• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    М а р ы я. Гэта недалёка.
    Г в і д о. He хачу... Калі побач знаходзіцца больш за аднаго італьянца, мяне ахоплівае пачуццё трывогі.
    М а р ы я. Там няма італьянцаў. Там увогуле нікога няма. (Прыстаўляе лесвіцу да люка, што знаходзіцца на столі пакоя.)
    Г в і д о (жахнуўся). На дах?!
    М а р ы я. На дах.
    Г в і д о. He трэба нават і гаварыць!
    М а р ы я. Хадзем, не пашкадуеш.
    Г в і д о. He, я не магу.
    М а р ы я. Што значыць «не магу»?
    Г в і д о. He магу, і ўсё!
    М а р ы я. Тат, пойдзем, ну, калі ласка.
    Г в і д о. Сказаў жа: не магу.
    М а р ы я. He разумею, табе што, цяжка зрабіць дзесятак крокаў?
    Г в і д о. Цяжка.
    Паўза.
    М а р ы я. Ты што, баішся вышыні?
    Г в і д о. Так, баюся вышыні.
    Паўза.
    М а р ы я. Ніколі нават дапусціць не магла, што ты ў мяне нечага баішся... Ты што, заўсёды баяўся вышыні?
    203
    Г в і д о. Заўсёды.
    М а р ы я. I ніколі не спрабаваў перасіліць пачуццё страху?
    Г в і д о. Спрабаваў. Калі мне было шаснаццаць гадоў, я ноччу залез на будаўнічы вежавы кран... Калі я глянуў уніз, мне падалося, што ў мяне адначасова пачнуцца ваніты і панос. Жах!.. Калі я спускаўся ўніз і ўбачыў, што зямля амаль што побач, мне захацелася скочыць уніз, каб хутчэй адчуць яе цвёрдасць пад нагамі. Дзякуй Богу, не скокнуў — быў я на вышыні метраў сямі...
    М а р ы я. Ты быў адзін?
    Г в і д о. Адзін... і ноч.
    М а р ы я. Зараз таксама ноч, але ты не адзін — я з табою. He бойся, хадзем.
    Г в і д о. Колькі разоў я гаварыў табе гэтую фразу — «не бойся, я з табою», колькі разоў я чуў яе ад таты... А цяпер чую яе ад цябе. Мабыць, штосьці змянілася ў свеце, а я яшчэ не паспеў гэта ўсвядоміць...
    Пераадольваючы страх, Гвідо падымаецца па лесвіцы на дах, за ім падымаецца Марыя. Яны выходзяць на дах і моўчкі стаяць, пазіраючы ўдалячынь. Яны абсалютна адны: пад імі — зямля, над імі — зоркі.
    М а р ы я. Табе падабаецца?
    Г в і д о. Якая прыгажосць! {Паўза.) Гэта яна?
    М а р ы я. Яна.
    Г в і д о. Цікава, адсюль здаецца, што яна стаіць прама.
    М а р ы я. Так, а я адзіны чалавек на ўвесь свет, хто не заклапочаны яе падзеннем. Калі я чытаю ў газетах ці бачу па тэлебачанні людзей, якія разважаюць аб тым, падае яна ці не, я падымаюся сюды і бачу, што яна стаіць прама.
    Г в і д о. Смешна.
    М а р ы я. Яна цікава збудаваная: у сярэдзіне лесвіца, а знадворку, па акружнасці, галерэі. Калі падымацца па лесвіцы, не спыняючыся, — хутка будзеш наверсе. Ды гэта не цікава. Цікава выходзіць на кожным узроўні і рабіць круг па знадворнай галерэі...
    Г в і д о. Навошта?
    М а р ы я. Тады ты бачыш, што з кожным вітком прадметы і людзі робяцца ўсё драбнейшыя, а неба і птушкі — усё бліжэй...
    Г в і д о. А навошта яна нахіленая?
    М а р ы я. Каб ты заўсёды памятаў, што падымацца ўверх доўга і цяжка, a апынуцца на самым нізе можна імгненна. Дастаткова зрабіць адзін недакладны крок.
    Г в і д о. He хочацца ўніз.
    М а р ы я. Дык і не падай.
    Г в і д о. Я стараюся.
    М а р ы я. I правільна робіш. А то я перастану любіць цябе.
    Г в і д о. He перастанеш.
    М а р ы я. Адкуль такая ўпэўненасць? Гэта ж здараецца ў людзей.
    Г в і до. Дыкгэтаўлюдзей... пайшлі.
    Гвідо падыходзіць да люка і спускаецца ў пакой. Марыя спускаецца следам.
    М а р ы я. Табе не было страшна, калі ты кінуў работу?
    Г в і д о. Страшна было на вежавым кране. А работа?.. Жыццё занадта кароткае, каб адносіцца да работы сур’ёзна.
    М а р ы я. Ты так выкладваўся на гэтую рэкламу... У цябетакая харошаярэпутацыя...
    Г в і д о. He трэба баяцца перамен. Інакш можна стаць страшэнным буркуном.
    М а р ы я. А як жа імя? Прызнанне?
    Г в і д о. Я мяркую, важна толькі тое, што будзе ў жыцці далей... асабліва пасля смерці.
    Гвідо ўстае, збіраючыся пайсці. Ён босы, на ім толькі чорныя штаны і белая кашуля.
    М а р ы я. Тат, ты хочаш пайсці?
    Г в і д о. Пайду прагуляюся перад сном. Вельмі прыгожы вечар...
    Гвідо цалуе Марыю, падыходзіць да дзвярэй, адчыняе іх і крочыць у наступны пакой.
    З’ЯВА VII
    Фіялетавы пакой. У гэтым пакоі практычна нічога няма. На падлозе, гледзячы ў залу, сядзіць А н ё л — пазірае паўзверху галоў гледачоў, у роздуме аб нечым сваім. 3 левых дзвярэй з’яўляецца Г в і д о. Нейкі час стаіць моўчкі...
    Г в і д о. Прывітанне. Я прыйшоў. А н ё л. Прабачце?
    Г в і д о. Прыйшоў, я кажу.
    204
    А н ё л. Аа, прывітанне, Гвідо. Прыйшоў, значыць?
    Гвідо прысаджваецца побач з Анёлам і пазірае ў залу.
    Ну, як табе?
    Г в і д о. Ты што маеш на ўвазе?
    А н ё л. Ды ўвогуле.
    Г в і д о. «Увогуле» — добра.
    А н ё л. Спадабалася?
    Г в і д о. Што канкрэтна?
    А н ё л. Усё.
    Г в і д о. Парознаму... Штосьці спадабалася, штосьці — не.
    А н ё л. Што спадабалася?
    Г в і д о. Спагецці спадабалася... з сырам. На машыне спадабалася ехаць позна вечарам па пустэльнай шашы. Яшчэ спадабалася купацца ў моры, калі сонцазаходзіць... і калі ўзыходзіць... Сок свежавыціснуты вельмі спадабаўся, асабліва ківі з апельсінам... Успомніў: спадабалася ў ваннай сядзець з жонкай, каб многа пены... і разважаць на філасофскія тэмы.
    А н ё л. А падарункі на Каляды?
    Г в і д о. Вельмі. I вячэра калядная. А яшчэ ведаеш што?
    А н ё л. Што?
    Г в і д о. 3 дачушкай гуляць у чыгун1<У
    А н ё л. А самому?
    Г в і д о. I самому спадабалася, але з дачушкай цікавей.
    А н ё л. А слухаць яе спадабалася, калі зусім маленькая была?
    Г в і д о. Вядома... смешна.
    А н ё л. А кахаць?
    Паўза.
    Г в і д о. Так.
    А н ё л. Усяго толькі?
    Г в і д о. А ты чаго хочаш, каб я не тоячыся, з усёй адкрытасцю?
    А н ё л. Мне ж цікава.
    Г в і д о (пасля паўзы). Складана гэта... не ведаю. Спадабалася, вядома... не тое слова. але адказнасць... ты не ўяўляеш, якая адказнасць.
    А н ё л. Уяўляю.
    Г в і д о. Наўрад ці.
    А н ё л. Ды ўяўляю, кажу.
    Г в і д о. Як ты можаш гэта ўявіць? Думаеш, зверху ўсё відаць? Зусім не. Ты ж не можаш адчуць тое, што адчу
    ваў я, калі ішоў на першае спатканне ў заапарк... Або, напрыклад, калі дачка нарадзілася... Ты прысутнічаў на родах?
    А н ё л. Прысутнічаў.
    Г в і д о. Магчыма і прысутнічаў, але ж не ў якасці бацькі.
    А н ё л (збянтэжыўся). Ну так, не ў якасці...
    Г в і д о. Вось бачыш.
    Паўза.
    А н ё л. А што не спадабалася?
    Г в і д о. Трэба падумаць...
    А н ё л. А пра тое, што спадабалася, думаць не трэба было?
    Г в і д о. Калі пра негатыў гаворыш — адказнасць вырастае бязмежна.
    А н ё л. Увогуле... так. Але ж ёсць рэчы бяскрыўдныя — накшталт спагецці. Можа, табе спаржа не падабаецца...
    Г в і д о. He падабаецца, але гэта не значыць, што яна кепская. Дамінік вельмі любіць спаржу... з ікровым соусам. Соус робіш на аснове смятаны з ікрою ласосевых рыб. Дарагавата, вядома, але яна гаворыць, што вельмі смачна. Я спрабаваў соус — сапраўды смачна, а вось спаржу...
    А н ё л. Я ж не пытаюся, што трэба адмяніць раз і назаўсёды... Я пытаюся: што табе не спадабалася?
    Паўза.
    Г в і д о. He спадабалася, калі родным балюча... У Марыі зуб балеў, ёй гадкоў шэсць было, я хацеў выкінуцца з акна. Жахліва! Усё тады аддаў бы, каб боль суцішыць... Потым плакаў у туалеце, так крыўдна было за сваё бяссілле...
    А н ё л. Так, я ведаю.
    Г в і д о (перадражнівае). «Я ведаю». Дапамог бы, калі ведаеш.
    А н ё л. He мог я дапамагчы.
    Г в і д о. Вось і не хваліся сваёй дасведчанасцю.
    А н ё л. Ды я не хвалюся. Дапамог бы, але не мог...
    Г в і д о (пасля паўзы). Успомніў: бюракратыя не спадабалася. Усе гэтыя паперкі, даведкі, дакументы... Якая гадасць!
    А н ё л. А чыноўнікам падабаецца.
    Г в і д о (не пачуўшы). Каму?
    А н ё л. Чыноўнікам.
    205
    Г в і д о. Чыноўнікі... Якая гадасць!
    А н ё л. Во разышоўся! Сярод іх ёсць прыстойныя людзі.
    Г в і д о. Дома.
    А н ё л. Што «дома»?
    Г в і д о. Дома яны ўсе — прыстойныя людзі, а на рабоце яны чыноўнікі. Вельмі люблю тых, што дома, а да тых, якія на рабоце, за ўсё сваё жыццё так і не прывык.
    А н ё л. Яшчэ да каго не прывык?
    Г в і д о. Да хамаў не прывык, да холаду... да новага абутку...
    А н ё л. А да таго, што блізкія людзі адыходзяць з жыцця?
    Г в і д о (пасля паўзьі). He хачу я пра гэта.
    А н ё л. Некага тут саромеешся?
    Г в і д о. He трэба блюзнерыць. Я не люблю гэтую тэму...
    А н ё л. Яна ўжо ззаду.
    Г в і д о. Хаця, так, ужо ззаду... Ведаеш, калі блізкія людзі адыходзяць, шкадуеш не іх, а сябе... Шкадуеш так, быццам бы ў цябе адрэзалі жыццёва важны орган.
    А н ё л. Ну і што?
    Г в і д о. ІІІто «ну і што»?
    А н ё л. Ну і што, калі адрэзалі?
    Г в і д о (пасля паўзыў He ведаю. Можа, прыклад не вельмі красамоўны.
    А н ё л. Прыклад красамоўны. Проста незразумела, чаго вы плачаце, калі блізкі вам чалавек пакідае людское жыццё?
    Г в і д о. Зараз нібыта разумею, што бязглуздзіца, а тады не мог стрымацца.
    А н ё л. He стрымлівацца трэба, а...
    Г в і д о. Разумець?
    А н ё л. Ды не «разумець», а верыць. Верыць!
    Г в і д о. Разумны ты! Гэта цяпер лёгка верыць, а там — адны сумненні.
    А н ё л. Добра. Цяпер жа якая розніца?
    Г в і д о. Цяпер — ніякай.
    А н ё л. Вось так.
    Паўза.
    Г в і д о. А далей што?
    А н ё л. Далей — жыццё.
    Г в і д о. Якое жыццё? Наступнае?
    А н ё л. Чаму наступнае? Усё тое ж.
    Г в і д о. А Страшны суд?
    А н ё л. Суд?
    Г в і д о. Ну так, Страшны суд.
    А н ё л. Суд — разумею, а чаму «страшны»?
    Г в і д о. Называецца так: «Страшны суд».
    А н ё л. Я часамі вас не разумею. Што за недарэчная афарбоўка—«страшны»? Ты чаго хочаш?
    Г в і д о. Я думаў, што да Госпада чарга. Страшны... прабач... суд, потым рай або пекла... Вось так я думаў.
    А н ё л. Ну, у цэлым практычна так, але не зусім...
    Г в і д о. Як гэта «не зусім»?
    А н ё л. Ды вось так! Калі вашай чалавечай моваю гаварыць, то яно, можа, так і называецца, а калі ў рэальнасці... то не зусім.
    Г в і д о. Вось дык так! Пачынаюцца сюрпрызы! Зараз высветліцца, што раю няма, а ёсць толькі апраметная, і мне трэба «ўніз па лесвіцы, налева, там убачыш кацёл, у якім кіпіць смала, — гэта твой». Так, ці што?
    А н ё л. Ды не, што ты! Гэта ўсё мастацкія прыёмы: метафары, гіпербалы, алегорыі. Усё прасцей... я табе растлумачу, пайшлі. (Бярэ Гвідо за руку і падводзіць яго да краю, што размешчаны над першым пакоем.)
    Г в і д о (глядзіць уніз). Я тут быццам бы быў?
    А н ё л. Быў.
    Г в і д о. Гэта што, пекла?
    А н ё л. Калі карыстацца вашай тэрміналогіяй.
    Паўза.
    Г в і д о. Я зразумеў. (Паўза.) I колькі кругоў можна так натаптаць?