• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    * I далей урыўкі з паэмы «Пан Тадэвуш» будуць давацца ў перакладзе Браніслава Тарашкевіча.
    годдзі да гэтага тут бралі шлюб Ягайла і беларуская князёўна Соф’я Галыпанская. Крыху ніжэй касцёла, на суседняй вуліцы, узвышаўся курган, які ў мясцовай легендзе менаваўся курганам Міндоўга. Лёгка прыгадваліся тут услаўленыя Мацеям Стрыйкоўскім у ягонай «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» справы вялікага князя.
    Усё было пераблытана ў маленькім павятовым Наваградку: каталіцтва, праваслаўе, уніяцтва, старасвецкія прымхі; тут змешваліся беларуская культура сялян і дробнай шляхты і польская культура шляхты буйной, тут жылі ў згодзе беларусы, літоўцы, палякі, яўрэі, тут сыходзіліся мовы — трохмоўе, а пасля 1795 года і чатырохмоўе лічылася нармальным, неабходным элементам побыту. Тут існавалі свае звычаі, слава сваіх мясцовых герояў, сваё бачанне даўніны і прышласці, і яны з дзяцінства моцна ўвайшлі ў свядомасць паэта. Недзе там, у сталіцах, Наваградчына лічылася «мядзвежым кутам» Літвы, але ж толькі тымі, хто не ведаў яе гісторыі, хто быў чужынцам. Міцкевіч ніколі не саромеўся свайго «правінцыйнага», «засценкавага» паходжання, бо родная зямля мела тысячагадовую бурлівую гісторыю. I сілай свайго слова ён надаваў айчыне шырокую вядомасць і ўсе правы «сталічнасці».
    На Беларусі няшмат гарадоў, якія б месціліся так прыгожа, як Наваградак, мелі б такія прывабныя краявіды. 3 замкавай гары далёка бачацца маляўнічыя ўзгоркі, адвечныя лясы, працятыя стужкамі старадаўніх шляхоў. Зараз, бадай што, толькі Налібоцкая пушча мае даць уяўленне аб лясных нетрах Наваградчыны мінулага стагоддзя:
    Хто ж зведаў бяздонны краіны літоўскіх тых пушчаў, Да самай сярэдзіны,
    аж да ядра іхных гушчаў?
    Як змог бы надлюдзкай адвагай такія запоры,
    Спаткайш небяспеку вялікшу, чым далей тым горай:
    Чакаюць цябе там, бы воўчы далы са сластамі,
    Вазерцы, напоў пазарослыя
    травамі, мхамі,
    Глыбокія так, што іх дна
    не дазналіся людзі
    (А праўдападобна, сам чорт там засеўшыся будзе).
    Чувацца, што маюць двары
    ў сярэдзіне гушчаў I тур стары й зубр, вядзмедзь —
    імпэратары пушчаў. Ля іх жа, на дрэвах, там рысь загняжджаецца быстры Й абжырлівы там расамах, як чуйныя міністры; А далей, як бы падуладны
    васальны паняты, Жывуць там дзікі і ваўкі,
    і ласі расахаты, А над галавой сакалы
    і арлы там дзікія, Жывучыя з панскіх сталоў,
    як нахабнікі тыя...
    За дваццаць кіламетраў ад Наваградка нясе свае воды апеты ў народных песнях, услаўлены паданнямі Нёман. Вельмі часта прыгадваецца рака і Міцкевічам. Напрыклад, у «Конрадзе Валенродзе».
    Гэй, Нёман!
    Хутка к тваім сумным водам Рынуць нава лы нясці зніштажэнне, I ў бераг, з вечных галоцячы ценяў, Тапор чужынца бязлітасна ўесца;
    Так Нёман,
    з даўнай гасціннасці рупны,
    Сялібы лучачы братніх народаў, Стаўся граніцай для ўсіх недаступнай, I той мог толькі прайсці яе смела, Каму на волі жыццё надаела.
    (Пераклад
    Янкі Купалы)
    Але не толькі берагі Нёмана — усё ў Наваградскім павеце і навокал Міра, Карэлічаў, Нясвіжа абышоў, аб’ездзіў Адам Міцкевіч ці ў адзіноце, ці з сябрукамі — Томашам Занам, Ігнатам Дамейкам, Янам Чачотам. Томік вершаў паэта — лепшы даведнік і праваднік па памятных наваградскіх мясцінах. Па дарозе ў Завоссе — возера Гніліца, Кандычаў ручай, гара Жарнова. Чытаеш «Тукай» — усё тут адлюстравалася. Не-
    далёка ад фальварка ў Плунжынскім лесе тоіцца цудоўнае возера Свіцязь, якому прысвечана балада «Свіцязянка»:
    Што там за хлопец
    з абліччам прыветным
    Поруч са стройнай дзяўчынай Крочыць павольна пад месяцам светлым
    Берагам Свіцязі сіняй?
    (Пераклад Алеся Зарыцкага)
    Паблізу Свіцязі і Завосся знаходзяцца Тургановічы, у часы Міцкевіча — радавы маёнтак Верашчакаў. Тут закаханы ў Марылю Верашчака паэт часта гасціў падчас сваіх летніх вакацый. Адвячоркам у сядзібе збіраліся сябры Марылі і Адама, і да поўначы чыталі вершы, спявалі беларускія песні, Марыля іграла на фартэпіяна. Любоў да дзяўчыны натхніла Міцкевіча на вялікі цыкл санетаў і балад. Імя князя Тугая, названага ў баладзе «Свіцязь» валадаром города, які пайшоў на дно возера, але не скарыўся перад ворагам, утворана паэтам ад назвы маёнтка, дзе жыла каханая.
    Разлучэнне з Марыляй сталася для Міцкевіча цяжкім жыццёвым узрушэннем. Памяць аб любай душа яго захоўвала да канца дзён. За не калькі гадоў да шлюбу з Цалінай Шыманоўскай, калі ён і гадаць не меўся, што ў падабенства прадзеду і бацьку сам будзе мець пяцёра дзетак, а Цаліна з-за цяжкай хваробы заўчасна пакіне гэты свет, паэт, малю~ ючы ў «Пане Тадэвушы» вобраз Яцка Сапліцы, пісаў:
    I так незадоўга і жонка ад жалю памёрла, Дзіця засталося,
    а гора мяне усё жорла! А моцна ж я мусіў кахаць
    ту любіму кабету... Гадоў ужо колькі! I дзе я не быў!
    А дагэтуль Запомніць не мог:
    яе мілая постаць ціхая Устае прада мной і цяперака
    як бы жывая!
    Хоць піў, але памяць заліць жа не мог на хвіліну, Пазбыцца не мог, хоць прабег не адну я краіну!
    Й цяпер у манаскім габіце
    і з божае волі
    Слабы, у крыві, а аб ей гавару
    я найболей!
    Вобраз Марылі пастаянна прысутнічае ў творчасці Міцкевіча: ёй прысвечана і частка «Дзядоў», ідэалізаваныя рысы гэтай дзяўчыны адлюстраваліся ў Зосі — гераіні «Пана Та дэвуша». I ў думках, і ў сэрцы паэт ніколі не разлучаўся са сваёй каханай. У вершы «Да М» ён пісаў.
    «Прэч з маіх вачэйі..»
    1 я знікну без следу. «Прэч з майго сэрца» —
    I сэрца скарыцца. «Прэч з маёй памяці!» —
    3 гэтым, ты ведай, Век наша памяць не зможа згадзіцца.
    Там, дзе страчаліся шчаснай парою, Дзе расставаліся сумнай хвілінай, Буду заўжды неразлучным з табою, Бо ўсюды частку душы я пакінуў.
    Да аднаго з маляўнічых і дарагіх Міцкевічу куткоў Наваградчыны — вёскі Рута — «прывязана» дзеянне балады «Люблю я».
    Ехаў у Руту аднойчы я позна, коні спыніліся штосьці, Раптам іх чорт падбухторыў ірвапца так, што парвалася збруя.
    «Нанач ды ў полі самому застацца — Гэта,— прамовіў,— люблю я».
    Чарадзейства апошніх двух слоў зняло закляцце з узніклага на дарозе прывіду дзяўчыны, і ў аддзяку здань абвясціла паэту:
    «Добра зрабіў і за гэта пазнаеш Лёс ад мяне ты свой, скора
    Стрэнеш Марылю, яе пакахаеш...» Певень запеў тут на гора.
    (Пераклад
    Аляксея Зарыцкага)
    Марыля, саступаючы настойлівасці сям’і, асабліва дамаганням маці, пайшла за графа Путкамера, а Міцкевічу і праз дзесяць гадоў будуць узгадвацца ўражанні першага прыезду ў Тугановічы, выпадковае з’яўленне ў пакоі Марылі:
    Увайшоў, адступіўся; кружыў там здумлёныя вочы
    Па сценах: то ж гэта, не йначай, пакойчык жаночы!
    Ды хто ж бы тут жыў? Стары дзядзька не быў і жанаты.
    А цётка жыла ў Пецярбурзе, сталіцай занята.
    He быў то пакой ахмістрыні?
    Чаму фартэп’яна?
    I ноты і кніжкі;
    усенечка параскідана
    Нядбала, бязладна — такі непарадак то й міла,
    Відаць, не старая то ручанька ўсё нарабіла!
    Тут была сукенка з калка, каб адзеціся, знята
    Нядаўна й на поручнях крэсла свабодна распята;
    На вокнах вазончыкі, розны пахучыя зёлкі,
    Геранія, гожа ляўконія, астры, фіёлкі.
    He аднойчы ўсплывуць у памяці паэта фальварак Плунжын, дзе пісалася «Свіцязянка», і Пуцэвічы, і Ста ловічы, у якіх некалі была беларуская філія мальтыйскага ордэна і куды часта ездзіў пачуць жывой гаворкі на кірмашы, і Цырын, і Салечнікі, і Мілашова, і Гарбатовічы, і Шчорсы, дзе пад каронай старога дуба, аднагодка князя Вітаўта, стваралася «Гражына», і вандроўкі з Марыляй па наваколлі, дзе
    ...з лугу дзеркач вераснуў, ды шукаці дарэмне
    Яго, ён шыбуе ў траве, як шчупак той у Нёмне; Там над галавой раззваніўся
    вясновы званочак, To жаўрык, глыбока ў небе
    схаваны камочак.
    Арол вун, на крыллі шырокім
    абшар разбіваўшы, Шуснуў, вераб’ёў, як камэта цароў, напужаўшы; А ястраб, завісшы пад ясныя
    неба блакіты, Трапеча крылом, як матыль, што на шпільцы прыбіты, I, ўбачыўшы птушку ці зайца
    сярод сенажаці, Бы зорка падуча спадзе,
    каб дабычу ўзяці.
    Але Адам Міцкевіч цікавы для беларускай культуры не толькі па-
    этычнымі апрацоўкамі нацыянальнага фальклору і наваградскіх паданняў. У яго галоўных творах — паэмах «Дзяды» і «Пан Тадэвуш» — адбілася цэлая эпоха нашай гісторыі, да якой належаў сам паэт і ягоныя продкі.
    Міцкевіч паходзіў з дробнамаянтковай шляхты; род яго не быў карэнным на Наваградчыне — прапрадзед паэта перабраўся сюды пад канец XVII стагоддзя з Лідскага павета. Але гэтыя звесткі не бездакорныя, бо некаторыя даследчыкі знаходзяць пачатак роду на Віцебшчыне. Герб «Порай» асвятліць этнічную прыналежнасць Міцкевічаў не можа. У 1413 годзе па Гарадзельскай уніі баяры-каталікі Вялікага княства Літоўскага прынялі 47 польскіх гербаў; пазней імі карысталася і каталіцкая, і праваслаўная, і кальвінісцкая шляхта беларускіх і літоўскіх зямель, хоць, вядома, існавалі і мясцовыя арыгінальныя гербы. Болып таго, у XVII стагоддзі з прычыны значнай страты ваеннаабавязанага саслоўя ў войнах у шэрагі шляхты рэкрутавалася сялянства і атрымоўвала тыя ж гербы, якія мелі старадаўнія фаміліі. Аднак, трэба памятаць, што амаль уся тагачасная шляхта, за рэдкім выключэннем, была акаталічаная і спаланізаваная, як і магнацтва, на якое яна раўнялася і інтарэсам якога аддавала свае галасы і шаблі. Восем пакаленняў яе зазналі ідэалагічны ўціск Кароны і, натуральна, засвойваючы польскую культуру і ідэалогію, страчвалі шмат што з уласнай. Гэта важна у тым сэнсе, што на беларускіх землях шляхта складала значны пласт насельніцтва. Па падліках, зробленых на пачатак мінулага стагоддзя, на Беларусі на шэсць-сем сялян прыходзіўся адзін шляхціч. Большасць прадстаўнікоў саслоўя не мела прыгонных, рознячыся ад сялян асабістай воляй, гербам і правам насіць шаблю. Босы араты за сахой, але з «батароўкай» на пасе — тыповы беларускі малюнак канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя.
    Некаторае ўяўленне аб суадносінах і характары буйной, дробнай і беззямельнай шляхты дае Рапарт
    віцебскага генерал-губернатара міністру ўнутраных спраў, пададзены ў студзені 1840 года: «Всего в губерннн дворян, нмеюіцнх поместья н крестьян, 2599 душ муж. пола н 2507 жен.; владеюіцнх землямн — 7744 муж. н 7131 жен. н беспоместных 3079 муж. н 2682 жен. Высшнй круг дворянства вообгце отлнчается тою образованностью, которая в некоторой степенн уравннвает все просвегценные сословня Европы, дворянство среднего разряда также довольно образованно, но остальная часть, которая несравненно многочнсленнее двух первых, находнтся в полном невежестве н состоііт пренмуіцественно нз бывшей шляхты, мелкнх чнновннков, недавно прнобретшнх право дворянства н, наконец, нз людей, которые по разлнчным случаям с прнобретеннем состояняя умелн отыскать н доказательства нх пронсхождення... Размножнвшееся чнсло мелкопоместных н многочнсленность не нмеюіцнх ннкакого состояння дворян служнт также одннм нз главнейшнх нсточннков бедностн края, нбо людн этн прн обгцей почтн безнравственностн н полном невежестве составляют особый класс, который для прнобретення выгод не пренебрегает самым последннм ремеслом н, не разбнрая средств, обыкновенно прнннмает на себя мелочные нзвороты разлнчных подразделеннй арендного содержання нлн обраіцается к занятням поверенных н ходатаев по делам н тяжбам... Прямая нскренняя прнверженность к правнтельству н самостоятельные достоннства русского характера, так же как н добрые намерення н направлення остзейскнх провннцнй, встречается весьма редко н служнт нсключеннем; большая часть дворянства, будучн польского пронсхождення, сохраняет свою нацню н как бы чуждается всего русского».