Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
чаканне высылкі ў Сібір. Можна думаць, што яго пасадзілі ў тую ж турму, дзе незадоўга да таго несла пакуты яго любімая дачка з нікчэмнай жандарскай злоснасці, з уласцівага гэтаму клану садызму.
«Палітычныя злачынцы» ўтрымоўваліся ў астрогах у жудасных умовах. I ў звычайны час турэмная практыка Расіі вылучалася мяжовым самавольствам. Напрыклад, у сярэднім з кожнай сотні арыштантаў толькі 53 асуджваліся, астатнія 47 заключаліся пад следства без падставы, дарэмна, у сілу страшэннага, абуральнага беззаконня. Па многіх губернях колькасць бязвінна пакутуючых у астрозе людзей была значная. Так, у Віцебскай губерні яна складала 74 працэнты, у Магілёўскай — 63, гэта значыць з кожных ста, кінутых у турму, 74 ці 63 чалавекі не мелі за сабой ніякай віны, а між тым, перш, чым выйсці на волю, як мінімум караліся розгамі — так сказаць, дзеля постраху, на ўсялякі выпадак, прэвентыўна. 3 пачаткам паўстання 1863 года міністэрства ўнутраных спраў ушчыльніла турму ўдвая — там, дзе па праекту мусілі знаходзіцца 300 арыштаваных, сядзела па 600—800 чалавек. Душыцель паўстання Мураўёў прызнаваўся са смяшком: «Очень часто я сажаю мятежннков без малейшей внны, даже подозрення нет; ну, в таком случае я всегда думаю: поснднт под замком, да подолее, быть может, что-ннбудь да отыіцется. Н что же вы думаете? Я был так счастлнв, что всегда чтоннбудь за сндельцем-то монм н отыскнвал. Ну, тогда н подай его сюда». Паколькі мураўёўскімі «сндельцамн» турмы набіваліся колькі мажліва, дык умовы жыцця арыштантаў рабіліся невыноснымі. Бо ні камеры, ні лазня, ні кухня не маглі «абслужыць» пад военую, патроеную колькасць людзей. Цісканіна, цяжкае паветра, дрэнная ежа, клапы — усё разам нагадвала пекла. Наўрад ці вязнямінсургентам аказвалі дапамогу сваякі ці знаёмыя, паколькі дзейнічаў абгрунтаваны страх, што такі клопат будзе трактавацца як спачуванне паў-
станцам з усімі адпаведнымі вынікамі. Да таго ж Дунін-Марцінкевіч па беднасці не меў сродкаў, каб увайсці ў «недазволеныя» кантакты з наглядчыкамі і вартай і палепшыць свой быт. Так што чатырнаццаць месяцаў у адной з камор турэмнага замка ў Менску сталіся для яго па кутлівымі.
Праз закратаваныя вокны адкрываліся паэту менскія краявіды. Пад адхілам гары праходзіла вуліца Няміга, забудаваная ўздоўж ракі — улетку мелкаводнай бы той ручай, у восеньскія дажджы бурлівай, а вясной нават небяспечнай сваімі разводдзямі. Раніцай па Нямізе спяшаўся на Ніжні рынак народ (прыкладна на гэтым месцы стаіць Рэспубліканскі дом мадэляў), а на гары над рынкам знаходзіўся цэнтр горада — Саборная плошча (зараз плошча Свабоды) з губернатарскім палацам, езуіцкім касцёлам, уніяцкай царквой св. Духа, ператворанай у праваслаўную царкву Пятра і Паўла, дамініканскім касцёлам, таксама пераасвячоным у праваслаўную царкву. Тут, на пляцы, мясціўся двухпавярховы дом (знесены без дай прычыны ў 1986 годзе), які служыў гораду тэатрам. Думкамі сваімі імкнуўся Дунін-Марцінкевіч да гэтага будынка, бо з ім былі звязаны надта добрыя перажыванні: тут ставіліся яго п’есы, тут сам ён іграў у спектаклях, тут грымелі ўдзячныя авацыі, тут зведаны хвіліны радаснага натхнення, славы і шчасця.
Ды і не адну толькі Саборную плошчу ведаў пісьменнік. Увесь горад ён мог абыйсці з закрытымі вачыма і шмат у якія дамы з’явіцца жаданым госцем, як заходзіў раней, калі стала жыў у Менску да набыцця маёнтка Люцінка. Але і пасля пераезду ў Люцінку ўтульны Менск заставаўся для Дуніна-Марцінкевіча родным горадам — тут меў ён сваю хату і збіраліся да яго сябры, усё людзі таленавітыя: краязнавец і літаратар Аляксандр Ельскі, мастак Ян Дамель, паэт Ігнат Легатовіч, краязнавец Канстанцін Тышкевіч, аматар розыгрышаў Юры Кабылінскі і самы дарагі з усіх — Уладзіслаў Сыракомля. Тут
пасябраваў пісьменнік з кампазітарам Станіславам Манюшкам, і той напісаў музыку да яго п’есы «Сялянка». Першымі слухачамі оперы сталі менчукі, тыя менчукі, ад якіх зараз яго адгароджвала сцяна турмы і вартавыя. Толькі няма ўжо ў Менску Манюшкі, два гады як памёр Сыракомля. Цяжка думаць пра гэтую заўчасную смерць — у трыццаць дзевяць гадоў загасіў бог свечку жыцця надзвычай таленавітага паэта.
Гэта Сыракомля зрабіў яму ласку і падтрымаў «Сялянку», а потым і другія выданні на беларускай мове. Прыемна было пачытаць сяброўскую ўхвалу і шчырыя парады; перад вачыма стаяць тыя артыкулы: «...галоўным повадам для цяперашняй гаворкі з’яўляецца першы твор — «Вечарніцы», напісаны на беларускай, або, дакладней, крывіцкай мове. Пекная гэта галіна славянскай мовы — той крывіцкі дыялект — і старая! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў — XVI і XVII. I пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны. Мова, пазбаўленая пісьмовага значэння, сёння засталася толькі роднай памяткай сялянскіх хат і налічвае, наколькі вядома, толькі двух пісьменнікаў: адным з іх быў незабыўнай памяці Ян Чачот, другі — В. Дунін-Марцінкевіч... Пан Марцінкевіч, выдатна знаёмы з духам і самымі тонкімі адценнямі крывіцкай мовы, першы наважыўся сам ствараць у большым маштабе творы на нашай народнай гаворцы. Першы вядомы яго твор «Сялянка», які надрукаваны некалькі год назад і з поспехам ставіўся на сцэне ў Менску, апрача іншых, мае тую яшчэ вартасць, што тут аўтар у вуснах войта вёскі Навума Прыгаворкі сабраў і ўдала выкарыстаў мноства арыгінальных і жыццёвых народных прыказак — неацэннай важнасці матэрыял для рознага роду народных даследаванняў... Само наша няўменне чытаць па-крывіцку было прычынаю, што «Сялянка» пана Марцінкевіча, хоць ужо цалкам распрададзе-
ная, не атрымала ў літаратуры такога водгуку, які заслугоўвала».
Мелася што прыгадаць ДунінуМарцінкевічу, назіраючы горад праз турэмныя краты. Было аб кім пасумаваць. У невядомасці заставаўся лёс Камілы. Ці жывая? Ці здаровая? Ці вернецца назад? I блізкіх прыяцеляў разнесла па белым свеце. 3 тых, што ўдзельнічалі ў паўстанні, наўрад ці каго ўжо давядзецца пабачыць. Ста рое, звычнае жыццё, сходы, спрэчкі, выданне кніг — усё сышло дымам. I ўласная будучыня заставалася невядомай. Пра яе лепш і не гадаць. Шмат хто сасланы, шмат хто пакараны смерцю, прычым вешалі тых, каго маглі саслаць, і высылалі тых, каго маглі павесіць. Мураўёўскай Фемідзе як што вочы засціла; яна не разбіралася, каго і як пакараць, галоўнае, каб пакараць жорстка. Дунін-Марцінкевіч меў з-за чаго хвалявацца. Пры задушэнні паўстання на Беларусі смяротны вырак ваеннага суда прагучаў для 128 чалавек; дзеля застра швання насельніцтва пакаранне здзяйснялася ў розных гарадах. Найбольшая колькасць смяротных прысудаў прыйшлася на Вільню, дзе знаходзілася штабжватэра Мураўёва. У Гродне пакаралі смерцю траіх, у Брэсце — дваіх, у Кобрыне — чацвярых, у Наваградку — траіх, у Менску — чацвярых і г. д. Смяротны прыгавор абвяшчаўся не толькі за дзейсны ўдзел у паўстанні са зброяй у руках. Вешалі за «публнчное чтенне н распространенне возмутнтельных маннфестов н подговор жнтелей к восстанню». Калі б суд прызнаў ДунінаМарцінкевіча аўтарам «Гутаркі», a пры вялікім жаданні гэта лёгка было зрабіць, дык тады дзеянні яго атрымалі б вельмі небяспечную трактоўку: зламыснае напісанне тэкстаў, якія спрыяюць супраціўленню ўладам і абражаюць унутраную палітыку імперыі і асобу гасудара. Часовы палявы аўдытарыят, безумоўна, прызначыў бы вышэйшую меру.
Зразумела, што Дунін-Марцінкевіч ясна ўсведамляў навіслую над ім небяспеку і таму адмаўляў усе прад’яўленыя яму абвінавачванні,
выстаўляючы сябе няшчаснай ахвярай надумлівасці судовых органаў. Пра гэта сведчыць выпіска з яго судовай справы:
«Опрошенный по обвнненню помеіцнк Марцннкевнч показал, что он решнтельно ннкакого участня в мятеже не прнннмал н в опроверженне возведенных на него обвнненнй предлагает рассмотреть все его сочннення; в нпх он старался развнвать мыслн о соеднненнн славян под скнпетром русского нмператора; в повестн для крестьян нздання 1855 года «Гапон» убеждал крестьян не уклоняться от военной службы н представлял, что каждый, честно н ревностно выполняюіцнй долг службы, может достнгнуть хорошей будуіцностн; затем прославлял правнтельство за заботы о воспнтаннн всех без нзьятня подданных... Действуя такям образом в теченне двадцатн лет, он не мог нзменнть свон убеждення в последнее время. Затем брошюры под названнем «Гуторка старого деда» он не сочлнял н даже нн от кого об ней не слышал; другнх какнх-лнбо сочнненнй в протнвоправнтельственном духе также не пнсал; между крестьянамн не укрывался н вредных мыслей не распространял... в первых чнслах 1863 года он взял в аренду Свенцянского уезда нменне Дубровляны... но впоследствнн нменне это было секвестровано н он с 22 апреля 1864 года переехал на жнтельство в соседнее местечко Свнрь, где н находнлся безотлучно до своего ареста... Возвраіцаться же в свое нме нне Люцннка он опасался, потому что лнца, встречавшнеся на дорогах, подвергалнсь аресту».
Створаны Дуніным-Марцінкевічам перад сталом следчага ідэальны вобраз добранамеранага падданага, які дваццаць гадоў дбаў аб карысці і славе пануючай дынастыі, зразумела, зусім не адпавядаў рэальнасці. Заклікі да сялян «не ўхіляцца», павага да гасудара-імператара, тым болей услаўленне яго, усе іншыя дэкларацыі аб сваёй прыстойнай дзейнасці прышыты пісьменнікам да тлумачэння белымі ніткамі. Паведай мне, хто твае сябры,— і я адкажу, хто ты.
Так мог сказаць яму следчы, задаючы шэраг выкрывальных пытанняў. Хіба не вашым прыяцелем, пан Марцінкевіч, быў віцебскі літаратар, такі ж, як і вы, аматар беларускага пісьменства, Арцём Вярыга-Дарэўскі, што ўзначаліў на Віцебшчыне атрад паўстанцаў і атрымаў за гэта восем гадоў катаржных работ? Ці хіба не вам належыць сшытак вершаў з прысвячэннем «Вяльможнаму Тадэвушу Чудоўскаму ў знак глыбокай павагі гэтыя творы прысвячае аўтар»? А той вяльможны Чудоўскі даводзіўся бліжэйшым сябрам пакаранага праз павешанне Зыгмунта Серакоўскага і сам арганізоўваў паўстанцаў на Ма гілёўшчыне. Ці не вашым лепшым прыяцелем быў паэт Кандратовіч, які назву радавога шляхецкага герба «Сыракомля» зрабіў сваім псеўданімам, а сам прагнуў рэвалюцыйных перамен у гэтым краі не менш за ўзброенага інсургента? I з якімі мэтамі вы разам з Сыракомлям вандравалі ў 1861 годзе па Беларусі? Можа перадавалі ў Кракаў «Гутарку» і злосны вершык Кандратовіча «Добрыя весці», напісаны ў крывавым 1848 годзе? Можа і вам, пан Марцінкевіч, падабаюцца наступныя радочкі, з тых «добрых весцяў».: