Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Плакала бяроза ды гаварыла: «Ці ж у вас на гэта я заслужыла, Штоб вы мяне парубалі I кроў маю высысалі?
Я вам пры дарозе, як дзеўча, стаю, Беленька, прыбрана, на вёску гляджу,
I хто зімою заблудзіць, To дарожку пакажу.
Я вам пры дарозе, як дзеўча, стаю Вясною вам косы мае распляту;
I птушачкі тут спяваюць,
I людзі мілы тут цень маюць. За што ж вы сячэце мяне без віны, Штоб трошкі напіцца салодзенькай крыві?
Найпершы з філаматаў Томаш Зан таксама нарадзіўся ў 1796 годзе. Паходзіў ён з-пад Маладзечна, ахрышчаны быў ва уніяцкай царкве, вучыўся ў Менску. У год следства скончыў універсітэт і атрымаў ступень магістра філасофіі. Пасля прыгавору суда Зан адсядзеў год у Арэнбургскай турме і застаўся ў тым краі ў ссылцы. На радзіму, як і Чачот, прыехаў у 1841 годзе, нейкі час жыў у маёнтку сябрука па таварыству філаматаў Антона Вяржбоўскага, недалёка ад Карэлічаў. У саракагадовым узросце пачаў працаваць інспектарам казённых уладанняў, ажаніўся і асталяваўся ў фальварку Аборак на Ашмяншчыне.
3 іншых філаматаў агульную вядомасць набылі Восіп Кавалеўскі, які стаў рэктарам універсітэта ў Казані, Ігнат Дамейка, што эмігрыраваў у Чылі, дзе шмат добрага зрабіў для чылійскай культуры і навукі і абіраўся рэктарам універсітэта ў Сант’яга. Дарэчы, ён быў земляком Міцкевіча, нарадзіўся ў маёнтку Нядзведка Наваградскага павета, у таварыства філаматаў уступіў з рэкамендацыі Міцкевіча, таксама як і Кавалеўскі. Дамейка ўдзельнічаў у паўстанні 1831 года на Беларусі, а пасля яго задушэння вучыўся ў Парыжы і там часта сустракаўся з Міцкевічам. Кавалеўскі нарадзіўся ў сям’і уніяцкага святара ў вёсцы Вялікая Бераставіца пад Гроднам, вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, у якой атрымалі адукацыю многія выдатныя дзеячы беларускай культуры. Маючы надзвычайныя філалагічныя здольнасці, дваццаці аднаго года ён перакладаў «Метамарфозы» Авідзія. Пасля высылкі з Беларусі спецыялізаваўся на ўсходазнаўстве, яму належыць трохтомны «Мангольска-руска-французскі слоўнік». Восіп Кавалеўскі паслужыў Міцкевічу правобразам Юзафа ў трэцяй частцы «Дзядоў». Хоць дзве ранейшыя пісаліся за дзевяць гадоў да трэцяй, паэт іх з’яднаў. Такое рашэнне вынікала са светапогляду аўтара паэмы. Аднаўляючы ў памяці сваіх дзядоў, жывыя трымаюць перад
імі адказ за свае справы, за вернасць запаветам. Чулае сумленне народа сочыць, каб нічога з духоўнай спадчыны дзядоў не забылася, не зацерлася, не знікла — усё, што маюць жывыя, стваралі дзяды, а тое, што не здолелі зрабіць яны, павінны зрабіць іх нашчадкі. «У аўтара гэтай паэмы была адна мэта,— пісаў пра твор Міцкевіч,— каб захавалася ў памяці народа гісторыя Літвы за некалькі дзесяткаў гадоў...» Паэтычны геній яго ўвекавечыў наказ дзядоў — не мірыцца з гвалтам тыранаў; словы паэта сцвярджалі і сцвярджаюць высокія пачуцці свабодалюбства.
Чужына, асабліва вымушаная, эмігранцкая, не спрыяе творчаму натхненню. У рэдкіх мастакоў слова, выгнанцаў з радзімы, захоўваецца дзейсны талент. Пасля «Пана Тадэвуша» (1834) Адам Міцкевіч амаль не займаўся паэзіяй. Яго духоўнае жыццё набыло новы змест, атрымала іншую арыентацыю — на палітычную дзейнасць. Настальгія, ад якой ён пакутаваў і ў Парыжы, і ў Лазане, і ў Венецыі, патрабавала нейкіх рэальных спраў. У думках паэт жыў на роднай Наваградчыне і ў хвіліны тугой самоты ўзгадваў любімыя народныя песні, напрыклад, як зазначыў Антон Адынец, тую, што ў маладыя гады спяваў разам з Марыляй:
Да цераз мой двор, Да цераз мой двор, Да цяцера ляцела. He даў мне бог, He даў мне бог, Каго я хацела.
Атрымаўшы выдадзены Чачотам зборнік беларускіх песень, Міцкевіч часта перачытваў яго ў гадзіны смутку. Пра родны край і народ паэт часта размаўляў з прыяцелямі. У сва іх лекцыях, прысвечаных славянскім літаратурам, ён адзначаў, што «з усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Менскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў мала, толькі Літоўскі Статут напісаны іх
мовай, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай. Жыццё іх цалкам у духу. Увесь жа свой гістарычны шлях на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце».
3 пільнай увагай выгнанніка сачыў Міцкевіч за падзеямі на Беларусі ў часы паўстання 1830—1831 гадоў. Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт стварыўся ў студзені 1831 года; заходнія губерніі ўжо былі на ваенным становішчы, з ахопленай выступленнем Полыпчы выходзілі рускія войскі, затое на Беларусі, Літве, Заходняй Украіне гарнізоны павялічваліся, пачалася высылка «падазроных асоб» ва ўнутраныя раёны Расіі. Як і раней, паўтарылася стратэгічная памылка — у адносінах да сялян, якім туманна абяцаліся правы «як у вольных краях». Частка шляхецкіх рэвалюцыянераў прапаноўвала праграму надзялення сялян зямлёй з выплатай страт панам, пераважала думка аб пераводзе іх на грашовы падатак. Напачатку паўстанне ахапіла Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісненскі паветы, тут мелася 10 тысяч узброеных інсургентаў. Атрады папаўняліся местачкоўцамі і сялянамі, якіх заклікалі ксяндзы. Урад адгукнуўся ўказам аб канфіскацыі маёнткаў шляхты, што далучылася да паўстання, у выніку ўдвая павялічылася плошча казённых сядзібаў на Беларусі. Сялянам абяцалася дараванне тады, калі яны пакінуць атрады. Адначасна на тэрыторыю Беларусі ўводзіліся новыя армейскія падраздзяленні. Паўстанне, задушанае ў Менскім павеце, выбухнула на Гродзеншчыне, дзе склаўся атрад за тысячу чалавек. 3 Польшчы генерал Хлапоўскі прывёў 820 афіцэраў і інструктараў; ён злучыўся з корпусам Гелгуда, які налічваў 12 тысяч чалавек, да іх прымкнулі мясцовыя атрады паўстанцаў. У Наваградскім павеце выступленне ўзначаліў маршалак Юзаф Кашыц, у шэрагах інсур гентаў знаходзіўся і родны брат Міцкевіча. У чэрвені паблізу Вільні пераважныя сілы царскага войска разбілі корпус Гелгуда, атрады Хла-
поўскага і Дэмбінскага. Няўдача з захопам Вільні, вялікія страты людзей выклікалі аслабленне паўстання; Хлапоўскі вывеў рэшткі свайго атрада ў Прусію, да генерала Дэмбоўскага, які рухаўся ў напрамку польскай граніцы, да іх далучыліся атрады Кашыца. 3 баямі яны прабіліся праз рускія заслоны. Восенню паўстанне было канчаткова задушана. Тысячы людзей саслалі ў Сібір, тысячы мусілі эмігрыраваць — пакутаваць на чужыне.
Ужо праз месяц пасля апошніх вераснёўскіх баёў царскім указам пачаўся так званы «разбор шляхты». Хто не мог пацвердзіць дакументамі сваё шляхецкае паходжанне, пера водзіўся ў аднадворцы, уроўніваўся з дзяржаўнымі сялянамі. Толькі ў Гродзенскай губерні ў аднадворцы прымусова залічылі 3200 чалавек. Потым з распараджэння міністра ўнутраных спраў іх гвалтам перасялялі на Каўказ, у Херсонскую і Таўрычаскую губерні. Усяго па Беларусі было пазбаўлена шляхецкіх правоў звыш 10 тысяч чалавек. У 1833 годзе цар зацвердзіў палажэнне, якое прадугледжвала, што перасяленне «выходцев лз внутреннлх губернлй, которые прннесут с собою в сей край, наяболее чуждаюіцлйся Россня, наш язык, обычай, пряверженность русскнх к престолу, может быть благодетельно в своях последствяях, а потому... мнннстр флнансов представлял комлтету о предположенлях свонх касательно возможностн поселення русскнх выходцев в губерннях Вяленской, Гродненской, Мянской л областл Белостокской... Нз вытребованных вследствне сей высочайшей волн от местных казенных палат сведеннй о свободных землях оказалось, что под поселенле руссклх с наделеннем яз 8 дес. пропорцнею можно обратнть следуюіцее коллчество земель в губернлях: Влленской — 36994 десятлны для поселенля 4624 душ, Гродненской— 11533 десятяны для поселення 1441 душл, Мннской — 21061 десятлны для поселенля 2632 душ, в областя Белостокской 7624 десятлны для поселенля 953 душ...
Влце-губернаторам же калужскому, курскому, псковскому н орловскому предплсано обьявлть в малоземельных веллкоросслйсклх селенлях о представляемых переселяюіцлмся выгодах л льготах л, лстребовав лменные сплскл о желаюіцлх воспользоваться переселенлем, предоставлть оные в департамент».
Клапоцячыся аб засяленні Беларусі і Літвы велікарускім насельніцтвам, царскі ўрад практычна нічога не рабіў для паслаблення прыгону. Таму сялянскія хваляванні працягваліся і ўзрасталі. Узмацненне паншчыны ў 20-ыя гады выклікала выступленні сялян на Гродзеншчыне і Брэстчыне. У наступнае дзесяцігоддзе зазначаны 46 буйных сялянскіх бунтаў супраць прыгону. Для задушэння 25 з іх царызм выкарыстаў армію. Для 40-ых гадоў характэрны масавыя ўцёкі сялял на поўдзень Расіі, дзе асвойваліся херсонскія землі, і на Поўнач, на будаўніцтва Мікалаеўскай чыгункі. Гэта былі ўцёкі ад бязлітаснага прыгону, гале чы, рабства.
3 1846 года ў Менску, Гродне, Наваградку, Лідзе дзейнічаў тайны «Саюз вольных братоў», накіраваны супраць самаўладства. У Бараўлянах пад Менскам «браты» выраблялі зброю, неабходную для паўстання. Імкпучыся загасіць на Беларусі няспыннае «кіпенне пачуццяў», урад Мікалая I пайшоў на крутыя русіфікатарскія рэформы. У 1840 годзе на беларускіх землях было скасавана дзеянне Статута Літоўскага, які тут дзейнічаў тры з паловай стагоддзі, зачыняліся мясцовыя і адкрываліся рускія пачатковыя школы і гімназіі, на ўсе адміністратыўныя пасады прызначаліся толькі рускія чыноўнікі. А яшчэ годам ралей паслухмяныя цару праваслаўныя біскупы на Полацкім царкоўлым саборы прынялі прадыктаванае Мікалаем I рашэнне аб аб’яднанні уніятаў з праваслаўнай рускай царквой.
Трагічным быў перавод ва уніяцтва ў XVII стагоддзі, трагедыяй стаў і перавод з уніяцтва ў праваслаўе, бо рабілася гэта прымусова, чынамі
паліцыі і казакамі, здзекліва растоптвалася свабода сумлення з адной толькі мэтай, каб ураду было ямчэй праз механізмы рускай афіцыйнай царквы трымаць у падначаленні сялянства. Супраць такога «вяртання» ў «лона святой праваслаўнай царквы» актыўна выступаў А. Герцен. Вось што ён пісаў у славутым «Колакале»: «Мы получнлн на днях некоторые подробностл о деле православного разбоя в Гродненской губернлл, о котором мы пнсалн в прошлом лнсте. Нтак, эта ужасная лсторля справедллва, л гнусный Слмашко высек себе новый памятннк на сплне беззаіцлтных жертв. Co стороны гражданского начальства лстязанлем заведовал окружной Новлцклй. Этот поллцейсклй апостол сек людей до тех пор, пока мучлмый соглашался прлнять прлчастле от православного попа. Одпн 14-летнлй мальчлк после двухсот розг отказался от такого обпіенля co Хрлстом, его снова началл сечь, л только тогда, уступая страшной болл, он согласллся. Православная церковь восторжествовала!» За здзекі над уніятамі, за высылку іх у Сібір, за розгі абвінавачваў урад і царкву Леў Талстой.