• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    X а р в і. Твая праўда, чортаў Таранціна. Я зраблю ўсё і ... здохну. Заўтра. Мярзотніка завуць Біллі Достані. Гэта прадзюсер «Мірамакс Пікчэрз»... і вырадак мне вінаваты. Ох, як ён перада мною вінаваты. Заўтра раніцаю выходзім.
    С к а р л е т. Паслухайце, мне трэба ў бальніцу. Я хачу ўбачыць брата.
    X а р в і. Скарлет, хадзі сюды... я цябе абдыму. Пабацькоўску. Ведаеш, у маім жыцці было многа смерцяў. Ведаеш... адным словам, пакуль што нікуды не хадзі, Скарлет. Гэтую ноч пабудзь тут. Розумам гэта цяжка зразумець, але, павер, прасцей і лягчэй ты сабе не зробіш, калі пойдзеш.
    К в е н ц і н. Да таго ж дактары наўрад ці пусцяць нас ноччу... бо ноччу яны ўвогуле прывыклі дрыхнуць.
    X а р в і. Перастань, Квенцін. Гэта лепей зрабіць заўтра. Раніцай мы пойдзем у адно месца, дзе, можа быць, упадабаюць «Шалёных сабак» Квенціна.
    С к а р л е т. Пры чым тут Квенцін?
    К в е н ц і н. Скарлет!.. Скарлет, я прашу цябе, не пачынай лішнія размовы.
    С к а р л е т. Добра, я згодная... Дайце мне чагонебудзь выпіць.
    АКТ ТРЭЦІ
    X а р в і. Гэта галоўны корпус (офіс) кампаніі «Мірамакс Пікчэрз». Зусім нядаўна — «Мірамакс Джасцін». Калісьці тут месціліся «Метро Голдвін Меер» і «Панавіжн». Я тут яшчэ падлеткам бегаў.
    77
    Скарлет. У такі дзень я магла прыйсці сюды толькі з ідыётамі.
    К в е н ц і н. Скарлет, нельга апярэдзіць жыццё. Цела Скота можна будзе забраць толькі пасля абеду.
    С к а р л е т. Змоўкні... змоўкні, вырадак. Божа, чаму я павінна трываць побач з сабою двух вырадкаў?
    X а р в і. Сёння, мяркуючы па ўсім, у гэтага хлява не самыя лепшыя часы. Стойце тут, я гляну... з другога боку. (Выходзіць.)
    К в е н ц і н. Скарлет, зразумей, я смуткую па тваім браце. Але жыццё такое, што часамі адна гадзіна вырашае цэлы лёс. Вер мне, дзетка. Пасля абеду мы пойдзем да твайго брата, і ўсё будзе... як трэба.
    С к а р л е т. Што як трэба? Што яшчэ можа быць як трэба, калі мой брат мёртвы. Я хаджу невядома з кім і невядома дзе. Я бяздомная. Я есці хачу.
    К в е н ц і н. Перастань, Скарлет. Ты не ўяўляеш, як мне хочацца... клапаціцца пра цябе. У жыцці здараюцца перамены да лепшага за імгненне. Глядзі: хтосьці ідзе. Нам ужо пашанцавала. Эй, шаноўны, дзе кабінет Біллі Достані?
    Д а м і н і к. Містэр Достані хутка будзе. Вы можаце пачакаць яго тут. У яго, уласна, свайго кабінета няма, таму што арэнда танней, калі ён сядзіць у розных месцах. Магчыма, вам пашанцуе і ён сёння будзе праходзіць менавіта тут. Але містэр Достані вельмі заняты і наўрад ці будзе ён гаварыць з вамі. Прыходзьце заўтра ці, можа, паслязаўтра. Хаця лепш не прыходзьце зусім. У містэра Достані восьвось павінен памерці дзядзька, таму ён заняты зусім іншымі праблемамі. Прабачце.
    X а р в і. Ааа, чортаў Дамінік, ты яшчэ не паспеў закласці душу д’яблу. Гэты мярзотнік днямі сядзіць у букмекерскай канторы і з’яўляецца тут толькі для таго, каб пазычыць у свайго дзядзькі сотню другую.
    Д а м і н і к. Харві?! Выпусцілі ўжо? Спадзяюся, ты нядрэнна бавіў гэты час?
    X а р в і. Аднойчы я добра размаляваў морду гэтаму хлопцу. Якраз зза яго я і загрымеў на чатыры гады. Дзе твой гаспадар, Дамінік?
    Д а м і н і к. Дзядзька Біллі заняты. Вово сканае яго дзядзька...
    X а р в і. Гэтую казку я чуў яшчэ да адседкі.
    З’яўляецца Біллі Достані.
    Д о с т а н і. Сябры, якая сустрэча, Харві. Ці ты гэта? Выглядаеш — адпачыў і пасвяжэў. А хто гэта з табою? Дзеці, унукі? О, якія сімпатулькі!
    X а р в і. У мяне да цябе размова, Біллі.
    Д о с т а н і. Ну што ж, цудоўна. Я толькі што з бальніцы. Дзядзьку ўсё горш і горш. Яшчэ троху — і гэты стары перац аддасць мне, як нашчадку, чатыры абутковыя фабрыкі. I тады... гары, Галівуд, гары. Я паеду... Ты прыйшоў па грошы? Іх няма. Справы — горш не бывае... (Бярэ трубку тэлефона.) Аа, Брус, прывітанне, так... глядзеў твой «Моцны арэшак» ... так, і другую частку глядзеў... Ну, не глядзеў... схлусіў... I як гэта ў цябе атрымліваецца босаму па шкле бегаць? Што? Запісалі ў кантракце? Цудоўна... He, малыш, не заеду я да цябе. Спраў — па горла. Памірае мой дзядзька. (Кладзе трубку.) Вось бачыш, даводзіцца Брусу адмаўляць. Калі шчыра, то хлопец поўнае дзярмо, але пад яго даюць бабкі. Эх, Харві, дзе твае гады залатыя, мы б з табой зараз... ух...
    X а р в і. Стоп, Біллі, я прыйшоў... за табою доўг. Я не хлопчык, таму не трэба разыгрываць перада мною спектаклі.
    Б і л л і. Нас маглі б пакінуць?
    Усе выходзяць.
    X а р в і. Біллі, навошта гэты спектакль? Які Брус?
    Б і л л і. Уіліс.
    X а р в і. Але ж вы, здаецца, рассталіся.
    Б і л л і. Ну і што... Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам...
    X а р в і. Паслухай, Біллі, я хачу, каб ты дапамог аднаму хлопцу. Гэта — Квенцін Таранціна. Амаль што звар’яцелы неданосак, але ў ім нешта ёсць. Я хачу, каб ты яго праверыў у... сапраўднай рабоце. Для мяне, Біллі.
    Б і л л і. Я разумею, Харві, што без цябе я стаў бы гаспадаром кампаніі значна пазней, але ж зразумей і ты мяне. Твая паслуга вырасла ў такі гемарой... Жоўтая прэса да гэтай пары кожнае лета прыходзіць да мяне і пытаецца, ці не трымаю я зла на забойцу свайго
    78
    дзядзькі. Да таго ж справы ідуць вельмі кепска. Камерон са сваім «Тэрмінатарам» усіх задушыў. Людзям не патрэбны больш людзі. Іх не цікавяць акцёры. Ім патрэбныя спецэфекты, Харві. А на гэта патрэбны грошы, а іх няма... Харві, зусім няма.
    X а р в і. Як думаеш, Біллі, колькі дадуць мне ў «Лос Анджэлес Ньюс» за чыстасардэчнае прызнанне аб нашай справе. Мільён... два..
    Б і л л і. Эээ, Харві... ты не джэльтмен. Так паводзіць сябе са старым сябрам. Ну скажы — навошта варушыць мінулае? Асабліва віламі прэсы. Я думаю, што мы прыдумаем штонебудзь. Але ж не так хутка...
    X а р в і. У мяне ўжо няма часу, Біллі. Я вельмі стары. Да таго ж у мяне з’явілася прычына, пра якую я зусім гаварыць не хачу...
    Б і л л і. Ва ўсіх праблемы і свае прычыны. Але ж я не прашу цябе, каб ты выносіў судна зпад майго дзядзькі. У мяне ж хапіла на гэта розуму? Праўда?
    X а р в і. Перастань скуголіць, Біллі. Я прывёў табе хлопца, які сапраўды нечага ды варты. Пачытай вось гэта — «Шалёныя сабакі», сцэнарый Квенціна Таранціна.
    Біллі бярэ сцэнарый.
    Квенцін.Янемагубольшчакаць. Дай я ўсё растлумачу, Харві.
    Б і л л і. Зачыніце дзверы, малады чалавек, калі не хочаце, каб я зусім перастаў з вамі гаварыць. Сцэнарый — дзярмо, Харві. У ім няма ніякага дзеяння. Што гэта за гісторыя такая, якая пачынаецца, калі ўжо ўсё заканчваецца. Чаму гэтыя хлопцы толькі балбочуць? Ды і хто пойдзе рабаваць банк у чорных касцюмах? Падумай, Харві. Хіба што ідыёты. Ты звязаўся з ідыётамі? Ты іх духоўны лідэр? Добра, добра, жартую. (Чытае.) А дзе пагоні, страляніна? Замест гэтага нейкі неданосак адразае вуха паліцэйскаму. Вы што — зусім звар’яцелі? Хочаце, каб людзей вырвала прама ў кінатэатры... на спіны тых, хто сядзіць уперадзе? Трэба ж неяк больш гуманна. Хай містэр Блонд засуне гранату паліцэйскаму ў штаны... Трэба ж неяк больш таленавіта старацца...
    X а р в і. Але паслухай, Біллі. Хлопец зусім яшчэ малады. Нельга ж так адразу.
    К в е н ц і н. Паслухай, шаноўны, я нехачу... неведаю... яктам цябе завуць і хто ты ёсць, але калі мы ўжо дабраліся да твайго логава, то, зрабі ласку выслухаць мяне. Я размаўляў з Богам... Бог мне сказаў: «Паслухай, Таранціна, вы што, сапраўды ўсе павар’яцелі? Колькі можна глядзець тухляціну на экране? Або ты возьмешся за справу, або я ўчыню другі сусветны патоп».
    Б і л л і. Харві, дзе ты выкапаў гэтага вар’ята? Я магу парэкамендаваць аднаго талковага псіхіятра...
    К в е н ц і н. Шаноўны, я не вар’ят. Я магу прынесці мільёны баксаў даходу. Ты разумееш? Я ведаю пра кінематограф усё. Калі ты, трасцу табе ў бок, сапраўды хочаш зрабіць хоць штонебудзь талковае ў сваім задзёўбаным жыцці, то дай мне грошы на гэту чортаву гісторыю. Дай мне зняць «Шалёных сабак» і заткніся. Мы прынеслі занадта вялікую ахвяру, каб гэта здарылася. Брат вось гэтай дзяўчынкі... хадзі сюды, Скарлет, ляжыць зараз у трупярні. Яго забілі двое вырадкаў у гэтым чортавым горадзе. Мы хацелі разам падараваць гэтую гісторыю людзям. У цябе ёсць дзеці? Адказвай — ёсць?
    Б і л л і. Ёсць недзе. Дамінік прынясі чаю.
    К в е н ц і н. Дык вось: я хачу, каб твае дзеці ганарыліся табою. Я хачу, каб яны радаваліся, што ў іх таты хапіла розуму на добрую справу, а не проста дарыць пярсцёнкі сваім палюбоўніцам.
    Б і л л і. Дзякуй, Дамінік.
    Квенцін забірае чай з рук Біллі.
    К в е н ц і н. Я люблю з лімонам. У наступны раз кідай дзве долькі лімона.
    Б і л л і. Так, стоп... ці мы гаворым другім тонам... і вы злезеце з майго стала... ці я выклікаю паліцыю і выкіну вас адсюль...
    X а р в і. Квенцін, Біллі мае рацыю. Гэта дзелавая сустрэча, а не разборка дзенебудзь у Бронксе.
    К в е н ц і н. Прашу прабачыць, але зразумейце і вы мяне. Яе брат ляжыць у трупярні...
    Б і л л і. Мы ўжо чулі пра яе брата.
    С к а р л е т. Перастань успамінаць майго брата, Квенцін. Я не хачу, каб па
    79
    мяць пра яго станавілася тут разменнай манетай.
    Б і л л і. Цябе як завуць, дзетка?
    X а р в і. Біллі, не трэба.
    Б і л л і. Супакойся. Я ж павінен ведаць, з кім мне давядзецца мець справу. He бойся, дзетка. Хадзі сюды і расказвай, хто ты. Калі і ёсць тут чалавек, якому мне захацелася б дапамагчы, дык гэта — гэтая малышка. Цябе як завуць?
    X а р в і. Яе завуць Скарлет.
    Б і л л і. Я не з табой, Харві, гавару. Я хачу, каб дзяўчына сама сказала сваё імя. Дык як жа цябе завуць, прыгажуня?
    С к а р л е т. Мяне завуць Скарлет. Толькі, калі ласка, не задавайце мне больш пытанняў. Асабліва такім фанабэрыстым тонам. Мне гэта непрыемна.
    Б і л л і. Вас абразіў мой тон? Прашу прабачэння. Ды ведаеце, калі даводзіцца чытаць тоны макулатуры і выслухоўваць бязглуздзіцу дваццаці неданоскаў за дзень, міжвольна становішся больш строгім. Добра. Дам я вам грошы. Любы іншы прадзюсер выкінуў бы вас адсюль вон. А я дам вам грошы. Але няшмат. Ды і то толькі таму, што побач са мною мой стары сябар Харві і, вядома ж, вы — чароўнае стварэнне. Са мною нельга гаварыць з пазіцыі сілы, як гэта ні парадаксальна. Я люблю прыгажосць і ласку. (Прыкладае трубку да вуха.) Алё, Брус... He, я яшчэ не паглязеў другі «Моцны арэпіак». Чым заняты? Я вяду перамовы. У мяне сядзіць рэжысёр Квенцін Таранціна. Класны хлопец... Нене. Ты яго не ведаеш. He, здаецца, ён не гомасексуаліст. Я не магу спытацца вось так у лоб. Яго прывёў старэча Харві Кейтэль. Хочуць здымаць кіно... He, Брус, у гэтай карціне табе няма ролі. Нават у масоўцы. У наступнай будзе. Якая карціна? Яна будзе называцца «Крымінальнае чытво». Ты сыграеш баксёра з імем Буч. Прыемна чуць, што ты гатовы працаваць з Харві нават без ганарару... Пагляджу абавязкова. Ну што ж, шаноўныя, вы крута пацэлілі. Грошы на «Сабак» я вам дам, але з умовай. Здымацца ў гэтай карціне будзеш ты, Харві Кейтэль, і праз год павінна выйсці «Крымінальнае чытво».