• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    
    Кастусь Тарасаў
    ПАМЯЦЬ ПРА
    АЕГЕНДЫ
    
    Постаці беларускай мінуўшчыны
    
    
    Майму лепшаму сябру Ларысе Чарнышовай
    Кастусь Тарасаў
    ПАМЯЦЬ ПРА ЛЕГЕНДЫ
    Постаці беларускай мінуўшчыны
    МІНСК «полымя» 1990
    ББК 63.3(2Б) Т 19
    Рэцэнзент кандыдат гістарычных навук A. К. КАУКА
    М а с т а к і
    А. У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, I. А. ДЗЯМКОУСКІ, П. А. СЕМЧАНКА
    Нз богатой лсторлл Белорусспл плсатель выбрал эпохн, событня, ллчностл мало лзученные, окруженные ореолом таннствен ностн. Это далекле времена язычества, загадочный XIII век, когда князь Млндовг об'ьед.тшл вокруг Новоградка многне «чернорусскне» н ллтовскле землл, положлл начало будуіцему Велнкому княжеству Ллтовскому, Русскому, Жемойтскому п лных земель.
    У К. Тарасова — свое плсательское, эмоцлонально окрашенное внденне псторлл. Он умеет пронлкнуть во внутренннй мнр людей, отдаленных от нас столетнямн, будь то просветнтель Снмеон Полоцклй, нлн подвнжннк Сымон Будный, нлн борец протнв унлн Афанаслй Флллпповлч.
    0503020903 110
    Т	8—90
    М306(03)—90
    ISBN 5 345-00306 8
    © К. I. Тарасаў, 1990
    Слова да чытача
    Любоў да Радзімы мае перадумовай веданне мінулага свайго народа — яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры.
    Памяць патрабуе клопату. Рэта тым больш тычыцца мінуўшчыны беларускага народа, які так часта апынаўся пад смерчам ваенных дзеянняў і цярпеў незаменныя страты людзей, каштоўнасцей, духоўных скарбаў.
    Любоў да Радзімы не з’яўляецца, аднак, вынікам атрыманых ведаў; хутчэй імкненне да ведаў ёсць вынік любові да Радзімы. Менавіта любоўю да Радзімы дыктуецца жаданне прасякаць загадкі даўніны, даведвацца пра тое, што было, але чаго ўжо няма, ці што засталося малапрыкметнымі слядамі ў скупых словах летапісаў і нешматлікіх дакументах, што зацерлася гужам стагоддзяў, зацягнулася глухімі туманамі мінулых эпох.
    Цікавасць да даўніны мае духоўны характар, яна караніцца ў сутнасці чалавека, жыццё якога вельмі кароткае, але чый розум жадае агарнуць неахопны час, зазірае ў будучыню і пранікае ў мінулае.
    Жыццё народа не мае зыходнага пункта, ва ўсякім выпадку, ён не паддаецца пазнанню. Ніводная дата не з’яўляецца пачынальнай: заўсёды нешта было і раней. Дзейнасць кожнага пакалення цягнецца гадоў дваццаць, потым яго змяняе наступнае, і само саступае месца новаму, і ў гэтай змене, у працягу клопатаў, у перадачы канкрэтнымі людзьмі адзін другому вопыту і традыцый, сваіх духоўных здабыткаў і прадзецца нітка часу.
    He заўсёды мінулае паказваецца ў яўных прыкметах, як, напрыклад, у
    помніках матэрыяльнай культуры; у духоўнай спадчыне болып складана разглядзець далёкае і цяперашняе — тут напластаванні часоў знітоўваюцца і набываюць цэласнасць. Каб іх распазнаць, неабходна ведаць гісторыю ідэй і свядомасці, іх ператварэнні і няпростае існаванне ў шэрагу палітычных і жыццёвых укладаў.
    Любыя веды аб мінулым набліжаюць яго да нас, узбагачаюць па шыя пачуцці, запаўняюць навакольную прастору і папярэдні нам час мноствам падзей і асоб — быццё наша атрымоўвае больш ясны сэнс.
    Гісторыя адлічваецца ў адваротным кірунку — бо пачатак яе заўжды сённяшні дзень. Заўтра ён стане гісторыяй. Кожнае адлічанае стукам крыві ў скронях імгненне становіцца гісторыяй; у ім нічога ні змяніць, ні пераправіць. У адрозненне ад бягучага часу ў гісторыі кожны момант мае сваё мінулае і будучае, ён не стаіць перад невядомасцю як жыццё жывое.
    Гісторыя дазваляе ўбачыць у далёкай даўніне тое, што было для яе будучыняй; прынамсі гэта і дазваляе вучыцца ў яе. Развіццё народнага духу звязана з матэрыяльным і падзейным бакамі гісторыі — у іх ён адбіваецца, але ён і самастойны, бо духоўнасць з той жа сілай уздзейнічае на знешняе, з якой знешняе ўздзейнічае на духоўнасць. Перамога над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве стала магчымай таму, што народны дух стаў моцным і патрабаваў пакончыць з векавым націскам тэўтонцаў; але не менш важным вынікам, чым вызваленне ад заваёўнікаў, стала і абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, адчуванне сваёй
    еднасці як народа. Такіх прыкладаў можна прывесці шмат.
    Веданне гісторыі, а яшчэ шырэй — гістарычная свядомасць, пад якім бы вуглом яна не разглядалася, магчыма толькі пры засваенні даступнага гістарычнага матэрыялу мастацкай, у крайнім выпадку — папулярнай літаратуры. Такім папулярызат'арскім мэтам і прызначана служыць гэтая кніга.
    Пад той жа назвай, што стаіць на вокладцы, яна ўжо выходзіла ў 1984 годзе на рускай мове і мела тады на трэць меншы памер. Выданне выклікала колькі рэцэнзій — і публічных, і асабліва «закрытых». Усе слушныя заўвагі аўтар улічыў, але ў «закрытых» рэцэнзіях хапала заўваг і састарэлых на пяцьдзесят гадоў, зробленых на падставе дэфармаванага ў гады сталіншчыны пагардлівага стаўлення да беларускай даўніны. He абышлося, вядома, без абвінавачванняў у «нацыяналізме», «пераболыпанні ролі беларускага народа», «невалоданні марксісцка-ленінскай метадалогіяй» і іншых формул вульгарнасацыялагічнай традыцыі. Таму аўтар мае патрэбу адзначыць, што, па яго перакананнях, усе народы на гэтым свеце роўныя, няма ніводнага, які быў бы лепшы за другія, а ідэі аб народахабранніках наогул лічыць антыгуманістычнымі.
    Чытач не знойдзе на старонках кнігі спасылак на выкарыстаныя крыніцы і даследаванні, бо выданне адрасуецца шырокай аўдыторыі і на навуковую працу ніякім чынам не прэтэндуе. Аднак абавязак аўтара засведчыць, што ён карыстаўся шматлікімі даследаваннямі — як даўняй пары, так і сучаснымі. Нельга не назваць
    тут імёны людзей, без чыіх твораў была б немагчыма праца любога беларускага краязнаўца ці пісьменніка, які піша на гістарычныя тэмы. Гэта Я. Длугаш, М. Стрыйкоўскі, В. Тацішчаў, М. Карамзін, С. Салаўёў, В. Ключэўскі, I. Лелевель, Л. Нарбут, I. Даніловіч, I. Бяляеў, М. Любаўскі, Е. Карскі, В. Вольф, У. Пічэта, В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, Е. Раманаў, В. Сапуноў, М. Улашчык і інш. Глыбокую ўдзячнасць аўтар заўсёды будзе адчуваць да Уладзіміра Караткевіча, чыё палкае слова любові да Беларусі абудзіла многія сонныя душы, у тым ліку і аўтара гэтай кнігі.
    He толькі творы пісьменнікаў ці вучоных апавядаюць пра родную гісторыю. У кожным старажытным горадзе, у мностве старадаўніх вёсак, на шматлікіх палях, берагах рэчак і азёраў ёсць маўклівыя сведкі славутага ці горкага мінулага — руіны замкаў, паселішчы, курганы. Яны таксама захавальнікі даўніны, і магчыма, галоўныя яе захавальнікі.
    Толькі невялічкі пагорак застаўся на месцы мураванага Лоскага замка. Сёння цяжка паверыць, што тут узнімаліся сцены, на іх стаяла варта, што ў замку працавала друкарня і ў ёй выдаваў свае кнігі Сымон Будны, што адсюль гэтыя кнігі развозіліся ва ўсе канцы Беларусі, і ў Літву, і ў Польшу, што тут быў асяродак асветы, тут спрачаліся, смуткавалі, спявалі, чыталі вершы, смяяліся — тут жылі...
    Прыслухайся, чытач,— і ты пачуеш грукат друкарскага станка, гаворку майстроў, рыпенне колаў, крыкі варты, размовы кніжнікаў і гул бітваў... Нішто не маўчыць для таго, хто навучаны слухаць...
    ST
    
    „Рогволожн внуцн"
    ысячу гадоў таму здарылася падзея, якую палічылі неабходным занатаваць летапісцы: полацкая князёўна Рагнеда зрабіла замах на жыццё свайго мужа, вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча. Наколькі вядома, нічога падобнага ў гісторыі ўсходніх славян болып не здаралася. Наадварот было — мужы жонак забівалі. Але каб жонка забіла князя — адзіны выпадак. Праўда, у XVIII стагоддзі Кацярына II, прагнуўшы ўлады, пазбавілася свайго мужа Пятра III, але там была змова, забойства выканалі афіцэры гвардзейскіх палкоў. Рагнедзе ж ніхто не дапамагаў, да ўлады яна не імкнулася і змовы не існавала. Яна прагнула помсты. Уначы Рагнеда ўзяла мужаў нож, развітальна паглядзела на князя, які, здавалася, соладка спаў, вышаптала сваё вынашанае пракляцце: «Памры!» — і навостраны, шырынёй з далоню нож нацэліла Уладзіміру ў сэрца. Выратавала князя, відаць, тое, што ўдар быў нятрапны. Можа, слабое святло таму прычынай, ці ўсё ж тоілася ў душы Рагнеды літасць, пра якую і сама яна не ведала, але як бы там ні было — замах мэты не дасягнуў. Трэба сказаць, што Рагнеда мела ад Уладзіміра трох сыноў — Ізяслава, Яраслава, Усевалада і двух дачок — Прадславу і Праміславу. Было ёй на той час не болей чым дваццаць два гады. За забойства мужа, нават за няўдалы замах, па законах веку князёўну абавязкова чакала смерць. Аднак яна ўсё ж адважылася... Князь
    Уладзімір адпомсціў сваёй мяцежнай жонцы пакараннем, мабыць, больш страшным, чым смяротны ўдар мяча. Але аб гэтым крыху пазней.
    Каб зразумець, чаму маладая, а па паняццях нашага часу — зусім мала дая, жанчына вырашыла пайсці па сутнасці на самазнішчэнне, трэба нагадаць пра папярэднія падзеі, што прадвызначылі гэты адчайны ўчынак і трагічны лёс Рагнеды.
    Распачаць аповяд прыйдзецца здалёк — калі не з часоў князя Алега, што прыбіў шчыт да варот Царграда, дык з ягонага наступніка, князя Ігара. У 941 і 944 гадах Ігар хадзіў войнамі на Візантыю. Удзельнічалі ў тых паходах безыменным мноствам полацкія крывічы пад кіраўніцтвам дзеда Par неды; бабка яе, княгіня Прадслава, таксама ўпамінаецца ў тагачасных дакументах. Хоць і шанцавала яму ў бітвах, усё ж скончыў жыццё князь не ўласнай смерцю. Раззлаваныя яго вялікай сквапнасцю драўляне забілі Ігара, і здарылася гэта ў горадзе Малін, дзе ўладарыў тады драўлянскі князь Мал. Жонка Ігара — княгіня Вольга бязлітасна адпомсціла за мужа. Гарады драўлян былі спляжаны агнём, а драўлянскія баяры згарэлі ў вялізнай яме. Як птушыныя спевы,слухала Вольга чалавечыя крыкі з таго ахвярнага полымя. Але злітасцівілася княгіня над дачкой і сынам драўлянскага ўладара, бо былі яны надта малыя: Дабрыня меў гадоў пяць, ягоная сястра Малуша толькі пачынала хадзіць. 3 цягам часу Вольга зрабіла Малушу ключніцай на
    сваім двары, Дабрыня ж стаяў пры варотах. Але дзіўна парадкуе жыццё: ключніца спадабалася сыну Вольгі, вялікаму князю Святаславу, і ад гэтага кахання нарадзіўся Уладзімір, пры якім потым дасягнула вяршыні славы так званая Кіеўская Русь. «Так званая» ўжываю таму, што такой назвы ні ў дакументах, ні ў летапісах няма, яна створана гісторыкамі. Таксама як і назва «Старажытнаруская дзяржава». Умоўнасць гэтую трэба трымаць у памяці, бо інакш цяжка зразумець, чаму «дзяржаву» разрывалі цэнтрабежныя імкненні яе складаных частак.