Пакаштуйце — смачна
Уладзімір Рэутовіч, Тамара Рэутовіч
Выдавец: Полымя
Памер: 319с.
Мінск 1993
Пакуль гусь смажыцца, падрыхтаваць яблыкі: разрэзаць на 4 часткі, выдаліць асяродак. Яблыкі пакласці на бляху з гуссю і запячы, паліваючы тлушчам.
Гэтак жа можна прыгатаваць качку з яблыкамі.
КАТЛЕТЫ ПАЖАРСКІЯ
1 курыца (1 кг), 100 г белай булкі, 0,5 шкля.чкі малака або вяршкоў, 2 ст. лыжкі сухароў, 200 г сметанковага масла, соль.
Курыцу абпаліць, выпатрашыць і прамыць. Мяса разам са скурай аддзяліць ад касцей, прапусціць праз мясарубку, дадаць замочаную ў малацэ або вяршках чэрствую булку, яшчэ раз прапусціць праз мясарубку, пакласці размякчанае масла, пасаліць, старанна вымешаць..
3 атрыманага фаршу сфармаваць невялікія катлеты, укачаць іх у сухары і падсмажыць на масле да ўтварэння румянай скарынкі (4—5 хвілін). Пасля гэтага патэльню з катлетамі паставіць на 5 хвілін У духоўку.
Гатовыя катлеты паліць растопленым маслам і адразу ж падаць.
РАБЧЫКі СМАЖАНЫЯ
2 рабчыкі, 2 ст. лыжкі сметанковага масла, 2 ст. лыжкі смятаны, соль.
Аскубаных і ачышчаных рабчыкаў замачыць у халоднай вадзе на 2 гадзіны, абцерці сурвэткай, затым мукой, пасаліць, пакласці ў невысокі посуд з кіпячым маслам і смажыць на невялікім агні, не накрываючы, 25—30 хвілін. Перыядычна паліваць тлушчам і сокам, у канцы смажання — падагрэтай смятанай.
ЗАЯЦ СМАЖАНЫ
1 заяц, 100 г сала, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 4 ст. лыжкі смятаны, 2 ч. лыжкі ягад ядлоўцу, соль, воцат.
Зайца вымыць, ачысціць ад плевак, рассекчы ўпоперак, вымочваць на працягу сутак у марынадзе (1 шклянка воцату на 1 л вады). Затым нацерці сумессю солі з тоўчанымі ягадамі ядлоўцу, нашпігаваць салам, абмазаць маслам, пакласці на бляху, уліць каля 0,5 шклянкі вады і паставіць у гарачую духоўку на 15 хвілін, каб заяц пакрыўся румянай скарынкай. Зменшыць агонь і працягваць смажыць яшчэ 1—1,5 гадзіны, часта паліваючы сокам, у канцы смажання дадаць смятану.
СТРАВЫ 3 АГАРОДНІНЫ I ГРЫБОЎ
РЭПА (БРУЧКА) ПЕЧАНАЯ
500 г рэпы або бручкі, 2 ст. лыжкі алею.
Рэпу або дробную бручку памыць, зрэзаць тонкія карэньчыкі і рэшткі сцяблоў лісця (галоўку), яшчэ раз прамыць, абсушыць, пакласці на бляху і спячы ў духоўцы.
Гатовыя караняплоды абабраць, паліць алеем.
РЭПА Ў ВЯРШКАХ АБО МАЛАЦЭ
500 г рэпы, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 2 ст. лыжкі мукі, 1 шклянка вяршкоў або малака, 1 ст. лыжка зелені, соль, цукар.
Рэпу абабраць, нарэзаць кавалачкамі (0,5X0,5 см), адварыць у вадзе без солі, адкінуць на рэшата. Масла расцерці з мукой, прагрэць, ахаладзіць, уліць вяршкі або малако, шклянку адвару рэпы, старанна перамяшаць і давесці да кіпення. Пасля гэтага дадаць соль, дробна нарэзаную зелень пятрушкі. Заліць рэпу.
БРУЧКА ВАРАНАЯ
0,5 кг бручкі, 1 ч. лыжка сметанковага масла.
Бручку абабраць, зварыць у вадзе без солі (пры жаданні можна дадаць трошкі цукру), нарэзаць тонкімі скрылькамі, паліць растопленым маслам.
Падаць у якасці гарніру да мяса.
ПЮРЭ 3 РЭПЫ АБО БРУЧКІ
1 кг рэпы (бручкі), 1 ст. лыжка сметанковага масла, 1,2 шклянкі малака, 0,5 шклянкі сухароў, 2 яйкі, 2 ст. лыжкі смятаны, соль.
Рэпу або бручку абабраць, зварыць, зліць ваду, патаўчы, дадаць масла, гарачае малако, сухары, сырыя яйкі, соль, перамяшаць.
Гатовае пюрэ выкласці на патэльню, змазаць смятанай і запячы ў духоўцы.
БРУЧКД СМАЖАНДЯ
1 кг бручкі, 2 ст. лыжкі мукі, 2 ст. лыжкі сметанковага масла, 0,75 шклянкі смятаны, 1 ст. лыжка зелені, соль, перац.
Бручку абабраць, зварыць да напаўгатоўнасці, нарэзаць кружкамі таўшчынёй каля 1 см, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць з абодвух бакоў. Смажаную бручку пакласці на патэльню, заліць смятанай, пасыпаць змельчанай зеленню і паставіць на 5—10 хвілін у духоўку.
КАПУСТД КІСЛА-САЛОДКАЯ
1 кг капусты, 1 ч. лыжка сметанковага масла, 1,2 шклянкі вяршкоў, 2 ст. лыжкі сухароў, соль, цукар, воцат.
Капусту нашаткаваць, дадаць соль, масла, уліць трошкі вады і варыць пад накрыўкай да напаўгатоўнасці. Затым дадаць цукар, воцат і ўварваць, не закрываючы, да таго часу, пакуль уся вадкасць не выпарыцца і капуста злёгку падрумяніцца.
КАПУСТА ФАРШЫРАВАНДЯ
1 качан капусты сярэдняга памеру, 1 яйка, 2 ст. лыжкі вяршкоў, 2 ст. лыжкі сухароў, 1 ст. лыжка сметанковага масла, 0,5 шклянкі смятаны, соль, цукар, перац.
Качан капусты зачысціць, зверху вострым нажом зрабіць адтуліну і праз яе выразаць капусту кругом, пакуль не застанецца слой лісця таўшчынёй каля 2 см. Выразаную капусту дробна пасячы, пасаліць, даць пастаяць і адціснуць сок. Затым дадаць сырое яйка, вяршкі, распушчанае масла, перац, цукар, молатыя сухары, перамяшаць.
Атрыманым фаршам напоўніць качан, перавязаць капусту ніткамі, заліць падсоленай кіпенню і варыць да мяккасці капусты.
Качан выняць з адвару і падрумяніць у духоўцы.
ВІНЕГРЭТ 3 АГАРОДНІНЫ
1 бурак, 4—5 бульбін, 1 морква, 1 яблык (свежы або мочаны), 2 салёныя агуркі, 100 г кіслай капусты, 2—3 ст. лыжкі алею, 1 ч. лыжка гарчыцы, соль, цукар, перац, воцат.
Бурак, бульбу, моркву зварыць. Бурак абабраць, нарэзаць дробнымі кубікамі, апырскаць воцатам. Абабраныя бульбу і моркву, а таксама яблык нарэзаць кубікамі. Цыбулю дробна нашаткаваць, салёныя агуркі нарэзаць скрылькамі (грубую скурку зняць, буйное насенне выдаліць), кіслую капусту перабраць, вялікія кавалкі змяльчыць.
Гарчыцу, соль, цукар, перац расцерці з алеем. Перад падачай на стол падрыхтаваную агародніну змяшаць, заліць запраўкай. Вінегрэт можна таксама заправіць маянэзамь
САЛАТА 3 БУРАКОЎ
2 буракі, 2 яблыкі, 7—8 грэцкіх арэхаў, 4 ст. лыжкі маянэзу.
Вараныя і абабраныя буракі і ачышчаныя яблыкі змяльчыць на буйной тарцы, ядры грэцкіх арэхаў дробна парэзаць. Усё перамяшаць, заправіць маянэзам.
БУРАКІ, ТУШАНЫЯ Ў СМЯТАМЕ
500 г буракоў, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка топленага масла, 1 шклянка смятаны, соль, воцат.
Буракі памыць, зварыць у вадзе, падкісленай воцатам, абабраць, нарэзаць саломкай. Дадаць змельчаную падсмажаную цыбулю, соль, смятану і тушыць 15—20 хвілін.
БУРАКІ ФАРШЫРАВАНЫЯ
0,5 кг буракоў, 1 морква, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі алею, 1 шклянка смятаны, 1—2 салёныя агуркі або 0,5 шклянкі салёных грыбоў, воцат, перац.
Буракі зварыць у вадзе, падкісленай воцатам, абабраць, лыжкай выняць сярэдзіну, дробна пасячы яе. Цыбулю і моркву змяльчыць, злёгку абсмажыць на алеі, дадаць мякаць буракоў, пасечаныя салёныя агуркі або грыбы, чорны молаты перац і тушыць, падліваючы ваду. Атрыманай масай нафаршыраваць буракі, заліць смятанай і запячы ў духоўцы.
КАБАЧКІ (ГАРБУЗ) СМАЖАНЫЯ
500 г кабачкоў або гарбуза, 3 ст. лыжкі алею, 1 ст. лыжка мукі, 0,5 шклянкі смятаны, соль.
Кабачкі або гарбуз ачысціць ад скуркі, выдаліць насенне. Нарэзаць тонкімі скрылькамі, пасыпаць іх соллю, укачаць у муку і падсмажыць на алеі, скласці ў патэльню, заліць смятанай і патушыць,
ГАРБУЗ ПЕЧАНЫ
1 гарбуз (1 кг), 1 ст. лыжка сметанковага масла.
Цэлы гарбуз пакласці на патэльню і запячы ў духоўцы (да мяккасці). Гатовы гарбуз разрэзаць, выдаліць насенне, зрэзаць скурку. Мякаць нарэзаць кавалкамі, паліць распушчаным маслам.
ГАРБУЗ, СМАЖАНЫ Ў ЦЕСЦЕ
500 г гарбуза, 2 яйкі, 3 ст. лыжкі мукі, 0,25 шклянкі малака, тлушч для смажання, соль, зелень пятрушкі.
Ачышчаны гарбуз нарэзаць тонкімі скрылькамі і злёгку абсмажыць. Прасеяную муку развесці малаком, дадаць жаўткі, соль, добра перамяшаць. Яечныя бялкі ўзбіць, асцярожна ўвесці ў цеста.
Скрылькі гарбуза абмакваць у цеста і смажыць у вялікай колькасці разагрэтага тлушчу. Даць тлушчу сцячы і пасыпаць дробна нарэзанай зеленню пятрушкі.
ГРЫБЫ САЛЁНЫЯ 3 БУЛЬБАЙ
300 г салёных грыбоў, 3—4 бульбіны, 1,5 цыбуліны, 2 ст. лыжкі алею, 1 ст. лыжка зелені, чорны молаты перац.
Вараную бульбу нарэзаць скрылькамі, дадаць салёныя грыбы (вялікія разрэзаць, дробныя пакінуць цэлымі), нарэзаную кольцамі цыбулю, паліць алеем, пасыпаць перцам, змельчанай зеленню кропу або пятрушкі.
ІКРА ГРЫБНАЯ
100 г сухіх грыбоў, 200 г салёных грыбоў, 2 цыбуліны, 2 ст. лыжкі алею, 5 зубкоў часнаку, 1 яйка, перац, воцат.
Загадзя замочаныя сухія грыбы адварыць, дробна пасячы, дадаць злёгку абсмажаную на алеі цыбулю і патушыць разам, ахаладзіць. Салёныя грыбы дробна пасячы, змяшаць з тушанымі грыбамі, дадаць тоўчаны часнок, перац, воцат, перамяшаць, пасыпаць змельчаным вараным яйкам.
ГРЫБЫ СМАЖАНЫЯ
4 шклянкі ачышчаных грыбоў розных сартоў, 100 г сметанковага масла, 2 цыбуліны, 0,5 шклянкі смятаны, соль, перац.
Ачышчаныя, старанна прамытыя грыбы нарэзаць, пакласці на сухую патэльню, накрыць і трымаць на сярэднім агні, час ад часу памешваючы, пакуль выпушчаны грыбамі сок амаль цалкам не выкіпіць. Затым пасаліць, дадаць нашаткаваную цыбулю, пакласці масла і смажыць на ўмераным агні каля 20 хвілін. Пасыпаць грыбы чорным молатым перцам, уліць смятану, давесці яе да кіпення.
ШАПАЧКІ БАРАВІКОЎ 3 ПАДЛІЎКАЙ 3 ЦЫБУЛІ
500 г шапачак белых грыбоў, 100 г сметанковага масла, 2 цыбуліны, 1 шклянка смятаны, соль.
.Шапачкі маладых баравікоў вымыць, абсушыць, пасаліць і абсмажыць на патэльні ў моцна разагрэ-
тым масле. Затым грыбы выняць, паставіць у цёплае месца. У разагрэтае масла пакласці нашаткаваную цыбулю, пасаліць і тушыць да мяккасці. Дадаць смятану, давесці да кіпення і атрыманай падліўкай заліць грыбы.
ГРЫБЫ, СМАЖАНЫЯ Ў ЦЕСЦЕ
20 шт. сухіх грыбоў, 0,5 шклянкі квасу або піва, 2 ст. лыжкі алею (для цеста), 2—3 ст. лыжкі мукі, алей для смажання, соль, чорны перац гарошкам, лаўровы ліст.
Сухія грыбы адварыць у 0,5 л вады з лаўровым лістом і перцам, выняць з адвару, абсушыць. 3 квасу або піва, алею, мукі і солі прыгатаваць вадкае цеста. Абмакваць у яго падрыхтаваныя грыбы і смажыць у алеі.
СТРАВЫ 3 ТВАРАГУ I ЯЕК
СЫРНІКІ ВАРАНЫЯ
500 г тварагу, 2 яйкі, 100 г сметанковага масла, 0,75 шклянкі мукі (у тым ліку і на падсыпку), 0,5 шклянкі смятаны, соль.
Тварог добра расцерці або працерці праз сіта, дадаць соль, размякчанае масла, яйкі, усыпаць муку і старанна вымесіць. Атрыманае цеста пакласці на стол, пасыпаны мукой, раскачаць тонкім жгутом і нарэзаць кавалачкамі.
Апусціць сырнікі ў падсоленую ваду, якая кіпіць, і варыць, пакуль не ўсплывуць. Гатовыя сырнікі паліць растопленым маслам і смятанай.
БАБК! СЫРНЫЯ
500 г тварагу, 0,5 шклянкі мукі, 2 яйкі, 0,5 шклянкі смятаны, соль.
Прыгатаваць сырную масу больш рэдкую, чым
для вараных сырнікаў. Набіраць патроху лыжкай і кідаць у падсоленую ваду, якая кіпіць. Калі бабкі ўсплывуць, выкласці іх на патэльню, паліць смятанай і запячы ў духоўцы.