Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Д ж о. Давай ліманад, аміга.
М е л і с а. Так, я таксама з задавальненнем вып’ю ліманаду.
Андрэй ідзе на кухню па ліманад.
Скажыце, Джо, а што ў вас за хвароба?
Д ж о. Старасць.
М е л і с а. Але ж гэта не дыягназ.
Д ж о. Старасць — гэта дыягназ, a маладосць — прызванне.
М е л і с а. Мой дзядуля памёр ад раку. Яго пачалі лячыць ад пнеўманіі, а ў яго быў рак лёгкіх. Ён выкурваў па два пачкі цыгарэт і не хадзіў да ўрача.
Д жо.Я не ведаю, што ў мяне не так. Урачы кажуць, што я стары. Хаця, калі па шчырасці, я да іх не хадзіў усё жыццё, а мой сын Эван — дзярмо такое — таксама не вадзіў мяне да ўрачоў. Цяпер я, бывае, хаджу пад сябе і нясу бязглуздзіцу, але Эндру нават рады гэтаму — праз маё трызненне ён пазнае гісторыю Амерыкі. Нядаўна я расказаў яму пра вайну Поўначы і Поўдня.
М е л і с а. Праўда?
А н д р э й (прыносіць і падае Мелісе і Джо ліманад). Так, ён расказаў мне, як ваяваў на баку паўднёвых.
М е л і с а. Джо, а чаму вы не любіце эмігрантаў, сярод іх жа ёсць і добрыя людзі?
А н д р э й. Таму, што ён расіст, фашыст і шавініст.
Д ж о. Аміга, пакладзі мяне на ложак, я хачу пісаць і спаць.
А н д р э й. Чаму б табе не зрабіць гэта пад сябе. Меліса, напэўна, яшчэ не бачыла такога атракцыёна.
М е л і с а. Ведаеце, я, мабыць, пайду... Мне яшчэ трэба зайсці ў магазін і заказаць кніжную шафу. (Устае і ідзе да дзвярэй, спыняецца і паварочваецца да Андрэя і Джо.) Бывайце. Выздараўлівайце, Джо. Андрэй, жадаю, каб ваша натуралізацыя хутчэй закончылася.
А н д р э й. Бывайце, Меліса. Заходзьце да нас.
М е л і с а. Дзякуй за запросіны. (Выходзіць.)
Д ж о. Дэмакратка.
А н д р э й. Стары хрэн!
Д ж о. Усе дэмакраты любяць эмігрантаў... а рэспубліканцы — Амерыку.
Андрэй падкочвае крэсла і рэзка перакульвае Джо на ложак. Той войкае, крэкча. Андрэй падкладвае пад яго судна.
А н д р э й. Як жа я цябе ненавіджу.
Д ж о. Я не веру, што ён п’ецца як дваццаць.
А н д р э й (дастае зпад яго судна). Заткніся і спі, стары эсэсавец!
Андрэй садзіцца за стол. Пэўны час ён сядзіць, засяроджана пазіраючы на адну кропку. 3 ложка чуецца спакойнае пасапванне Джо. Неўзабаве Андрэй ачуньвае і пачынае займацца макетам.
КАРЦІНА ТРЭЦЯЯ
А н д р э й сядзіць за сталом, перад ім — партатыўны камп’ютэр. Побач з камп’ютэрам ваза, поўная ківі. Д ж о ляжыць на ложку. Пэўны час Андрэй захоплена ўглядаецца ў манітор, затым адрываецца ад яго.
А н д р э й. Джо!
Д ж о. Ты мяне клічаш?
А н д р э й. He, Джо Луіса, у яго сёння бой з Майкам Тайсанам.
Д ж о. Ты трызніш, Эндру? Джо Луіс пакінуў рынг, калі Майка яшчэ на свеце не было.
А н д р э й. Бачу я, ты сёння ў форме.
Д ж о. Я заўсёды ў форме. Мая піжама...
А н д р э й. Я ведаю твой дыягназ, Джо.
Д ж о. Я таксама, Эндру. Мой дыягназ — час.
А н д р э й. He, Джо, усё значна сур’ёзней... У цябе... хвароба Альцгеймера.
Д ж о. Гэта нічога не мяняе. Я ўсё роўна не стану тваім аднагодкам.
А н д р э й. Слухай! «Змены ў мазгах, якія прыводзяць да таго, што мы называем старэчым маразмам, а медыкі — хваробай Альцгеймера, закладваюцца ў самым росквіце жыцця — ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, задоўга да
214
таго, як чалавек пачынае заўважаць, што забыўся, як называецца лыжка».
Д ж о. Я помню, як называецца лыжка... яна называецца — лыжка.
А н д р э й. He перабівай! «Адбываецца паступовае зніжэнне разумовых здольнасцяў, звязанае са стратай памяці і змяненнем асобы. Гэта выклікана разбуральным працэсам распаду нейронаў, ці то клетак галаўнога мозгу. Цалкам жа дэградацыя праяўляецца ў пажылым узросце».
Д ж о. Пра маю дэградацыю я чуў толькі ад цябе і Эвана. Можа, вы прыдумляеце маё трызненне, каб трымаць мяне за дурніцу?
А н д р э й. Хочаш, я здыму твае трызненні на відэа і мы разам паглядзім гэта?
Д ж о. Відаць, усё ж такі не.
А н д р э й. Мне таксама не хочацца слухаць тваю бязглуздзіцу па некалькі разоў. {Паўза.)
Д ж о. Што яшчэ там напісана?
А н д р э й. Зараз. Во: «Захворванне найчасцей сустракаецца ў людзей з нізкім адукацыйным узроўнем, якія валодаюць прафесіяй нізкай кваліфікацыі». Гэта ўсё ад таго, Джо, што ты не трэніраваў свае мазгі...
Д ж о. Мазгі немагчыма трэніраваць... гэта не ногі.
А н д р э й. Можна, Джо. Проста трэба займацца сваёй галавой, як ты займаўся сваім банкаўскім рахункам. Дзе гэта? «Рацыён... вітаміны A, С, Е... віно...» А, вось: «Руціннае аднастайнае штодзённае жыццё, пазбаўленае духоўных падзей, пазбаўленае ўсякай творчасці, зведзенае толькі да заробку грошай і тупой «забаўлялаўкі» — ідэальная глеба для развіцця хваробы Альцгеймера... Гімнастыкай для мазгоў з’яўляецца чытанне, вывучэнне замежных моў і камп’ютэра, гульня ў шахматы і нават адгадванне красвордаў. Людзі, занятыя творчай працаю, якія ўмеюць радавацца жыццю, перамагаюць біялагічную старасць». (Паўза.)
Д ж о. I ты верыш таму, што напісана ў гэтай скрынцы?
А н д р э й. Гэта не скрынка... Я чытаю інфармацыю на самым вялікім сайце па псіхіятрыі.
Д ж о. Хто гэта напісаў?
А н д р э й. Што значыць «хто»? Дактары!
Д ж о. Іх цікавяць толькі грошы, як і тваю цяперашнюю сяброўку.
А н д р э й. Гэта бясплатная інфармацыя.
Д ж о. Бясплатнымі бываюць толькі тараканы ад новага суседа.
А н д р э й. Слухай, а ты... ніколі... ну, толькі ты не здзіўляйся...
Д ж о. Ты што, трызніш?
А н д р э й. Ды не, проста пытанне дзіўнае... Джо, ты любіш аблізваць алюмініевыя гюкрыўкі ад ёгурта?
Д ж о. Што?!
А н д р э й. Ты любіш аблізваць алюмініевыя покрыўкі ад ёгурта?
Д ж о. Эндру, табе трэба да доктара... Цярпець не магу ёгурт... А каб покрыўкі... алюмініевыя...
А н д р э й. Ды гэта тут на форуме... Жанчына нейкая піша, што рызыка захворвання Альцгеймерам павялічваецца, калі чалавек аблізвае алюмініевыя покрыўкі ад ёгурта.
Д ж о. Гэта яна з вар’яцкага дома ў інтэрнет выходзіць?
А н д р э й. He ведаю.. піша, што ўрач.
Д ж о. Урачы — гэта прайдохі. Яны выдумляюць хваробы з мудрагелістымі назвамі, палохаюць людзей, а потым гавораць, што ад гэтай хваробы дапамагае новы аспірын, які ў сорак разоў даражэйшы за стары... Урачы павінны вісець на суседніх дрэвах з адвакатамі... Аднойчы я ехаў па Аклахоме на сваім мустангу... Мне тады было сорак тры... Я спыніўся ў невялікім гарадку. Гарадок быў, трэба сказаць, страшнейшая глухамань... Я зайшоў у бар і ўбачыў здаравеннага бармена — ростам ён быў сем футаў дзевяць дзюймаў...
А н д р э й (адарваўшыся ад экрана камп 'ютэра'). Хлусіш!
Д ж о. Ён мне адразу не спадабаўся: здаровы бугай без пярэдніх зубоў. Я заказаў двайны віскі без содавай і залпам выпіў... У гэты момант я ўбачыў, што па лесвіцы спускаецца дзяўчына асляпляльнай прыгажосці. Яе залатыя кучары рассыпаліся па плячах...
А н д р э й. А пры чым тут урачы?
Д ж о. Я запрасіў яе патанчыць, а бармен... ён выцягнуў з кабуры кольт, прыставіў да маёй скроні і выстраліў...
А н д р э й. Як ты мне надакучыў са сваёй лухтою! Джо, гэта з нейкага таннага фільма пяцідзесятых гадоў! Ты гэта разумееш, стары маразматык?!
215
Д ж о. Куля прайшла праз мяккія тканкі і... цуд — не закранула жыццёва важныя органы.
А н д р э й. He, Джо! Ён страляў з пушкі, якая стаяла на лаўцы бара, а ядро засела ў тваёй галаве, не закрануўшы мозг. (Паўза.) Таму што мозг у цябе знаходзіцца ў задніцы, Джо! Ты мяне зразумеў, стары хрэн?!
У дзвярах з’яўляецца Э в а н.
Э в а н. Весялімся? Прывітанне! Як справы, Эндру? Як стары?
А н д р э й. Трызніць... надакучыў... Ты калі, Эван, падвысіш мне зарплату? Ты павінен даплочваць па 10 працэнтаў за кожную яго загану. Ён шавініст, фашыст, расіст, жанчынаненавіснік і мізантроп. Давай 50 працэнтаў надбаўкі.
Э в а н. А як гэта цябе тычыцца яго жанчынаненавісніцтва?
А н д р э й. Ды як жа...
Э в а н. Сёння я падпісаў добры кантракт, таму раблю табе падарунак — 10 працэнтаў надбаўкі. Ты рады?
А н д р э й. Дзякуй, не чакаў Я пачынаю задумвацца над тым, а ці не занадта танны я для цябе?
Э в а н. He занадта, Эндру. Хаця дом састарэлых быў бы даражэйшы.
А н д р э й. У тры разы.
Э в а н. Ну, хопіць, што гэта ты сёння разышоўся? Камп’ютэр працуе?
А н д р э й. Працуе, дзякуй. (Паўза.) Дарэчы, сёння я знайшоў у інтэрнеце дыягназ твайго бацюхнырасіста.
Э в а н. Я здагадваюся — хвароба Альцгеймера.
А н д р э й. Дык ты ведаеш?
Э в а н. He. Проста пра гэта гаварыла мая асістэнтка. У яе бабулі пацверджаны ўрачамі Альцгеймер.
А н д р э й. Ліцэнзійны?
Э в а н. Мгу... а ў Джо — пірацкі.
А н д р э й. Дык звярніся да ўрача — будзе і ў твайго бацькі сапраўдны Альцгеймер.
Э в а н. Навошта?
А н д р э й. Каб ведаць, што яму лячыць.
Э в а н. Які сэнс? Каб заплаціць дзесятку за абследаванне і сотню тысяч за лячэнне? Мне лягчэй утрымліваць цябе і даць старому спакойна пайсці да маёй матулі.
А н д р э й. Ты яе любіў так жа, як і бацьку?
Э в а н (пасля паўзы). Як табе новая суседка?
А н д р э й. Нармальна.
Э в а н. Можа, ажэнішся? Станеш працаваць у яе матухны ў магазіне, дома будзеш хадзіць у тапцяхмікімаўсах, скляпаеце парачку амерыканчыкаў.
А н д р э й. А перад пенсіяй пераеду ў Флорыду?
Э в а н. Чаму не?
А н д р э й. А потым малодшы з сыноў аддасць мяне ў багадзельню, дзе я памру ў час жудасных трызненняў, прапахлы мачою і рвотным.
Э в а н. Ну, гэта горшы з варыянтаў... Але ён усё роўна лепшы, чым памерці ў цябе на радзіме, так і не спазнаўшы смак ананаснага соку.
А н д р э й. У мяне на радзіме ананасны сок прадаецца ў любым супермаркеце.
Э в а н. Харошая краіна. Чаму ж ты адтуль з’ехаў?
А н д р э й. Былі прычыны.
Э в а н. Добра, кожны грамадзянін свету мае права прыехаць у Амерыку.
А н д р э й. Але не кожны захоча тут застацца.
Э в а н. He сустракаў тых, хто вярнуўся б з Амерыкі ў сваю Мексіку.
А н д р э й. Таму і не сустракаў, што яны ўсе паехалі назад.
Э в а н. Лагічна.
Паўза. 3 ложка Джо чуецца пасапванне і мармытанне.
А н д р э й. Што ты будзеш рабіць, калі я атрымаю права на жыхарства?
Э в а н. Найму яшчэ кагонебудзь з эмігрантаў... пажадана з тваёй краіны... вы нядрэнна спраўляецеся... А калі, ты мяркуеш, гэта можа здарыцца?
А н д р э й. Спадзяюся, што на працягу месяца. Ва ўсякім выпадку, так гаворыць мой адвакат.
Э в а н. Калі адвакат сказаў месяц, значыць, у мяне ёсць, як мінімум, тры.