• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пакаленне Jeans п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Пакаленне Jeans

    п’есы маладых драматургаў Беларусі ў перакладзе Андрэя Каляды

    Памер: 264с.
    Мінск 2007
    102.53 МБ
    X а р в і. Лёс — гэта тое, што не павінна было адбыцца.
    С а м е р с. Тактактак... Тысячу разоў гэта чуў. Элвіс не павінен быў учыніць рэвалюцыю ў музыцы... Элвіс павінен быў стаць дальнабойшчыкам.
    X а р в і. Вово! Гэта лёс прывёў яго ў студыю гуказапісу.
    С а м е р с. Ты не змяніўся, Харві. Ты той самы, што быў сорак гадоў назад. Я не заткнуся. Харві, ты будзеш мяне слухаць. Такіх людзей, як ты, забівае толькі мінулае. Толькі мінулае можа разбудзіць тваё сумленне, якое моцна спіць, і плюхнуць табе на морду памыі грахоў тваіх. Мінулае, мінулае, Харві, задушыць цябе і пераверне цябе ў нікчэмнае падабенства чалавека.
    X а р в і. Заткніся, Самерс.
    С а м е р с. Хахаха... Патвойму, лепш выдумляць новае і забыцца на старое? He, Харві. Я думаю, лепей мы разам успомнім старое і ты... атрымаеш пановаму.
    X а р в і. He ты будзеш прад’яўляць мне рахунак за мінулае, Самерс.
    С а м е р с. Я, Харві Кейтэль. Якраз я той чалавек, якому ты заплаціш. Я — чалавек, якога растапталі твае адвакаты... I цяпер, калі ты на дне ямы, у якую ты ўсё ж такі зваліўся, калі твая зорка закацілася, я магу сказаць усё. Менавіта я прыйшоў сказаць табе, што ты забойца. Я ўсё табе прыпомню. Я прыйшоў цябе мучыць, сказаць, што ты вылюдак. Ты кінуў цяжарную жонку, кінуў сваю двухгадовую дачку, прыпякаў цыгарамі ёй рукі, каб яна страціла прытомнасць ад болю і не крычала, калі ты біў яе маці... Ты пакінуў іх без цэнта грошай. Паехаў заваёўваць Галівуд... I вось ты, нарэшце, спатыкнуўся, Харві. Доўгія гады я чакаў, калі ты спусцішся на грэшную зямлю са сваіх зоркавых вышыняў. I я дачакаўся. Такія людзі, як ты, толькі хочуць выглядаць героямі... Але яны не героі. Яны — слабакі. Я засаджу цябе за краты, абяцаю.
    Д ж а с ц і н. Вось ён — Галівуд, Квенцін. Крэтын на крэтыне. Вар’ят на вар’яце і вар’ятам яшчэ паганяе.
    X а р в і. Хахаха... охохо... Няўжо ты такі дурны, Самерс, што не можаш зразумець, што я ўжо плачу за свае памылкі? He трэба мне тыкаць у твар мае грахі, асабліва табе, стары баявы конь. Бо тады, трыццаць гадоў назад, мы проста не змаглі з табою старгавацца. Твая ўяўная сумленнасць каштавала занадта дорага. I маім адвакатам сапраўды танней было давесці тваю прафесійную некампетэнтнасць. Што да жонкі... і дачкі... Я іх любіў... толькі неяк паасабліваму. Табе не зразумець... бо яшчэ мацней я любіў гэты чортавы кінемато
    72
    граф, гэтую чортавую славу... гэты прывід надзвычайнага шчасця. Я раскайваюся, я даўно раскайваюся, Самерс. А мая дачка, я веру ў гэта, яна мне даруе. Яна даведаецца пра мяне, калі я ўжо буду на могілках. Ёй будзе лёгка мне дараваць. Калі нам наканавана сустрэцца... Яна мне даруе. Я табе гарантую. У мяне дзесьці ёсць дачка. А ў цябе нікога няма. У мяне хаця б ёсць мінулае. А ў цябе і гэтага няма.
    С а м е р с. Харві, будзе і на маёй вуліцы свята. Мінулае не такое бяскрыўднае, як табе здаецца.
    X а р в і. Калі ў чалавека ёсць душа, яму аднолькава цяжка і ў турме і на волі.
    С а м е р с. Асабліва калі гэта душа Харві Кейтэля... чорная, як ноч. Я пайду, Харві Кейтэль, але я ўпэўнены, што мы сустрэнемся... (Выходзіць.)
    Д ж а с ц і н. Трэба тэрмінова чагонебудзь выпіць... валяр’янкі, напрыклад, ці газы. Такія жарсці... такія жарсці.
    К в е н ц і н. Хто гэта быў, Харві?
    X а р в і. Пасланец, Квенцін.
    К в е н ц і н. Які яшчэ пасланец?
    X а р в і. Ён прыйшоў сказаць, што жыццё маё завяршылася. Дык што: быць альбо не быць? Вось пытанне. Хаха... Пайсці ці застацца. Цярпець удары жыцця і пстрычкі.
    К в е н ц і н. Эй, Харві, ты ў норме?
    X а р в і. Першы раз я забіў чалавека ў Камбоджы. Гэта было яшчэ да кіно. Калі б ты ведаў, Квенцін, што са мною было. Я, мабыць, звар’яцеў. 3 другім было прасцей. А гютым я забіваў толькі ў кіно. Амаль што... Мне жыць не хацелася... Кіно мяне выратавала...
    К в е н ц і н. Мяне таксама, Харві. Я так дрэнна вучыўся, што аднойчы вырашыў скончыць самагубствам. У мяне была срашная дэпрэсія, без дай прычыны, калі не лічыць вучобы. Нібы цёмная хмара вісела над маёй галавою. Я быў гатовы да самазабойства. Сапраўды, я мог гэта зрабіць. Я збіраўся наліць у ванну гарачай вады і перарэзаць вены. Я сур’ёзна збіраўся гэта зрабіць. Ведаеш, калі тры гады думаеш аб гэтым... Гэта пасапраўднаму жудасна...
    Д ж а с ц і н. Перастань хлусіць. Ты яшчэ да гэтага снатворнае жраў... тры разы... ледзь адкачалі...
    К в е н ц і н. Ведаеш, Харві, што мяне выратавала? Гэта была «Сям’я Партрыджаў», яна якраз павінна была пачацца.
    Я хацеў яго паглядзець. I я падумаў: «О’кей, пагляджу «Сям’ю Партрыджаў», а потым... заб’ю сябе». Серыя, тая самая, дзе Дэнні трапляе ў бяду, такая атрымалася забаўная, што мне ўжо не хацелася... самагубства. Усё неяк прайшло. 3 тае пары я і вырашыў здымаць кіно, каб не скончыць самагубствам.
    X а р в і. Кіно — гэта наркотык. I ад яго першымі гінуць тыя, хто гэты наркотык робіць...
    К в е н ц і н. Але ж мы робім людзей шчаслівымі...
    X а р в і. Якога чорта ты заявіўся менавіта сёння і менавіта сюды, Ск’ю Самерс? Так, робім людзей шчаслівымі. Адцягваем іх ад рэальнага жыцця... Ашукваем. Ствараем хлусню дзеля дабра... «Н горькой правды нам дороже нас возвышаюіцпй обман». Якая я пачвара.
    К в е н ц і н. Добра сказаў.
    X а р в і. Гэта не я так сказаў... Гэта Пушкін. Рускі паэт Пушкін.
    К в е н ц і н. А хіба ў рускіх бываюць паэты?
    X а р в і. Рускія таксама людзі, Квенцін. I ў іх таксама бываюць паэты...
    К в е н ц і н. Такія ж знакамітыя як дзіджэй Рза?
    X а р в і. He, вядома. I вершы ў іх таксама здараюцца неблагія... Квенцін, а што гэта за гісторыя з нумарам? Чаму Самерс прыйшоў менавіта сюды, хаця ты казаў, што нумар гэты твой, а Скот Эйвары тут практычна не бывае? He адкажаш мне на гэтае пытанне? Старэча Квенцін? Ты зноў мне хлусіш?
    К в е н ц і н. Харві, ды ты што... як можна?
    Стук у дзверы.
    X а р в і. Трасцу табе ў бок, Квенцін. Каго ты яшчэ запрасіў на гэтую ноч? Калі гэта Ск’ю Самерс, я наб’ю яму морду. (Адчыняе дзверы.)
    С а м е р с. Што ты глядзіш на мяне, Харві?Ты не разец, а я даўно ўжо не мармур. Да вас госця. Гэта Скарлет Эйвары. Сястра Скота Эйвары. А далей разбірайцеся самі. Я замаўкаю. (Паўза.) Ну, добра. Я вас прадстаўлю. Гэта Харві Кейтэль — зорка кіно шасцідзесятых, a гэта хтосьці Квенцін Таранціна, без дзвюх хвілін сутэнёр і забойца.
    73
    С к а р л е т. Мне гэта не цікава. Я шукаю свайго брата. Мая маці памерла два дні назад. А дзе Скот? Ён хутка прыйдзе?
    С а м е р с. Такія пытанні — любата. Хай на іх адкажуць вось гэтыя людзі. Яны вам дадуць вычарпальную інфармацыю. А я пакуль што прысяду.
    Д ж а с ц і н. Што зараз будзе, што будзе... Квенцін, давай лепш выйдзем. У нумары насупраць два мексіканцы забілі выдатны касячок. А на другім паверсе чатыры ведзьмы ўчынілі шабас. Пойдзем, Квенцін. Там будзе значна цікавей, чым зараз тут. Я табе рэкамендую.
    К в е н ц і н. Адыдзі, Богам прашу.
    X а р в і. Скарлет, папрасіце Самерса выйсці. Я думаю: усё, што адбудзецца тут у бліжэйшыя некалькі хвілін, прынясе яму нямала задавальнення, а мне гэтага не хацелася б... Квенцін, праводзь прыватнага дэтэктыва ў калідор.
    С к а р л е т. Што тут здарылася, урэшце? Пры чым тут дэтэктыў? Дзе мой брат? Гэта неяк звязана з наркотыкамі? Ці ён зноў кагонебудзь абрабаваў? Я вас усіх пытаюся... ды не маўчыце ж.
    X а р в і. Скарлет, твайго брата забілі... у бары «Ад заходу да ўсходу». Стралялі ў мяне, але прамазалі... Пацэлілі ў яго. Гэта ўсё. Яго больш няма.
    С к а р л е т. Што? Вы разыгрываеце мяне? Гэты неданосак пайшоў за паддачай, а вы вырашылі пажартаваць са мною?
    X а р в і. На жаль, гэта праўда, Скарлет. Яго застрэлілі дзве гадзіны назад.
    С к а р л е т. Гэтага не можа быць. Я яму казала. Я прасіла яго не ехаць... прасіла вярнуцца. Я прасіла яго не тармазіць тут.
    К в е н ц і н. Скарлет, Скарлет, ну супакойся...
    С к а р л е т. Як жа так... тры дні назад — мама, зараз — брат... не, я не веру.
    С а м е р с. Гэта праўда, Скарлет, я пацвярджаю. Вось здымак (паказвае палароідны здымак, дзяўчына траціць прытомнасць).
    X а р в і. Ты яшчэ і сфатаграфаваў яго, неданосак.
    С а м е р с. Так, Харві, ты ведаеш, пасля гісторыі з табой я вырашыў фатаграфаваць усе доказы... Дапамажыце мне... Патрэбен доктар...
    К в е н ц і н. He патрэбен... Зараз апрытомнее.
    Д ж а с ц і н. Вазьмі вось гэта, Квенцін. Вазьмі вось гэты вялікі шпрыц і прама ў сэрца ёй... Уяўляеш? Усадзі ёй гэта прама ў сэрца... і яна ажыве. Клянуся здароўем маёй матулі. Яна ажыве. Укол у самае сэрца. 3 усяго маху...
    К в е н ц і н. He мялі бязглуздзіцу, Джасцін. Знікні.
    С а м е р с. Вечар перастае быць млявым. Ёй патрэбна штучнае дыханне.
    X а р в і. Квенцін, прашу цябе, выкінь гэтага неданоска за дзверы.
    С а м е р с. Добрадобра, толькі без рук. Я пайду, Харві. (Выходзіць.)
    X а р в і. Квенцін, схадзі да кансьержкі, прынясі нашатыр. Хутчэй. I прыхапі штонебудзь выпіць. (Квенцін выходзіць, Харві б'е дзяўчыну па шчоках.) Ну давай, даражэнькая, прачынайся...
    С к а р л е т (апрытомнела). Я не хачу жыць. Калі гэта не жарт, калі майго брата больш няма, я ... заб’ю сябе...
    X а р в і. Перастань, дзетка. Самазабойства — гэта вечнае вырашэнне часовых праблем. Я ведаю, што гэта такое. Мой бацька і маці разбіліся на аўтамабілі. Я тады не хацеў жыць. Думаў скокнуць уніз з небаскроба. Але... неяк выкараскаўся. Мяне выхавала мая цётка. Сястра бацькі. Чалавек павінен змагацца, што б ні здарылася. Горыч страты згладзіцца... павер мне.
    С к а р л е т. Мне няма для каго жыць. Hi брата, ні мамы.
    X а р в і. Нічога, ты сустрэнеш класнага хлопца, які зможа зрабіць цябе шчаслівай. Ён будзе багаты, будзе кахаць цябе. Ну, супакойся. Ты адкуль сама, дзетка? Выпі гэта...
    Скарлет. Яз Кліўленда. Усё жыццё там пражыла з маці і братам. Маці памерла тры дні назад. Ёй патрэбны былі грошы на аперацыю. А іх не было. Брат уляпаўся ў адну гісторыю. Ён і яшчэ некалькі ідыётаў вырашылі абрабаваць банк. Брат хацеў зарабіць грошы для маці. Але іх схапілі. У іх бандзе аказаўся паліцэйскі. Брат адседзеў у турме два гады. Калі ён вярнуўся, я прымусіла яго напісаць сцэнарый пра гэты выпадак. Мы назвалі яго «Шалёныя сабакі». Ну, пісала...яго я, а брат вырашыў завесці яго сюды, у Галівуд, і прадаць. Такая бязглуздая ідэя. Яго не было месяц. Маці памерла, і вось я прыехала да яго,