Пакаленне Jeans
п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды
Памер: 264с.
Мінск 2007
Б і л л і. Скарлет, эээ не зразумеў?
С к а р л е т. Мне патрэбен новы гаспадар. Я хачу быць тваёй рабыняю. Чуеш, бруднае потнае цяля. Я хачу быць тваёю. Праўда. Мне патрэбен ты... Выкупі мяне ў Квенціна, мой уладар.
Б і л л і. Аааколькі?
С к а р л е т. Дай яму грошай яшчэ на тыдзень работы, на мантаж і агучку.
Уваходзіць Харві.
X а р в і. Што тут адбываецца? Дзе Квенцін? Эй, Квенцін...
Б і л л і. Чорт... Скарлет...
С к а р л е т. Чорт, табе перашкодзілі, Біллі! Дай Квенціну грошы, і мы з табою дагаворым.
Б і л л і. Я згодзен...
X а р в і. А, Біллі, прывітанне, мы не бачыліся сто гадоў... Якога чорта ты тут тырчыш і прыліпаеш да гэтай чыстай дзяўчыны сваімі бруднымі рукамі?
Б і л л і. А гэта ты, Харві Кейтэль...
X а р в і. Ну, дзе гэты чортаў хлапчук. Прасадзіць паўмільёна! Вось дык так. Калі Дамінік не схлусіў, я заб’ю Квенціна. Дзе ён, пытаюся? Калі я не ўбачу яго да абеду, я пачну піць... буду піць, піць... Мы будзем здымаць кіно? Скарлет... Як ты можаш стаяць побач з гэтым гнюсам, дзетка?
С к а р л е т. Харві, я хацела б, каб ты не абражаў Біллі... і не ўмешваўся.
85
X а р в i. He ўмешваўся? Ты хочаш сказаць: «Пайшоў вон, разбойнік Харві».
Б і л л і. Гадкі тэкст, Харві. Навошта гэты пафас? Калі не пойдзеш ты, пайду я, калі ласка... Я пайду, але што скажа Скарлет...
X а р в і. Валі адсюль. Калі зараз жа не знікнеш, дык я цябе сваімі рукамі...
Б і л л і. Цішэй, п’яная пачвара...
X а р в і. Калі не пакінеш у спакоі гэтае дзяўчо...
Б і л л і. Скарлет, я пайду...
X а р в і. Давайдавай, і хутчэй.
С к а р л е т. Біллі, я з табой.
Б і л л і. Ты свабодны чалавек, Скарлет. Я не магу табе ні дазволіць, ні забараніць. (Выходзяць.)
X а р в і. Ну і каціцеся... Непакорлівае дзіцятка. Што за гадасць... віскі. Чорт... я здаю. Нарэзаўся з другой бутэлькі. А колькі ж за дзень выжлукціў? Акцёры без работы — гэта пачвары... I ні аднаго чалавека, ні чалавечка. Эй, хтонебудзь... Квенцін... Ты дзе? Я хачу працаваць... (3 ’яўляецца Джасцін.)
Д ж а с ц і н. Прывітанне, мяне завуць Джасцін.
X а р в і. Аа... прывітанне, старэча Джасцін. Ты адкуль? Я цябе не бачыў... Колькі ж я цябе не бачыў? Дзесяць, дваццаць гадоў? I ты прыходзіш да мяне менавіта сёння... Калі стары Харві набраўся... Дзе Квенцін? Я хачу есці. Франкенштэйн хоча есці, Квенцін.
Д ж а с ц і н. Бедны Харві. На каго ты стаў падобны. Галівуд цябе зусім раструшчыў. Дваццаць гадоў назад ты забіў бы неданоска Біллі, калі б ён толькі зірнуў на тваю дзяўчыну... А сёння, калі Біллі звёў Скарлет у рэстаран, ты толькі рыкаеш, як стары вадаправодны кран і больш нічога... Ён павёў тваю дачку, Харві. Ты разумееш, куды ён яе павёў?
X а р в і. Ты што сказаў? Маўчаць, Джасцін.
Д ж а с ц і н. Біллі і Скарлет будуць праз дзве гадзіны чатырнаццаць хвілін блізкія, як ніколі. Твая дачка ахвяруе сабой дзеля неданоска Квенціна з яго кіно. He бескарысліва, вядома. Ты ў курсе, што паміж ім адбываецца? Яны — палюбоўнікі.
X а р в і. Што?
Д ж а с ц і н. He рабі такі здзіўлены твар... ты ўсё добра ведаеш. Але заплюшчваеш вочы. Табе падабаецца пра
цаваць з Квенцінам... таму ты маўчыш. Ужо і не ведаю, ці кахаюць яны адно другога? Але спяць яны разам.
X а р в і (спрабуе схапіць Джасціна). Заткніся!
Д ж а с ц і н. Перастань, Харві. Ты ж — гэта я. Проста будзь хоць самім сабою шчыры.
X а р в і. Перастань, вырадак. Ты — белая гарачка. Чорт, я перабраў... перабраў.
Д ж а с ц і н. Квенцін прасадзіў усе вашыя грошы. Ён хацеў неверагоднага, а атрымаў звычайнае. Так найчасцей бывае... Чорт... Скарлет спіць з Біллі, Біллі дае грошы... і вы працягваеце здымаць. Усё вельмі проста. Квенцін і Харві задаволены. Паіншаму ў гэтым чортавым горадзе і не бывае.
X а р в і. Я заб’ю яго.
Д ж а с ц і н. Каго? Квенціна ці Біллі? Перастань. Ты не здатны на сапраўдны ўчынак. Ты — слабак. Аддаеш дачку каму заўгодна, толькі б атрымаць хоць трошачку славы. Праўда?
X а р в і. Ды як яна можа? 3 ім? 3 гэтым агідным дзялком...
Д ж а с ц і н. Перастань, Харві. Да таго ж Біллі хоць не забойца.
X а р в і. Ты гэта пра каго... намякаеш, а?
Д ж а с ц і н. Ды хопіць ужо... Ты асуджаеш сваю дачку, Харві? Але ж, Харві, будзь шчырым. Ты дазваляў сабе рэчы больш дзікія... па маладосці.
X а р в і. Заткніся, прашу...
Д ж а с ц і н. Навошта ж гэтая хлусня, Харві? Асабліва між намі? Скарлет сумленная. Яна сумленна робіць тое, што вырашыла. Яна дапамагае Квенціну. А ты? Вырашыў ухапіць хоць кавалачак... славы. Цябе цешыць увага да тваёй персоны гэтага жаўтаротага хлапчука. Ды ён цябе кіне. Ён плюне на цябе, як толькі падымецца на калена. Ты сам рабіў тое ж самае, калі быў маладзейшы. Такі Галівуд і такі закон жыцця ў ім.
X а р в і. Заткніся, вылюдак.
Д ж а с ц і н. Прыйшоў час плаціць, Харві. Я тваё сапсаванае сумленне...
X а р в і. Зыдзі, Богам прашу.
Д ж а с ц і н. Чаму я павінен пайсці? Ты... прытворшчык. I яшчэ: калі ў табе засталася хоць кропля сілы, не расказвай Квенціну пра Біллі і Скарлет. Дай яму ў святым няведанні закончыць гэтае кіно.
86
X а р в і. Згінь, згінь, вылюдак.
Уваходзіць Дамінік.
Д а м і н і к. 3 кім гэта ты балбочаш? Дапіўся да белых чарцянят. Трымай ледзянец, Харві...
X а р в і. Аа, гэта ты, квадратная мазгаўня...
Д а м і н і к. Харві, ты думаеш гэта ветліва адказваць абразаю чалавеку, які прапануе табе ледзянец, за які сам заплаціў?
Уваходзіць Квенцін.
К в е н ц і н. Дамінік, ты тут? Харві, ты ўяўляеш? Дамінік аказаўся не такім ужо падонкам. Ён уламаў такі свайго дзядзьку, і той даў нам грошы. Ты ўяўляеш? Мы зноў працуем. Гэта неверагодна. Дамінік, дай я цябе абдыму. Мы здымаем яшчэ тыдзень. А потым Mania» і агучка. Я шчаслівы...
X а р в і. Ты ў гэта верыш? Ты верыш, што менавіта гэты неданосак зрабіў цябе такім шчаслівым?.. Ты, Квенцін, ідыёт. Надзвычайны прыдурак... надзвычайны. Хаця, чаму? Я такі самы... А ты ведаеш, што здарылася на самой справе?
Д ж а с ц і н. Харві, заткніся. Хлопчык заб’е сябе, калі даведаецца, што зрабіла Скарлет. Ён заб’е сябе, а потым тваю дачку. Апамятайся. На тваіх жа вачах загінуў твой сын Скот! Харві, не рабі гэтага.
К в е н ц і н. Татак, я ідыёт, Харві. Але я шчаслівы. Мы зноў працуем. Зразумеў? Нас чакае ўдача і слава.
X а р в і. Пляваў я на славу.
К в е н ц і н. Пайшлі—вып’ем. I ўзрадуем Скарлет. Дарэчы, дзе яна? To мяне шукае, то сама хаваецца...
Выходзяць. З’яўляюцца Біллі і Самерс.
С а м е р с. Яна яго дачка, ніякіх сумненняў. Я даведаўся і прааналізаваў.
Б і л л і. Ск’ю, ты не згубіў маю біклажку? Думаю, яна спатрэбіцца табе раней, чым ты меркаваў.
С а м е р с. Заўсёды са мной.
Б і л л і. Чорт... Калі Харві сапраўды ведае, што яна яго дачка... Наспявае канфліктчык. Ён будзе помсціць мне за дзяўчынку... я яго ведаю. Ды толькі, што
б там ні здарылася, будзе чакаць прэм’еры гэтага чортавага фільма. Пакуль Скарлет са мной — у іх ёсць грошы... і Харві мяне не кране. Але як толькі ўсё закончыцца... Чорт, бацька гэтай дзеўкі мне зусім не патрэбен. Самерс, чакай каманды.
Выходзяць. З’яўляецца Харві.
Д ж а с ц і н. Чаму ты не загаварыў з ім? Чаму не накінуўся на яго і не разарваў?
X а р в і. Заткніся... заткніся, Джасцін. Я не магу. Яна робіць гэта дзеля гэтага фільма. Фільма, у якім здымаюся я... ты разумееш? Для мяне, урэшце. Каб у Квенціна былі грошы.
Д ж а с ц і н. Але ж усе яны для Таранціна.
X а р в і. Заткніся. Гэта яе ахвяра... і яе выбар. Я не хачу перашкаджаць.
Д ж а с ц і н. He хочаш? Славалюбны Харві Кейтэль. Ты прадаў уласную дачку дзеля славы. Ты аддаў яе Біллі... I ўсё дзеля таго, каб працягваць здымацца? Харві — ты грэшнік. Ты надзвычайная свалата. Вузел усё больш зацягваецца...
X а р в і. Я не магу ёй гэта забараніць.
АКТ ПЯТЫ
Д ж а с ц і н. Ну што, Квенцін, ты ўсім задаволены?
К в е н ц і н. Я на нябёсах, Джасцін. Поспех ашаламляльны. Мяне пазнаюць на вуліцах, нідзе не даюць праходу... Мы парвалі залу ў Сандэсе.. «Шалёныя сабакі» сталі хітом, суперфільмам. Біллі вязе яго ў Каны. Фільм акупіўся за два тыдні. Я больш нікому нічога не вінен.
Д ж а с ц і н. He вінен?
К в е н ц і н. He вінен, Джасцін. He вінен і вольны... Я свабодны не ў сне, a наяве... Я свабодны...
Д ж а с ц і н. А як жа «Крымінальнае чытво»?
К в е н ц і н. Скарлет правіць сцэнарый. Атрымліваецца... выдатна. Яна таленавітая... Я нават зайздрошчу.
С к а р л е т. Квенцін, падрыхтуйся, да эфіра засталося пяць хвілін. He хвалюйся.
К в е н ц і н. Я не хвалююся, Скарлет. Сёння ўся Амерыка ўбачыць Квен
87
ціна ў прамым эфіры. Ну і ўвалю ж я ім. У мяне нейкі прыдуркаваты настрой. Я быццам бы лётаю. Я не магу паверыць, што гэта я — Квенцін Таранціна. Я зняў гэтую карціну... Я знакаміты.
С к а р л е т. Толькі прашу цябе: не мацюкацца ў камеру і не размахваць рукамі.
К в е н ц і н. Ды пайшлі яны... Чалавек, які зняў «Шалёныя сабакі», можа размахваць рукамі, колькі захоча і дзе захоча.
Лайка Паўзучы. Выўжосабраліся? Выдатна. Як справы, Квенцін? Чатыры хвіліны да эфіра. Скарлет, я хачу пракансультавацца з вамі. Квенцін, я ўкраду Скарлет на некалькі хвілін? Ты гатовы?
К в е н ц і н. Крадзі яе, цягні яе... Я гатовы да чаго заўгодна... я проста адчуваю, як запаўняю сабою ўсю сусветную прастору. Прывітанне, старэча Харві. Ты ўсё ж такі пагадзіўся? Прыйшоў... Дзякуй. Ты бачыў, як ціскалі мяне там, унізе, калі бралі аўтограф. Ты бачыў? Мяне так ціскалі... столькі фанатаў.
X а р в і. Яшчэ б. Тваё фота на вокладцы кожнага часопіса. Нават штотыднёвік «Каліфарнійскі фермер» уклеіў тваё фота і інтэрв’ю. Яшчэ трошку і ты... станеш нацыянальным героем.
К в е н ц і н. А ты як, Харві? Таксама фанаты замучылі?
X а р в і. Нее, у мяне з імі ўсё прасцей. Мяне проста... не пазнаюць на вуліцах.
К в е н ц і н. Будзь каля мяне, старэча... Раптам якаянебудзь котка западзе на такога, як ты...
X а р в і. Я нікому не патрэбен, Квенцін. Гэта ты — герой дня.Толькі часопіс «Закон і парадак НьюЙорка» надрукаваў маё інтэрв’ю. Усіх чамусьці цікавіць, як я сядзеў у турме. Усе нібыта забыліся, што і я здымаўся ў гэтым чортавым фільме.
К в е н ц і н. Усё будзе добра. О, чорт, гэтыя тэлевізійныя неданоскі запрасілі на шоў і маю маму. Зраблю выгляд, што я яе не заўважыў.
М а м а. Квенцін, ты куды, бессаромны хлапчук. Ты думаеш, што мама пачне табе папікаць за тое, што ты без дазволу ўцёк з дому? He, Квенцін, я даравала табе гэта. Квенцін, я тут. Квенцін, мама цябе паранейшаму любіць.