Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Г в і д о. Цяжка.
Ф р а н к. Гэта не канец гісторыі. Жонка забрала дзіця і пераехала да яго лепшага сябра, які трымаў грошы наяўнымі ў дэпазіўнай скрынцы і ад крызісу практычна стратаў не меў...
Г в і д о. Усё?
Ф р а н к. He. Сабака памёр ад тугі.
Г в і д о. Жах!
Ф р а н к. Як настрой цяпер?
Г в і д о. Лягчэй.
Ф р а н к. Бачыш, як лечыць слова.
Г в і д о. Гісторыю прыдумаў толькі што?
Ф р а н к. А ты думаў, што не спаў начамі, прыдумваючы такое глупства?
Г в і д о. Спадзяваўся.
Ф р а н к. He спадзявайся — няма часу.
Паўза.
Г в і д о. Што пішаш?
Ф р а н к. П’есу.
Г в і д о. Пра што?
Ф р а н к. Пра любоў, зразумела.
Г в і д о. Да радзімы?
Ф р а н к. Пра каханне да жанчыны двух мужчын, якія перажываюць крызіс
185
сярэдняга ўзросту. Ім па трыццаць сем гадоў: адзін з іх кароль, другі — мастак.
Г в і д о. Пра нас.
Ф р а н к. Амаль што.
Г в і д о. He цікава.
Ф р а н к. Чаму?
Г в і д о. Мне цікава чытаць тое, што дае адказы на пытанні. А навошта мне чытаць пра сябе, калі ў маім жыцці адны пытанні... без адказаў.
Ф р а н к. Гэтатолькі здаецца. У цябе адказаў больш, чым у большасці насельніцтва планеты. Ты — эліта чалавецтва.
Г в і д о. Ці сусвету?
Ф р а н к. Ці сусвету. Толькі без гарантый.
Г в і д о. Калі я пачну так думаць, ты першы назавеш мяне снобам.
Ф р а н к. Глупства. Гэта не эмоцыі, a элементарная арыфметыка. На жаль, я не маю дакладных лічбаў, але калі ў чалавека ёсць жыллё — ён уваходзіць у семдзесят працэнтаў зямлян, калі ёсць работа — у пяцьдзесят працэнтаў... Далей ідзе ўзровень дастатку, аўтамабіль, магчымасць перамяшчацца па свеце... апошняе — камп’ютэр. Калі ўсё гэта ёсць у наяўнасці, хай сабе нават дрэнненькай якасці, — ты ўваходзіш у адзін працэнт зямлян.
Г в і д о. Звар’яцець. А ордэн мне за гэта дадуць?
Ф р а н к. He. Ордэны на нашай планеце даюць у асноўным за знішчэнне некалькіх тысяч чалавек, якія ўваходзяць у нізавыя падгрупы насельніцтва. А лепш — некалькі мільёнаў...
Г в і д о. Калі я — эліта, то чаму мне так хрэнова?
Ф р а н к. Быць элітаю — не ганаровы абавязак, а бязмежная адказнасць.
Г в і д о. Які пафас!
Ф р а н к. Гэта не пафас — канстатацыя спазнанай рэальнасці.
Г в і д о (пасля паўзы). Франк!
Ф р а н к. Што?
Г в і д о. Ты сабе падабаешся?
Ф р а н к. У якім сэнсе?
Г в і д о. Ва ўсіх сэнсах...
Ф р а н к. Дзіўна пастаўлена пытанне, але я, здаецца, разумею, аб чым ты... He, не падабаюся.
Г в і д о. Цярпець не магу гэтую тваю манеру адказваць сцісла якраз тады, калі мне патрэбен разгорнуты адказ.
Паўза.
Ф р а н к. Ты — хрэстаматыйны чалавек...
Г в і д о. Гэта абраза?
Ф р а н к. Камплімент. Ты ўсё робіш у тэрмін: у дваццаць тры — закончыў універсітэт, у дваццаць шэсць — ажаніўся, трыццаць — стаў дарослы, у трыццаць тры перажыў першы сямейны крызіс... Цяпер трыццаць сем — час перажываць крызіс сярэдняга ўзросту.
Г в і д о. А ты?
Ф р а н к. Я свой крызіс перажыў на два гады раней за цябе.
Г в і д о. Шкада.
Ф р а н к. Чаго шкада?
Г в і д о. Шкада, што не зараз — разам весялей.
Ф р а н к. Дзякуй.
Паўза.
Г в і д о. Мярзотныя пачуцці: раніцаю хочацца забіць сябе, а вечарам — кагонебудзь. У цябе тое ж было?
Ф р а н к. Горш. У мяне—толькі сябе.
Паўза. Штосьці мяняецца ў пакоі. Час зрушваецца ўперад ці назад, на год, два, пяць, дзесяць.
Г в і д о. Ты як думаеш, мне пайсці? Ф р а н к. Ты пра Дамінік?
Г в і д о. Так.
Ф р а н к. Ты чакаеш параду ці слова падтрымкі?
Г в і д о. Я хачу, каб рашэнне прыняў за мяне хтосьці другі.
Ф р а н к. Ты ж ведаеш, што так не бывае.
Г в і д о. Бывае. У час вайны камандзір пасылае байцоў у атаку — на немінучую смерць і бярэ на сябе адказнасць за смерць маладых людзей.
Ф р а н к. А што табе гаворыць Камандзір?
Г в і д о. Ён маўчыць.
Ф р а н к. Бачыш, нават ён не хоча браць на сябе адказнасць.
Г в і д о. Я хачу, каб ты сказаў мне, што рабіць.
Ф р а н к. Параіў?
Г в і д о. Ну, так, быццам бы...
Ф р а н к. У мяне незайздросны лёс, да таго ж у абодвух варыянтах. Варыянт першы: я раю табе кінуць Дамінік і пайсці да Эмі. Ты пакідаеш Дамінік, але хутка пачынаеш разумець, што пачы
186
наць трэба ўсё спачатку — прывыкаць, вучыць, выхоўваць... Для мужчыны ў сорак восем гэта можа стаць непасільнай задачай. А разам з гэтым ты спасцігнеш яшчэ адну ісціну — акрамя Дамінік, цябе ніхто не разумеў і не зразумее да канца жыцця... Але масты спалены, і вяртацца няма куды.
Г в і д о. Але ёсць жа плюсы ад жыцця з маладой дзяўчынай — мяняецца энергетыка, з’яўляецца смак да жыцця...
Ф р а н к. Кожную раніцу ты будзеш углядвацца ў люстэрка ўсё больш і больш пільна: жыццё з дзяўчынай, якая маладзейшая на пятнаццаць гадоў абавязвае мець узорны знешні выгляд. Ты павінен будзеш забыцца пра мехаватыя світэры і заношаныя вельветавыя пінжакі. Такія мужчыны пачынаюць насіць нязграбныя касцюмы ад Fezze і блазенскія куртачкі ад Huqo Boss... Ты пачынаеш думаць не аб творчасці і сэнсе жыцця, а пра тое, ці не з’явілася ў цябе лысіна і ці не занадта выпіраецца жывот зпад тэніскі Lacoste.
Г в і д о. Высновы?
Ф р а н к. Ты хутка пачынаеш быць незадаволены жыццём і абвінавачваеш за ўсё гэта мяне — твайго добрага дарадчыка.
Г в і д о. А другі?
Ф р а н к. Варыянт нумар два. Я раю табе кінуць Эмі і застацца з Дамінік. Ты застанешся с жанчынай, з якою пражыў больш за дваццаць гадоў і ад якой у цябе цудоўная дачка. Быццам бы ўсё добра, трыумфуе мараль і розум... Аднак ты ўсё жыццё, якое ў цябе засталося, будзеш думаць пра тое, што ў цябе магло быць нейкае выключна вялікае каханне, але ты прапусціў момант. Гэты роздум будзе прыгнятаць цябе ў тыя хвіліны, калі будуць адбывацца абвастрэнні адносін з Дамінік... Аж да самай імпатэнцыі. Адгадай, каго ты будзеш лічыць галоўным віноўнікам твайго загубленага жыцця і прыйшоўшай імпатэнцыі?
Г в і д о. Цябе.
Ф р а н к. Вось бачыш. Таму не чакай ад мяне парады. Я прыму любое тваё рашэнне, нягледзячы на тое, што мне вельмі падабаецца Дамінік.
Г в і д о. Гэта намёк?
Ф р а н к. Думай, як хочаш.
Г в і д о. Хачу думаць, што гэта сяброўская парада.
Ф р а н к. Ведаеш, падараваць некаму мех адказнасці можна толькі ў тым выпадку, калі чалавек гатовы яго прыняць... Я не гатовы.
Паўза.
Г в і д о. Калі размова пра сямейнае жыццё, ты заўсёды ўхіляешся...
Ф р а н к. Мы толькі што паўгадзіны прагаварылі аб тваім сямейным жыцці.
Г в і д о. I ў выніку я зноў нічога не памяняю.
Ф р а н к. Мажліва, гэта мая памылка. Можа, нам абодвум варта было б штосьці памяняць у нашым жыцці шмат гадоў таму назад.
Паўза.
Г в і д о. He зразумеў. Ты маеш на ўвазе штонебудзь канкрэтнае?
Ф р а н к. He, гэта я так...
Г в і д о. Ты дагаворвай, дагаворвай.
Ф р а н к. Ды няма чаго дагаворваць.
Г в і д о. Што значыць «памяняць шмат гадоў назад»? Што памяняць? I колькі гэта — «шмат»?
Ф р а н к. Хопіць. Я проста меў на ўвазе, што, магчыма, мы маглі б пражыць паіншаму гэтыя гады — без крызісаў і праблем.
Г в і д о. Гэта калі б мы зрабілі што? Кажы, Франк, не выкручвайся.
Ф р а н к. Я не выкручваюся...
Г в і д о. Я цябе вельмі добра ведаю. Па адным тваім уздыху я магу зразумець, чаго ты хочаш: піва ці віскі! Скажы, што ты меў на ўвазе, інакш...
Ф р а н к (пасля паўзы). Я проста падумаў, што калі б тады, дваццаць пяць гадоў назад, з кавярні праводзіць Дамінік пайшоў я...
Г в і д о. To...
Ф р а н к. To жыццё магло б павярнуцца падругому...
Г в і д о. Гэта ж у які з бакоў? Ты будзеш гаварыць ці не ?!!
Ф р а н к. Што ты хочаш, каб я сказаў?
Г в і д о. Праўду! Я хачу, каб ты сказаў праўду!
Паўза.
Ф р а н к. Добра, я скажу праўду, ды толькі ці спадабаецца яна табе.
187
Г в і д о. Слухаю.
Ф р а н к. Мне заўсёды падабалася Дамінік, ад першага дня, калі ты пайшоў праводзіць яе з «Бясконнага каўбоя». I ўсе гэтыя гады я разумеў, што табе дасталася жанчына, якой ты не варты. (Паўза.) Ты атрымаў чужы прыз. Разумееш? (Паўза.) Ты мог сядзець са мною ў бары і гаварыць ёй па тэлефоне, што знаходзішся на рабоце. Ты круціў раманы з жанчынамі, якія не вартыя яе мезенца, а яна чакала цябе дома, згатаваўшы вячэру... смачную вячэру! Ты думаў толькі пра сваю ўласную персону! Ты быў эгаістам! Ты быў... свіннёю! (Паўза.) Я ніколі не паводзіў бы сябе ў адносінах да Дамінік, як паводзіў сябе ты. Я, у адрозненне ад цябе, заўсёды разумеў, што «лепшае вораг добрага»... А на самой справе, я проста яе кахаў... заўсёды.
Гвідо сціскае шклянку, якая выпадкова трапіла ЯМУ Ў рукі Нейкі час стаіць моўчкі, затым кідае шклянку на падлогу, паварочваецца і ідзе да дзвярэй. Падышоўшы, нейкі час стаіць перад зачыненымі дзвярамі і... пачынае плакаць. Франк, які пакорліва чакаў рэакцыі Гвідо, паварочваецца да другіх дзвярэй і шумна выдыхае паветра.
Вось і палягчэла.
Г в і д о (супакойваючыся'). Чаму ты маўчаў?
Ф р а н к. Раней мне здавалася, што я быў бы для яе яшчэ горшым мужам, чым ты.
Г в і д о. А цяпер?
Ф р а н к. А цяпер — тым больш.
Паўза. Штосьці мяняецца ў пакоі. Час зрушваецца ўперад ці назад, на год, два, пяць, дзесяць.
Г в і д о. Паехалі заўтра ў стралковы клуб?
Ф р а н к. Заўтра выбары.
Г в і д о. Вельмі смешна.
Ф р а н к. За каго будзеш галасаваць? Г в і д о. Я не пайду.
Ф р а н к. Чаму?
Г в і д о. Абрыдла.
Ф р а н к. Што значыць «абрыдла»?
Г в і д о. Тое і значыць. Я хадзіў некалькі разоў, але ніколі не адгадваў пераможцу.
Ф р а н к. Ты гэта што: адгадваць ходзіш?
Г в і д о. He зусім, але пастаянна задумваюся: чаму я заўсёды сярод меншасці? Абрыдла! Вось пройдуць гэтыя выбары без мяне, а на наступны дзень хтонебудзь запытаецца: «Гвідо, за каго ты галасаваў?..» Ты, напрыклад...
Ф р а н к. Добра. Гвідо, за каго ты галасаваў?
Г в і д о. За пераможцу, Франк! А ты?
Ф р а н к. А я, як заўсёды, за таго, хто прайграў.
Г в і д о. Ну, і скажы, які ў цябе настрой?
Ф р а н к. He вельмі.
Г в і д о. А ў мяне цудоўны.
Ф р а н к. Няблага... Але цынічна.
Г в і д о. Мой добры настрой каштуе значна даражэй любых вынікаў любых выбараў.
Ф р а н к. А як жа грамадзянская пазіцыя?
Г в і д о. Добра. Уяві сабе сітуацыю: мы ідзём на выбары і галасуем за кандыдата «Ікс». Нам падалося, што ён чалавек харошы, прыстойны і непадкупны. Падалося, Франк! Падалося!!!