• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    як ніхто. Ведаючы пра няспыннае праследаванне, ён прыходзіў да бра мы дамініканскага манастыра, каб развітацца з тымі, каго выводзілі на смяротнае пакаранне...»
    Але разлікі Каліноўскага і іншых радыкальных рэвалюцыянераў на сялянскую актыўнасць не спраўдзіліся, бо Літоўскі камітэт у сваім Маніфесце не даў сялянам таго, аб чым яны марылі. Гэта скарыстаў царскі ўрад; у сялянскае асяроддзе ўсімі магчымымі сродкамі ўкараняліся чуткі, што паўстанцы маюць мэтай вярнуць прыгон, які адмяніў цар, і з тае прычыны паны схапіліся за зброю. Нядзіўна, што падманутыя чыноўнікамі сяляне дапамагалі царскім войскам, наводзілі іх на схованкі інсургентаў, у зручны момант здавалі апошніх ўладам. Статыстыка адзначае слабы ўдзел сялян у паўстанні. Нават у Гродзенскай губерні яны складалі ў атрадах толькі трэцюю частку. Аднак трэба мець на ўвазе пэўныя цяжкасці. Ва ўсіх большменш буйных мястэчках стаялі войскі, прымусова была арганізавана так зва ная самаахова, супраць паўстанцаў казалі розную хлусню чыноўнікі і праваслаўныя светары. Поспехі яны мелі, пра гэта сведчыць распаўсюджаны сярод сялян ананімны верш:
    Возьмеш рублёў з дзесятак — Нясі пану на падатак.
    А цяпер нам палягчала, Хоць крыху, а лепей стала.
    Бацька цар волю даў I некрута дараваў. Затым цяпер панам He так стала па зубам.
    Трэба панства пакідаці I саху у рукі браці.
    Праз тое і бунты сталі, Што рабіць ім перасталі.
    Хочуць Полынчу аднавіць I зноў мужыка давіць. Але трасцу! не дадуць!
    Усіх як чарвей перажмуць.
    Ну-це, браткі-мужычкі, Возьмем іх моцна на кручкі, Станем бараніцца самі, Будзем біць іх хоць кіямі.
    He толькі праваслаўныя папы, але і каталіцкія вярхі пад уціскам Мураўёва звярнуліся з павучаннем да парафіян, заклікаючы раскаяцца і стаць на калені:
    «Без волн всемогуіцего Бога ннчего на свете не делается. Он возвышает, он н ннзводнт; он дает жнзнь, он отворяет н врата смертн; он однн управляет светом н его еднного воле ннкто не в состоянлн протавлться. Должно быть, эта воля господня не понята намл, должно быть, члсло грехов нашлх превыслло всякую меру, еслл господь допустлл, что столько бедствнй, столько горя ннспало на край наш, взволнованный людьмл беспорядка.
    Главное начальство края прлняло все меры к укрогценню мятежа л к водворенлю спокойствля; оно карает влновных в мятеже для обуздалля восстаюіцнх протлв законной властл, но вместе с тем отверзает дверь к мллосердлю. Безусловно, предавайтесь на волю н помллованле высшего в нашем крае начальства, которому государь лмператор поручнл об"ьявлть прогценпе тем, которые, сложнвшн оружле, явятся к местным властям л будут прослть поіцады.
    А потому поспешайте воспользоваться предлагаемой вам мплостью; этого требует не только ваше л родных вашнх благо, но вместе с тем это есть л прямая обязанность, которую возлагает на вас наша святая реллгля... Нсполняйте затем святые прлказанля, возврагцайтесь немедленно к спокойным трудам вседневных вашлх занятнй, горячо моллтесь за нашего августейшего лмператора всеросслйского Александра II, которому господь бог вверлл вашу судьбу; моллтесь за весь царствуюіцнй дом л за всех, которые занлмают высшне должностл, дабы мы, по словам апостола Павла, велл жлзнь тлхую л безмятежную во всяком благочестлл л члстоте...»
    Справядлівасць патрабуе адзначыць, што не ўсё духавенства заклікала «моллться за весь царствуюіцнй дом н вестл жлзяь в благочестлл л члстоте». За супрацьлеглыя
    выказванні сем светароў былі пакараны смерцю, а сто пяцьдзесят дзевяць высланы ў аддаленыя губерні імперыі. Але як у такой атмасферы мог прымаць самастойныя жыццёва важныя рашэнні цёмны, непісьменны селянін, прагнуўшы зямлі і волі; як ён мог даверыцца ўчарашнім сваім прыгнятальнікам, якія цяпер выступілі за яго інтарэсы. Тым больш не мог і не хацеў, што ўрад перадаваў сялянам зямлю памешчыкаў-паўстанцаў. I выходзіла: прасцей атрымаць колькі моргаў, не бунтуючы супраць цара, а наадварот — перадаючы ў рукі павятовага начальніка схопленага са зброяй пана. Нават данос на паўстанца аплочваўся казной. Нямала здаралася і такіх выпадкаў, калі ні ў чым не павіннага пана абвінавачвалі ў сувязях з інсургентамі, каб нажыцца на разгроме яго маёнтка і пабольшыць свой надзел. Гістарычную процьму паміж сялянствам і шляхтай праграма паўстання не ўлічыла, а пры абыякавасці сялян атрады паўстанцаў і дывізіі карнікаў апынуліся ў безнадзейнай няроўнасці сіл і ўзбраення.
    На 11 студзеня 1863 года, гэта значыць да пачатку выступлення, на тэрыторыі Беларусі і Літвы знаходзілася вялікая колькасць царскага войска: 1-ая кавалерыйская дывізія, 1-ая конна-артылерыйская брыгада, 1, 2, 3-я пяхотныя дывізіі, 1, 2 і 3-я палявыя артылерыйскія брыгады, a яшчэ 33-і і 42-і данскія казацкія палкі. 3 разгортваннем ваенных дзеянняў у Віленскую ваенную акругу дадаткова прыбылі: лейб-гвардыі зводна-казацкі полк, 1-ая і 2-ая гвардзейскія пяхотныя дывізіі, 3-яя грэнадзёрская дывізія, лейб-гвардыі драгунскі полк, дзевяць палкоў данскіх казакаў і асобныя батальёны з рэзерва: эстляндскі, лібаўскі, нараўскі, вялікалуцкі, аланецкі, валагодскі, кастрамскі, сімбірскі, мурамскі, нізаўскі, галіцкі, чарнігаўскі, магілёўскі, бранскі, крамянчугскі, смаленскі, палтаўскі, алексапольскі, полацкі, ялецкі, віцебскі, арлоўскі і іншыя.
    Вядома ж, супрацьстаяць экспедыцыйнаму карнаму корпусу пад 140
    тысяч салдат магло толькі паспалітае рушэнне, народная армія, але паколькі паўстанне не набыло ўсенароднага размаху, яно асудзіла сябе на няўдачу раней, чым пачалося. Застаецца толькі дзівіцца, што баявыя сутычкі цягнуліся па кастрычнік 1863 года. Белачырвоныя харугвы паўстанцкіх атрадаў амаль не мелі шансаў перамагчы рэгулярныя войскі. Тым не менш шматлікія партыі інсургентаў здолелі правесці на Беларусі і Літве 237 баёў з царскімі карнікамі. 11 красавіка каля вёскі Новы двор Шчучынскага павета атрад Людвіка Нарбута вытрымаў бітву з салдатамі палкоўніка Цімафеева. 24 красавіка атрады «Тапара» (Людвіка Звяждоўскага, былога капітана генштаба, ваеннага начальніка Магілёўскага ваяводства) і Я. Жукоўскага напалі на Горкі. Пры падтрымцы студэнтаў земляробчага інстытута яны выбілі з Горак гарнізон, здабылі зброю і грошы і рушылі далей па Магілёўшчыне. Меркавалася, што поспех барацьбы ў гэтым ваяводстве адгукнецца выбухам агульнарускага паўстання. Аднак нават тут сяляне не прыйшлі на падмогу і ў майскіх сутычках з карнікамі атрад быў рассеяны. Звяждоўскі выехаў за мяжу, потым узначаліў Кракаўскую паўстанцкую дывізію, трапіў у палон і ў лютым 1864 года яго пакаралі смерцю.
    3 чэрвеня каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета атрад інсургентаў Гродзеншчыны на чале з А. Лянкевічам (былым падпалкоўнікам), пружанскі атрад Ф. Уладака, наваградскі В. Міладоўскага, ваўкавыскі Г. Стравінскага, слонімскі Ф. Юндзіла выйгралі бой з пяццю ротамі салдат. Карнікі страцілі 240 чалавек. 13 чэрвеня паўстанцы Ф. Уладака і Я. Ваньковіча сышліся ў бітве з салдатамі і казакамі каля вёскі Новыя Пяскі Бярозаўскага павета. Праз два дні атрады А. Духінскага і В. Урублеўскага перамаглі падраздзяленні карнікаў на Пружаншчыне. 1 верасня 1863 года каля вёскі Баруны Ашмянскага павета атрад 3. Мінейкі пад час працяглага бою нанёс царскім войскам адчувальны ўрон.
    Але колькасная перавага давала верх душыцелям паўстання. 21 красавіка каля вёскі Азярцы на Случчыне быў разбіты атрад паўстанцаў Уладзіміра Машэўскага. 28 красавіка ў баі каля вёскі Пятровічы пацярпелі паражэнне менскія інсургенты Антона Трусава. Некалькі баёў выйграў кобрынскі атрад на чале з Рамуальдам Траўгутам. У ліпені ён разам з брэсцкімі паўстанцамі Яна Ваньковіча зрабіў рэйд на Піншчыну, але беспаспяхова. 28 мая атрад Вінцэнта Козела стаўся пераможаны каля вёскі Уладыкі на Вілейшчыне. Тут загінула 100 паўстанцаў. Пра некаторыя падзеі 1863 года красамоўна напісаў Янка Лучына ў нарысе «3 крывавых дзён». Каб не спрошчваць пераказам прыгожае пісьмо таленавітага пісьменніка, прывядзём некалькі вытрымак у арыгінале:
    «Не хочучы ідэалізаваць факты, я мушу тут дадаць, што колькасць асоб, выдаваных у рукі ўлад, проста зменшылася, калі паменшала за гэта ўзнагарода. Урад, а дакладней самаўладны Мураўёў-вешальнік, назначыў за кожнага дастаўленага паўстанца напачатку пяць рублёў, а затым тры рублі і ўрэшце знізіў аплату да сумы ў два польскіх злоты. Таму спярша кінуліся на такі лёгкі шлях даходу і хапання па дарогах, нават па хатах, усякага, хто здаваўся падазроным, хоць на гэтае падозранне не было ніякіх падстаў. Здарылася нават такое, што, не ведаючы, з кім маюць справу, мужыкі ў Магілёўскай губерні злавілі на дарозе князя Крапоткіна, які вяртаўся дамоў, і даставілі яго губернатару...
    У Ігуменскім павеце, даўнейшым Мінскім ваяводстве, на дваццатай вярсце ад мястэчка Ігумена ляжыць вёска Юравічы. За гэтай вёскай цяг нуцца вялікія яловыя лясы, поўныя дзікіх звяроў і птушак. У гэтых лясах была галоўная пазіцыя партызан Мінскага ваяводства. Гэта быў зборны пункт, да якога з усіх бакоў павінны былі сыходзіцца дробныя групы і там арганізоўвацца, каб у баявым парадку выступіць на абарону айчыны. 3 усіх ваколіц ваяводства сабралася
    болей за дзевяцьсот добра ўзброеных воінаў. Камандзірам над імі Нацыянальны камітэт паставіў Баляслава Свентарэцкага... Дзесятага мая, a другой гадзіне па паўдні, у двух кіламетрах ад вёскі Юравічы распачалася бітва, якая цягнулася да сямі гадзін вечара. Каля дарогі, што ідзе праз яловы лес з Юравіч да Мікуліч, пад прыкрыццём лесу паўкругам па строіўся партызанскі атрад. Калі разведка данесла генералу Забалоцкаму, што паўстанцы стаяць лагерам цад Юравічамі, ён выслаў чатыры батальёны пяхоты і чатыры сотні казакаў па дарозе, што вяла з Юравіч да Мікуліч. Казакі ішлі паперадзе і пры першым залпе кінуліся назад, пакінуўшы больш дзесяці забітых на полі бою, пяхота ж вагалася, ці ісці ў глыбіню лесу. Тады адзін з афіцэраў, стаўшы наперадзе атрада, павёў яго ў атаку. Той афіцэр першы ўпаў ад кулі, а за ім амаль ці не ўвесь атрад. А хто застаўся, кінуўся назад. Тады ў бой уступіла большая колькасць салдат. Завязаўся крывавы бой, і паўстанцы вымушаны былі адступіць. Раненых і забітых з боку паўстанцаў было дваццаць чатыры, у праціўніка знішчаны амаль дзве роты...