Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Д з і м a. А казаў — ахайны.
С ярге й. Ну Лен!.. Ты што, сапраўды! Нічога я...
А л е н a. А галаву трэба мыць. Тады ніякага паху цяжкага ад цябе не будзе...
С я р г е й. Ды няпраўда гэта, Лен! Ну што ты!.. Як можа галава чымнебудзь пахнуць?!
А л е н a. He гарлань, Насцю пабудзіш...
Д з і м а. Зою...
А л е н a. I ты туды ж... Ну добра, я з вамі заўтра разбяруся... Марш спаць!.. A то раніцай не дабудзішся... як заўсёды.
С я р г е й. Сама ты...
А л е н а. Усё, хопіць. Давайце сапраўды спаць будзем...
С я р г е й. Мы яшчэ... па цыгарэтцы...
А л е н а. Ніякіх цыгарэтак!.. Хопіць ужо... I так насмярдзелі...
Д з і м а. Шэры... сапраўды... пайшлі спаць. Заўтра рана ўставаць... Засядзеліся...
С я р г е й. Добра... здраднік... пайшлі...
Выходзяць. Зацямненне.
СЦЭНА ДРУГАЯ
Сяргей і А л е н а сядзяць навялізнай канапе і глядзяць тэлевізар. Сяргей трымае ў руках вялікі кубак з надпісам «Сяргей»; Алена нешта вяжа пруткамі, вакол яе — рознакаляровыя клубкі. Мяккае святло таршэра.
С я р г е й. Ну вось жа ні фіга не падобна!..
А л е н а. Дай ты хоць раз фільм нармальна паглядзець!
С я р г е й. Ой, няма на што тут глядзець... Глупства нейкае...
165
А л е н а. Дык ты ж сам гаварыў...
С я р г е й. Ці мала, што я гаварыў... Ну... памыляўся, значыць...
А л е н а. Табе апошнім часам нічога не падабаецца... Што б мы ні глядзелі...
С я р г е й. Так, мне не падабаецца... таму што гэта суцэльнае ашуканства...
А л е н а. Сярожа... дык гэта кіно... У кіно так і павінна быць...
С я р г е й. Я разумею, што гэта кіно... Але, блін! Хаця б такія моманты маглі б рабіць больш рэалістычна!.. Глядзі, як ён заваліўся! Гэта ж балет самы натуральны... А дзірка ад кулі дзе?..
А л е н a. А ты хочаш, каб у яго грудзях дзірка была... на паўметра...
С я р г е й. Ды ты зразумей, калі з такой дурніцы ў чалавека выстраліць, дык ён вось так вось... (паказвае) прыгожанька... падаць не будзе!.. А гэты... яму ў грудзі такім зарадам... а ён яшчэ паспявае паглядзець з дакорам... Маўляў, навошта вы так, свалата?.. Мяне дома сынок чакае!..
А л е н a. He прыдурвайся... Гэта кіно...
С я р г е й. Фуфло гэта, а не кіно.
А л е н a. А ты што хочаш?.. Каб нам паказвалі, як мазгі з галавы вылятаюць, калі ў яе куля?..
С я р г е й. Менавіта гэтага я і хачу!.. Абсалютнай рэалістычнасці!.. Як у дакументальным кіно, разумееш?.. Без усялякіх гэтых прыгажосцяў... А то туттак рамантычна... паміраюць... што, блін, самому хочацца... вось так вось...
А л е н а. Ну што ты вярзеш? Перастань...
С я р г е й. А што?! Гэта ж усё назнарок!.. Я проста бачу, як вось гэты акцёр устае, абтрасаецца, а рэжысёр яму — малайчына, Джон, прыгожа заваліўся! 1 выразтвару, галоўнае, правільны!.. Гераічны!.. Усё яктрэба...
А л е н а. Я не разумею — чаго ты завёўся раптам, а?
С я р г е й. Ды нічога я не завёўся... Проста хлусні не выношу...
А л е н а. Ну гэта ж кіно!.. Тут і павінна так быць...
С я р г е й. Я разумею... не маленькі...
А л е н а. Уяві, калі б яны зрабілі, як ты хочаш... ну, з мазгамі па сценках... А калі дзеці гэта глядзяць?..
С я р г е й. Так вось хай і глядзяць!.. I ўвогуле, замест усялякіх там мульці
каў дурнаватых... трэба больш паказваць дакументальных фільмаў!.. Каб ведалі...
А л е н а. Пачакай... гэта ж не дакументальны...
С я р г е й. Так, і вельмі шкада...
А л е н а. Што ты ўвогуле... глупства нейкае панёс?.. Сачы за мовай... ужо загаварвацца стаў...
С я р г е й. Вось толькі не трэба... Са мной усё нармальна. Проста я лічу, што дзяцей трэба ад самага маленства... прывучаць...
А л е н а. Да чаго?.. Да мазгоў, якія з галавы на экран вылятаюць?.. Ты чаго хочаш?.. Каб дзеці з маленства псіхапатамі станавіліся? Ты і Насці, можа, будзеш мазгі паказваць?..
С я р г е й. Ну, дапусцім, Зоі... і не абавязкова мазгі. Што ты прыкіпела да гэтых мазгоў?.. Проста дзіця трэба адразу ж.. прывучыць... што ёсць такая страшная штука... якая называецца...
А л е н а. Ты што? Зусім звар’яцеў?.. Што ты такое гаворыш? Ты хочаш, каб дзеці маньякамі вырасталі, ці што?..
С я р г е й. Ды пры чым тут... хм, маньякі... Маньякамі не таму становяцца...
А л е н a. А ты ў нас ведаеш чаму!..
С я р г е й. Пачакай! Давай не будзем паняцці падмяняць...
А л е н а. Ды не падмяняю я нічога... Проста...
С я р г е й. Пачакай! Дай я сваю думку да канца давяду, добра!
А л е н а. Думкі ў цябе...
С я р г е й. Ты ж яшчэ не ведаеш, што я хачу сказаць!.. Навошта ж перабіваеш?!
А л е н а. Таму, што ты гаворыш страшныя рэчы!.. А я не хачу, каб Насця...
С я р г е й. Зоя!
А л е н а. Якая Зоя, урэшце?! Я не хачу, каб наша дачка...
С я р г е й. Ды пачакай ты!!! Паслухай жа мяне, каб на цябе халера!..
А л е н а. Ну вось... ужо і на мяне халера...
С я р г е й. He чапляйся за словы...
А л е н а. Ну вядома ж...
С я р г е й. Можаш ты мяне выслухаць хаця б?!! (Паўза.) Дык вось... Я проста хачу, каб дзеці ад самага пачатку ведалі, што ёсць такая страшная і
166
непрыемная штука, якая называецца... смерць. Што нічога добрага і прыгожага ў ёй няма... Што людзі паміраюць зусім непрыгожа... Ты глядзела, па Дыскаверы, здаецца, паказвалі... як прэзідэнта Румыніі... Чаўшэску... разам з жонкай... як іх расстралялі?..
А л е н a. He бачыла і бачыць не хачу...
С я р г е й. А вось дарэмна ты так... Вельмі, дарэчы, павучальнае відовішча... Пасля такога ўсе падобныя фільмы... {Паказвае на экран.} А ёсць яшчэ такі дакументальны фільм... «Абліччы смерці»...
А л е н а. Гэта ўсё для ненармальных...
С я р г е й. Чаму, Лянок?
А л е н а. Нармальны чалавек глядзець такое не будзе... як чалавеку ў твар страляюць з аўтамата...
С я р г е й. Ага! — але ты ж глядзела?
А л е н а. Я не па добрай волі...
С я р г е й. Што? Няўжо прымусілі?
А л е н а. Амаль што... Я ўсё роўна да канца не даглядзела...
С я р г е й. I ванітавала... мабыць...
А л е н а. Так, таму што такое паскудства!..
С я р г е й. Якое ж паскудства, Лен? Гэта ж зусім нармальная з’ява!.. Усе паміраюць, усе, разумееш! Кожны чалавек!.. Кожны звярок!.. Кожнае насякомае!..
А л е н а. Але не ўсе, пагадзіся, паміраюць так страшна...
С я р г е й. А ты ведаеш, колькі чалавек трапляе ў аварыі на Зямлі... за дзень? I колькі з іх памірае?.. я дакладнай статыстыкі не памятаю... але вялікая колькасць... I там ніякай прыгажосці няма... Разарванае цела... крывішча... косці тырчасць, вострыя такія... А часам і паленае мяса...
А л е н а. Ды што ты сёння завёўся?.. Мяне зараз званітуе ад тваіх размоў!..
С я р г е й. Я табе кажу толькі, што вялікая колькасць людзей на зямлі памірае вельмі непрыгожа і страшна... як у фільме «Абліччы смерці»... А не як у гэтым бязглуздым кіно...
А л е н а. Дык і не глядзі!.. А лепей спаць ідзі! A то разышоўся тут...
С я р г е й. He... ты ўсё роўна не разумееш, што я хачу табе ўтлумачыць...
А л е н а. Так, я дурніца. Задаволены? Я нічога не разумею, дурніцай нарадзілася, дурніцай памру, і тлумачыць мне нічога не трэба — усё роўна не зразумею...
С я р г е й. А ты не ўхіляйся...
А л е н a. А я не ўхіляюся!.. Я проста не хачу слухаць тое, што ты гаворыш... таму што гаворыш ты брыдоты...
С я р г е й. Ну вось... зноў пяць на пяць — дваццаць пяць... Чаму брыдоты? Брыдоты — гэта якраз тое, што па тэлевізары паказваюць тады, калі любы школьнік...
А л е н а. Пачакай, ты ж сам казаў, што ад самага маленства...
С я рге й. Дыя жнепратое!.. Зразумей ты! — хіба дзіця, калі яно вось такое бачыць... хіба яно задумваецца над тым, што гэта кіно ўсё, што гэта не пасапраўднаму?.. Хіба яно гэта разумее? Хіба яно разумее, што, калі паміраюць, не падаюць так прыгожа, што смерць — гэта крывішча і мазгі?! Што чалавек, якому выстралілі ў галаву, падае, як мех з дзярмом — шлёп! — і ўсё?! Што, калі чалавеку з аўтамата Калашнікава ў жывот выстраліць, то з жывата не проста кроў прыгожа пацячэ? А кішкі палезуць...
А л е н а. Перастань!.. Хопіць ужо!
С я р г е й. А што такое, Лен? Я ж гавару пра тое, што ёсць... сапраўды ёсць, а...
А л е н а. Ды адкуль табе ведаць, што на самой справе ёсць?.. Ты што? — ваяваў, ці што?
С я р г е й. He, я не ваяваў... Але мне хапіла аднаго дакументальнага фільма... і плюс яшчэ — расстрэл Чаўшэску... ды і, калі сумленна... нават вунь той алкаш з суседняга пад’езда, які на лаўцы зімою замёрз, памятаеш?
А л е н a. He хачу нават і ўспамінаць...
С я р г е й. Вось так — ніякіх вантробаў і мазгоў не трэба... I так страшна... аж..
А л е н a. А я вось не хачу глядзець кіно, у якім усё будзе пасапраўднаму!.. He хачу!.. Я хачу глядзець нармальнае кіно!
С я р г е й. Так, у якім ніхто паміраць не будзе, таму што людзі, увогуле ж, ніколі не паміраюць, а калі і паміраюць, то так — зусім трошачку, так?
167
А л е н а. Людзі паміраюць, але кіно здымаецца не для гэтага...
С я р г е й. А для чаго? Скажы — для чаго? Для чаго ўсе гэтыя фільмы жахаў і баевікі? Што нам рэжысёры хочуць сказаць гэтымі фільмамі? Гэта напамін нам... праўда, нязграбны нейкі... зза ўсякіх там ахоўнікаў маралі...
А л е н а. Ай...
С я р г е й. Што — ай? Што — ай?.. Помніць пра смерць трэба пастаянна!.. Таму што памяць пра смерць вучыць чалавека цаніць жыццё, разумееш ты?..
А л е н a. He веру я ва ўсё гэта... Жыццё можна цаніць і проста так...
С я р г е й. Як?! Якім чынам?!. Цаніць можна толькі тое, што канчаецца, як ты не разумееш?! Толькі тое, чаго хутка не будзе!.. Бо калі б мы былі бессмяротнымі...
А л е н а. Было б вельмі добра....
С я р г е й. Што ты такое гаворыш?! I ўвогуле, ты хоць разумееш, што ты гаворыш?!
А л е н a. А што?..
С я р г е й. Ды ты толькі ўяві сабе: ты сядзіш вось так вось, з клубкамі, мільён гадоў...
А л е н a. He абавязкова ўвесь час з клубкамі сядзець... увесь мільён...
С я р г е й. Ну добра! He з клубкамі! Але ўсё роўна! Ты мільён гадоў ужо жывеш і нічога не змяняецца... нічога, разумееш?.. Дакладней, вакол змяняецца, вядома... Але не ў табе!..
А л е н а. Я думаю, што за мільён гадоў...
С я р г е й. А ты вось падумай... ты ж вось учора скардзілася, што, маўляў, надакучыла трэці год сакратаркай!.. Тры гады толькі прайшло, а табе ўжо надакучыла... Усяго толькі нейкіх тры гадочкі... А тут мільён!
А л е н а. Што я мільён гадоў працаваць збіраюся, ці што?.. Калі б я была бессмяротнай... я падарожнічала б...