• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    А ноччу я ездзіў па горадзе. (Паўза.) He магу сказаць, што паездка была прыемная: змрочны аўтазак, бязглуздыя размовы канвойных і бясконца доўгі маршрут. ІЧУ — ізалятар часовага ўтрымання, дзе часта ўтрымліваюць «палітычных» да суда па крымінальных артыкулах: «Валадарка» — следчы ізалятар МУС; «Амерыканка» — следчы ізалятар КДБ. (Паўза.) Калі на досвітку маршрут закончыўся ў прыёмнікуразмеркавальніку на вуліцы Акрэсціна, мне падалося, што я вярнуўся дадому.
    Небарака Барыс Акрэсцін — дваццацігадовы лётчык, герой Другой сусвет
    най вайны — і ўявіць не мог, што ў беларусаў яго прозвішча будзе асацыіравацца з палітзняволенымі, якіх будуць утрымліваць на вуліцы Акрэсціна. Раніцай мяне зноў павезлі ў суд. Нас засталося толькі чацвёра з 60, якіх судзілі напярэдадні і якія атрымалі папярэджанні, штрафы і розныя тэрміны зняволення. Вядома ж я ведаў, што атрымаю традыцыйныя для арганізатараў акцый 15 сутак арышту, але я не мог прадбачыць, што атрымаю магчымасць адчуць штосьці новае, чаго я яшчэ ніколі ў сваім жыцці не зведваў.
    Першыя з новых адчуванняў мне падараваў «стакан». He тая гранёная шклянка, з якой мы ў дзяцінстве пілі квас ці газіроўку. «Стакан» — гэта камера, прыблізна 80x80 сантыметраў і два метры ў вышыню. Менавіта ў «стакан» мяне пасадзілі да пачатку судовага пасяджэння. (Паўза.) Канвойны ўвёў мяне ў пакой, і я ўбачыў перад сабою рад дзвярэй, якія напаміналі буйнагабарытныя сейфы ў банкаўскім дэпазітарыі.
    Перада мною адчыніліся адны з іх, і я ступіў у сярэдзіну.
    Музычны акцэнт. Trevor Loveys «reflections» (Alola).
    Дзверы за мной зачыніліся. Прама перад сабою я ўбачыў сцяну мышынага колеру і невялікую бетонную прыступку. Адразу захацелася выйсці...
    Машынальна я павярнуўся да дзвярэй. На мяне глядзеў цынічны чырвоны надпіс: «Не курыць! He насмечваць!»
    Я зразумеў, што хутка з гэтай нары не выпаўзу. У такія камеры саджаюць для таго, каб навучыць: пратэстуючы, ніколі не кладзіся на падлогу ў зале судовых памяшканняў.
    Выцягнуўшы з патайной кішэні аркушок паперы, а са шкарпэткі шарыкавую ручку, я пачаў пісаць пісьмо Наташы. Я пісаў ёй пра сваё каханне, пра тое, што чакае нас наперадзе... Праз дзесяць хвілін радкі паплылі перад вачыма, рука затрымцела і я адчуў, што больш за ўсё насвецея хачу выйсці адсюль... выйсці... Выбегчы! Выскачыць! Вылезці... Я больш не могдумаць пра пісьмо... (ГТаўза.)
    Я пачаў шукаць выйсце... пачаў панічна шукаць выйсце, але не знаходзіў яго... Істэрыка, што зараджалася недзе
    254
    ў сярэдзіне свядомасці, прапаноўвала самыя пачварныя шляхі. Я стаў на бетонную прыступку і вырашыў кінуцца ўніз, каб ударыцца галавою аб металічныя дзверы... Канваір адразу б адамкнуў іх і вывалак бы мяне са «стакана»; прыбег бы доктар, бінт, перавязка... удалося б пацягнуць час, а там, можа, мяне ўжо ў «стакан» і не пасадзілі б, пакінуўшы ў калідоры — побач з Наташай...
    ...3 Наташай... калі сюды пабяжыць доктар, яе сэрца разарвецца ад страху за мяне...
    Я паспрабаваў супакоіцца, але гэта было значна цяжэй, чым не думаць пра жоўтую малпу. Ведаеце, калі псіхолаг гаворыць чалавеку: «Думайце пра што хочаце, толькі не пра жоўтую малпу...» I ты пачынаеш думаць толькі пра яе — пра жоўтую малпу... пра агідную жоўтую малпу!
    У адзін з момантаў прасвятлення свядомасці я вырашыў, што адзіным выратаваннем можа стаць медытацыя. (Паўза.)
    Я стаў пасярэдзіне 80сантыметровага квадрата, заплюшчыў вочы і пачаў медытаваць... Я не задаваў сваёй падсвядомасці ніякіх установак і не правакаваў яе на выратавальнае абстрагаванне ад рэальнасці. He, я проста ўстаў і заплюшчыў вочы. (Паўза.)
    Музычны акцэнт. Jon Kennedy «something that’s real» (Grand Central).
    Пастаяўшы некалькі імгненняў y бяздумнасці, я адчуў... дакладней, не «адчуў», а «ўбачыў»... так, я ўбачыў, што прастора вакол мяне пачынае зелянець. Тактак, зелянець так, як зелянее лістота ранняй вясною, з кожным днём усё больш набіраючы колер... Толькі тут усё адбывалася хутка, нібыта паскорана ўзноўленае на відэа... Яшчэ праз імгненне я ўбачыў, што стаю на неабсяжным зялёным лузе... абсалютна зялёным, на якім зусім не раслі кветкі... Ніколі ў жыцці я не бачыў такой насычанай зелянінаю травы...
    Я падняў нагу і зрабіў крок... потым другой нагою... Я пайшоў... Пайшоў па зялёным лузе да лініі небасхілу, якая, як ёй і належыць, не набліжалася да мяне ні на ёту. (Паўза.) Я ішоў, ішоў уперад, зачараваны ізумрудназялёным лугам... нейкая невядомая сіла цягнула мяне ку
    дысьці ўперад, да гарызонту, які зусім не змяняўся.
    Я так захапіўся сваім падарожжам, што неасцярожна дакрануўся рукою да бетоннай сцяны.
    Музычны акцэнт. Scratch.
    Імгненна вакол мяне, прама на лузе, выраслі чатыры шэрыя сцяны, якія пазбавілі магчымасці працягваць шлях. Праз нейкі час яны зноў прапалі... я працягваў ісці па ізумрудназялёным лузе. Гэта адбывалася кожны раз, калі я незнарок дакранаўся рукой да сцяны ці дзвярэй.
    Музычны акцэнт. Scratch.
    Прыйшоў час — мой маршрут закончыўся. Закончыўся так жа раптоўна, як і пачаўся: пачуўся бразгат замка, стала так цёмна, быццам бы чыясьці невядомая рука павярнула рубільнік і выключыла на лузе святло. Я адплюшчыў вочы і ўбачыў... адчыненыя дзверы.
    Выйшаўшы пад канвоем у калідор, я ўбачыў Наташу і нашых сяброў.
    Музычны акцэнт. Zimpala «the breeze is black» (Bobby Hughes Experience mix) (Discograph).
    Праходзячы міма, я кінуў ёй пісьмо, пачуўшы за сваёй спіною рык вертухая: «Куды, гад, не паложана!» Было позна — яна падхапіла пісьмо, і цяпер забраць яго не змог бы і ўзвод аўтаматчыкаў.
    Мяне правялі ў кабінет суддзі. Я ўжо не патрабаваў адваката — хацеў як найхутчэй апынуцца ў камеры, каб памыцца і паспаць.
    Пасяджэнне было кароткае, а вынік прадказальны — 15 сутак арышту.
    Да таго як патрапіць у прыёмнікразмеркавальнік, нас павінны былі канваіраваць у раённы аддзел міліцыі. Аўтазак сустрэў добрай навіною — у ім сядзеў Дзіма. А гэта значыла, што з’явілася верагоднасць нашай адседкі ў адной камеры.
    Сядзець з Дзімам у камеры — гэта як... нават не ведаю з чым параўнаць... Ну, гэта як у танку хавацца ад абстрэлу снежкамі.
    Калі цябе прыхапіў радыкуліт або спатрэбяцца лекі, то, у першым выпад
    255
    ку, ён прафесійна ўправіць табе пазванкі; а ў другім — будзе калаціць у жалезныя дзверы кулакамі да тае пары, пакуль турэмны персанал не прыме меры. А яшчэ Дзіма ўмее кантактаваць з крымінальнымі сукамернікамі. He, я таксама, вядома ж, умею гэта рабіць няблага, але Дзіма ўнушае ім свяшчэннае трымценне, якое толькі можа ўнушаць былы спецназавец, а сёння freedom fighter — змагар за свабоду.
    Дзіма вучыць маладых людзей, як трэба сябе паводзіць у тых выпадках, калі трапіў у турму.
    Лічы сябе роўным сярод роўных. Тое, што ты «палітычны», нічога не значыць у адносінах з сукамернікамі.
    Калі дастаеш харчы з перадачы — дзялі на ўсіх. 3 табой таксама падзеляцца, калі табе не будзе чаго есці.
    Змагайся да канца за тых, хто хворы ці слабы. Калі ў бяду трапіш ты, за цябе таксама будуць змагацца.
    Заўсёды прасі, каб у перадачу былі пакладзены цыгарэты, нават калі ты не курыш. Клапаціся аб экалогіі — хай лепей у камеры пахне цыгарэтамі, чым паленай вапнай, якую яны таксама могуць курыць.
    Паводзь сябе годна. Па тваіх паводзінах будуць меркаваць пра ўсіх «палітычных», якія сядзелі да цябе ці будуць сядзець пасля.
    Музычны акцэнт. V.A. Ibara River Crossing: Santos ft. Victor Caldee «ay mama» (Yoruba).
    Да гэтага арышту я не быў знаёмы са сваёй цешчаю. У тым сэнсе, што мы не былі з Наташай «зарэгістраваны», я яшчэ не быў прадстаўлены яе бацькам. Мая цешча незвычайны чалавек, і я шчаслівы, што наша знаёмства адбылося так, як яно адбылося...
    Калі мы сядзелі ў «малпоўні» — гэта такая камера ў аддзяленні міліцыі, у якой замест дзвярэй краты, дзяжурны па аддзяленні запытаўся: «Таварышы «палітычныя», пашпарты дзе?» «У рыфме», — буркнуў у адказ двухметровы Сашка. Сэнс пытання дайшоў трохі пазней — без дакументаў мы маглі «завіснуць» у аддзяленні міліцыі на пару дзён.
    «Э, таварыш маёр, а хто пашпарты сюды прывязе?» Маёр моўчкі выйшаў з дзяжуркі, падышоў да кратаў камеры, працягнуў нам Юраў мабільны тэлефон і вярнуўся на сваё месца. Юра набраў
    хатні нумар і, калі яго жонка Тома падняла трубку, выпаліў: «Тосенька, патрэбен пашпарт, нас тут шмат, усім трэба пазваніць, баюся, што батарэйка сядзе. Хтонебудзь званіў?» У адказ Тома пачала пералічваць славутых кінематаграфістаў свету, якія заклапочаны арыштам выдатнейшага рэжысёрадакументаліста сучаснасці. На сярэдзіне спісу Юра перапыніў яе: «Ну і хай сабе. Давай прыязджай, цыгарэты не забудзься». Тэлефон пайшоў па руках...
    Наташа прыехала каля трох гадзін ночы. Найдабрэйшы маёр, якому лепш было б працаваць садоўнікам, прапусціў яе проста да кратаў «малпоўніка». Мы гаварылі ўжо хвілін пяць, як я нечакана «засёк» за шклом уваходных дзвярэй жанчыну гадоў пяцідзесяці.
    — Хто гэта?
    — Мама, не хацела мяне адну адпускаць ноччу.
    — Мама?!
    — Так, мамамама.
    Мне толькі ўдалося кіўнуць будучай цешчы. Я, відаць, выглядаў як гусь, які праглынуў баскетбольны мяч.
    Пад раніцу, калі канвой «пакаваў» нас у аўтазак, да мяне падышоў дзяжурны маёр, ціхі маленькі бландзін з блакітнымі вачыма. Ён пакалупаў наском чаравіка падлогу і сказаў:
    — А хто гэта да цябе прыязджаў?
    — Жонка, — амаль не схлусіў я.
    — А тая, старэйшая?
    — Цешча.
    Ён зрабіў адзін крок убок, потым павярнуўся да мяне і ціха прамовіў: «Мая б хрэн прыехала».
    V
    Г е р о й. Пасля ўсіх нягодаў у прыёмнік прыязджаеш, як дадому. Адно дрэнна — на момант твайго прыезду ў гэтым доме занадта шмат гасцей. Да таго ж большасць з іх ты наўрад ці запрасіў бы да сябе пагасцяваць... тым больш на пару тыдняў.
    Мне ўдалося пранесці ручку і паперу. У руках — перадачу, у нетрах якой: каўбаса, сала, цыбуля, ручнік, туалетная папера і змена бялізны. Дзіма таксама не раз чытаў літаратуру накшталт «Малога канспіратара», таму прыхапіў у камеру яшчэ больш патрэбную рэч — гадзіннік.
    256
    Калі вам давядзецца патрапіць у прыёмнікразмеркавальнік, ніколі не бярыце з сабою больш за адзін запасны камплект бялізны. Справа ў тым, што мыццё бялізны — гэта ўсвядомлены занятак, які дазваляе прабавіць 20—30 хвілін за дзень. Паверце, гэта нямала.