• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    Мастацтва не выжывае без спонсараў і пакупнікоў — гэта я тады зразумеў. А яшчэ зразумеў, што мастацтва — рэч зусім бескарысная... калі не выжывае без спонсараў ці пакупнікоў. He, ну сапраўды, якая ад мастацтва карысць? Ніякай! Неразумныя людзі любяць гаварыць: «мастацтва выхоўвае». Як выхоў
    248
    вае?! Каго?! Ленін бясконца слухаў «Апасіянату»... He выхавала Леніна «Апасіяната»... (Паўзаў Гітлер млеў ад Вагнера. Я таксама люблю Вагнера... He дапамогВагнер Гітлеру... He скажу, што і мне дапамагае. {Паўзаў Граблі, калі на іх наступіш, дапамагаюць, а Вагнер — не. (Кароткая паўза.) Таму што граблямі можна гной да кучы зграбаць, a «Тангейзерам» не зграбеш...
    Спонсары самі вінаватыя — яны здрадзілі ідэалам свабоды. (Паўзаў Нельга не здымаючы насіць малінавы пінжак, калі ўсё жыццё прахадзіў у джынсах! Нельга!!! (Паўзаў Калі з дзяцінства насіў касцюм, то з узростам можна ацаніць і джынсы... Але наадварот нельга! Нельга палюбіць няволю, калі хоць раз у жыцці адчуў свабоду!!! (Паўзаў Я не забараняю насіць касцюмы... насіце... Ды толькі не трэба пры гэтым зазнаваць шчанячую радасць, нібыта халопу дазволілі даесці вячэру з панскага стала! I не трэба, ледзь ці не да сутаргавасці, выструньваць спіну, дэманструючы «арыстакратызм»! He трэба!!!
    Музычны акцэнт. Dutch Rhythm Combo «Bonaire» (Pulvers).
    Hy так, вядома ж, час прабіў і лета 94га ўсё ж такі прыйшло. (Паўза.) Вось тут у мяне сумненні... (Кароткая паўза.) Як увогуле... гэта з намі здарылася? Яяк?! Нібыта ж і не дурні зусім!.. Прыязджаеш у другую краіну — людзі такія ж ходзяць... як мы — ногі, рукі, галава, ажывуць зусім інакш: весела жывуць, спакойнаі.. Нутак—спакойна, але весела... Многія прозвішча свайго прэзідэнта не ведаюць. (Паўзаў Мне здаецца, што дэмакратыя — гэта калі ты маеш права не ведаць прозвішча свайго прэзідэнта. А лепей ведаць, але забыцца... (Паўза.) Ну так, гэта і ёсць дэмакратыя. Калі цябе дамагаецца мужчына і гаворыць: «Гэта я — твой прэзідэнт, а ты зараз вазьмі і зрабі ведаеш што...» I ты маеш поўнае права, без якіхнебудзь наступстваў, адказаць: «Ведаеш што? Ідзі ты ў сраку, прэзідэнт!»
    He магу сказаць, што я цалкам прадбачыў тое, што будзе адбывацца. Што пакупнікі твораў мастацтва закончацца разам са спонсарамі — прадбачыў, але што так хутка — не.
    Што займуся журналістыкай, у прынцыпе, дапускаў... у прынцыпе... А вось што тры газеты, у якіх працаваў, закрыюць — не.
    Што гэты «баян» надоўга—разумеў, пагаджацца не хацеў, але разумеў... разумеў, што надоўга... але што на так доўга!!!
    А што мяне занясе ў палітыку... Ды я свае джынсы мог паставіць на кон, што гэта немагчыма... Немагчыма таму, што (сачыце за губамі) немагчыма!!! Немагчыма таму, што ў джынсах прайшло ўсё маё жыццё. (Паўза.) Ну, не зусім ужо ўсё, але большая яго частка. (Паўза.) Нядаўна прабіраў малодшую дачку за тое, што яна запэцкала свае джынсы. Пачаў нешта нудзець пра тое, што адзенне можа быць не моднае, але яно абавязкова павінна быць чыстае... пра сваё саплівае дзяцінства... пра тое, што ў гэтым маім дзяцінстве ўвогуле не было джынсаў... Яна засяродзіла на мне свой позірк, даволі няўцямны, і запыталася: «У цябе ў дзяцінстве не было джынсаў?» (Паўза.) He, нават не так, а вось так: «У цябе ў дзяцінстве не было джынсаў?!!» (Паўзаў Ну так, не было... Да чаго гэта? (Кароткая паўзаў А, вось што...
    Палітык у джынсах — нонсенс. Палітык — гэта касцюм. Калі палітык левы — касцюм сціплы, калі правы — касцюм дарагі. Палітыкі не ходзяць у джынсах — у джынсах ходзяць змагары за свабоду. Для касцюмаў — кабінеты, для джынсаў — барыкады. Дыктатары не любяць джынсаў—яны любяць цёмныя касцюмы і ваенныя фрэнчы. Я не люблю касцюмы, і таму маё месца аказалася на вуліцы... на барыкадах. (Паўзаў
    III
    Музычны акцэнт. The Herbaliser «Ginger jumps the fence» Live Session (Department).
    Г e p o й. Свой першы арышт я помню вельмі добра. Ды, уласна, іх было ж усяго нічога... (Паўза.) He хочацца выглядаць такім пафасным вырадкам (з пафасамў. «Я і мае брышты!» He, ніякага пафасу, тым больш, што ў нашай краіне ёсць людзі, якіх арыштоўвалі па 20, 30... па 50 разоў... Сапраўдныя героі. (Паўза.) Сапраўдныя Jeans!
    249
    Вось Аляксеевіч! Капітан другога рангу, дэпутат, камуніст... у мінулым. Цяпер — правазаступнік... У мінулым камуніст, а сёння — правазаступнік. (Паўза.) Заўсёды праблема: як растлумачыць, што такое «сапраўдны правазаступнік»? (Паўза.) Тыя, каго хоць раз арыштоўвалі ці хто сядзеў з ім у адной камеры, добра разумеюць, што значыць «сапраўдны правазаступнік». (Паўза.) Вось, напрыклад, вы ведаеце, як раней выдавалі ежу зняволеным у прыёмнікуразмеркавальніку, куды звозяць «палітычных» пасля акцыі? He ведаеце?
    Бярэ алюмініевую лыжку і адламвае ад яе тронкі. Дастае алюмініевую міску і ставіць сабе пад ногі.
    Спачатку табе давалі вось такую лыжку (дэманструе лыжку без тронкаў). Ведаеце, чаму яна такая? Таму што турэмнае начальства лічыць, што вось гэтым (паказвае адламаныя тронкі) можна кагонебудзь забіць. Быццам бы нельга хвоснуць свайго апанента галавой аб бетонную сцяну, а трэба прыхаваць алюмініевую лыжку пасля вячэры і вастрыць яе ўсю ноч аб тую самую сцяну над галавою сакамерніка, які спіць. (Паўза.) Дык вось спачатку выдавалася такая лыжка, а потым ты павінен быў падысці да начальніка і пакланіцца яму зямным паклонам, забіраючы ў яго зпад ног міску з супам. Начальнік пры гэтым адчуваў сябе, як мінімум, Богам. (Паўза.) Так працягвалася б да гэтага часу, калі б на свеце не было аднаго канкрэтнага капітана другога рангу ў адстаўцы. Калі б не ён, то да гэтага часу месца Бога ў турэмных скляпеннях спрабавалі б захапіць вертухаі. (Паўза.)
    Але, дык я пра першы арышт... Гэта здарылася 10 снежня 1998 года — у дзень абароны правоў чалавека. На плошчы, у цэнтры горада, узнік пікет з некалькіх адважных. Яны трымалі лозунгі, якія патрабавалі выканання правоў чалавека ў краіне. Людзі ўсе паважаныя: Андрэй — былы намеснік міністра замежных спраў, некалькі вучоных — гонар педагогікі... Гэта працягвалася хвілін пятнаццаць, потым прыйшла падмога — на плошчу выйшла некалькі чалавек, аднесці якіх да кагорты палітыкаў было вельмі цяжка. Усе яны, як на падбор, былі доўгавалосыя, у
    джынсах і «касых» куртках. Гэта былі рокмузыканты. Мы выйшлі на сярэдзіну плошчы і паднялі лозунг даўжынёй каля 20 метраў. На ім былі напісаны два словы на беларускай мове. Як чалавек, які мае пэўныя адносіны да складвання слоў у сказы, скажу: ні на адной мове свету гэтыя словы не маглі б гучаць так прыгожа і так пераканаўча (пасля паўзыў «Дыктатура — гаўно!...» Прыгожа? «Дыктатура — гаўно!...»
    Музычны акцэнт. The Quantic Soul Orchestra «terrapin» (Tru Thoughts).
    Прастаялі на плошчы 20 хвілін, пасля чаго нас параспіхвалі па «сабачніках» і завезлі ў аддзелы міліцыі. Бадай, ніколі раней гэтая ўстанова не бачыла такой колькасці рокзорак. Калі маладзенькі лейтэнант, які сарамліва чырванеў, суправаджаў нас у кабінет, хтосьці з яго калегаў па службе, што смалілі ў кутку, голасна запытаўся: «Што, Талян, сёння бітласы папаліся?» (Паўза.)
    Міліцэйскае начальства пазірала на затрыманых дурнымі вачамі і спрабавала зразумець сэнс напісанага. Доўга вызначаліся са словам «гаўно»... Я гучна прадэкламаваў: «Ннтеллнгенцня не мозг нацнн, а говно. Владнмнр Нльпч Ленмн. Том 6, страннца 2». Імя правадыра пралетарыяту супакоіла начальнікаў, але пратаколы вырашылі ўсё ж такі скласці.
    Лейтэнант чырванеў, нервова пацеў і пісаў на афіцыйным бланку. Ён блытаў словы пратакола, паралельна расказваючы пра сваё жыццё.
    Лейтэнант. Ды я і незбіраўся ісці ў міліцыю... закончыў гістфак, ажаніўся, дачка нарадзілася... А тут сябры гавораць: там кватэры даюць... Што ты, кажаш, на лозунгу было напісана?
    Г е р о й. Дыктатура — гаўно! Лейтэнант. Ааа, так... говно... Г е р о й. Гаўно.
    Лейтэнант. Тактак, я зразумеў, пабеларуску... Я і пайшоў... кватэру далі... адачка захварэла... астма... намучыліся з жонкай... Кватэра пустая, грошай няма, Насця хварэе... гаўно, увогуле, справы... А ты жанаты?
    Г е р о й. Жанаты.
    Лейтэнант. Азжыллёмяк?
    Г е р о й. Кватэру наймаю... у цэнтры.
    250
    Лейтэнант. Відаць, дорага... Я пішу: лозунгі не выкрыкваў...
    Г е р о й. He выкрыкваў... Дзвесце баксаў.
    Лейтэнант. Дзвесце?
    Г е р о й. Дзвесце.
    Лейтэнант. А, так, чуў — добрыя заработкі ў вас... А на чым ты іграеш?
    Музычны акцэнт. Ennio Morricone «mucchio selvaggio» (2 raumwohnung mix) (Compost).
    Мы гулялі з агнём i добра гэта разумелі... (Кароткая паўза.') Край бездані заўсёды вабіць лішнім адрэналінам і адчуваннем небескарысна пражытага жыцця. Напачатку гэтапростарамантычна... Ты бачыш не толькі злавесную бездань, але і бязмежную панараму, што ахопліваюць твае вочы. 3 цягам часу гэта становіцца тваёй сутнасцю, якая не пагаджаецца з тымі малюсенькімі прасторамі, у якія цябе намагаецца ўпіхнуць улада. (Кароткая паўза.) Медыкі гэта называюць клаўстрафобіяй — боязь замкнёнай прасторы.
    19 красавіка мы ведалі, што правесці акцыю нам не дазволяць. Ведалі на 100 працэнтаў, але ўсё роўна пайшлі... Проста паіншаму нельга... нельга паіншаму... інакш нешта ў табе зломіцца... (Кароткая паўза.) Нейкая невядомая сіла цягне цябе на плошчу, каб голасна пракрычаць аб тым, што ты свабодны... Гучна і выразна пракрычаць: «Я свабодны!..» Нават не так, а вось так: «Я свабодны!!!» (Кароткая паўза.) Калі ніхто гэтага не будзе крычаць, то ўсё будзе дрэнна... вельмі дрэнна... Тады ўлада зразумее, што мацней за яе нікога няма, а паланёныя суграмадзяне будуць думаць, што ўжо ўсе сталі такімі, як яны... Таму хтосьці павінен выходзіць на плошчу і крычаць: «Я свабодны!» (Паўза.) Вы таксама можаце паспрабаваць і адразу адчуеце, што стала лягчэй. Раз, два, тры... Можна хорам: я свабодны! Хорам. Хорам лягчэй. Раз, два, тры... Я свабодны!!! Яшчэ раз — гучней! Я свабодны!!! (Выцягвае з сумкі міліцэйскую дубінку, замахваецца на гледачоў, якія сядзяць у першым радзе. Паўза.) А цяпер? Ну?! (Кароткая паўза.} Цяжка, праўда?.. Ведаю, цяжка... але хочацца... (Паўза.) Вось калі «хочацца» больш, чым «цяжка» — чалавек становіцца свабодным і... адважным.
    У той дзень мы выйшлі на плошчу, каб сказаць усяго тры словы: так!.. жыць!.. нельга!.. (Паўза.) Аўтобусы з АМАПам спыніліся метраў за дзесяць. Некалькі ўзводаў... яны не думалі доўга, а пачалі дубасіць нас практычна адразу... Мы селі на асфальт, сашчапіўшыся рукамі... Адны лупцавалі нас па галовах, другія насілі па адным у аўтобус, вырываючы з гэтай груды цел, што зляпіліся на зямлі... У аддзел міліцыі прывезлі каля ста чалавек...