• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Батхед — гэта цудоўна!» I ўвесь свет спрабуе разгледзець у гэтых двух вырадках сучасных прарокаў... А мусульмане вам адказваюць: «Пра Бівіса і Батхеда ў Каране не напісана». Але вы гатовыя хуценька зняць кіно, у якім Індзіяна Бонд шукае старэнькі кейс прарока Махамеда, дзе ляжыць свяшчэнны папірус з інфармацыяй аб прылічэнні гэтых двух дэбілаў да ліку святых... Мне млосна робіцца ад гэтага прымітыву, Эван.
    Э в а н. А ты жыві так, як табе падабаецца, і не глядзі MTV.
    А н д р э й. А што глядзець? CNN? Я ні разу за час знаходжання ў Амерыцы не бачыў у навінах сюжэта пра маю краіну... а там жа дзесяць мільёнаў чалавек жыве. Дзесяць мільёнаў, разумееш? I ніхто з гэтых дзесяці мільёнаў не варты амерыканскіх навінаў? Затое я два дзесяткі сюжэтаў бачыў пра тое, як у Фрыска сабачанё навучылася катацца на скейтбордзе.
    М е л і с a. А ў вас паказваюць у навінах Амерыку?
    А н д р э й. Кожны дзень... кожны божы дзень!
    Э в а н. I што паказваюць?
    А н д р э й. Паказваюць вашых кіраўнікоў і расказваюць, як нядобра яны дзейнічаюць.
    Э в а н. Толькі гэта?
    А н д р э й. А для цябе навіна, што амаль увесь свет ненавідзіць Амерыку?
    Э в а н. Чаго ж вы лезеце ў гэтую краіну, калі так яе ненавідзіце?
    А н д р э й. Гэта ірацыянальна, Эван. Хаця... я думаю, усе разумеюць, што краіна дзярмо, але... як бы ў глабальным сэнсе, а на самай справе тут самы вялікі гамбургер.
    Э в а н. Па яго вы і едзеце з усяго свету?
    А н д р э й. А як не ехаць, Эван, калі за год вы траціце дзесяць мільярдаў долараў толькі на харч хатнім жывёлам? Мы ў сваіх краінах можам толькі марыць аб такім валавым прадукце, які зжыраюць вашыя сабачкі і кошачкі! Вось і промся сюды, каб дапасці да «Вялікай жратвы».
    Э в а н. I што, вас не цікавяць нашы традыцыі, мастацтва, спорт? Толькі гамбургер?
    А н д р э й. У любой краіне Еўропы, нават са.май заняпалай, традыцый хопіць на дзесяць Амерык... А спорт?.. Спорт
    231
    нармальны... ды толькі не трэба называць футбольныя і бейсбольныя першынствы Амерыкі «чэмпіянатамі свету»! He трэба, Эван, таму што гэта смешна — чэмпіянат свету, у якім спаборнічаюць адны амерыканцы... смешна.
    М е л і с а. Андр эй, не трэба... не бяры да галавы. (Паўза.)
    Э в а н. Ты хочаш сказаць, што ў вашай краіне ўсё добра?
    А н д р э й. He, не добра... Але яно нядобра паіншаму. Яно больш пачалавечы і... больш зразумела. (Паўза.) У нас няма снабізму і ўпэўненасці, што мы абсалютна ва ўсім маем рацыю... не... I калі я працытую ўрывак з Бібліі, дзе гаворыцца, што садомія — грэх, на мяне ніхто з гомасексуалістаў не падасць у суд. Разумееш?
    Э в а н. У вашай краіне адсутнічае паліткарэктнасць ці як?
    А н д р э й. У нас больш чалавечага, Эван. Калі ты пакрыўдзіў гея, ён можа даць табе па мордзе... але ён не пойдзе ўсуд.
    Э в а н. А калі ты яго пакрыўдзіш ды яшчэ «дасі яму па мордзе»?
    А н д р э й. Тады... гэта будзе... несправядліва. Тады яго пашкадуюць людзі... скажуць, што ён несправядліва пацярпеў...
    М е л і с а. Гэта неяк няправільна.
    А н д р э й. Няправільна... але так ёсць. (Паўза.)
    Э в а н. Ты ганарышся тым, што не адпавядае сучаснаму грамадству.
    Ан дрэй.Яне ганаруся... не. Проста тут, у Амерыцы, я адчуваю, што ў маёй душы пустата... зусім пуста...
    М е л і с a. А дома?
    А н д р э й (пасля паўзы). А дома я не думаў аб гэтым.
    Э в а н. He спрабуй змяніць Амерыку, Эндру, інакш яна праглыне цябе, як праглынула тысячы падобных «рэфарматараў». Едзь у НьюЁрк і пасяліся ў «чорным» раёне: там усе ходзяць адзін да другога ў госці ноччу, не думаючы пра тое, ці адчувае хтонебудзь няёмкасць ад іх візіту. А яшчэ там часцяком плачуць і паідыёцку рагочуць... наглытаўшыся наркаты... Ці пераязджай у Мексіку — там наплачашся, а калі надакучыць, пачнеш перапаўзаць цераз мяжу назад у Штаты... I калі спроба будзе ўдалая, станеш тыповым амерыканцам, таму што
    на той час ты ўжо будзеш цаніць гэтую краіну, як цэняць яе трыста пяцьдзесят мільёнаў чалавек.
    А н д р э й. Наўрад ці... Што я тут убачыў добрага, Эван, каб пажадаць вярнуцца? Толькі твайго бацьку, які праз два гады, аказаўся зусім іншым чалавекам, і Мелісу, якая... такая, якая была і раней...
    Э в а н. Гэтага дастаткова, каб «пусціць карані»... плюс твая адукацыя... Ты мог бы стаць сапраўдным амерыканцам, Эндру.
    А н д р э й. Ты хочаш сказаць, што можна жыць у краіне, якою пагарджаеш, і радавацца жыццю?
    Э в а н. Чаму не. Пачні працаваць, купі дом, ажаніся, завядзі дзяцей і... радуйся.
    А н д р э й. Але ж мне давядзецца выходзіць на вуліцу, хадзіць на работу, кантактаваць з амерыканцамі...
    Э в а н. Гэта не самая дурнаватая нацыя.
    А н д р э й. Ты так гаворыш, таму што сам амерыканец. Кантактаваць з вамі — сур’ёзнае выпрабаванне.
    М е л і с а. Чаму, Андрэй?
    А н д р э й. Я не пра цябе, Меліса... Давайце вып’ем. (Наліваеў бакалы віно.)
    Усе чокаюцца і выпіваюць.
    Вы слухаеце, аб чым гавораць людзі на вуліцах, у парках, офісах?
    Э в а н. Людзі гавораць пра жыццё... Я думаю, што гэта адбываецца ва ўсіх краінах.
    А н д р э й. Людзі ў Амерыцы гавораць пра ўсялякае глупства... абсалютную лухту... А тыя, з кім можна пагаварыць — гэта універсітэцкія прафесары і людзі, якія сур’ёзна займаюцца мастацтвам... Астатнія не ведаюць нічога... нічога.
    М е л і с а. Андрэй, я вывучаю каля дваццаці дысцыплін...
    А н д р э й. Я ведаю, Меліса, але пройдзе пяць гадоў, ты пачнеш працаваць у амерыканскай кампаніі і зможаш падтрымліваць размову на адну тэму — на тэму тваёй работы. Я зараз магу задаць Эвану дзесяць пытанняў на агульную эрудыцыю, і ён не адкажа ні на адно.
    Э в а н. Цікава.
    А н д р э й. Хочаш паспрабаваць?
    232
    Э в а н. Гэта нічога не будзе значыць... абсалютна. У кожнага свае інтарэсы...
    А н д р э й. Калі хочаш, я гатовы задаваць табе пытанні.
    Э в а н. Гэта нічога не значыць, але... цікава,..
    А н д р э й. Ты гатовы?
    Э в а н. Ну... давай.
    А н д р э й. Добра. Пытанне першае: самая доўгая рака?
    Э в а н. Місісіпі.
    А н д р э й. Ніл. Наступны: хто аўтар рамана «Калыска для кошкі»?
    Э в а н. He чытаў.
    А н д р э й. Курт Вонегут.
    М е л і с а. Я вельмі люблю Вонегута, асабліва «Сняданак для чэмпіёнаў».
    А н д р э й. Далей: сталіца Венгрыі?
    Э в а н. О, Божа, без паняцця.
    А н д р э й. Будапешт. Хто вынайшаў рэнтген?
    Э в а н. He ведаю.
    А н д р э й. Рэнтген.
    Э в а н. Кажу табе: не ведаю.
    Андрэй. Ая табе адказваю — Рэнтген вынайшаў рэнтгенаўскі апарат.
    Э в а н. Аа, можна было здагадацца.
    А н д р э й. Хто вынайшаў тэлефон?
    Э в а н. Тэлефон.
    А н д р э й. Аляксандр Бел.
    Э в а н. Хопіць! Натуральна, тваёй адукавансці хопіць на тое, каб мучыць мяне тыдзень пытаннямі, адказы на якія мне не цікавыя.
    А н д р э й. Адукацыя тут ні пры чым. Гэтыя адказы ў нас ведае любы школьнік.
    М е л і с а. Я не разумею, чаму ў вас такія разумныя людзі, а жывяце вы горш за нас?
    А н д р э й. Над гэтым пытаннем думае ўвесь свет... і ніхто не знаходзіць адказу.
    Э в а н. He думаю, што ўвесь свет заклапочаны ўзроўнем жыцця беларусаў...
    А н д р э й. He, Эван, людзі свету заклапочаны пытаннем, чаму ўвесь свет жыве горш за амерыканцаў. Увесь свет, Эван! (Паўза.)
    М е л і с а. Але ж нейкае тлумачэнне павінна быць?
    Э в а н. Безумоўна... яно ёсць. Замест таго, каб дасягнуць поспехаў у нейкай галіне, яны чытаюць прорву кніжак, каб здзіўляць свет сваёй эрудыцыяй...
    А н д р э й. Можа, і так.
    М е л і с а. Ды не, не так. Так не можа быць. Разумныя людзі павінны жыць лепш за неразумных...
    А н д р э й. Ты зараз падобная на маю пляменніцу, якая не пагаджаецца прыняць несправядлівасць у любым выглядзе... (Паўза.) Я трохі ўтрырую... Усё, вядома ж, можна рацыянальна растлумачыць...
    Э в а н. Цікава было б паслухаць, як растлумачваецца яўны парадокс.
    А н д р э й. Усё вельмі проста: гісторыя Еўропы — гэта гісторыя войнаў.
    Э в а н. I ўсё тлумачэнне?
    А н д р э й. Калі хочаш — расшыфрую. Апошнія пяцьсот гадоў у Еўропе ішлі бясконцыя войны, і вельмі многія з іх — на нашай тэрыторыі. На апошняй вайне загінуў кожны трэці беларус. Уяўляеш, Эван, калі б загінула сто мільёнаў амерыканцаў?.. Да таго ж амаль усё яўрэйскае насельніцтва было знішчана ў канцэнтрацыйных лагерах, а большасць тых, хто застаўся жывы, у хуткім часе з’ехалі... да вас.
    Э в а н. А пры чым тут яўрэйскае насельніцтва?
    А н д р э й. Эван, простая ісціна: адкуль з’яджаюць яўрэі, там заканчваецца эканоміка.
    Д ж о (зложкаў Гэта праўда, Эндру, яўрэі — бензін эканомікі... і не толькі.
    Э в а н. Добрай раніцы, тата!
    Д ж о. Дзякуй. Эндру, пасадзі мяне ў крэсла, калі ласка.
    А н д р э й (пераносіць Джо ў крэсла і дапамагае яму надзець пінжакў Даць мокры ручнік?
    Д ж о. Бадай што.
    Андрэй ідзе на кухню, мочыць ручнік цёплай вадою і прыносіць Джо, той выцірае ручніком твар і рукі.
    Э в а н. Тата, ты чуў пра што мы гаварылі?
    Д ж о. Напэўна, не ўсё.
    Э в а н. I што ты думаеш пра тое, што чуў?
    Д ж о. Думаю, што табе належала б ведаць, хто вынайшаў тэлефон, а мне — самую доўгую рэчку... (Паўза.) Эндру, ажаніся з Мелісаю.
    М е л і с а. Што вы, Джо... я... не... вы што...
    233
    А н д р э й. Я падумаю над тваёй прапановаю.
    М е л і с а. Вы што... я... як вам не сорамна...
    Э в а н. Добрая ідэя... Выратуеш хоць адну амерыканскую душу, якая загрузла ў твані меркантылізму.
    М е л і с а. Мне яшчэ замуж рана... я не закончыла універсітэт... і ўвогуле... глупства нейкае.
    Д ж о. He трэба бянтэжыцца, дзіцятка, гэта сапраўды для цябе найлепшая партыя... другое жыццё... другія адносіны. Ведаеш, якія сумныя амерыканскія сем’і? Вядома, ведаеш... ты ж расла не ў сям’і лацінасаў, дзе кожны дзень радасць...
    А н д р э й. Ты зараз сур’ёзна, Джо?
    Д ж о. Так, Эндру, я зараз сур’ёзна...
    Э в а н. Тата, табе што, не падабалася ўласная сям’я?
    Д ж о. Зусім не падабалася. Мы сумна жылі, і ў нас ніколі не было сапраўдных святаў.
    М е л і с a. А Дзень удзячнасці? А Каляды?
    Д ж о. Гэта ўжо не святы, гэта рытуал... амаль што пахавальны. Толькі нябожчык на стале мяняецца: у Дзень Удзячнасці — індычка, а на Каляды — качка. Я заўсёды зайдросціў нашым суседзям... У тым доме, што побач з домам Мелісы, жыла сям’я Пакіта Рывейры, ён займаўся продажам аўтамабіляў... У іх заўсёды было весела... яны нават сварыліся весела... Я вельмі хацеў апынуцца на Каляды ў іхнім доме... там былі песні, танцы, яны запускалі петарды... (Паўза.) А ў нас — цела качкі і нуднае абмеркаванне таго, што сям’я Рывейры не дае спаць цэламу раёну...