• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Дзіманерэагуе. Пусты ч а л а в е к падыходзіць да Сяргея, абдымае яго за плечы, дыхае ў вуха. Сяргей амаль што нічога не заўважае, толькі курчыцца — яму трохі холадна.
    Дзім... ты што?
    Дзіма не рэагуе. Пусты чалавек адпускае Сяргея і ідзе да правай кулісы.
    Дзіма... Дзім? Эй! Хопіць так жартаваць...
    Дзіма не рэагуе. Сяргей ускоквае і кідаецца да Дзімы, прыпадымае яго. Галава Дзімы непрыемна матляецца.
    Алена! Алена! Аленаа!!! Хуткую!!!
    На крык з левай кулісы выбягае А л е н a ў начной сарочцы, яна перапалоханая.
    А л е н а. Што здарылася?! Чаго ты крычыш?!
    С я р г е й (спаўзае на падлогуў Лянок, хуткую... (Паўза.) Здаецца, Дзімка памёр.
    Алена стаіць, не рухаючыся. Яна нічога не разумее.
    3 а с л о н а.
    174
    МІКАЛАЙ ХАЛЕЗІН
    Нарадзіўся 30 сакавіка 1964 г. у Мінску, Беларусь.
    Адзін з заснавальнікаў і мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра», які распачаў сваё творчае жыццё вясной 2005 г. у Мінску. На працягу першага тэатральнага сезона прадстаўляў свае спектаклі на фестывалях і гастролях у Рызе, Вільнюсе, Хельсінкі, Маскве, Парыжы, Тальяці, Візбадэне, Стакгольме, СентЭцьене.
    Травень 2004 — п’еса «Я прншел» была ганаравана Спецыяльным прызам журы II Міжнароднага конкурсу драматургіі «Евразня2004» (Екацерынбург, Расня).
    Лістапад 2004 — п’еса «Я прншел» на II конкурсе сучаснай драматургіі «Действуюшпе лнца» (Масква, Расія) ганаравана дыпломам журы, спецыяльным прызам расійскага тэлеканала «Культура» — «За орнгннальность в осветеннм темы судьбы человека м самоопределенмя». Спецыяльным прызам «Радно Росснн» — «За верность гуманнстмческмм ндеалам», Спецыяльным прызам кампаніі «AlianzРОСНО» — «За самую жнзнеутверждаютую пьесу».
    27 лістапада 2005 — прэм'ера радыёспектакля паводле п’есы «Я прншел на радмо «Россня».
    17 сакавіка 2006 — «Свабодны тэатр» паказвае прэм'еру монаспектакля «Поколенме Jeans». Аўтар п'есы (з удзелам Наталлі Каляды), рэжысёрпастаноўшчык і выканаўца М. Халезін.
    Травень2006 —чытка п’есы «Я прмшел» акцёрамі Берлінскагатэатра Voksbuhne (журы Берлінскага тэатральнага фестывалю выбрала гэтую п'есу і яшчэ чатыры драматургічныя творы з 557 п'ес драматургаў 29 краін Еўропы).
    Верасень 2006 — прэм’ера спектакля паводле п'есы М. Халезіна «Полуночная жертва» ў Омскім драматычным тэатры.
    П’есы М. Халезіна друкаваліся ў расійскім часопісе «Современная драматургмя», літаратурных зборніках «Балтнйскме сезоны», «Действуютме лнца», французскім зборніку беларускай сучаснай драматургіі выдавецтва «Дом Европы н Востока», нямецкім зборніку выдавецтва DreiMasken Ver/ag, польскім часопісе «Dialog».
    П'еса «Я прншел» перакладзена на беларускую, літоўскую, нямецкую, польскую мовы. П'еса «Поколенме Jeans» перакладзена на беларускую, польскую, нямецкую, французскую, англійскую мовы.
    На тэрыторыі Федэратыўнай Рэспублікі Германія інтарэсы М. Халезіна прадстаўляе выдавецтва Dre/Masken Ver/ag.
    МікалайХАЛЕЗ/Н
    Я ПРЫЙШПЎ
    ПРЫПДВЕСЦЬ У СЯМІ КОЛЕРДХ
    Наташы
    ДЗЕЙНЫЯАСОБЫ:
    Г в і д о, мужчына гадоў пад сорак.
    А н ё л, проста анёл.
    М а м а.
    Ф р а н к, сябар.
    Д а м і н і к, любая.
    Т а т а.
    М а р ы я, дачка.
    На сцэне сем пакояў, якія размешчаны на спіральным коле. Кожны наступны пакой знаходзіцца трохі вышэй папярэдняга. Апошні, сёмы пакой знаходзіцца найвышэй, аднак жа ўзроўнем падлогі стыкуецца з узроўнем столі першага пакоя. Апошняя сцяна, якая павінна завяршаць анфіладу, адсутнічае. Знаходзячыся ў сёмым пакоі, можна пагаядзець уніз і ўбачыць, што адбываецца ў першым. Усе пакоі паслядоўна злучаюць дзверы. Кожны пакой і прадметы, якія яго напаўняюць, маюць свой дамінуючы колер.
    З’ЯВА I
    Чырвоны пакой. У гэтым пакоі амаль што нічога няма. На падлозе, пазіраючы ў залу паверх галоў гледачоў, сядзіць А н ё л •— думае пра нешта сваё. 3 левых дзвярэй з’яўляецца
    Г в і д о — аголены мужчына гадоў пад сорак. Нейкі час стаіць моўчкі, азіраючыся па баках.
    Г в і д о. Я прыйшоў...
    А н ё л. Што вы сказалі?
    Г в і д о. Я сказаў... прыйшоў... я.
    А н ё л. Ааа... разумею. Прыйшоў, значыць?
    Г в і д о. Ну так... прыйшоў вось.
    А н ё л. Прысаджвайся, калі прыйшоў.
    Г в і д о. А куды прысаджвацца?
    А н ё л. Ды хоць бы куды, вось каля мяне прысаджвайся...
    Г в і д о (прысаджваецца побач). Дзякуй.
    А н ё л. Няма за што.
    Паўза.
    Г в і д о. Ведаеце, я неяк няёмка сябе пачуваю без адзежы.
    А н ё л. Са мною можна на «ты».
    Г в і д о. Ведаеш, я неяк няёмка сябе пачуваю без адзежы.
    А н ё л. Проста ты яшчэ не прыйшоў на самой справе.
    Г в і д о. Як гэта «не прыйшоў»? Вось жа я... тут.
    А н ё л. Ну так, ты тут, а каб прыйсці, трэба ўвайсці вунь праз тыя дзверы. (Паказвае на дзверы, што справа ад яго.) Пакуль табе складана гэта зразумець... справа ў тым, што ты прыйшоў, але... быццам бы прыйшоў...
    Г в і д о. Даруй, я не вельмі разумею...
    177
    А н ё л. Я і кажу: табе пакуль што складана зразумець.
    Г в і д о. Растлумач, калі ласка.
    А н ё л. Паспрабую... Вось ты быццам бы прыйшоў і ўжо штосьці адчуваеш, бачыш, чуеш, думаеіл, гаворыш са мною, нават саромеешся... А на самой справе цябе яшчэ няма. Ці то ты, магчыма, будзеш, а можа, і не.
    Г в і д о. А калі я зараз устану і ўвайду ў гэтыя дзверы? Я адразу буду?
    А н ё л. Увогуле... так...
    Гвідо ўстае і ідзе да дзвярэй.
    Але нельга ўвайсці праз іх раней вызначанага тэрміну.
    Гвідо спыняецца ў роздуме, вяртаецца і садзіцца побач з Анёлам.
    Я табе ўсё растлумачу... На самой справе, правілаў няшмат і яны даволі простыя, але іх трэба добра засвоіць. Правіла першае: усё павінна адбывацца своечасова.
    Г в і д о. Гэта як?
    А н ё л. Прыйдзе час — і ты ўвойдзеш у наступны пакой. Але ты не ўвойдзеш туды раней, чым у гэтым не будзе неабходнасці.
    Г в і д о. У каго?
    А н ё л. Будзе ўвогуле... He «ў кагосьці», а «ўвогуле...» Паспрабуй падысці да гэтага ірацыянальна.
    Г в і д о. Штотакое «ірацыянальна»?.. Я нядаўна прыйшоў... і ведаю яшчэ не ўсе словы...
    А н ё л. Ты проста павер.
    Г в і д о. Без тлумачэнняў?
    А н ё л. Ну так. Проста павер, што такія правілы... 1 ўсё будзе добра.
    Г в і д о. Добра. Я веру.
    А н ё л. Скажы галасней «я веру».
    Г в і д о. Я веру!
    А н ё л. Яшчэ галасней!
    Г в і д о. Я веру!
    А н ё л. Яшчэ галасней!!
    Г в і д о. Я веру!!!
    А н ё л. Галасней!!!
    Г в і д о (зусім ціха). Я веру.
    А н ё л. Цяпер веру, што верыш.
    Г в і д о. Другое правіла.
    А н ё л. Агаа. Правіла другое: трэба прайсці праз усё.
    Г в і д о. Зразумела. А вярнуцца можна?
    А н ё л. Гэта трэцяе правіла: вяртацца нельга.
    Г в і д о. Чацвёртае?
    А н ё л. Чацвёртага няма — усяго тры.
    Г в і д о. He густа.
    А н ё л. Табе хопіць.
    Паўза.
    Г в і д о. А што там, за дзвярамі?
    А н ё л. Другія дзверы.
    Г в і д о. А за другімі дзвярамі?
    А н ё л. Наступныя дзверы.
    Г в і д о. А за імі зноў дзверы?
    А н ё л. Малайчына. Зноў дзверы.
    Г в і д о. I так бясконца?
    А н ё л. He ведаю, як табе і сказаць... Увогуле дык так. Але, так бы мовіць, з перыядычнасцю...
    Г в і д о. 3 якой?
    А н ё л. 3 запланаванай.
    Г в і д о. Зразумеў.
    А н ё л. Наўрад ці.
    Г в і д о. Мне неяк дыскамфортна без адзення. Быццам бы і нармальна, але неяк не зусім...
    А н ё л. Там, за дзвярамі, атрымаеш адзенне.
    Г в і д о. Калі?
    А н ё л. Ды практычна адразу.
    Г в і д о. Дык, можа, я пайду ўжо?
    А н ё л. Можаш ісці...
    Гвідо падымаецца і ідзе да дзвярэй.
    Толькі час яшчэ не прыйшоў.
    Г в і д о (вяртаецца назад). А калі ён прыйдзе?
    А н ё л. Своечасова.
    Г в і д о. He скажу, што ўжо надта дыскамфортна, але ў адзенні было б больш прыемна.
    А н ё л. Адзінае, што я магу табе даць, гэта — кашулю. Кашулі я ўпаўнаважаны выдаваць, а вось усё астатняе — не.
    Г в і д о. Кім?
    А н ё л. Увогуле ўпаўнаважаны. He «кім», а «ўвогуле».
    Г в і д о. Ты мне дасі кашулю?
    А н ё л. Табе — дам. Але ўвогуле дык я іх выдаю рэдка... Ды хай сабе... чаго ўжо там... (Дастае белую кашулю і аддае яе Гвідо.)
    Г в і д о. Дзякуй.
    А н ё л. Няма за што.
    178
    Г в і д о. Як гэта «няма за што»? Кашуля ўсё ж такі...
    А н ё л. Ды я абавязаны быў табе яе аддаць.
    Г в і д о. Чаму?
    А н ё л. Яна табе выпала.
    Г в і д о. Выпала?
    А н ё л. He думай аб гэтым.
    Г в і д о. А пра што думаць?
    А н ё л. Думай аб тым, што цябе чакае там. (Паказвае на дзверы.)
    Г в і д о. Як жа мне думаць, калі я не ведаю, што там?
    А н ё л. Думай, раздумвай, прыкідвай мадэлі паводзінаў у розных сітуацыях...
    Г в і д о. Але ж я не ведаю, якія сітуацыі там могуць узнікнуць.
    А н ё л. Там сітуацыі могуць узнікнуць любыя... Абсалютна любыя.
    Г в і д о. Зразумеў.
    А н ё л. Наўрад ці.
    Паўза.
    Г в і д о (надзявае кашулю). Быццам бы як на мяне.
    А н ё л. Вядома.
    Г в і д о. А штаны?
    А н ё л. Выдадуць у наступным пакоі... магчыма.
    Г в і д о. Чаму «магчыма»?
    Анёл. Таму што некаторым выдаць не паспяваюць...
    Г в і д о. Жахліва!
    А н ё л. He думаю.
    Г в і д о. Ведаеш, мне тут ужо сумнавата.
    А н ё л. Ідзі, пастукай.
    Г в і д о. А адчыняць?
    А н ё л. He. Час яшчэ не прыйшоў.
    Г в і д о. Навошта тады стукаць?
    А н ё л. Яны будуць ведаць, што ты жывы і здаровы. Парадуюцца таму, што ты нармальна развіваешся, напамінаеш пра сябе. Адчуюць, урэшце, што цябе заела нецярпячка... Ну, не ведаю, што ім яшчэ ў галаву ўлезе — яны такія нелагічныя...
    Г в і д о. Пайду я, мабыць... Тут сапраўды сумна.
    А н ё л. He спяшайся... Я ж сказаў: час яшчэ не прыйшоў.
    Г в і д о. Прыйшоў — не прыйшоў... (Устае, падыходзіць да дзвярэй і спрабуе іх адчыніць. Тузае за ручку, штур
    хае, стукае па іх — дзверы не адчыняюцца. Вяртаецца на сваё месца.)
    А н ё л. А ты гарачы.
    Г в і д о. Цябе мая гарачлівасць зусім не тычыцца.
    А н ё л. Дарэмна хаміш. Потым будзеш маліць аб дапамозе, а я табе ў адказ: «Цябе мая дапамога зусім не тычыцца».
    Г в і д о. Чаму буду маліць?.. А чым ты можаш дапамагчы?
    А н ё л. Ды хоць чымнебудзь.
    Г в і д о. Тады дапамажы адчыніць дзверы.
    А н ё л. Калі ласка. Толькі давай дамовімся так: калі ты абсалютна ўпэўнены, што дачаснае адчыненне дзвярэй табе не нашкодзіць, — я іх адчыню. Але ты павінен быць абсалютна ўпэўнены, на сто працэнтаў... (Паўза.) Ну што, адчыняць?
    Г в і д о. He думаю.
    А н ё л. А я — ведаю.
    Г в і д о. Колькі ў нас яшчэ ёсць часу да таго, як дзверы адчыняцца?
    А н ё л. Усё менш...
    Г в і д о. Тады раскажы мне штонебудзь... Або навучы чамунебудзь.