Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Д ж о. Калі б у цябе быў такі бюст і такія ногі...
М е л і с а. Джо, перастаньце... так нельга...
Д ж о. Можна, маё дзіцятка, можна... Эндру кажа, што такім жанчынам кампліменты гавораць ва ўсіх краінах, апроч Амерыкі.
А н д р э й. Меліса, проста ён ведае, што ты не падасі на яго ў суд за сексуальнае дамаганне, а калі і падасі, то ўсё роўна ён выйграе працэс, спаслаўшыся на свайго адваката з прозвішчам Альцгеймер.
М е л і с а. Куды ты хадзіў?
А н д р э й. He хадзіў, а ездзіў — у горад.
М е л і с а. Мог бы папрасіць мяне, я адвезла б цябе на машыне.
А н д р э й. He хацеў загружаць цябе праблемамі... гэта ж магло доўжыцца цэлы дзень.
М е л і с а. Ну і што.
Д ж о (вельмі сур’ёзна). Куды ты ездзіў?
М е л і с а. У наступны раз абавязкова скажаш мне і я цябе адвязу...
Д ж о. Эндру, куды ты ездзіў? (Паўза.)
А н д р э й. Гэта трэба адзначыць. (Накіроўваецца на кухню, дастае бутэльку віна, адкаркоўвае яе і налівае тры бакалы.)
М е л і с а. Што адзначыць?
Д ж о (мякчэй). Эндру, дзе ты быў?
А н д р э й. Ездзіў у горад, каб наведаць адну ўстанову, якая мне вельмі запазычылася.
М е л і с а. Ты ездзіў у банк? Я магла адвесці цябе ў банк у любы час.
Андрэй вяртаецца ў пакой з трыма бакаламі віна на падносе. Ён раздае бакалы Мелісе і Джо, трэці бярэ сам.
А н д р э й (падняў бакалў Я хацеў бы выпіць за ўрад Злучаных Штатаў
Амерыкі, які прадаставіў мне права на жыхарства ў сваёй краіне. Ад сёння я магу карыстацца ўсімі правамі, акрамя выбарчага.
Джо выпускае бакал на падлогу — бакал разбіваецца. Меліса і Андрэй кідаюцца да Джо, які траціць прытомнасць.
М е л і с а. Джо! Джо!.. Што з табою?.. Джо!
Андрэй выбягае на кухню, хапае ручнік, мочыць яго халоднай вадою і кідаецца да Джо. Ён расшпільвае кашулю на грудзях Джо і расцірае яму грудзі мокрым ручніком.
А н д р э й. Джо, ты не павінен так рабіць... не павінен... Усё добра... Усё добра... Я тут... я з табою... Джо, ты павінен ачуняць... гэта не сумленна. (Яго голас гучыць усё грамчэй.) Джо, глянь на мяне ці я... Джо! Ты не можаш так са мною абыходзіцца!.. He маеш праватак абыходзіцца, скаціна!! Джо!!
Д ж о (адплюшчвае вочы і чуе апошнюю фразу Андрэяў Чаго ты крычыш, аміга?
Андрэй асядае на падлогу і выцірае лоб мокрьш ручніком.
М е л і с а. Джо, ты... ты так напалохаў нас.
Д ж о. Вы што, сапраўды захваляваліся?
А н д р э й. He, мы гэта так... (Устае, ідзе на кухню і налівае сабе віна, залпам выпівае яго, налівае яшчэ і вяртаецца з бакалам у пакой.)
Д ж о. Эндру... ты гэта... не звяртай увагі... гэта... ну... проста прыхапіла мяне...
А н д р э й. He, Джо, гэта не проста... зусім не проста. (Паўза.)
М е л і с а. Усё добра, Джо?
Д ж о. Так, дзетка, усё добра. Дай мне, калі ласка, віна.
М е л і с а. Можа... вады?
Д ж о. He, усё нармальна, віна.
Андрэй ідзе на кухню, бярэ чысты бакал і налівае трохі віна. Ён вяртаецца ў пакой, аддае бакал Мелісе, а яна перадае бакал Джо.
Нешта я і праўда... (Па твары яго цякуць слёзы.) Эндру, калі ты ад’язджа
237
еш?.. Заўтра?.. Можа, застанешся да канца... тыдня? А, Эндру?..
А н д р э й (прысаджваецца на калені перад Джо). Пачакай, Джо, пачакай... пакуль што я нікуды не ад’язджаю. Пра гэта мы пагаворым потым...
Д ж о (плача). «Потым»... «пагаворым»... усё ж такі ад’язджаеш... Эндру, нам так нельга... разумееш... мне аднаму нельга...яж... немагужяадзін... Мне без цябе... я яшчэ не хачу паміраць, Эндру... не хачу... яшчэ не час... Ты ж сам казаў, што ў мяне няма прыступаў... Эндру, я ж... ты... я не буду нічога патрабаваць... Мне нічога не трэба... я магу амаль што не есці... толькі не ад’язджай... Андрэй.
Меліса плача. Яе рыданні немагчыма спыніць.
У нейкі момант яна разумее, што плача ў прысутнасці Андрэя і Джо, бяжыць да дзвярэй, спыняецца, спрабуе спыніць слёзы, але ў яе нічога не атрымліваецца. Выбягае з пакоя.
А н д р э й (плача). He трэба, Джо... не трэба... Я так не магу... Давай потым пагаворым... Мне... ведаеш, я сам не ведаю... Што я гавару... Джо... я... (Сядзіць на падлозе, паклаўшы галаву на калені Джо, які гладзіць яго па галаве. Паўза.)
Д ж о. Мы тут з Мелісай гаварылі... Меліса!
А н д р э й. Яна выйшла, Джо.
Д ж о. Куды гэта яна выйшла? (ГІаўза.) Мне здаецца, яна кахае цябе, Андрэй. (Паўза.) А як цябе мама называла?
А н д р э й. Андрэйка.
Д ж о. Цікава... Андрэйка... А мяне — Джэлоў.
А н д р э й. Ты што, тоўсты быў?
Д ж о. Мгу, да дзесяці гадоў быў таўстуном... потым прайшло...
А н д р э й. Дражнілі?
Д ж о. Дражнілі... Потым аднаму хлопчыку даў добра... перасталі.
А н д р э й. Моцна ўдарыў?
Д ж о. Моцна... стулам.
А н д р э й. Стулам?.. Малайчына. (Паўза.)
Д ж о. Ды ты не думай, Андрэйка, я ў норме... Я разумею, што сваё пражыў, а табе трэба пачынаць... Ты занадта разумны, каб даглядаць звар’яцелага старога... Я магу пазваніць у Дэтройт, у мяне там ёсць уплывовыя сябры... Яны хоць і старыя, але яшчэ ў форме... Тако
га, як ты, любая кампанія возьме на работу...
А н д р э й. He ведаю, Джо... не ведаю. Я калі ад’язджаў з дому, думаў, што еду дзеля гэтага — атрымаць месца ў прыстойнай кампаніі... кар’ера, машына, дом... Забыцца пра ўсё, што было... Нічога не атрымліваецца... нічоога. Усё помніцца... нічога не забылася...
Д ж о. Ты мне чаму ніколі не расказваў пра тое, чаму з’ехаў?
А н д р э й. А няма чаго расказваць... (Паўза.) Так здарылася...
Д ж о. Расказвай.
А н д р э й. Ну, значыць... я працаваў... віцэпрэзідэнтам вялікай кампаніі... добрай кампаніі...
Д ж о. Чым займаліся?
А н д р э й. Усім... Тады ў нашай краіне кампаніі займаліся ўсім: гандлем, будаўніцтвам, фінансамі, ну... усім. Мы паспяхова працавалі на рынку... грошай было шмат... Я сябе пачуваў вельмі добра... фінансава... Я нават утрымліваў аркестр класічнай музыкі. У сэнсе, не тое, каб цалкам утрымліваў, а плаціў зарплаты, аплачваў паездкі... Гэта можна было сабе дазволіць... у іх жа зарплаты былі невялікія... Што гэта я пра аркестр? Аа, так... грошай хапала... мы развіваліся... А потым... (Паўза.) Аднойчы...
Д ж о. He цягні... Ты жывы, а гэта — галоўнае. Расказвай... Што, нешта здарылася? Грошы растраціў?
А н д р э й. He, не растраціў... наадварот...
Д ж о. Зарабіў, ці што?
А н д р э й. Ды не... Крэдыт узяў... у банку... на развіццё. Карацей, грошай абаротных не хапала, узяў крэдыт... трыста тысяч.
Д ж о. Вашых... песа?
А н д р э й. He, вашых долараў.
Д ж о. Хароошыя грошы...
А н д р э й. Харошыя. Узяў грошы і аформіў іх на сябе, а калі трэба было аддаваць, мой партнёр — прэзідэнт кампаніі — мяне... «кінуў». Вось так.
Д ж о. Трэба было дом залажыць.
А н д р э й. He было ў мяне дома.
Д ж о. Аркестр утрымліваў, а дома не было?
А н д р э й. Таак... Гэта асаблівасць нашага нацыянальнага характару... аркестры ў нас ёсць, а дамоў — няма.
Д ж о. I што далей?
238
А н д р э й. За невяртанне крэдыту мне «свяціла» восем гадоў турмы.
Д ж о. Ого! Гэта законы ў вас такія ці яшчэ цябе на гандлі наркотыкамі застукалі... з забойствам?
А н д р э й. Законы такія... Але тут адзін мой стары прыяцель прапанаваў мне дапамагчы з грашыма і выплаціць за мяне доўг...
Д ж о. Проста так?
А н д р э й. He, што ты... вядома не проста так. Я павінен быў адпрацаваць гэтыя грошы... для яго кампаніі... зразумела, з працэнтамі.
Д ж о. I што? Ды гавары ты!
А н д р э й. Вось і ўсё, уласна. Адпрацаваў тры гады, вярнуў доўг... жыў абыяк, бацькі пакутавалі, сястра страшэнна перажывала... кашмар... А потым... зразумеў, што трэба з’ехаць.
Д ж о. Дзіўныя вы... вырашаеце ад’язджаць, калі справы наладжваліся... У нас — наадварот.
Ан д р э й. Гэтаўмянетак... у другіх, мабыць, інакш. Нешта перавярнулася ў сярэдзіне... Думаў: паеду, усё зменіцца... другая краіна, новыя людзі... не ведаю... Глупства нейкае. А цяпер? Здаецца, атрымаў, што хацеў, а радасці няма... няма радасці... Разумееш, Джо, пра што я?
Д ж о. Разумею, Андрэйка. Я таксама хацеў на КіУэст... і не паехаў. He таму, што захварэў і не змог... He паехаў... (Паўза.) Зразумеў, што ехаць не трэба. Чаго ехаць, калі нічога не зменіцца?.. (Паўза.) А ты паехаў... ты мацнейшы за мяне... ты паспрабаваў. А вынік? He ведаю... напэўна няма яго, ці як?.. He ведаю... (Паўза.) Я заўсёды стараўся на Дзень удзячнасці вярнуцца дадому. Ехаў, ляцеў... спяшаўся... дадому ж... Прыязджаў, і думаў: навошта я сюды?.. Дзе дом? Чаму сюды, а не ў Вайомінг? Ці, скажам, чаму не ў Каліфорнію... у паўночную? He ведаю... Мне здаецца, гэта не дом... не дом... Месца жыхарства гэта, а не дом, Андрэйкка.
А н д р э й. Якое сёння чысло?
Д ж о. He помню я.
А н д р э й (пасля паўзы). Выклікалі мяне на васемнаццатае ў бюро... значыць, сёння васемнаццатае... пятніца. Праз тыдзень Дзень Удзячнасці. У чацвер, Джо, у наступны чацвер... Кладзіся спаць, Джо, ты стаміўся сёння, а стамляцца нельга — хутка Дзень Удзяч
насці... (Устае і коціць крэсла да ложка. Ен перакладваеДжо наложак, апускае жалюзі, а сам садзіцца за стол, каб заняцца сваім макетам, які ўжо амаль што закончаны. У яго дзеяннях — спакой і рашучасць.)
КАРЦІНА ВОСЬМАЯ
На сярэдзіне пакоя стаіць інваліднае крэсла, у якім сядзіць Д ж о. Яго рот заклеены скотчам, рукі прывязаныя да падлакотнікаў. У пакой уваходзіць А н д р э й, на ім цёплая куртка, у руках — невялікая сумка, спыняецца перад крэслам.
А н д р э й. Вось жа вырадак! (Асцярожна адклейвае скотч з рота Джо, затым развязвае яго рукі.)
Д ж о. Ніколі не думаў, што дыхаць толькі праз нос так непрыемна.
А н д р э й. Эван?
Д ж о. Ен сказаў, што я занадта шмат патрабую... а яму трэба на сустрэчу.
А н д р э й. Як ты мог выхаваць такога вылюдка? Ты што, не біў яго ў дзяцінстве?
Д ж о. He біў.
А н д р э й. А трэба было! Трэба было, Джо, хаця б раз у жыцці ўзяць рэмень... Бейсбольныя біты вы навошта прыдумалі, па мячыках малаціць? Гадуеце вылюдкаў, а потым яны ў школы прыходзяць з кулямётамі і расстрэльваюць паўкласа!!
Д ж о. Маці яго не дазваляла.
А н д р э й. Пры чым тут...
Д ж о. Маці яго, кажу, біць не дазваляла. Гаварыла: «Ударыш па галаве, на ўсё жыццё дурнем застанецца».
А н д р э й. Бачыш, які парадокс атрымаўся... Біць ты яго не біў, а дурнем ён усё адно застаўся’ (Здымае куртку, вешаё на вешалку.)