Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Прн уснленном стремленнн регулярных войск н сконфедернрованного шляхетства с вооруженнымн мятежннкамн нз-под Внльно на граннцу Мннской губерннн прн Ракове, отколь одннм маршем в губернскнй город Мннск прнйтн онн могут, получнл я вдруг трн нзвестня: 1) что Беляк, кн. Сапега н Занончек через Слоннм прншлн с войскамн в Столовнчн н действнтельно сорвалн уже пост наш на граннце прн Ляховнчах; 2) что колонна в 3 тысячн регулярных н сконфедернрованных войск нз-под Внльно сблнжнлась к граннцам нашнм протнву Постав с намереннем, чтоб, соеднняся с конфедерацнею в Браславском повете н вооруженнымн мятежннкамн нз поселян, внесть смятенне в пределы нмпернн... 3) что авангард князя Цнцнанова, поставленный прн мосте через Неман у Ннколаева, нмел стычку с конфедератамн, н там показавшнмнся... He нмея здесь войск, кон бы мятежннкам протнву поставнть было можно, я... прошу удовлетворлть представленню моему от 16 чнсла мннувшего апреля, повелев полкам, нз Мннской губерннн удаленным, сюда возвратнться. Двнженнем нх спасен будет отряд в Пннске обіце с снм городом, который для соблюдення спокойствня н в полуденных губерннях удержать
весьма нужно, поелнку засевшего там непрнятеля выжнвать весьма будет трудно по прнчнне многнх дефнлей, которымн токмо к Пннску прн блнжнться можно.
Умноженнем войск прнобрету я возможность деташамент брнгаднра Бенннгсена прн Ракове, закрываюіце го губернскнй город, обратнть к Друе для уннчтоження толнко опасных непрнятельскнх намереннй, к Ракову же подвннул тогда г-на генерал-майора Ланского с 8 драгунскнмн эскадронамн н с неполным батальоном егерей, в чем н состонт весь его отряд, пое лнку другой батальон егерей с ротамл ростовского пехотного полка отправ лен на подкрепленне брнгаднра Бенннгсена, а затем ожндаемые войска употреблены будут на заіднту Несвнжа н Слуцка с прнлеглымн поветамн...».
Ясінскі з 4-тысячным атрадам выступіў да Смаргоні насустрач атрадам генерала Зубава і брыгадзіра Бенігсена. Атакай ён выбіў рускі гарнізон з мястэчка Солы. Каб да рэгулярнага войска Вялікага княства і сканфедэраваных атрадаў не далучаліся «мяцежнікі з сялян», распачалася контрпрапаганда: ад імя царскіх генералаў распаўсюджваліся чуткі, што сялянам будуць перадавацца секвестраваныя маёнткі шляхты і магнатаў і што трэба ціха чакаць, пакуль рускія войскі перамогуць паўстанцаў — тады і адбудзецца надзяленне панскай зямлёй. Гэтая гульня на сялянскім прастадушшы мела пэўны вынік. Адначасна некалькі стратэгічных памылак зрабіў Тадэвуш Касцюшка, калі надаў Ясінскаму чын генерал-лейтэнанта і паставіў яго на чале першага корпуса, а другі і трэці карпусы даверыў Хлявінскаму і Сапегу. У войску Вялікага княства не аказалася галоўнакамандуючага, кожны камандзір дзейнічаў сам па сабе. Ясінскі спецыяльным лістом растлумачыў Касцюшку небяспеку такой сітуацыі. У адказ агульнае кіраванне войскамі на Беларусі і Літве было даручана не адоранаму ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу Вяльгорскаму. Уступаючы ўціску
шляхецкіх колаў, якім не падабалася рэвалюцыйная рашучасць Ясінскага і віленскіх якабінцаў, Касцюшка абвінаваціў Найвышэйшую літоўскую раду ў дзеяннях, накіраваных супраць «уніі братніх народаў», распусціў яе і стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства, куды ўвайшлі памяркоўныя дзеячы паўстання, што асцерагаліся ўзбройваць сялянства. Ясінскі выехаў да Варшавы. Боязь Касцюшкі разарваць з абмежаванай шляхецкай праграмай, абаперціся на народ, здольны ўзняцца на барацьбу толькі пры ўмове са праўднага скасавання прыгнёту, пазбавіла паўстанне той сілы, якая магла прывесці яго да перамогі. Да таго ж адмаўленне роўнасці Літвы і Беларусі з Польшчай, што было засведчана стварэннем Цэнтральнай дэпутацыі, аслабіла запал і беларуска літоўскай шляхты. Усё гэта ў самым хуткім часе адбілася няўдачамі.
Калі пачыналася паўстанне, нарадзілася і спявалася ў атрадах «Песня беларускіх жаўнераў». Яна доўгая, нагадаем толькі некалькі куплетаў:
Нужа, хлопцы, нужа жыва. Цяпер маем для нас жніва. Гасподзь бог нам у помац стаець Нашу славу нам вяртаець.
Нужа, жыва вы, сотнікі, Вы, малойцы-дзесятнікі, Дамо сабе рукі ўзаем. Бацькаўшчыну адзыскаем.
Нашто зямлю нам забралі, Пашто ў путы закавалі? Дачкі, жонкі нам гвалцілі! Трэ, каб мы ім заплацілі!
Ці ўжо мы ўсе сабакі? Гаспадары — не бурлакі. За што маем крыўду знаці? За што церпіць наша маці?
Коней нам пазаязджалі. Што хацелі, то і бралі. Пойдзем жыва да Касцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі.
Бывай здарова, Грыпіна! Параска! Мая дзяўчына! Ад вас цяпер ад’язджаем, Да Касцюшкі ўсе прыстаем.
Спяваць, вядома, было няцяжка, але тымі «маскалюшкамі», рубіць якіх збіраліся «малайцы дзесятнікі», аказалася рэгулярнае, напрактыкаванае ў турэцкай вайне войска, з цвёр дай дысцыплінай, дасведчанымі, вопытнымі афіцэрамі, таленавітымі генераламі. Супраць паўстанцаў ішлі Ферзен і Сувораў. Так што ўсё атры малася наадварот, чым у песні. У чэрвені быў разбіты атрад Агінскага. У жніўні рускія войскі ўзялі Вільню — трохмесячнае рэспубліканскае праўленне на Беларусі і Літве скончылася. На пачатку верасня пад Лю банню пацярпеў паражэнне атрад Грабоўскага, 17 верасня Сувораў перамог пад Крупчыцамі корпус Серакоўскага, потым — атрад Князевіча. Харугвы паўстанцаў пачалі адступаць у Польшчу. У сваім маёнтку Залессе каля Смаргоні Агіньскі напісаў сумны паланез «Развітанне з Радзімай». Хто на гады, хто назаўжды развітваліся з радзімай дзесяткі тысяч людзей.
10 кастрычніка здарылася бітва пад Мацяёвіцамі — пераломная ў паўстанні. Калоне, якую Тадэвуш Касцюшка вёў на Варшаву, перакрыў шлях корпус Ферзена. Бой цягнуўся амаль поўны дзень. Гарматны агонь рускіх рассеяў конніцу, у схватках з пяхотай палеглі касінеры, кіраваць боем стала немагчыма, было відавочна, што рускія бяруць перамогу. I Ка сцюшка на чужым кані ў роспачы блукаў па полі бітвы, сярод параненых і палеглых, адшукваючы сваю кулю сярод мноства тых, што пасвіствалі навокал. Але куля трапіла ў каня, калі Касцюшка ўцякаў ад купкі казакаў. Падсечаны конь паваліўся, Касцюшка вылецеў з сядла і, не жадаючы ганьбы палону, уклаў пісталет ў рот і спусціў курок. На бяду ці на дабро, бог ведае,— асечка. На беглі казакі, адзін стрэліў, другі з каня ўдарыў Касцюшку пікай у нагу; неяк аказаўся тут карнет Фёдар Лысенка — распалены боем, ён ударыў бяззбройнага паўстанца палашом па галаве і пашкодзіў чэрап. Касцюшка страціў прытомнасць. Казакі сцягнулі з яго боты, з кішэні вынялі залаты
гадзіннік, з пальцаў знялі некалькі пярсцёнкаў з надпісам «Айчына — абаронцу свайму», якімі Касцюшка ўзнагароджваў замест медалёў. Побач ляжаў драгун з ягонай конніцы, што прыкінуўся забітым. Але бачачы, як рабуюць Касцюшку, як заліла ягоны твар кроў, ён не стрываў і стаў крычаць: «Начальніка забілі! Касцюшку!..» Казакі збянтэжыліся, пачалі крычаць Касцюшку ў вуха, каб прывесці ў сябе. Нарэшце абмылі твар вадой, Касцюшка апрытомнеў, тады адзін спытаў: «Ты — Касцюшка?». Той шэптам вымавіў: «Так. Вады...» Палон кіраўніка паўстання шмат што абяцаў казакам; узрадаваныя, яны панесліся дакладваць па камандзе. Прымчалі афіцэры, знайшлі нейкую падводу, Касцюшку паклалі на голыя дошкі і павезлі. Падводу трэсла на няроўным полі, галава яго білася аб дошку. Трэба аддаць доўжнае казакам, яны не вытрывалі такое назіраць і нехта разважлівы сказаў: «Хоць гэта і вораг, але ўсё ж і ён чалавек». Казакі надзелі на пікі два шынялі, і на такіх насілках панеслі палоннага да генералаў.
Па загаду Кацярыны Касцюшку павезлі ў Пецярбург; баючыся нападу паўстанцаў, маршрут абралі кружны — цераз Украіну, потым праз Гомель, Магілёў, Шклоў, Оршу, Віцебск, Ноўгарад. У Пецярбургу начальнік паўстання апынуўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе пад пільным наглядам правёў два гады. У снежні 1795 года яго суседам па астрогу стаўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітай, які мусіў адмовіцца ад кароны пасля трэцяга падзелу дзяржавы, і былая каханка імператрыца Кацярына не знайшла яму лепшага прытулку, як турма.
Апошні падзел Полыпчы, Беларусі і Літвы адбыўся ў кастрычніку 1795 года. Картографы ўсёй Еўропы перароблівалі палітычныя карты, пасоўваючы граніцы Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Сяляне, якія з нецярпеннем чакалі абяцанай ім за пакору зямлі ад секвестраваных маёнткаў, засталіся, вядома, у сваіх наіўных надзеях пад манутыя. Маёнткамі і зямлёй надзя-
лялі, але не іх. Сялян жа аддавалі разам з землямі новым панам. Вось як сведчаць аб гэтым «Роспнсн канцелярнн генерал-прокурора о пожалованных крестьянах н нменнях в вечное н потомственное владенне»:
...«генерал-фельдмаршалу гр. Петру Александровнчу Румянцеву-Задунайскому, в разных поветах— 17750 душ;
генерал-фельдмаршалу гр. Александру Васнльевнчу Суворову-Рымннкскому, волость Кобрннская н др.— 13279 душ;
генерал-майору Ннколаю Ланскому — 1760 душ;
генерал-майору Александру Тормасову — 1600 душ;
генерал-поручнку Ннколаю Татншеву — 2325 душ;
статс-даме гр. Скавронской — 3823 душн;
генерал-поручнку гр. Ферзену — 1364 душн;
бывшему королевской французской службы генерал-днректору почт Дюку де Полнньяку — 1933 душн;
генерал-аншефу гр. Н. Салтыкову нз секвестрованных у подскарбня лнтовского Мнхайлы Огннского в Мннской губ. местечко Раков н двор Пологовіцнзну, фольварок Левков с деревнямн...— 964 душн, ему же местечко Нлня с фольваркамн, село Цецержнн с деревнямн Могнлевской губ.— 3735 душ;
внце-канцлеру гр. Остерману — 4067 душ;
генерал-майору Бенннгсену — 1087 душ;
вдове н детям убнтого полковннка Деева в Мннской губерннн нз секвестрованных у Фадея Городенского фольварок Вержнюс — 511 душ;
брнгаднру Бордакову нз секвестрованных у Яна Горана в Мннской губерннн местечко Костеневнчн с леревнямн — 403 душн...»
Спіс гэты, зразумела, далёка не поўны, бо за заслугі ў падзелах Рэчы Паспалітай і задушэнні паўстання раздалі сотні тысяч беларускіх сялян. Дзіўна чытаць даследаванні некаторых нашых гісторыкаў, якія даводзяць, што змена мясцовых шляхці
чаў рускамоўнымі генерал-аншэфамі і брыгадзірамі была прагрэсіўнай з’явай, спаўненнем «спрадвечных жаданняў» беларускага прыгоннага сялянства. Раздорвала вёскі з людзьмі Кацярына II, не менш шчодра распараджаўся імі і наступны імператар — Павел I. Але паколькі ён ненавідзеў сваю маці, то як толькі апынуўся на троне, адмяніў некаторыя пастановы Кацярыны: вярнуў з ссылкі паўстанцаў 1794 года, забараніў перавод з уніі ў праваслаўе, адрадзіў дзеянне Статута Літоўскага, вызваліў з Петрапаўлаўскай крэпасці Станіслава Панятоўскага, Тадэвуша Касцюшку і іншыў вязняў. Панятоўскі паехаў на Брэстчыну, дзе праз два гады памёр, Касцюшка накіраваўся у Амерыку, адкуль двума гадамі пазней вярнуўся ў Парыж.