Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
А н д р э й. А калі..
Т а ц ц я н а (перабівае). Ціха! Надвор’е на заўтра...
Андрэй з нянавісцю глядзіць на жонку.
Даслухаўшы прагноз, Таццяна выключае тэлевізар, адкладвае пульт.
Дождж заўтра. Вось табе і снежань месяц... нехта заплача...
Паўза. Нянавісць пераходзіць у жаданне. Андрэй павольна запускае руку пад адзенне жонкі.
А н д р э й (ціха). Перастань...
Пазіраюць адно на аднаго.
Т а ц ц я н а (ціха). Пацалуй мяне...
Цалуюцца.
3 а с л о н а.
ЯНА РУСАКЕВІЧ
Нарадзілася 3 жніўня 1976 г. у г. Ухце, Расія. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць «акцёрскае мастацтва»; 1998).
3 1998 працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.
Драматургічнай творчасцю пачала займацца ў 2002 г.
2002 — п’еса «Налу» заняла 1е месца на конкурсе «Купалаўскія далягляды».
2003 — прэм’ера спектакля паводле п'есы «Налу» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.
Снежань 2004 — чытка п’есы «Правда, нлн To, что соответствует действмтельностн» в Шведском Королевском театре.
Яна РУСАКЕВІЧ
ПРАЙДА, ЦІ ТОЕ, штп АДПАВЯДДЕ СДПРДЎДНДСЦІ
ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
Б о м ж.
1 шы паліцэйскі.
2гі паліцэйскі. Журналіст.
КАРЦІНА 1
Кабінет допытаў. Вечар.
1шы паліцэйскі. Вымаеце права не гаварыць.
Б о м ж. Я не забіваў!
2гі паліцэйскі. Усё, штовы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас.
Б о м ж. Вы што, ахранелі?!
1шы паліцэйскі. Вымаеце права на адваката.
Б о м ж. Вы не таго ўзялі!
2гі паліцэйскі. Калівыне маеце грошай, адвакат вам будзе прызначаны дэпартаментам паліцыі... бясплатна.
Б о м ж. Ды не патрэбен мне ваш адвакат... я ведаю, што я ведаю.
1шы паліцэйскі. Вымаеце права на адзін тэлефонны званок.
Б о м ж. Мне трэба адаслаць CMC, на гэта я маю права?
2гі паліцэйскі. Вы маеце права на адзін тэлефонны званок!
Б о м ж. Увогуле, вы жывыя?
1шы паліцэйскі. Штонаконт адваката?
Б о м ж. Ды пайшоў ён... Адмаўляюся.
2гі паліцэйскі. Выадмаўляецеся ад адваката?! Вельмі добра. Падпісаць тут, тут і тут.
Б о м ж. Я сам дакажу, што не вінаваты.
1шы паліцэйскі. Пачнём. Вы прысягаеце гаварыць праўду, толькі праўду і нічога апроч праўды!
Б о м ж. Прыгожая фраза, усе яе прамаўляюць, але ніхто не выконвае.
2гі паліцэйскі. Прысягаеце, паклаўшы левую руку на сэрца, а правую на святое пісанне?
Б о м ж. «Не прысягайце: ні небам, таму што яно Прастол боскі; ні зямлёю, таму што яна падножжа ног Яго; ні галавою сваёй не прысягай, таму што не можаш ніводнага валаска зрабіць белым або чорным. Ды будзе слова ваша: «так, так», «не, не»; а што над гэтым, тое ад нячысціка».
1шы п ал іц э йс к і. Ад Матфея... Ваша веравызнанне?
Б о м ж. Раб Божы.
2гі паліцэйскі. Як вас завуць? Імя і прозвішча.
Б о м ж. Эй! Мяне ўжо даўно ніхто не называе... ніяк! Мяне гэта задавальняе.
1 шы паліцэйскі. Алеўвасжа калісьці было імя? Гэта для пратакола.
145
Б о м ж. Было імя, але я... забыўся! Яно стала мне непатрэбнае. Усё, што ў мяне было, стала непатрэбнае! У мяне было ўсё.
2гі паліцэйскі. Штовырабілі ўчора ў 22.00 каля забітага?
Б о м ж. Піў! Піў гарэлку і глядзеў на тое, што адбывалася. Тааак! Гэта было класнае шоў! Мне няма чаго губляць.
1шы п а л і ц э й с к і. Гэтавы забілі прэм’ерміністра?
Б о м ж. Я што, ідыёт? Навошта мне гэта рабіць?! Я нікога не забіваў... пакуль што.
2гі паліцэйскі. Тадыяквы апынуліся каля забітага? I чаму прылада забойства была ў вашай руцэ?
Б о м ж. Я ўжо казаў, што піў гарэлку, быў сведкам... я. А нож падняў... прыгожы ён... вось і ўзяў. Ну, калі б я быў забойцам, навошта ж мне там было заставацца?..
1шы паліцэйскі. Можа, гэта ваша тактыка!
Б о м ж. Срактыка!
2гі паліцэйскі. Так, тутмы задаём пытанні, ясна?
Б о м ж. Я ведаю... хто забойца.
1 шы паліцэйскі. Хтожгэта, калі не вы? Паслухайце, хопіць прыдурвацца... вось не трэба гэта! Ну, чыстасардэчнае прызнанне вам палегчыць пакараненне.
Б о м ж. Оо, ды вы паэт, ужо свае статуты рыфмуеце. А я маю права на каву і цыгарэты?
2гі паліцэйскі. Хоцьштонебудзь скажыце! Атрымаеце і тое, і другое.
Б о м ж. А гарэлкі, гарэліцы дасцё?
1шы п а л і ц э й с к і. Уу якая ўжо залежнасць... Даволі, вы нам прызнанне, а мы вам тое, што вы просіце... Дамовіліся?
Б о м ж. Hi фігаа... Драбнавата гэта неяк!
2гі паліцэйскі. Добра, вашы ўмовы?
Б о м ж. Мне б гарэлкі, пажраць і паспаць... а потым пагаворым.
1шы п а л і ц э й с к і. Вось жывёліна! Гэтую ноч вы праводзіце ў камеры папярэдняга зняволення.
Б о м ж. А мне адзін... Гэта вы — чалавекі — усім не задаволеныя, а мне... усё адно, дзе быць... галоўнае, заставацца самім сабою.
2гі п а л і ц э й с к і. Я прынясу вам паесці. Усё жтакі падумайце, можа, варта адразу ўсё расказаць?
Б о м ж. Я спаць буду. Заўтра... разам падумаем, што мне варта адразу ўсё расказаць.
КАРЦІНА 2
Камера. Ноч.
Б о м ж. О, харч! А гарэлка дзе?
2гі паліцэйскі. He прынята!
Б о м ж. Як жа я засну? Хаця б цыгарэты!
2гі паліцэйскі. Явамсвае аддам. Трымайце. Да заўтра!
Б о м ж. Во ўліп! Гэта мне трэба? Я кажу праўду — мне не вераць, пачну хлусіць — скажуць дзякуй, дзядзька, за сумленнасць! Во людзі! Так, я там быў, бачыў я, хто забіў таго чувака, але толькі бачыў, я ж не забіваў! Ну не збег я, куды мне бегчы, навошта? Мая праўда — праўда! I што цяпер? Як я магу забіць, калі я супраць насілля?! Бог сказаў: не забі! Я яму веру. Што ж цяпер рабіць? A можа, паслаць усіх... ды прызнацца ў гэтым забойстве! Што я страчу? Нічога. У мяне з’явіцца харч і дах над галавою. Якініякі, але ж дом. Але ў мяне ўсё гэта было, ну, не такое — больш крутое. Я сам адмовіўся, гэта вар’яцтва нейкае! Хаця ўсё, што адбываецца невыпадкова, адбылося... значыць, хай так і будзе. Дык што, ісці супраць сябе, супраць сваёй праўды?! А ці правільная яна, мая праўда?! Толькі Бог ведае, што праўда, а што хлусня. Калі ён мне гэта пасылае, можа, гэта збавенне, хоча, каб у мяне нешта здарылася, напэўна, нешта добрае. Але што? А тэлефон? Там я знайшоў тэлефон. Прыйшла CMC ад жанчыны — я так зразумеў. Ёй такі неважнец быў... я нават падумаў, што капыты адкіне. Гэта таксама невыпадкова?! Я ёй адказаў... быў п’яны. Ёй дапамагло. Мы доўга сэмэскамі перамаўляліся. Прыкольна! Толькі яна не ведала, хто я... напэўна думала, што той, чый быў тэлефон. Потым сказала: дзякуй. Я заснуў. Толькі зараз датумкаў, што дзякуй — кароткая малітва. Дзякуй... гэта... як ратуй цябе Бог. I яна малілася за мяне, так здорава! Значыць, усё невыпадкова, усё ад Бога. Вядома ж, заўтра тады я прызнаюся ў забойстве. I той, хто сапраўды забіў, на
146
пэўна, таксама скажа мне: дзякуй. I хто ведае, можа Бог даруе мне... нарэшце! Усё... я —спаць.
КАРЦІНА 3
Кабінет допытаў. Раніца.
1 шы паліцэйскі. Добрайраніцы! Вы падумалі, вы зразумелі, што няма сэнсу маўчаць?! Будзеце гаварыць праўду?
Б о м ж. Так! Праўду, якая патрэбная вам.
2гі паліцэйскі. Туюпраўду, якая сапраўды праўда.
Б о м ж. Ой, як складана! Ааа... Добра хай сабе... я ўсё скажу! Толькі не біце, не біце мяне! He трэба!
1шы паліцэйскі. Штотакое? Вас ніхто не чапае... гэта не панашаму.
Б о м ж. Што вы хочаце пачуць?
2гі паліцэйскі. Раскажыце, навошта вы забілі чалавека? Такое простае пытанне.
Б о м ж. Можна жаданне?
1шы паліцэйскі. Мынечараўнікі! Мы не можам выконваць вашыя жаданні.
Б о м ж. Ну чаму ж... учора вы прынеслі мне харч... я папрасіў, і вы прынеслі!
2гі п а л і ц э й с к і. Гэта ўнутраны распарадак. Якое ў вас там жаданне?
Б о м ж. Пры затрыманні ў мяне ўсё адабралі. Хаця ў мяне амаль што нічога і не было... але... сёетое было... што ў мяне там было?
1шы паліцэйскі.Так! Мабільнік, нож, бутэлька гарэлкі, плашч, красоўкі, штаны чорныя, штаны шэрыя, сарочка чырвоная, сарочка шэрая, футболка чорная, шапка чорная. Усе рэчы страшэнна брудныя. Усё.
Б о м ж. Вово! Мне б хацелася, калі можна, бутэльку гарэлкі і мабілу. На пятнаццаць хвілін, калі ласка!
2гі паліцэйскі. Нельга, зараз нельга. Калі ваша віна не будзе даказана, вам усё гэта выдадуць адразу ж.
1шы п а л і ц э й с к і. Расказвайце!
Б о м ж. He буду! Нічога не буду гаварыць... Во як захацелі, я ім душу навыварат, а яны фігу... без масла. Дайце гарэлкі, штонебудзь і скажу!
2гі паліцэйскі. Так, гавары ты...
Б о м ж. Ты чаму мяне ўдарыў? Мне ж баліць! Я і так, блін, ахвяра!
1шы паліцэйскі. He трэба больш, a то яшчэ ўбачаць.
Б о м ж. Вось цяпер твар будзе зусім непрыгожы... губа распухае...
2гі паліцэйскі. Прабачце, я... не буду больш... не ведаю, як гэта атрымалася... Даруйце!
Б о м ж. Ды канчай ты... Я не злуюся... Ты да псіхааналітыка схадзі... потым, добра? Ну, як там пачынаць?
1шы паліцэйскі. Гаварыце: «Я захацеў яго забіць, як толькі ўбачыў. У яго было ўсё, у мяне — нічога. Я пачаў сачыць за ім, ішоў... ледзь на пяты не наступаў. Я не разумеў, для чаго ён патрэбны, чаму ён такі важны і такі неабходны? Па сутнасці, ён жа нічога не рабіў, а толькі гаварыў усялякую бязглуздзіцу. Але для сябе меў усё, што хацеў. Лепшыя жанчыны падалі да яго ног, лепшыя машыны ён мяняў на суперлепшыя, колькі дамоў у яго было, ды якія наварочаныя. Але ён не выдатковаў на ўсё гэта ні капейкі, бо ўсё даставалася яму бясплатна. Ён выглядаў такім апекуном, але нікому нічога не даваў, сам жа меў усё! Яго гэта задавальняла, мяне — не!
Я не разумеў, што са мною адбываецца. А потым — вырашыў — гэта мая праблема. Я ад’язджаў адразу, адламваў, кроіў сябе на кавалачкі, але ён не заставаўся ва мне, заўсёды быў побач. Ён смяяўся з мяне. Смерць! Ці я, ці ён!
Першы раз я ўбачыў яго на тэлеэкране, у нейкай перадачы. Ён быў такі дагледжаны, шчаслівы... Яму да фені была праблема, пра якую ён гаварыў... Гэта была асалода ад улады, ад сваёй магутнасці. А ў маім жыцці ўсё было так хрэнова! Я кахаў дзяўчыну, яна таксама кахала мяне. Але, вось дзіва, калі мы былі разам, то нам было цяжка, мы сварыліся, біліся і нават пляваліся. А калі былі паасобку, то простаздыхалі... было дыхаць цяжка, невыносна! Неяк я падараваў ёй шкуру белага мядзведзя, натуральнага мядзведзя. Я папрасіў пакласці яе каля ложка... і раніцай, калі мая каханая прачыналася, уставала з ложка, то яе ножкі, яны ў яе такія маленькія, патаналі ў гэтай белай поўсці, і ёй станавілася цёпла і ўтульна. У яе раніцай заўсёды быў дрэнны настрой, але яна радавалася і ўспамінала мяне. Мяне з pa