Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
А н д р э й. Спадзяюся, што твая нянавісць да адвакатаў не затрымае маё знаходжанне ў гэтым доме. (Паўза.) Хочаш чаю ці кавы?
Э в а н. 3 задавальненнем вып’ю каву.
А н д р э й. Табе паеўрапейску — нармальны кубачак, ці паамерыканску — вядро?
216
Э в а н. Сярэдні аб’ём, я — англасаксонскага паходжання.
Андрэй ідзе на кухню і гатуе каву. Эван разтядвае элементы макета.
Што гэта будзе за будыніна?
А н д р э й. Мой будучы дом.
Э в а н. Мяркуючы па яго памерах, ты збіраешся завяршыць кар’еру нянькі і заняцца гандлем наркотыкаў.
А н д р э й. Я збіраюся заняцца тым, чым займаўся дома.
Э в а н. А чым ты там займаўся?
А н д р э й. Бізнесам.
Э в а н. Якога профілю?
А н д р э й. У тыя часы мы займаліся ўсім. Нехта ж павінен быў рэагаваць на пустоты рынка, і мы стараліся запоўніць вакантныя месцы.
Э в а н. Гэта значыць: ты раніцаю быў у магазіне, вечарам шыў бейсболкі, a ноччу мыў падлогу ў рэстаране?
А н д р э й. He. Раніцай я купляў вагон жуйкі, днём прадаваў фуру кантрабандных цыгарэт, а вечарам падлічваў — ці хопіць мне грошай, заробленых на кантрабандзе, каб пакрыць страты ад украдзенага ў мяне вагона жуйкі. Назаўтра гісторыя паўтаралася, толькі замест жуйкі быў лом каляровых металаў, а замест цыгарэт — ліфчыкі.
Э в а н. У вас што, няма спецыялізаваных кампаній?
А н д р э й. Дзвесце гадоў назад у Амерыцы існавалі спецыялізаваныя кампаніі?
Э в а н. He, вядома. У нас тады быў «дзікі» рынак — кожны спрабаваў зарабіць на чым заўгодна і купіць зямлю...
А н д р э й. Вось і ў нас тая ж гісторыя, за выключэннем таго, што зямля нікому не патрэбная... акрамя як у горадзе.
Э в а н. Дзіўная вы нацыя.
А н д р э й. А вы — не. (Паўза.)
Э в а н. Чаму мы ніколі не гаварылі пра тваю краіну? Гэта цікава. Я падумаў, а ці не паехаць мне туды, каб навучыць вашых бізнесменаў маркетынгу.
А н д р э й. Спачатку навучыся выжываць у такіх умовах, у якіх працуюць яны, зарабі мільёнаў сто, а потым яны, можа... Можа!.. пачнуць цябе слухаць. Калі вывучыш беларускую мову... ці рускую. Яшчэ яны разумеюць украінскую і польскую. (Паўза.) Ты ніводнай не ве
даеш, і таму педагог для маёй краіны непрыдатны.
Э в а н. Ты хочаш сказаць, што вашы бізнесмены не ведаюць англійскую мову?
А н д р э й. Чаму? Я ж ведаю. Ёсць яшчэ некалькі.
Э в а н. I ўсё?
А н д р э й. Для дзесяцімільённай краіны дастаткова. (Паўза.)
Э в а н. Ты жартуеш?
А н д р э й. Жартую... трошку.
Э в а н. Дзякуй Богу, а то я падумаў, што і сапраўды ў вас ёсць бізнесмены, якія не ведаюць англійскую мову.
3 ложка Джо раздаецца дзікі крык. Эван ускоквае, а Андрэй — не зварухнуўся.
Д ж о. He страляць! He страляць!!
Крык заціхае. Паўза.
А н д р э й. Уся штуковіна ў тым, што зараз ён прачнецца... як нармальны чалавек, а мы так і не даведаемся, на якой вайне ён быў — Другой сусветнай ці Англабурскай.
Э в а н. Здзіўляюся тваёй вытрымцы. I часта ён так?
А н д р э й. Бывае, што некалькі дзён ціха, а бывае — па тры разы за гадзіну. (Паўза.)
Д ж о. Гэта хто... Эван?
Э в а н. Так, тата, гэта я.
Д ж о. Ты прынёс мне слівы?
Э в а н. Зусім забыўся. Заўтра абавязкова прынясу.
Д ж о. Яны зноў будуць зялёныя і валасатыя? Запомні на будучыню, гэта — ківі, а слівы — цёмналіловыя і драбнейшыя.
Э в а н. Я ведаю, тата.
А н д р э й. Можа, я схаджу па слівы, а ты пасядзіш з Джо?
Э в а н. He, дзякуй, Эндру, я сам з’езджу, не турбуйся.
А н д р э й. Дык ідзі... з Богам.
Э в а н. А чаго я прыходзіў?
А н д р э й. Ты хочаш, каб я адказаў на гэтае пытанне?
Э в а н (пасля паўзы). Успомніў! Тата, дзе тваё пасведчанне вадзіцеля? Мне яно патрэбнае, каб аформіць сякіятакія дакументы.
Д ж о. Пасведчанне аб смерці?
217
Э в а н. Ну што ты такое гаворыш? Дык дзе яно?
Д ж о. Там, дзе яму і належыць быць — пад падушкаю. (Дастае зпад падушкі вадзіцельскія правы.)
Э в а н. Дай мне іх.
Д ж о. Навошта?
Э в а н. А табе яны навошта?
Д ж о. Збіраюся паехаць у Вашынгтон.
Э в а н. Тат, кінь дурыць. Ты хадзіць нават не можаш... I навошта табе ў Вашынгтон, што за глупства?
Д ж о. Хачу наведаць сенатара Хэлмса. Нам трэба абмеркаваць сякіятакія праблемы, звязаныя з прытокам эмігрантаў у краіну.
Э в а н. Сенатар Хэлмс ужо даўно не сенатар... Я думаю, што ён памёр гадоў сорак таму назад.
Д ж о. Усе так думаюць, але сенатар Хэлмс жыў, жыве і будзе жыць, пакуль існуе Амерыка, і пакуль кроў цячэ ў жылах хаця б аднаго амерыканца.
Э в а н. Я зразумеў — ты трызніш. Дай правы. (Спрабуе забраць правы, але Джо не аддае іхў
А н д р э й (падыходзіць да Джо і забірае правы). He, ён не трызніць. Думаю, што яму не церпіцца дэпартаваць мяне і...
Д ж о. А вось і не, аміга. Я хацеў дапамагчы табе натуралізавацца ў маёй краіне. А Джэсі... ён быў бы рады дапамагчы мне... Я ж не якінебудзь вашывы дэмакратык, які просіць дапамагчы зрабіць нелегальны аборт сваёй сяброўцы, з якой нагуляў тайком ад жонкі і чацвярых дзяцей.
Э в а н. Што вы абодва балбочаце? Эндру, давай правы, я пайду...
А н д р э й (гартае вадзіцельскія правы Джо). Якое сёння чысло?
Э в а н. Чатырнаццатае, а што?
А н д р э й (аддае правы Эвану). Праз тры дні ў Джо дзень народзінаў.
Э в а н. У яго жыцці іх было ўжо столькі...
А н д р э й. Семдзесят дзевяць.
Э в а н. Так, семдзесят дзевяць.
А н д р э й. А гэты будзе васьмідзесяты.
Д ж о. Цяжка паверыць, аміга.
Э в а н. Выходзіць, і я ўжо стары.
А н д р э й. Гэта юбілей, Эван.
Э в а н (накіроўваецца да выхаду). Так, восьмы юбілей, калі не лічыць тыя, які заканчваюцца лічбай пяць.
А н д р э й. А сур’ёзна?
Э в а н. Будзь! Мне яшчэ трэба да адваката, а потым хачу забегчы да Гары... (Хутка выходзіць і зачыняе за сабой дзверы.)
А н д р э й (наўздагон Эвану). Юбілей належыць святкаваць!.. (Паўза.) Джо, ты сапраўды хацеў пагаварыць з сенатрам Хэлмсам пра мяне?
Д ж о. Так, аміга, я хацеў, каб ён паскорыў тваю натуралізацыю.
А н д р э й. Але ж ты не любіш эмігрантаў.
Д ж о. Гэта не значыць, што я людаед... Калісьці і мае продкі прыплылі сюды, каб стаць амерыканцамі. (Паўза.)
А н д р э й. Дзіўна, мне заўсёды здавалася, што ты мяне цярпець не можаш.
Д ж о. Калі б я цябе цярпець не мог, то табе не было б калі займацца тваім кардонным домікам... Які ты, аднак жа, ніяк не можаш закончыць. Ты што, хочаш паставіць яго недаробленым на маю магілу?
А н д р э й. Кінь, проста мне няма куды спяшацца. Пакуль прышлюць дакументы, я змагу, напэўна, зрабіць дзесятак такіх домікаў.
Д ж о. Мне пляваць на дзесятак... я хачу ўбачыць гэты ў гатовым выглядзе.
Андрэй прысаджваецца на падлогу каля ложка Джо. Пэўны час ён сядзіць апусціўшы галаву і думае пра нешта сваё.
А н д р э й. Джо!
Д ж о. Што?
А н д р э й. А ты мог бы ўявіць, што я твой унук?
Д ж о. Гэта не цяжка.
А н д р э й. I што б ты пра мяне сказаў?
Д ж о. Сказаў бы, што мой унук — нармальны хлопец... хаця і дэмакрат. (Паўза.) Хаця, у мяне быў лепшы сябар — таксама дэмакрат. Яго звалі Эван Маршал. Ведаеш, пасля вайны быў такі «План Маршала»? (Андрэй з недаверам пазірае наДжо.) Ды не, я ў форме. Дык вось, той самы Маршал, які «План», быў яму ці то дзядзька, ці то зводны брат... я не памятаю. Ды і сутнасць не ў гэтым... Проста мы былі сябрамі «не разліць вадою». Я і сына назваў у яго гонар — Эванам. (Паўза.) Толькі вось Эван Маршал быў класным хлопцам, а мой Эван — бесталач і здраднік...
218
А н д р э й. У мяне дзеда не было... ніводнага. Матулінага бацьку забілі на вайне, калі яна была яшчэ маленькая. ўПаўза^ Нічога пра яго не ведаю. (Паўза.) Татаў бацька памёр, калі мне было тры гады... Адны бабулі... А бабулі толькі «шалік завяжы» ды «ўсё даеш». Джо, а ў цябе быў дзед?
Д ж о. Быў... адзін. Пражыў дзевяноста сем гадоў. Надакучыў усім да зялёных чарцянят...
А н д р э й. А ён табе расказваў гісторыі?
Д ж о. Ён, як гавораць нашы чырванаскурыя браты, «з’ехаў у даліну шчасця»: хадзіў пад сябе, кідаўся посудам і спяваў пахабныя песні...
А н д р э й. А да таго... калі быў нармальны?
Д ж о. А нармальным мы яго не бачылі... Ён быў вельмі багаты і не любіў ніякіх сваякоў... нават тых, якія таксама былі багатыя. Ён любіў свайго сабаку... Вось яму, відаць, гісторыі і расказваў. (Паўза.) Хаця праўду мы ўсё адно не даведаемся, бо сабаку ўсыпілі адразу ж, як толькі мой дзед памёр. Сабака пачаў хадзіць усюды, дзе яму захочацца, і нават не рэагаваў на сваё імя... Заразіўся, мабыць.
Андрэй. Аяўдзяцінстветакхацеў, каб мой дзед расказаў мне гісторыю пра тое, як ён ваяваў... як знішчаў ворагаў.
Д ж о. У вашай краіне, акрамя вайны, і расказаць няма пра што?
А н д р э й. Ну, увогуле, так. Яшчэ прынята расказваць пра галоднае дзяцінства.
Д ж о. Цікава было б паслухаць...
А н д р э й. Ды дзе там. (Паўза.)
Д ж о. А што ты сказаў пра мой дзень нараджэння?
А н д р э й. Проста ў нас прынята адзначаць дні народзінаў, а юбілеі — тым больш.
Д ж о. He магу сказаць, што ў нас гэта не прынята... хаця не магу сцвярджаць і тое, што гэта прынята.
А н д р э й (пасля паўзы). Хочаш, адзначым твае восем дзесяткаў?
Д ж о. Якім чынам?
А н д р э й. Я сёетое згатую, паклічам гасцей...
Д ж о. Гэта ў цябе Альцгеймер ці ў мяне? Якіх гасцей?
А н д р э й. Ну... мы з табой...
Д ж о. Ага.
А н д р э й. Сынок твой нядбайны... Д ж о. А далей?
А н д р э й. У цябе ёсць хоць адзін сябар?
Д ж о. Ёсць.
А н д р э й. Хто?
Д ж о. Гэтая дзяўчына, што стала нашай новаю суседкай. Ты ж, здаецца, хацеў, каб я назваў яе?
А н д р э й. Для звар’яцелага старога ты занадта праніклівы.
Д ж о. Ведаеш што, пакладзі мяне спаць, пакуль я не пачаў расказваць табе пра тое, як я знішчаў паўночных...
Андрэй папраўляе ложак Джо і садзіцца за стол.
Пэўны час ён ціха сядзіць, гледзячы перад сабою, затым, дачакаўшыся мернага пасапвання Джо, пачынае займацца сваім макетам.
КАРЦІНА ЧАЦВЁРТАЯ
Джо сядзіць у інвалідным крэсле і глядзіць на акно, Андрэй штосьці гатуе на кухні. На стале ляжыць часопіс і шарыкавая ручка. Часопіс разгорнуты на старонцы з крыжаванкаю. Андрэй гатуе, перыядычна заглядваючы ў часопіс і ўпісваючы ў крыжаванку словы.
А н д р э й. Так! «Акцёр, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Панесеныя ветрам». Пяць літар, другая «е».
Д ж о. Кларк Гейбл. Мне ніколі не падабалася яго самазадаволеная фізіяномія.