• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    кладзе банкноту пад талерку з паштэтам.)
    Д ж о. Я на Мелісу... сто долараў. Эндру, дастань, калі ласка, зпад ложка карабок для абутку.
    Андрэй ідзе да ложка Джо і дастае зпад яго карабок для абутку.
    He, другі — шэры.
    Андрэй дастае шэры карабок і прыносіць яго Джо, той адчыняе яго — усярэдзіне акуратна складзеныя пачкі стодолавых купюр. Джо бярэ адну з іх і кладзе пад талерку з паштэтам.
    Э в а н. Тата, адкуль у цябе столькі наяўных?
    Д ж о. Хацеў з’ездзіць у апошні адпачынак на КіУэст, ды вось прыхварэў...
    А н д р э й. У нас звычайна дзеці робяць заначкі ад бацькоў...
    Д ж о. За справу. Эндру, схавай карабок на месца. Меліса, тры прозвішчы, калі ласка.
    Андрэй хавае карабок з грашыма пад ложак.
    М е л і с а. Добра. Першае — Керк Дуглас.
    А н д р э й. Ого!
    Э в а н. Спартак?!
    М е л і с а. Так, гэта яго лепшая роля ў кіно. He помню дакладна, як гучыць яго сапраўднае прозвішча, але дакладна ведаю, што яго бацька прыехаў у Амерыку з Беларусі... і ён яўрэй.
    Д ж о. Во як бывае... А на выгляд — тыповы англасакс.
    Э в а н. Добра, з першым згодзен. Другі!
    М е л і с а. Лары Кінг. Ён нарадзіўся ў Мінску... бацькі яго таксама... прывезлі.
    Д ж о. I ён таксама яўрэй?
    М е л і с а. Таксама.
    Д ж о. А падобны на паляка.
    А н д р э й. Ты проста антраполаг.
    Э в а н. Таак, добра... дапусцім... і другога прынялі. Давай трэцяга, Меліса. Спадзяюся, Джордж Вашынгтон ім не будзе.
    Д ж о. Вашынгтон якраз не будзе. Я думаю, Майкл Джордан.
    М е л і с a. He, гэта Ірвін Берлін.
    Э в а н. Дзякуй Богу, не Джордан. Дарагая Меліса, на вялікі жаль, але я
    228
    ніякага ўяўлення не маю, хто такі гэты Ірвін Берлін.
    Д ж о. Я, прызнаюся, таксама... (Паўза.)
    М е л і с а. Часам у жыцці так бывае: ведаеш чалавека ўсё жыццё і не маеш уяўлення пра яго прозвішча і імя. (Паўза.) Якую амерыканскую песню вы ведаеце?
    А н д р э й. На памяць? Мабыць, ніякую...
    Э в а н. Я ведаю «Jingle Bells» і «Happy bizthday to you».
    Д ж o. A я — «Cod bless you, America!»
    M e л i c a. Bo!... Вось яе i напісаў Ірвін Берлін. (Паўзаў
    Э в а н. Ну, так... я ведаю Ірвіна Берліна.
    Д ж о. Меліса, віншую, ты сёння няблага зарабіла.
    М е л і с а. Ды не, што вы... гэта проста я прачытала ў бібліятэцы...
    А н д р э й. Джо, ты не хочаш перадыхнуць?
    Д ж о. Так, Эндру, я прылёг бы ўжо... Хаця, вядома, хацелася б парадаваць вас якойнебудзь гісторыяй...
    Андрэй падкочвае крэсла да ложка, здымае з Джо пінжак і вешае яго на спінку крэсла, затым асцярожна перакладвае Джо на ложак.
    Д ж о. Толькі вы не разыходзьцеся, добра?
    А н д р э й. He, што ты, яшчэ ж гарачае і дэсерт.
    Д ж о. Гарачае можаце з’есці без мяне, а дэсерт — ніні.
    А н д р э й. Мы пачакаем цябе. (Апускае жалюзі перад ложкам Джо і вяртаецца да стала.)
    КАРЦІНА ШОСТАЯ
    А н д р э й садзіцца за стол і налівае ў бакал віно.
    М е л і с а. Ты ўжо адчуваеш, калі Джо робіцца не па сабе?
    А н д р э й. Так, мы ўжо другі тыдзень абыходзімся без трызненняў. Я зразумеў, што ён пачынае гаварыць бязглуздзіцу, калі стамляецца. I калі яго своечасова пакласці адпачыць, то праз паўгадзіны, ну, гадзіну, ён зноў у нармальнай форме.
    Э в а н. I як гэта ты адчуваеш, што ён стаміўся?
    А н д р э й. He ведаю... Як глядзіць, як гаворыць... не ведаю... Раптам падумаю: Джо стаміўся... і ўсё. (Паўза.)
    М е л і с а. Мая бабуля па татавай лініі пражыла дзевяноста сем гадоў.
    А н д р э й. А мама майго таты яшчэ жывая, ёй дзевяноста два.
    Э в а н. У тваёй краіне так доўга жывуць людзі, значыць, там не так і дрэнна.
    А н д р э й. А хто кажа, што там дрэнна?
    Э в а н. Але ж ты чамусьці з’ехаў?
    А н д р э й. Людзі, бывае, з’язджаюць з дому не таму, што там дрэнна, a таму, што дрэнна ўсярэдзіне, вось тут (прыціскае руку да сэрца).
    Э в а н. Гэта лірыка... Мы, амерыканцы, нікуды не з’язджаем...
    А н д р э й. He смяшы мяне, я сустракаў амерыканцаў і ў Беларусі, і ў Расіі, і ў Еўропе. Большасць з іх не хочуць вяртацца дадому... ім пачынае падабацца іншы спосаб жыцця — еўрапейскі... ці славянскі... не ведаю. Карацей — не амерыканскі.
    Э в а н. Ну, ты ж разумееш, што лепшай за Амерыку няма краіны?
    А н д р э й. Гэта амерыканскае пытанне. Замест адказу на яго любы еўрапеец засмяецца...
    М е л і с а. Чаму?
    А н д р э й. Таму што Амерыка адрозніваецца ад іншых краін толькі адным — узроўнем дабрабыту.
    Э в а н. Правільна! Я цябе за язык не цягнуў, ты сам гэта сказаў.
    А н д р э й. Ты лічыш, гэта галоўнае?
    Э в а н. Вядома, галоўнае. А што яшчэ?
    А н д р э й. Яшчэ? Яшчэ каханне, сяброўства... новыя сустрэчы... творчасць.
    Э в а н. Ты лічыш, што ў амерыканцаў усяго гэтага няма? (Паўза.)
    А н д р э й. Давай вып’ем.
    М е л і с а. Давай.
    Андрэй налівае віно ў бакалы, усе чокаюцца і выпіваюць.
    А н д р э й. Ёсць! У вас усё ёсць, але ўсё недаробленае, усё... крывое. Разумееш пра што я?
    229
    Э в а н. He разумею, чым наша каханне адрозніваецца ад вашага. (Паўза.)
    А н д р э й. Ведаеш, як кахаюць беларусы? (Паўза.) Ты маляваў на асфальце пад акном каханай дзяўчыны метровымі літарамі «Я кахаю цябе!»?
    Э в а н. He. Ну і што?
    А н д р э й. Сотню ружаў падараваў? Начаваў пад акном? Біўся да паўсмерці з яе былым хлопцам? Рэзаў сабе вены?.. (Паўза.)
    Э в а н. Гэтаўсё... нейкія забавы абарыгенаў. Мне не прыходзіла ў галаву, што дзяўчыне можа быць прыемна, калі яе хлопец рэжа сабе вены.
    А н д р э й. Можа быць! Можа... калі хлопец кахае яе больш, чым любіць сябе... больш, чым... усё на свеце.
    М е л і с а. Можа.
    Э в а н. Асабліва, калі абое яны — садамазахісты. (Паўза.)
    А н д р э й. Эван... хочаш я скажу табе, што думаю пра Амерыку і амерыканцаў... Я нікому гэтага не гаварыў. Напэўна, калі я выкажу гэта ўслых, мне стане лягчэй... не ведаю.
    Э в а н. Гавары, Эндру... Нарэшце я пачую, што думаюць эмігранты пра Амерыку.
    А н д р э й. Аа, ды што там. Давайце вып’ем і забудземся на гэтае глупства...
    М е л і с а. Андрэй, ты хацеў сказаць Эвану...
    А н д р э й. Ды нічога я не хацеў сказаць. (Налівае віно ў бакал.)
    Усе выпіваюць. Паўза.
    Эв ан.Яне магу зразумець аднаго: чаму вы ў сваіх пакістанах і расіях не зробіце жыццё нармальным, а лезеце ў Амерыку і пачынаеце нам указваць, што мы тут жывём няправільна?
    А н д р э й. Твой прадзед прыплыў у Амерыку і быў тут такім жа эмігрантам, як і я, таму правы на выказванне прэтэнзій у гэтай краіне ўсе маюць роўныя. Усе!
    Э в а н. Але вы едзеце сюды зараз, a не сто пяцьдзесят гадоў назад!
    А н д р э й. Якая розніца, хто калі прыехаў? Калі ваш урад абвесціць, што Амерыка закрытая для ўезду — ніхто сюды не паедзе... Ты сур’ёзна думаеш, што ўсе мараць жыць толькі ў Амерыцы?
    Э в а н. Так. Таму што гэта краіна неабмежаваных магчымасцяў і...
    А н д р э й. ...такой жа неабмежаванай бязвыхаднасці.
    Э в а н. Для каго, Эндру? Для такіх, як ты — эмігрантаў без капейкі ў кашальку і да таго ж якія не маюць прыстойнай прафесіі?
    А н д р э й. Так, у тым ліку і для такіх, як я. (Паўза.) Эван, якая ў цябе адукацыя?
    Э в а н. Каледж... у Аклахоме.
    А н д р э й. Табе дастаткова?
    Э в а н. Мне дастаткова. Для таго, каб кіраваць кампаніяй і адчуваць сябе адукаваным чалавекам. Хаця, я разумею, што універсітэт мне бы не зашкодзіў... Я лёгка мог бы стаць менеджэрам горада ці балаціравацца ў мэры.
    А н д р э й. А спытайся ў мяне, «якая ў цябе адукацыя, Эндру»?
    Э в а н. Якая ў цябе адукацыя, ЭндРУ?
    А н д р э й. Добрая, Эван. Я закончыў з адзнакай гістарычны факультэт педагагічнага універсітэта ў Мінску і атрымаў ступень доктара бізнескіравання па спецыяльнасці «карпаратыўная этыка» ва універсітэце Кенэдзі.
    Э в а н. Гэтага не можа быць!
    Андрэй ідзе да шкафы, дастае адтуль дакументы і вяртаецца да стала. Ён кладзе перад Эванам два дакументы ў цвёрдай вокладцы. Эван іх уважліва разлядвае, затым перадае Мелісе.
    М е л і с а. Андрэй, чаму?
    А н д р э й. Чаму я даглядаю васьмідзесягадовага старога, а не з’яўляюся прэзідэнтам кампаніі Эвана? Таму, што жыццё больш складанае, чым «неабмежаваныя магчымасці». Таму што ў маім жыцці адбылося нешта, што перакруціла логіку падзей... што прымусіла прыехаць сюды, у краіну, якая не можа падабацца чалавеку майго складу.
    М е л і с a. А што канкрэтна табе не падабаецца тут? Можа, варта пераехаць у другі горад? Амерыканцы за жыццё мяняюць, у сярэднім, дваццаць месцаў жыхарства.
    А н д р э й. Я ведаю... і шэсць прафесій. He, Меліса, мне не падыходзіць гэты стыль жыцця. Я не магу жыць без сям’і, без сяброў, без дома...
    Э в а н. Заводзь сям’ю і сяброў, купі дом... Што перашкаджае? Чаму твае прэтэнзіі не да сябе, а да Амерыкі?
    230
    А н д р э й. У мяне няма прэтэнзій да Амерыкі... проста гэта не мая краіна. Тут людзі ходзяць у госці, папярэджваючы аб сваім візіце за месяц. А мне трэба прыйсці да сябра, калі мне цяжка... мне трэба прыйсці да яго з бутэлькай віна, выпіць яе і паплакаць... Разумееш, Эван, паплакаць.
    Э в а н. He разумею, Эндру. Я не разумею, чаму ты не паплачаш дома, адзін, калі табе цяжка? Чаму ты хочаш некаму паказаць свае слёзы?
    А н д р э й. Вово! Менавіта гэтага вы і не зразумееце, Эван. Так жа, як вы не зразумееце, што адзін брат можа аддаць другому брату, які трапіў у бяду, усё, што ў яго ёсць... Што сябар можа аддаць свайму сябру, які трапіў у бяду, усё, што ў яго ёсць... I не зразумееце, навошта браць у дом напаўжывога сабаку з вуліцы, каб хаця на некалькі гадзін падоўжыць яго жыццё...
    Э в а н. Але ў нас ёсць спецыяльныя службы, якія даглядаюць бадзяжных сабак.
    А н д р э й. Тактак, Эван, ёсць спецыяльныя службы...
    Э в а н. Так, Эндру, у нас усё вельмі добра арганізавана. Ты прапануеш нам разбурыць гэта ўсё і прымусіць дзяцей несці ў дом сабак, якія хворыя невядома на якія хваробы?
    А н д р э й. Так, Эван, у вас усё занадта добра арганізавана. Занадта добра!.. Як вы лічыце. I вы гаворыце свету: «Паглядзіце, як у нас усё цудоўна арганізавана! Мы і вам зараз усё арганізуем!» I пачынаеце арганізоўваць... Спачатку арганізуеце афганцам Талібан, a потым бамбардзіроўку гэтага Талібана. Спачатку арганізуеце Бен Ладэна, а потым — ратуеце ад яго Амерыку. Потым адбываецца сусветны эканамічны крызіс, і вы першыя яго перадольваеце, таму што самі яго і арганізавалі. Вы ўвесь час прапагандуеце дэмакратыю, забываючыся пра яе, калі вам гэта выгадна. Вы гатовыя цалавацца з людаедам, калі ён пагодзіцца танней заправіць ваш аўтамабіль... (Паўза.) Эван, вы замянілі Бога... Арыстоцель даказаў, што Бог ёсць першапрычына ўсяго існага, a вы сёння спрабуеце гэта абвергнуць. Вы ўсё вызначаеце і ацэньваеце, гаворачы свету: «Амерыканская дэмакратыя — гэта добра!» I свет слухаецца... А як не паслухацца?.. Вы абвяшчаеце: «Бівіс і