зняць фільм, не трэба нічога, апроч камеры, мужчыны, жанчыны і пісталета!..
Ж а н ч ы н а. Яшчэ рэжысёр патрэбен...
М у ж ч ы н а. Ды будзе!.. He ў гэтым сутнасць!.. Проста... Вось спалучэнне гэтай фразы і... таго, што на фотцы... Я як уяўляю сабе, што вось стаіць Бельмандо, а ў кішэні плашча яго — рэвальвер! — дык у мяне аж мурашы па спіне!..
Паўза.
Ж а н ч ы н a. I да чаго ты ўсё гэта?
М у ж ч ы н а. Разумееш, мне патрэбна твая дапамога... Ты не думай, нічога такога!.. Iнепалохайся!.. Ятабеўсёрастлумачу потым... Навошта гэта ўсё... I ты не думай, я не збіраюся цябе ўблытваць...
Ж а н ч ы н а. Так, пачакай!.. Гэта што, якаянебудзь помста такая, аа? Сапсаваная?
М у ж ч ы н а. Ды што ты?! Нічога такога!.. Глядзі... тут у мяне капялюш ёсць... вось...
Мужчына асцярожна вымае з пакета чорны капялюш і насоўвае яго сабе на макаўку.
Ж а н ч ы н а. Паслухай, ты можаш мне нармальна растлумачыць — чаго ты ад мяне хочаш? Навошта ты мяне паклікаў? Жарты бязглуздыя жартаваць?.. Чатыры гады — ні слыху, ні дыху, ні званка, ні пісьма, хай самага кароцень
кага... нічога! I тут з’яўляецца!.. Капялюш у яго!.. Бельмандо!.. Ты здзекуешся?..
М у ж ч ы н a. He.
Ж а н ч ы н а. Што за фігня ўвогуле? Я не разумею!
М у ж ч ы н а. Я ўсё табе растлумачу...
Ж а н ч ы н а. Ты мне мог тады хаця б пазваніць?
М у ж ч ы н a. He, не мог... Праўда, не мог!
Ж а н ч ы н а. Ты пастаў сябе на маё месца!.. Падумай галавой сваёю,як гэта мне тады бало!
М у ж ч ы н а. Я ўсё табе растлумачу, праўда!..
Ж а н ч ы н а. Ды навошта?! Навошта?!
М у ж ч ы н а. Ну... як жа?
Ж а н ч ы н а. Ты хоць памятаеш, як усё было?.. Тады, у парку?.. Ты памятаеш, што ты мне сказаў тады?.. Памятаеш?..
М у ж ч ы н а. Калі сумленна...
Ж а н ч ы н а. «Дарагая, пасядзі трохі, я на пару хвілін, па цыгарэты!..» He памятаеш?!
М у ж ч ы н а. Я...
Ж а н ч ы н а. Я проста не разумею — навошта?!
М у ж ч ы н а. Я табе ўсё растлумачу...
Ж а н ч ы н а. Ды якая цяпер розніца?! Тлумачыць усё тады трэба было, разумееш?! А не знікаць няведама куды на чатыры гады... А потым цырк тут паказваць...
М у ж ч ы н а. Паслухай...
Жанчына. Ая яшчэ яму і падыгрываю... Дурніца...
Доўгая паўза.
Бельмандо!
Паўза.
Паслухай, за што ты так са мною?! За што ты мне так помсціш?! Што я табе зрабіла?
Паўза.
Чаго маўчыш?.. Ты мне можаш расказаць хаця б, як ты жыў гэтыя чатыры
157
гады... як зараз жывеш?.. Цыгарэты купіў тады?..
М у ж ч ы н a. He...
Жанчына. Ая цябе тады да трох гадзін ночы чакала... разумееш?.. Ад самай раніцы і да трох гадзін ночы... Чакала, дурніца, нарачонага са свежым тытунём...
Паўза.
Як там мама твая? ... Паздаравела?..
М у ж ч ы н а. Мама памерла ў мінулым годзе...
Ж а н ч ы н а. Даруй... я не ведала...
М у ж ч ы н а. Ды кінь... Тут тут прычым?..
Ж а н ч ы н a. А, ну вядома, вядома!.. Я, як заўсёды, ні пры чым!..
М у ж ч ы н a. He, ну сапраўды...
Ж а н ч ы н а. Добра, забыліся!..
Паўза.
Пра сябе хоць штонебудзь раскажы... Кватэру ты прадаў, жывеш у гасцініцы... Фотаздымак з Бельмандо згубіў... Што яшчэ?.. Можа, ты ажаніўся?..
М у ж ч ы н а. Ты ж добра ведаеш, што не!
Ж а н ч ы н а. Адкуль гэта я магу ведаць?..
М у ж ч ы н а. Няўжо па мне не відно?.. Я падобны на жанатага чалавека?..
Ж а н ч ы н а. Хто цябе ведае...
Паўза.
Паслухай, холадна... Давай пойдзем кудынебудзь...
М у ж ч ы н a. He, нельга... Я магу перадумаць...
Ж а н ч ы н а. Што?.. He разумею...
М у ж ч ы н а. Нуу...
Ж а н ч ы н а. Зноў цырк?
Паўза.
Я, мабыць, зусім тупая і сляпая дурніца... Таму што я ну ні фіга не разумею, што тут адбываецца і якая мая роля ў гэтым...
Паўза.
Я ўжо падумала — усё...Памёр чалавек... Пад машыну трапіў... ці зарэзалі... Думаю, трэба было б бальніцы і трупярні абзваніць... А потым... Я ж нават твайго прозвішча не ведаю... I па бацьку... Як твайго бацьку звалі?
М у ж ч ы н а. Я не ведаю... Мама мне так і не сказала...
Ж а н ч ы н а. Што?..
М у ж ч ы н а. Ай, тут цэлае кіно!.. (Крыўляецца.) Тата пайшоў ад нас, калі мне было два месяцы... Я ніколі не бачыў яго, нават на фотаздымку...
Жан ч ы н а. Ну добра!.. Але ж... па бацьку ты ўсё роўна нешта пішаш?
М у ж ч ы н а. Ну ёсць... Толькі майго бацьку звалі інакш, не Іван...
Ж а н ч ы н а. Адкуль ты ведаеш?
М у ж ч ы н а. Мама сказала, што бацькава імя не Іван, а нейкае другое... Паслухай, хіба гэта мае якоенебудзь значэнне?..
Ж а н ч ы н а. Вядома ж, мае! Як ты не разумееш!.. Я ж пра цябе нават такіх простых рэчаў не ведала... як па бацьку... А тут усё так цікава выходзіць!..
М у ж ч ы н а. Ай!.. Усё гэта глупства!..
Ж а н ч ы н a. He, ну чаму глупства?.. Мне вось цікава, а як у пашпартным стале... ці ў загсе? Дарэчы, дзе гэта ўсё афармляецца?.. калі дзіця нараджаецца?..
М у ж ч ы н a. А хіба ў цябе няма дзяцей?
Доўгая паўза.
Ж а н ч ы н а. Я толькітолькі трохі супакоілася... перастала ўскокваць да кожнага тэлефоннага званка... ці калі ў дзверы звоняць... Я ўжо думала... ну ўсё... здаецца... ужо пачала большменш спаць... А потым... неяк...
Паўза.
Гляджу ў акно, а там па вуліцы маці з каляскай... Хм, маці!.. Яшчэ зусім дзяўчынка... А мне ўжо...
Паўза.
Гумавая нейкая маладосць у мяне атрымалася... бясконцая...
Доўгая паўза.
158
Паслухай, а навошта ты кватэру прадаў?..