Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
М е л і с а. У яго Дзень нараджэння?
А н д р э й. Так, юбілей.
М е л і с a. I колькі ж яму?
А н д р э й. Восемдзесят.
М е л і с а. Добра, я абавязкова прыйду. А што яму падараваць?
А н д р э й. He ведаю, у яго быццам бы ўсё ёсць... Можа, якуюнебудзь цацку...
М е л і с а. Добра, штонебудзь прыдумаю, хаця я ніколі не рабіла падарункаў васьмідзесяцігадовым мужчынам.
А н д р э й. Усё калінебудзь адбываецца ўпершыню. Меліса, можна я вам задам не зусім сціплае пытанне?
М е л і с а. Што значыць «не зусім сціплае»?
А н д р э й. Ну, гэта значыць... у нас так называюць пытанні... вось... у вас за такія пытанні жанчына можа падаць на мужчыну ў суд.
М е л і с а. Я не падам у суд.
А н д р э й. У цябе ёсць малады чалавек?
М е л і с а. Як сказаць... увогуле... не ведаю, што адказаць... не.
А н д р э й. Гэта добра.
М е л і с a. He ведаю...
А н д р э й. He, я ў тым сэнсе, што... добра, увогуле...
М е л і с a. А ў цябе?
А н д р э й. Што «ў цябе»?
М е л і с а. Ну... ёсць дзяўчына?
А н д р э й. Аа, не, што ты... у мяне, апроч Джо, у Амерыцы ўвогуле нікога няма. Яшчэ, можа, Эван... He, што ты... Хочаш піва?
М е л і с а. Ага... з задавальненнем... Я люблю піва.
Андрэй кідаецца да халадзільніка па піва і працягвае гаварыць з кухні.
А н д р э й. А раней у цябе быў хлопец?
М е л і с а. Быў. Мы з ім разам вучыліся. Ён гуляў за бейсбольную каманду нашай школы...
А н д р э й. I што?
М е л і с а. Нічога... проста ён... ну... нават не ведаю, як гэта сказаць.
222
А н д р э й. Пайшоў да другой?
М е л і с a. He, ён...
А н д р э й. Памёр?
М е л і с a. He, што ты... Ён проста аказаўся... геем.
А н д р э й. Педыкам?
М е л і с а. Так гаварыць нельга.
А н д р э й (прыносіць піва і падае бакал Мелісё). У вас нельга, у нас — можна.
М е л і с а. Гэта не паліткарэктна.
А н д р э й. Ды кінь... А навошта тады ён да цябе заляцаўся?
М е л і с а. Я не ведаю... Ён сказаў, што хацеў бы сябраваць са мной... што я яму падабаюся.
А н д р э й. Дурнота нейкая... Ды хай сабе... (Паўза.)
М е л і с a. А ў цябе?
А н д р э й. Што ў мяне?
М е л і с а. Была дзяўчына?
А н д р э й. Дзяўчына? Была, вядома... Дый не адна.
М е л і с a. А колькі?
А н д р э й. Ну... некалькі.
М е л і с а. «Некалькі» — гэта тры ці «некалькі» — гэта трынаццаць?
А н д р э й (пасля паўзьі). «Некалькі» — гэта столькі, колькі можа быць у спакойнага і не распуснага мужчыны да трыццаці сямі гадоў
М е л і с а. Я ў гэтым не вельмі разбіраюся...
А н д р э й. Лічы, што няшмат.
М е л і с a. А хто была твая апошняя дзяўчына?
А н д р э й. Яна музыкант.
М е л і с a. I на чым іграе?
А н д р э й. На скрыпцы.
М е л і с а. Чаму вы рассталіся?
А н д р э й. Я не ведаю... Мабыць, я нешта рабіў не так... А можа... яна... (Паўза.) Я не ведаю, чаму людзі разыходзяцца. Але гэта адбываецца.
М е л і с а. Яна гетэрасексуалка?
А н д р э й. Прабач, што?
М е л і с а. Ну... яна традыцыйнай сексуальнай арыентацыі?
А н д р э й. Аа... так, безумоўна. Яна абсалютна традыцыйнай арыентацыі... Я, дарэчы, таксама... абсалютна... (Паўза.)
М е л і с a. А табе... падабаюцца амерыканскія дзяўчаты?
А н д р э й. Сумленна?
М е л і с а. Вядома, сумленна... He бойся, я ў суд на цябе не падам...
А н д р э й. Тады — не! Толькі я не пра цябе сказаў...
М е л і с a. I чаму так?
А н д р э й. Ну... прычын шмат...
М е л і с a. А больш дакладна... Чым вашы дзяўчаты адрозніваюцца ад амерыканскіх?
А н д р э й. Ды яны зусім іншыя... Яны любяць, калі мужчыны да іх заляцаюцца: дораць кветкі, падаюць паліто, носяць сумку... цяжкую.
М е л і с а. Але жанчыны могуць усё гэта рабіць і самі: купляць кветкі, апранаць паліто, насіць сумку...
А н д р э й (пасля паўзы). Вось гэтым вы і адрозніваецеся.
М е л і с а. Дзіўна, але ж мужчыну спадручней усяго гэтага не рабіць.
А н д р э й. Так... але ж рабіць гэта вельмі прыемна.
М е л і с а. Насіць сумку?
А н д р э й. Ну, так... насіць сумку таксама. (Паўза.) Піва хочаш яшчэ?
М е л і с а. Можна.
А н д р э й (ідзе да халадзільніка і прыносіць з кухні адкаркаваную бутэльку віна і два бакалы). А можа, віна?
М е л і с а. Чаму і не, можна віна.
А н д р э й (разлівае віно па бакалах). Давай вып’ем за тое, каб амерыканскія дзяўчаты не саромеліся падаваць руку мужчынам, выходзячы з аўтамабіля.
М е л і с а. Навошта?
А н д р э й. Тосты не абмяркоўваюцца. Пі да дна!
Яны выпіваюць віно залпам. Андрэй зноў налівае.
М е л і с а. Я ніколі так не піла віно.
А н д р э й. Гэта беларуская традыцыя — першыя тры тосты хутка і да дна. Тост другі: за тое, каб усе амерыканскія дзяўчаты навучыліся смачна гатаваць і ніколі не гаварылі сваім хлопцам: «у мяне сёння баліць галава».
М е л і с а. Як цікава... А пры чым тут галава?
А н д р э й. Выпіваеш хутка і да дна.
Яны залпам выпіваюць віно і Андрэй зноў налівае.
М е л і с а. Так цікава... гэта. У вас так прынята? У нас... ведаеш... я неяк... нешта...
223
А н д р э й. I трэці тост: за пачуцці, якія просты беларускі хлопец можа адчуць да простай амерыканскай дзяўчыны.
М е л і с а. Пачуцці... ага... за пачуцці... (Залпам выпівае віно і падае на Андрэя.)
Андрэй. Яж казаў... беларускія традыцыі...
М е л і с а. Мгу... яны... цудоўныя... гэтыятрадыцыі... чароўныя... (Абдымае Андрэя і прысмоктваецца да яго вуснаў сваімі. Іх пацалунак доўжыцца вечнасць.')
Д ж о. Прынесеныя ветрам.
Андрэй адноіі рукою ўтрымлівае Мелісу ў абдымках, а другою апускае жалюзі перад ложкам Джо, не перапыняючы пацалунка.
Зацямненне.
Канец першага акта.
АКТІІ
КАРЦІНА ПЕРШАЯ
Пасярэдзіне пакоя стаіць прыгожа сервіраваны стол. На стале: бутэлька чырвонага віна, паштэт з індычкі, «Селядзец пад шубаю», іншыя стравы. На сцяне пакоя вісіць плакат «3 Днём нараджэння, Джо!», упрыгожаны паветранымі шарамі. За сталом ў інвалідным крэсле сядзіць Д ж о, на ім чорныя штаны, пінжак у дробную чорнабелую клетку, белая сарочка і гальштук колеру бардо. А н д р э й гаспадарыць на кухні каля духоўкі, дзе смажыцца гарачая страва.
Д ж о. Эндру!
А н д р э й. Што, Джо?
Д ж о. А госці і праўда прыйдуць?
А н д р э й. Спадзяюся. (Паўза.) А калі не прыйдуць — пасядзім удвух. Ці табе мая кампанія не падабаецца?
Д ж о. He, што ты, вельмі падабаецца. Проста я так даўно не святкаваў свой дзень нараджэння... Добра б, каб госці былі... (Паўза.) Можа, гэта мой апошні дзень нараджэння...
А н д р э й. Кінь... Мы яшчэ можам адзначыць пару дзесяткаў такіх дзён.
Д ж о (пасля паўзы'). У Канадзе?
А н д р э й. Джо... ведаеш... я пакуль што яшчэ тут... Сёння зусім невядома, як усё павернецца ў жыцці... давай сёння не будзем пра гэта.
Д ж о. Эндру, падыдзі, калі ласка.
А н д р э й (падыходзіць да Джо). Табе штонебудзь падаць?
Д ж о. He, аміга. (Паўза.) Я не ведаю, як закончыцца сённяшні дзень, але я хачу табе сказаць... хачу сказаць... Дзякуй, Эндру... (Бярэ далоні Андрэяў свае рукі. Па яго твары цякуць слёзы.)
А н д р э й. Перастань, Джо. Ну, што ты... усё ж добра... Ну, зараз госці прыйдуць... (Бярэ са стала сурвэтку і выцірае слёзы на твары Джо. У гэты момант раздаецца стуку дзверы.) Ды адчынена!
У пакой уваходзіць Э в а н. На ім дарагі касцюм, прыгожы гальштук. Толькі кароткія штаны гавораць аб яго нядбайных адносінах да адзення. У руках Эван трымае яркі пакет.
Э в а н. Прывітанне, тата! Прывітанне, Эндру! Тат, чаму ў цябе слёзы? Штонебудзь здарылася?
А н д р э й. He... Гэта ён мне дапамагаў... рэзаў цыбулю.
Д ж о. Так, Эван, я дапамагаў Эндру рабіць салату «Селядзец пад шубаю».
Э в а н. Дзіўная назва. Чаму «пад шубаю»?
Д ж о. Нічога дзіўнага, пакаштуеш — даведаешся.
Э в а н. Я не люблю гэтыя еўрапейскія штучкі — намяшаюць усё ў кучы...
Д ж о. Ты — тыповы амерыканскі абывацель, ніяк не можаш перамагчы сваё жаданне з’есці хотдог.
Э в а н. Тата, не пачынай...
Раздаецца стук у дзверы.
А н д р э й. Адчынена!
Дзверы адчыняюцца, і ўваходзіць М е л і с а. Яна трымае ў руках кардонку і букет кветак.
Прывітанне... Праходзь, калі ласка...
М е л і с а. Дзякуй.
А н д р э й (Эвану). Вы знаёмыя?
Э в а н. Так, Эндру.
М е л і с а. Мне здаецца, што ў нашым гарадку нельга быць незнаёмым з кімсьці больш за тры дні.
Э в а н. I гэта добра — заезджага зламысніка адразу відаць.
А н д р э й. I як даўно тут з’яўляўся «заезджы зламыснік»?
224
Д ж о (Андрэю). Нядаўна. У час той самай вайны, пра якую я табе расказваў.
А н д р э й. Чаго стаім? Давайце рассаджвацца.
М е л і с a. А падарункі? (Падыходзіць даДжо і падаеяму кветкі і кардонку. Джо сарамліва прымае падарунак. Меліса цалуе яго ў шчаку.) Віншую Вас, мілы Джо!
Д ж о (пасля паўзыў Мяне ніхто ніколі не называў «мілы Джо».
Э в а н (падае падарунак Джд). Так, тата, віншую цябе.
Д ж о. Дзякуй, Эван. Ты сёння перасягнуў самога сябе.
Э в а н. Ну, я ўсё ж такі твой сын. (Паўза.}
А н д р э й. Ну што, Джо, паказвай падарункі.
Д ж о. Цяпер?
А н д р э й. А калі? Вядома, цяпер. Ты ж у Амерыцы, а не ў Беларусі. Гэта ў нас прынята глядзець падарункі, калі госці ўжо пайшлі... Ведаеш, што галоўнае на нашых днях народзінаў? Запомніць, хто які карабок прынёс. Тады можна зразумець, хто падараваў антыкварны чайны сервіз, а хто — ручнік, звезены з правінцыйнай гасцініцы.
Д ж о (пачынае распячатваць падарунак Эвана: разарваўшы каляровую паперу і адчыніўшы кардонку, ён бачыць там танны падсвечнік, пафарбаваны «пад золапга»), Так, Эван... Мушу сказаць, ты... варты свайго бацькі сын... Ніколі не вызначаўся добрым густам... Я дык хаця б прыслухоўваўся да меркавання блізкіх...
Э в а н. Тата...
Д ж о. He «таткай». А што мне падаравала мая лепшая сяброўка?
М е л і с а. Джо... я таксама... ну... у мяне таксама... густ... не вельмі.
Д ж о. А па адзенні не скажаш.
М е л і с а. Адзенне — гэта мама... яна... умее... (Яе голас паступова цішэе, паколькі Джо, разарваўшы каляровую паперу і адчыніўшы кардонку, дастае адтуль набор антыкварных алавяных салдацікаў часоў вайны Поўначы і Поўдня.)
Д ж о (разглядваючы салдацікаў). Гэтавельмі прыгожа... вельмі. Меліса... гэта вельмі прыгожа. (Паўза. Джо не можа наглядзецца на алавяных салдацікаў. Урэшце ён ад іх адводзіць нозіркў
М е л і с а. Яны... спадабаліся вам?
Д ж о. Падыдзі, калі ласка. (Меліса падыходзіць даДжо і нахіляецца даяго. Джо нясмела цалуе Мелісу ў шчаку.) Дзякуй, дзетанька... дзякуй. Вельмі падабаецца. Я марыў аб такім падарунку... Ён, відаць, вельмі дарагі?