Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Імкнучыся ўшчэнт знішчыць групу Свентарэцкага і пазбавіць яе надзеі хоць дзе-небудзь схавацца, улады выкарыстоўвалі самыя разнастайныя сродкі. Напрыклад, загадвалі сялянам высякаць у лясах так званыя прасекі, гэта значыць дарогі па прамой лініі шырынёю на дваццаць метраў. Ссечаныя дрэвы адразу ж вывозілі за межы лесу, каб аблегчыць рух войску. У гушчарах каля дарог абсякаліся галіны, якія раслі нізка, каб ніводзін паўстанцкі ўцякач не мог схавацца ад вачэй сваіх праследнікаў. Ад таго, што лясы заставаліся адзіным сховам для партызанаў, іх пачалі падпальваць у розных месцах, каб, як гаварылі, выкурыць з іх палякаў. Палаючыя лясы ўяўлялі сабою пры гожы малюнак. Цэлыя ваколіцы ўсцілаліся такім густым дымам, што нават сонца, пранікаючы праз яго тоўшчу, здавалася, набірае чырвоныя колеры.
Незалежна ад перашкод, якія ставіліся царскім войскам на кожным кроку, Ляскоўскі, маючы давераны яму атрад партызанаў, удала абмінаў пятнаццаць тысяч салдат і казакаў і здолеў правесці яго без аніякай сустрэчы з небяспекаю. Калі партызаны назаўтра пасля юравіцкай бітвы, блу каючы па лесе, здаралася, блудзілі ў зарасніках, Ляскоўскі загадаў усім несці ў руках запаленыя стэарынавыя свечкі, каб прасцей адзін аднаго маглі бачыць. Гэтая працэсія людзей з запаленымі свечкамі, якая цягнулася на фоне цёмнага бору, утварала дзіўна арыгінальны, дантаўскі амаль вобраз. Толькі не было каму дзівіцца, бо ўсіх вярэдзіла адзіная думка пра нядаўні бой і пра тое, як быць далей.
Праз колькі дзён паўстанцы выйшлі на дарогу паміж ігуменам і вёскаю Дамавіцкіх і тут затрымалі генерала Грунта з суправаджальным эскортам казакаў. Генерал, прыведзены ў паўстанцкі лагер, мусіў прысягнуць, што ніколі супраць іх ваяваць не будзе. Пасля гэтага яго адпусцілі. I сапраўды, слова ён стрымаў, бо адразу ж падаў у адстаўку і выехаў на сваю радзіму... У жніўні Ляскоўскі з малою жменькаю паўстанцаў пакінуў Літву, а астатнія таварышы, не хочучы падзяляць яго далейшы лёс, або вярнуліся дахаты і былі ары штаваны, або бадзяліся па лясах ці пад чужым імем сталі фурманамі, лёкаямі і іншымі службоўцамі. Так скончылася паўстанне, якое працягвалася ў Мінскім ваяводстве чатыры месяцы. Ахінула яно пакрывалам жалобы амаль усе шляхецкія дамы, бо не было сям’і, якая не аплаквала б хоць аднаго з сваіх членаў, што загінуў у паўстанні, быў пасаджаны ў турму, пакутаваў сярод ільдоў Сібіры ці ў капальнях Урала».
У жніўні — верасні 1863 года ўзброенае паўстанне было задушана цалкам, некаторым атрадам удалося прабіцца ў Польшчу, дзе яны працягвалі змаганне. Зімой 1864 года жандарская служба выкрыла рэвалюцыйную арганізацыю на Гродзеншчыне. Арыштаваны паліцыяй сувязны Вітальд Парфіяновіч выдаў мураўёўскім Ka-
там віленскі адрас Кастуся Каліноў скага. Асуджаны ваенным судом на смерць, правадыр паўстання напісаў у турме сваё вядомае «Пісьмо з-пад шыбеніцы» — развітальнае слова да беларускага народа. Да «Пісьма» ён дадаў верш, першыя чатыры радочкі якога лірычныя — прысвечаны нявесце, Марылі Ямант:
Марыська чарнаброва, галубка мая, Дзе ж падзелася шчасце
і ясна доля твая?
Усе прайшло як бы не бывала, Адна страшна горыч
у грудзях застала.
Марыля, разам з сям’ёй, пайшла па этапу ў сібірскую ссылку. 22 сакавіка 1864 года смяротны прысуд Каліноўскаму быў выкананы, як паведамляла віленская жандармерыя свай му шэфу і начальніку III аддзялення князю Далгарукаму, «в 10 часов утра на Торговой плогцадн в Внльне прн многочлсленном стеченнн народа». На гэтай жа плошчы некалькімі месяцамі раней царскія каты надзелі пятлю на Зыгмунта Серакоўскага, блізкага сябра Каліноўскага, выдатнага рэва люцыянера, ваеннага начальніка на Літве. (Зараз тут знаходзіцца памятная пліта, на якой увекавечаны імёны правадыроў паўстання 1863 года.) Пахавалі Кастуся Каліноўскага тай на ўначы на Замкавай гары, там дзе ўзносіцца старадаўняя вежа Гедыміна. Дакладнае месца апошняга прытулку гэтага мужнага чалавека застаецца невядомым, бо паліцыя магілы інсургентаў зроўнівала з зямлёй. Але кожны, каму дарагая памяць аб зма гарах за волю, падымаецца на Замкавую гару, каб аддаць доўг пашаны героям барацьбы.
Смерць у баях 6 тысяч паўстанцаў, шыбеніцы, катарга амаль для тысячы ўдзельнікаў баёў, высылка каля 13 тысяч чалавек у Сібір і аддаленыя губерні імперыі, непазбежная хваля эміграцыі, што адняло найбольш свядомую і мужную частку народу, спаленыя і секвестраваныя маёнткі, арышты і штрафы нарадзілі страх і маладушша ў шырокім асяроддзі людзей без розніцы саслоўнага паходжання. Яшчэ ў ліпені 1863 года
асобы шляхетнага стану пачалі пад прымусам падпісваць вернападданніцкія адрасы наступнага зместу:
<< Всеавгустейшнй монарх! Смуты революцнн вовлеклн многнх нз дворян Внленской (ці: Магілёўскай, Мен скай, Гродзенскай, Віцебскай — К. Т.) губерння к нарушенню верноподданннческой прнсягн вашему нмператорскому велнчеству. Отвергая действяя революцнонной партнн, по прнчнне которой от несколькнх месяцев земля наша обагряется кровью по большей частн напрасных жертв, чнстосердечно н гласно проснм тебя, государь, счнтать нас верноподданнымн твонмн, заявляя пря сем, что мы, составляя одно целое н нераздельное с Росснею, остаемся навсегда верноподданнымн твонмн, вверяя судьбу дворянства, августейшнй монарх, твоему неограннченному мнлосердню».
Подпісы пад такімі адрасамі збі раліся ўсё лета і восень, і баявыя поспехі карнікаў адбіваліся на колькасці сцішанай шляхты. У Віленскай губерні ў ліпені падпісалася 235 чалавек, а на кастрычнік шляхецкіх подпісаў стала ўжо 3900. Тое ж назіралася і ў іншых губернях.
Пакуль Дунін-Марцінкевіч сядзеў у менскай турме, Мураўёва, адоранага за рашучае задушэнне паўстання графскім тытулам, змяніў «мякчэйшы» генерал-губернатар Каўфман. Але фармальная змена высокіх чыноўнікаў мала што змяніла ў рэчаіснасці. Судовыя праследаванні ўдзельнікаў паўстання і западозраных у спачуванні працягваліся да 1868 года, пакуль іх не спыніў новы генерал-губернатар Патапаў. Цяжар тых ганенняў спаўна адчуў на сабе Дунін-Марцінкевіч — і ў турме, і асабліва ад кручкатвораў, якія вялі яго справу. Нездарма ў «Пінскай шляхце» ён пісаў:
Гдзе унадзіцца юрыста, Вымеце хату дачыста. Такіх дзіваў нагаворыць, Такіх многа кручкоў натворыць, Што, пачасаўшы затылак, На рассупоніш памылак.
He дасі,— цябе замучыць.
Добра стара казка вучыць: Дзярэ каза ў лесе лазу, Воўк дзярэ ў лесе казу, А ваўка — мужык Іван, А Івана — ясны пан, Пана ўжо дзярэ юрыста, А юрысту — д’яблаў трыста!
«Трыста д’яблаў» дралі і тых менскіх юрыстаў, якія падпісвалі абві навачванні і вызначалі меру пакарання самому пісьменніку. Дакументы яго судовай справы захаваліся і даюць поўнае ўяўленне аб тагачаснай юстыцыі. Ніжэй будзе змешчаны ў якасці прыкладу адзін з іх, але папярэдне трэба заўважыць, што поруч з юрыдычным гвалтам супраць «запа дозраных» ішоў і духоўны, ідэалагічны, так сказаць стратэгічнага напрамку гвалт. Пачынаючы з 1863 года прыняў жорсткія формы наступ на каталіцкую царкву і рэшткі уніяцкай. Касцёлы пад наглядам вайсковых ка манд ператвараліся ў праваслаўныя храмы. I па сённяшні дзень засталіся сведчаннем таго перахрышчання былыя касцёльныя будынкі, на даху якіх штучна нарошчаны купал. Сялянства прыводзілася пад апеку рускай праваслаўнай царквы, «падазроную» шляхту прыціскалі штрафамі. Вось, як Дуніна-Марцінкевіча:
«Рапорт
По следственному делу, пролзведенному о помеіцлке лменля Лю цлнкл Мпнского уезда, коллежском реглстраторе Внкентлл Марцлнкевнче, 56 лет, веролсповеданля рлмскокатолнческого, оказалось, что он подвергся обвлненлю в распространенлл вредных для правлтельства лдей между простолюдлнамл, в подозрлтельных разьездах по разным губернлям, в пересылке лз Влльно в 1861 году своему семейству чрез прожлваюпіего вбллзл его лменля Люцлнкл еврея Шевеля Лейнора пакета с подозрлтельнымл веіцамл л сообіценлл сведенлй о пролсходятлх в крае беспорядках, в лзданлл пред началом мятежа возмутлтельного сочлненля на простонародном языке под заглавлем «Гуторка старого деда» л в допупіенлл в лменлл своем сборліца разных ллц. Хотя помепілк Мар-
цлнкевлч в обвлненлях снх не прлзнался л пролзведенным лсследованнем не обнаружено юрлдлческлх доказательств к нзобллченню, но прлнлмая во внлманле, что в лменлл Марцлнкевлча Люцлнке прл обыске найдены одна печатная л две ллтографлческле моллтвы за Ойчлзну, лзданные без цензуры, что лз семейства Марцлнкевлча жена его Марля л дочерл Камллля л Цезарлна прлнлмалл деятельное участле в бывшлх демонстрацлях л пенлл запреіценных глмнов, а последняя, кроме того, нослла конфедератку, л лз нлх по обвлненлям слм: Марля Марцннкевлч состолт под следствлем, л дела о ней представлены предместнлку вашего превосходлтельства Влленскою следственною комлсслею 18 декабря прошлого года за № 2433 л 12 апреля сего года за № 580...
Хотя помепілк Вякентнй Марцлнкевлч по обвлненням слм подлежал бы выселенлю лз здешнего края, но, снлсходя, к преклонным его летам, я полагал бы: его, Марцлнкевлча, рставлть на месте жлтельства, с отдачею на поручдтельство н с учрежденлем за нлм поллцейского надзора, а с прлнадлежаіцего ему лменля взыскать услленный 10-процентный сбор...»
Вось так: юрыдычных доказаў да выкрывання не знойдзена, але ўзмоцнены збор узяць. Хутка прыйшло і рашэнне Часовага палявога аўдытарыята: «Помеіцлка Марцлнкевлча, на основанлл... правлл о порядке наложенля взысканнй на мятежнлков л лх соучастннков... подвергнуть денежному штрафу, взыскав с лменля его, как за него самого, так н за жену его, участвовавшую в демонстрацлях... услленный 30 процентный сбор».
Узмоцнены 10-працэнтны збор узмацніўся ўтрая. Сапраўды, «гдзе ўнадзіцца юрыста — вымеце хату дачыста». Зняволенне цягнулася 15 месяцаў, і за той час прымалася сотні такіх рашэнняў адносна таварышаў па камеры. Як гэта было асэнсаваць пісьменніку, камедыёграфу? Няма сумнення, што знакамітую «Пінскую
шляхту» Дунін-Марцінкевіч напісаў у турме. Раней, чым п’еса лягла на паперу ўжо за пісьмовым сталом у маёнтку Люцынка, яна ўся складалася ў розуме на нарах астрога. Пісьменнік выйшаў з менскага турэм нага замка 5 снежня 1865 года і паехаў у Люцынку пад «строгі гласны нагляд» паліцыі. Тут ён і стварыў злую сатыру на царскае чыноўніцтва і такім чынам на ўсю існуючую сістэму. Вядома, п’еса не магла быць дапушчана да пастаноўкі і публікацыі. Нават праз дваццаць гадоў пасля напісання, у 1889 годзе, калі выдаўца «Календаря Северо-Западного края» М. Доўнар-Запольскі звярнуўся да цэнзуры за дазволам надрукаваць «Пінскую шляхту» на яго старонках, віленскі генерал-губернатар, які разглядаў рукапісы, палічыў неабходным катэгарычна адмовіць: «По моему мненлю, подобное пролзведенле, в коем в непрлглядном свете выстав ляется ллчность должностного ллца, станового прлстава, который к этому везде называется «найяснейшая корона», вряд лн удобно помегцать в каком лябо лзданлл, а в особенностл в таком, как календарь, который предназначается для распространенля в среде населенля». Упершыню камедыю «Пінская шляхта» апублікавала газета «Вольная Беларусь» у 1918 годзе. Дарэчы, сатыра «Халімон на каранацыі» дайшла да чытача толькі ў 1946 годзе, амаль праз сто гадоў пасля напісання.