Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Г в і д о. Далей.
Т а т a. А калі мне было сорак, я захацеў свой дом. У сэнсе, наш дом... для нашай сям’і. Я вельмі добра яго ўяўляў — асабняк з трыма ссоўнымі ўзроўнямі. А на падворку — тэраса і басейн... I яшчэ камін, у якім я мог бы смажыць курыныя крылцы барбекю, пакуль вы, разам з гасцямі, плёхаецеся ў басейне і дураслівіце.
Г в і д о. Зразумела.
Т а т а. Наўрад ці.
Г в і д о. Што «наўрад ці»?
Т а т а. Наўрад ці табе зараз зразумела, што ўсё гэта значыць. Ты пакуль што павінен хацець замак... з вежкаю.
Г в і д о. Я хачу.
Т а т а. Ну, вось бачыш...
Г в і д о. Ты не зразумеў, я хачу...
Т а т а. Што?
Г в і д о. Толькі ты не крычы.
Т а т а. Чаму я павінен крычаць? Штосьці здарылася?.. Што?! Гвідо, твая дзяўчына зацяжарала? Ты заразіўся якойнебудзь мярзотнай хваробаю? Што здарылася, Гвідо?!
Г в і д о. He... Мяне выключылі з універсітэта.
Паўза.
Т а т а. За што?
Г в і д о. Я не магу здаць экзамен па тэхналогіі вытворчасці.
Т а т а. Што значыць «не магу?»
Г в і д о. «Не магу» — гэта значыць, што я цярпець не магу жалезныя валы, якія круцяцца; прэсы, якія грымяць; канвееры, якія грукочуць, і людзей, якія ўсё гэта любяць.
Т а т а. Але ж ты неяк вучыўся там.
Г в і д о. Менавіта «неяк». Восьвось!
Т а т а. Табе ж гэта падабалася... мабыць. Ці не?
Г в і д о. Ці не.
197
Паўза.
Т а т а. Я і сам усё гэта не выношу... Ведаеш, я ўвогуле не меў станоўчых эмоцый ад кантактавання з аднагодкамі, якія бясконца рамантавалі ў гаражы адзін і той жа матацыкл... або машыну. Мне заўсёды здавалася, што яны пазбаўлены нечага важнага і патрэбнага, што дадзена мне і другім людзям. Такім, як я.
Г в і д о. Чаму ты не казаў мне гэтага раней, тата?
Т а т a. He ведаю. Можа, мне здавалася, што ты не па мне пайшоў... Можа...
Г в і д о. Калі я не па табе пайшоў, дык са мною не трэба быць шчырым?
Т а т а. Ды не, што ты. Проста я не хацеў тлуміць табе галаву. Гэта страшэнная адказнасць — гаварыць людзям пра іх здольнасці ці магчымасці.
Г в і д о. Ты пра што?
Т а т а. Што будзе, калі я штодня пачну пераконваць цябе ў тым, што ты — геніяльны кампазітар?
Г в і д о. Я паспрабую пісаць музыку.
Т а т a. А калі я не маю рацыі?
Г в і д о. Я перастану спрабаваць.
Т а т a. I адчуеш страшэннае расчараванне. Бывае, што людзі не могуць падобнае расчараванне перажыць.
Паўза. Штосьці мяняецца ў пакоі. Час зрушваецца ўперад ці назад, на год, два, пяць, дзесяць.
Г в і д о. Тат, ты не мог бы пазычыць мне грошай?
Т а т а. Колькі?
Г в і д о. Чатыры тысячы.
Т а т а. Колькі?
Г в і д о. Чатыры тысячы. Ты так здзівіўся, нібыта для цябе гэта такая ўжо надзвычайная сума. Праз тры месяцы я аддам.
Т а т а. Ды не, сума не вельмі вялікая... Проста я не прыпомню выпадку, каб ты пазычаў такія грошы.
Г в і д о. Хачу памяняць машыну.
Т а т а. Памяняць машыну?!
Г в і д о. Ну так, памяняць машыну. Тат, ты сёння так здзіўляешся, быццам бы да цябе прыйшоў Франкенштэйн і просіць талерку ячнай кашы на вячэру.
Т а т а. Навошта табе новая машына?
Г в і д о. Тат, ты хочаш заняцца маім выхаваннем?
Т а т а. Перастань на мяне гыркаць. Я задаў табе элементарнае пытанне: навошта табе новая машына?
Г в і д о. Табе гэта сапраўды цікава ці хочаш...
Т а т а. Ды ну цябе...
Паўза.
Г в і д о. Апошнім часам настрой не вельмі... хачу спрычыніцца хоць да нейкай радасці.
Т а т а. На пазычаныя?
Г в і д о. Тат, я не магу ездзіць на машыне дваццаць гадоў.
Т а т а. Ты ездзіш на сваёй машыне ўсяго чатыры гады...
Г в і д о. Тры...
Т а т а. Тым больш.
Г в і д о. У маім атачэнні не прынята ездзіць на машыне, як ездзіш ты, — восем гадоў.
Т а т а. Дзесяць.
Г в і д о. Тым больш.
Паўза.
Т а т а. Дзе іх вытвараюць?
Г в і д о. Каго?
Т а т а. Стэрэатыпы вашы.
Г в і д о. Ты пра што?
Т а т а. Вы дзіўныя людзі...
Г в і д о. Пачакай. Хто такія «мы»?
Т а т а. Вы — пакаленне гэтае, у вытворчасці якога я прымаў удзел.
Г в і д о. Зразумеў. Дык чаму мы дзіўныя?
Т а т а. Вы загразнулі ў стэрэатыпах... На машыне трэба ездзіць тры гады, гадзіннік павінен быць ручной зборкі, мыскі чаравікаў — вузкія... Кашмар.
Г в і д о. Я магу пагадзіцца з тым, што пэўная надуманасць у гэтым ёсць, але гэтыя правілы складваліся стагоддзямі. Кожнае пакаленне ўкладвала свае элементы ў гэтую піраміду стэрэатыпаў. I ты, дарэчы, таксама: разам са сваім пакаленнем.
Т а т а. Восьвось, піраміду недарэчных каштоўнасцяў...
Г в і д о. Мне здаецца, гэта нармальна, калі па знешнім выглядзе можна вызначыць маёмасны стан чалавека.
Т а т а. Аб чым ён сведчыць, маёмасны стан? Я сустракаў вялікую колькасць небагатых людзей, кантактаванне з якімі прыносіла мне сапраўдную радасць, і
198
прыблізна такую ж колькасць багатых, з якімі не было пра што пагаварыць.
Г в і д о. Гэта банальнасць.
Т а т а. Ды не банальнасць гэта, не банальнасць. Вы чамусьці выбралі для кантактавання адзін параметр адпаведнасці — узровень дабрабыту...
Г в і д о. А чаму не?
Т а т a. He дык не. Гэта твая справа.
Паўза.
Г в і д о. Я заўсёды не мог зразумець цябе. Ты — чалавек, які зарабляў заўсёды немалыя грошы, іх цярпець не можаш... Гэта што, поза ці нейкія дэфармаваныя левыя ідэі? Тат, ты антыглабаліст?
Т а т а. Для антыглабаліста я занадта добра паголены і вельмі часта мыю галаву.
Г в і д о. Значыць, поза.
Т а т а. Выходзіць, так.
Г в і д о. Ну, вядома, не так. Растлумач мне адзін раз у жыцці, калі ласка.
Т а т a. А ты зноў скажаш, што гэта банальнасць?
Г в і д о. He заводзься. Я сапраўды хачу цябе зразумець у гэтым грэбаванні грашыма.
Т а т а. Я табе задам тры пытанні, a ты адкажы на іх максімальна сумленна.
Г в і д о. Дамовіліся.
Т а т а. Калі ты купіў папярэднюю машыну, колькі часу ты радаваўся пакупцы?
Г в і д о. Ведаеш, зараз наўрад ці ўспомню... Думаю, з тыдзень... можа, два.
Т а т а. Пункт другі: заплюшчы вочы.
Г в і д о (садзіцца прама і заплюшчвае вочы). Заплюшчыў.
Т а т а. Цяпер успомні, што ў тваім жыцці было самае прыемнае. Карацей, які вобраз узнікае ў тваім уяўленні ад словаспалучэння «прыемны ўспамін з мінулага».
Г в і д о (пасля паўзы). Мы з Дамінік сядзім ноччу на стромкім пясчаным беразе. Уперадзе мора, над намі зоркі... Я п’ю халоднае піва, яна — белае віно з такой маленькай бутэлькі з доўгім рыльцам...
Т а т а. Хопіць. Далей. Заплюшчы вочы. Цяпер уяві, аб чым ты марыш. Чаго ты вельмі хочаш... вельмі?
Г в і д о (заплюшчвае вочы, нейкі час сядзіць моўчкі). Мару змяніць работу.
(Адплюшчвае вочы.) Я хачу, як ты і Франк, — займацца творчасцю.
Т а т а (пасля паўзыў Простая шчырасць... Якой творчасцю?
Г в і д о. Давай спачатку закончым з грашыма... Якія вынікі тэста?
Т а т а. Вельмі простыя. Усе твае лепшыя ўспаміны, мары і мроі звязаны з кім заўгодна, але ніяк не з грашыма. Такі іх кошт у жыцці індывідуума.
Г в і д о. He ўпэўнены, што да грошай трэба адносіцца так пагардліва.
Т а т а. Кінь. Гэта ўсяго толькі пафарбаваная папера, якую не вельмі разумныя людзі паспрабавалі зрабіць эквівалентам усяго існага. Абсурд.
Г в і д о. Але ж усётакі эквівалент?
Т а т а. Эквівалент чаго, таленту? Тады Вінсент Ван Гог — нікчэмны маляр. Ці розуму? Тады колькі мільёнаў павінна было быць у Эйнштэйна? Бязглуздзіца.
Г в і д о. Тат, ды я ўсё разумею, проста вельмі хочацца новую машыну.
Т а т а. Проста хочацца?
Г в і д о. Проста хочацца...
Т а т а. Такую аргументацыю прымаю. Праўда, калі ты вырашыў кінуць работу і заняцца творчасцю, то грошы табе спатрэбяцца для іншых пакупак. А чым ты хочаш заняцца?
Г в і д о. Яшчэ не вырашыў. Пакуль што проста абрыдла цяперашняя работа...
Т а т а. Я, мабыць, дрэнны бацька, але на змену прафесіі гатовы выдаць табе восем тысяч бестэрміновага беспрацэнтнага крэдыту.
Г в і д о. Дзякуй, тата. Я заўсёды ведаў, што ты мяне разумееш.
Т а т а. Накшталт галівудскага кіно. Зараз павінна загучаць такая спецыяльная музыкамузыка, што дорыць надзею. Вось пад яе ты і павінен пайсці.
Г в і д о. Чаму ўсе творчыя асобы такія цынічныя?
Т а т а. Мы не цынічныя — мы абвострана аб’ектыўныя.
Г в і д о. Вельмі смешна. Добра, тат, я заеду на гэтым тыдні — пагаворым аб творчасці.
Т а т а. Давай. Прывітанне Дамінік і Марыі.
Г в і д о. Дзякуй. Будзь.
Гвідо падыходзіць да дзвярэй, адчыняе іх і крочыць у наступны пакой.
199
З’ЯВА VI
Сіні пакой. У пакоі раскіданы рэчы. На сценах наклеены постэры з часопісаў і фотаздымкі. На невялікім ложку ляжыць расчынены чамадан. Перад ім на каленях стаіць М а р ы я. У пакой уваходзіць Г в і д о. Ён у паліто, у руках — кейс.
М а р ы я. Татуля! Дзякуй Богу, ты прыехаў...
Марыя кідаецца да яго, абдымае, цалуе. Гвідо незадаволена круціць галавою. Ён раззлаваны, але спрабуе стрымаць негатыўныя эмоцыі.
Г в і д о. Выходзіць, ты жывая і здаровая.
М а р ы я. Тат, ну вядома. А ты што падумаў?
Г в і д о. А што я магу падумаць, калі ты пішаш «тэрмінова прыязджай»?
М а р ы я. «Тэрмінова прыязджай» — гэта значыць мне патрэбна твая дапамога.
Г в і д о. Калі чалавек жывы і здаровы, ён не павінен пісаць «тэрмінова прыязджай». Дастаткова напісаць «мне патрэбна дапамога». Калі чалавек піша «тэрмінова прыязджай», можна падумаць, што яго жыццю штосьці пагражае.
М а р ы я. Так, майму жыццю пагражаюць.
Г в і д о. Хто?!
М а р ы я. He «хто», а «што» — маркота і бязвыхаднасць.
Г в і д о. I табе не сорамна? Я сапраўды думаў — з табою нешта здарылася.
М а р ы я. Тат, здарылася. Гэта больш сур’ёзна, чым ты думаеш.
Паўза.
Г в і д о. Ну, давай расказвай пра маркоту і бязвыхаднасць...
М а р ы я (пасля паўзы). He ведаю, з чаго пачаць.
Г в і д о. 3 канца.
М а р ы я. Добра. (Паўза.) Тат, я ад’язджаю ў Італію.
Г в і д о. Куды?!
М а р ы я. У Італію.
Г в і д о. Навошта ў Італію?
М а р ы я. Вучыцца.
Г в і д о. He зразумеў. Ты ж тут вучышся... Няўжо ты думаеш, што там
табе дадуць лепшую адукацыю, чым тут — у адным з лепшых універсітэтаў?
М а р ы я. Тата, я хачу вучыцца рысаванню.
Г в і д о. Рысаванню?!
М а р ы я. Рысаванню.
Гвідо.Яне разумею... Адкуль гэта? Што за глупства, Марыя? Якое рысаванне? Два гады вучыцца на эканоміцы, каб захацець рысаваць. Я не разумею...
М а р ы я. Што тут незразумелага, тата?! Я не хачу праседжваць у кабінеце дарагое скураное крэсла, займаючыся нарошчваннем прыбавачнай вартасці.