• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    Аналізуючы эканамічнае, сацыяльнае, палітычнае, культурнае жыццё першай паловы XIX стагоддзя, некаторыя нашы даследчыкі вельмі трапна характарызуюць жахлівыя вынікі панавання Мікалая Палкіна, але даруюць яму як адзіна правільную справу трыццацігадовага праўлення гвалтоўнае абарачэнне беларускіх уніятаў у праваслаўе. Нібыта чалавек, які забараніў самое слова «Беларусь», «беларусы», клапаціўся аб багацці духоўнага жыцця нацыі.
    Спачуванне роднаму народу падштурхоўвала Адама Міцкевіча да канкрэтных дзеянняў змагання. У 1848 годзе, у часіну «вясны народаў», паэт арганізоўвае ў Італіі легіён з суайчыннікаў — ён і называўся «легіён Міцкевіча»,— які па яго задуме меўся прыняць удзел у вызваленчай вайне і на радзіме. Аддаючы даніну павагі асабістай мужнасці добраахвотнікаў гэтага і іншых легі-
    ёнаў, трэба адзначыць нерэальнасць іхніх планаў. На заходніх рубяжах імперыі самаўладства трымала вялізную армію, паколькі Мікалай I лічыў за свой святы абавязак выконваць ролю «жандарма Еўропы». На Беларусі былі раскватараваны магутныя вайсковыя падраздзяленні, перамагчы якія магло б толькі агульнае народнае паўстанне. Ды і сам час, аб’ектыўныя гістарычныя працэсы патрабавалі не столькі легіёнаў, колькі выпрацоўкі праграмы, звернутай да народа і адпаведнай ягоным запаветным жаданням. Але гэта сталася задачай новага, яшчэ толькі народжанага руху.
    3 пачаткам Крымскай вайны Адам Міцкевіч зноў аддае сілы стварэнню легіёнаў, аднак эпідэмія халеры, а па іншых звестках рука найміта, аплочанага палітычнымі праціўнікамі, абарвала яго жыццё.
    У 20-ыя гады нашага стагоддзя, адрадзіўшы старадаўні звычай, землякі паэта насыпалі ў Наваградку ў яго гонар курган. Ен узносіцца на гары насупраць апетага Міцкевічам замка, на тым самым месцы, з якога паэт неаднойчы ўзіраўся ў далёкія дубровы Налібоцкай пушчы, ці ў зоркавае неба, упрыгожанае месяцам, што асвятляў стары горад і рабіў чутнымі крокі былых герояў гэтай зямлі. Сам жа паэт спіць вечным сном далёка ад роднай зямлі, ад магіл сваіх продкаў; але дух яго тут, у мясцінах першай сустрэчы з музай, на сцежках, памятных шчасцем першага кахання. Ен тут, разам з дзядамі, пра каторых пісаў.
    Старыя ўжо дрэвы сцерагуць курган, і ў цішыні, шапаценні лісця чуецца мерны рытм верша, чароўнае паэтычнае слова Міцкевіча — слова бессмяротнай любові да радзімы, неў міручага хвалявання за яе лёс.
    Вершы і паэмы Адама Міцкевіча чытаюць у нас на Беларусі і ў перакладах і ў арыгінале. На беларускую мову іх перакладалі Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, Аляксандр Ельскі, Янка Купала, Якуб Колас, Браніслаў Тарашкевіч, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Алесь
    Зарыцкі, Міхась Машара, Піліп Пястрак, Максім Лужанін, Юры Гаўрук, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Янка Сіпакоў, Язэп Семяжон, Пётр Бітэль і інш. Творы Міцкевіча ўвайшлі ў культурны спажытак беларускага народа: споўніўся запавет паэта, які прагучаў у эпілогу «Пана Тадэвуша»:
    О, мне дажыць бы да гэткай уцехі, Каб мае трапілі кнігі пад стрэхі, Каб, за кудзеляй сялянкі прысеўшы, Песні любімыя даўнія спеўшы Пра сіраціну-красную, якая Вечарам гнала птушыную стаю, I пра дзяўчыну, што скрыпку любіла Ды за ігрою свой статак згубіла,— Каб і мае ўзялі кнігі сялянкі, Простыя кнігі, як іх калыханкі.
    (Пераклад Максіма Танка)
    Споўніўся запавет, ды, на жаль, напалову. Аляксандр Ельскі, выдатны беларускі краязнаўца, літаратар, аўтар тытанічнай працы ў 10 тысяч артыкулаў для «Геаграфічнага слоўніка зямель польскіх і іншых краёў славянскіх», у 1885 годзе ў нататцы «Адам Міцкевіч на Беларусі» пісаў: «Калі заходзіць гаворка пра Міцкевіча і яго сціплае роднае гняздо, міжвольна паўстае пытанне, чаму гэта столькі карыфеяў айчыннай навукі і мастацтва, чаму такіх Хадкевічаў, Несялоўскіх, Рэйтанаў, Касцюшкаў, Багушэвічаў, Манюшкаў, Міцкевічаў, Чачотаў, Кандратовічаў, Занаў, Дамейкаў, Здановічаў, Прозараў, Барташэвічаў, Сямірадскіх, Крашэўскіх і столькі-столькі іншых выдала адна зямля. Відаць, тая сапраўды глеба ўрадлівая, калі нараджае такія шчодрыя плёны!.. Праў-
    да, вялікі наш паэт, чэрпаючы дух з народных песень, нічога не пісаў па-беларуску, а аматары яго паэзіі, апрача сціплых вытрымак, зусім не ўзнаўлялі прац майстра на беларусскай гаворцы, і гэта нягледзячы на факт, што Беларусь мае неаспрэчнае права ганарыцца Міцкевічам, таму што гэты велізарны дух вырас і сфармаваўся як тып на глебе карэн най літоўскай славяншчыны. Адзін толькі беларускі пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч надрукаваў у Вільні ў 1859 годзе на народнай гаворцы тры часткі «Пана Тадэвуша», якога майстар так прагнуў бачыць пад кожнай вясковай страхой».
    Аўтар гэтых слоў таксама спра баваў перакладаць на беларускую мову некаторыя творы Міцкевіча і мае іх у партфелі, а ўзор яго перакладу «Пана Тадэвуша» быў змешчаны ў № 6 «Краю» за гэты год. Разумеючы бязмерную важнасць выратавальнага ўплыву роднай літаратуры на народ, мы горача і неаднойчы стараліся разбудзіць у грамадзянах добрай волі жаданне падтрымліваць папулярныя выданні на беларускай мове, але нашы заклікі не прынеслі жаданага выніку. У сувязі з гэтым міжвольна прыходзіць мне ў галаву сумная страфа з міцкевічавага «Дудара>:
    Як доўгі Нёман я з лірай усцяж іду, Праз горкі, броды, і бары, Ад сяла да слабады, I думачкі свае гуду.
    Збягаліся людзі, слухалі, да няўцям — He зразумелі мяне хутка — Я слёзы абцёр, хоць сэрцу жутка, Да і далей пашоў сам...».
    Веліч і трагедыя заўжды стаяць побач.
    „Насустрач уласнай пагібелі"
    айна 1812 года ўражвае сваёй хуткацечнасцю — яна ўклалася ў шэсць месяцаў, ад Купалля да Каляд, у чым і ёсць яе істотнае адрозненне ад шведскіх, турэцкіх, руска-польскіх войнаў, што цягнуліся гадамі і дзесяцігоддзямі. 3 600-тысячнай арміі, прыведзенай французскім імператарам пакараць Расійскую імперыю, дахаты пайшло каля 30 тысяч войска, прычым у выглядзе натоўпа, якім кіраваў біялагічны інстынкт выратавання. Уражвае Барадзінская бітва — адно з самых буйных ваенных сутыкненняў XIX стагоддзя і ўсёй папярэдняй гісторыі. На полі бою, меўшым 8 кіламетраў па фронту і 7 углыб, сышліся з абодвух бакоў 255 тысяч чалавек, грукаталі 1 200 пушак, што толькі за 12 гадзін баявых дзеянняў 7 верасня выпусцілі 140 тысяч снарадаў, ці па аднаму на кожных двух удзельнікаў бітвы. Цяжка уявіць тыя 9—10 мільёнаў куль, «выдаткаваных» тут супярэчнымі арміямі, тую шмат тонную хмару свінцу, смертаносны рой, які звёў на той свет ці адправіў у лазарэты амаль 100 тысяч жаўнераў. Шчыльнасць агню, напрыклад, на Сямёнаўскіх флешах была такая, што французы хадзілі ў атакі калонамі па 50—60 чалавек углыбіню на кожны пагонны метр фронту.
    Паказальныя і паводзіны арміі Напалеона. Hi ў якой іншай вайне яго войскі не спустошвалі так захопленую тэрыторыю, як у 1812 годзе Беларусь, Літву, Смаленшчыну, Маскоўскую губерню. Па ўспамінах
    сучаснікаў, найбольш завіхаліся ў рабунку баварцы, прусакі, рэйнскія немцы, харваты з італьянскага корпуса. Амаль не грабіла імператарская гвардыя (10 тысяч жаўнераў), аднак, не запляміўшы гонар мундзіра марадзёрствам, гвардзейцы зганьбілі сябе варварскай расправай над трыма тысячамі цяжкапараненых, якія знаходзіліся ў Маскве ў Кудрынскім шпіталі. Шмат тых няшчасных, не здольных супраціўляцца, было забіта, a 700 чалавек згарэла жывымі.
    Для Беларусі гэтая вайна пачалася світанкам 24 чэрвеня, калі арміі Напалеона перайшлі Нёман. Кірасіры і ўланы, пяхота і егеры, старая і маладая гвардыя, артылерыйскія батарэі і піянерскія роты — усе ўступілі на літоўскую і беларускую зямлю, асляплёныя ілюзіямі маланкавай вайны і бліскучай перамогі. Але вельмі хутка яны сталі відушчымі і зразумелі, што і лясы, і палі, і рэкі Полаччыны і Віцебшчыны, Меншчыны і Магілёўшчыны ператворваюцца для іх у мясціны вечнага спакою. Брава крочылі імператарскія войскі па беларускіх дарогах у доўгія купальскія дні і без спадзеі на ратунак валакліся назад у доўгія калядныя ночы пад памі нальнае выццё воўчых зграй.
    Сімвалічныя апошнія гадзіны знаходжання Напалеона на Беларусі: пасля нарады з маршаламі ў Смаргоні ён вырашыў уцячы і ў сціплай хатцы пераапрануўся ў мундзір польскага ўлана, каб з меншай рызыкай ехаць небяспечным шляхам. У нейкім
    сэнсе такі хітрык быў самаразжалаваннем, вяртаннем з імператараў у «маленькія людзі». Магчыма, Напалеон, сам разумеў гэта, і свае пачуцці выказаў у Варшаве наступнымі словамі: «Я пакінуў Парыж з намерам не ісці далей польскіх граніц. Абставіны захапілі мяне. Відаць, я дапусціў памылку, што дайшоў да Масквы, мусіць я дрэнна зрабіў, што занадта доўга там заставаўся, але ад вялікага да смешнага — толькі адзін крок, і няхай судзяць нашчадкі». Гэткі шчыльны набор сакраментальных фраз скажае ісціну, нават выклікае пэўнае спачуванне. Аднак паняцці «вялікае» і «смешнае» Напалеон скарыстаў зусім недарэчна: са Смаргоні ў чужой вопратцы і пад чужым прозвішчам уцякаў чалавек, з віны якога толькі на Беларусі загінула звыш мільёна людзей. Працяг цытаванай фразы ў нас прыводзяць рэдка, але пасля слоў «няхай судзяць нашчадкі» імператар дадаў: «Ад поспехаў рускія пасмялеюць; я дам ім дзветры бітвы паміж Эльбай і Одэрам і праз паўгода зноў буду на Нёмане». За «смешнае» ён лічыў маючае быць паражэнне расійскай арміі, бо ляцеў у Парыж, каб «прывесці трыста тысяч салдат».
    Напалеону карцела перагуляць вайну, правесці яе, так мовіць, начыста; 1812 год здаваўся яму чарнавіком, у якім ён мусіў выправіць тактычныя памылкі. Імператар адшукваў падставы паражэння ў моцных марозах, у бяздарнасці свайго брата Жэрома, у чым хацелася, толькі не ў галоўным — «вялікую армію» скрышыла стыхія ўсенароднай барацьбы, сіла аднадушнага супраціўлення мільёнаў людзей, што не пажадалі змірыцца з захопнікамі.
    Землі Беларусі сталіся арэнай працяглых дзеянняў. Наогул пытанне «Беларусь і вайна 1812 года» шматграннае — тут няма той адназначнай яснасці, якая высвятляла адносіны да Напалеона рускага народа. Адрозненні досыць істотныя і драматычныя. Перад знешняй небяспекай рускія людзі — ад царскага двара да вясковага нябогі — былі аднадуш-
    ныя ў адпоры няпрошаным чужын цам. На Беларусі і Літве значная частка шляхты і святароў напачатку вітала Напалеона, ад якога атрымала згоду на адраджэнне былога Вялікага княства Літоўскага. Беларускія палкі меліся і ў напалеонаўскай і ў расійскай арміях. Тлумачыцца гэта папярэдняй гісторыяй. Прылучэнне Літвы і Беларусі да Расіі стала вынікам падзелаў Рэчы Паспалітай, што здзейсніла Кацярына II разам з Прусіяй і Аўстрыяй, а таксама Тыльзіцкага міру, па ўмовах якога да Расіі адышла ад Прусіі Беластоцкая акруга са значнай колькасцю беларускага жыхарства. На той час Беларусь мела 4 мільёны чалавек — дзевятую частку агульнага жыхарства Расійскай імперыі. За 1772— 1800 гады ва ўладанне рускім памешчыкам было раздадзена 208550 душ беларусаў мужчынскага полу — фактычна сялянскіх сем’яў. 3 жонкамі і двума-трыма дзецьмі гэта склала болей мільёна чалавек — чацвёртую частку ўсяго насельніцтва Беларусі.