Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
сабой ужо завершаны працэс, калі ў 20-ых гадах XVIII стагоддзя піяры з’явіліся на Беларусі. Базыльяне вучылі на беларускай мове, піяры выкладалі на польскай, бо шляхта хацела, каб яе дзеці вучыліся па-польску. Праваслаўныя школы «аправаслаўлівалі» дзяцей, каталіцкія «акаталічвалі» — гэта нармальная з’ява, асабліва для Беларусі, дзе гэтыя два веравызнанні існавалі здаўна. Іншая справа, што «веру» выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах палітыкі, але тут ніводная дзяржава не была лепшая за іншыя. Піяры давалі адукацыю на еўрапейскім узроўні, гэтаму паспрыяла і рэфарматарская дзейнасць вядомага прагрэсіўнага педагога XVIII стагоддзя Станіслава Канарскага. У школу прымаліся дзеці розных саслоўяў, вучыліся яны шэсць гадоў. У лік дысцыплін уваходзілі лацінская мова, рыторыка, матэматыка, фізіка, гісторыя, палітыка, выкладалася і мясцовае права. Шмат увагі ўдзялялася эстэтычнаму і фізічнаму выхаванню, культуры паводзін.
У 1765 годзе Касцюшка паступіў у новаствораны Варшаўскі кадэцкі корпус — тагачаснае вышэйшае афіцэрскае вучылішча, дзе спецыялізаваўся па ваеннай інжынерыі. Тут ён атрымаў ад сваіх калегаў мянушку «Швед з-пад Брэста», бо, падобна Карлу XII, падымаўся а чацвёртай гадзіне і, каб прагнаць сон, апускаў ногі ў балею з ледзяной вадой, якую з ночы ставіў пры ложку. Засведчана сябрамі па корпусу, што быў Тадэвуш забіяка, не ўхіляўся ад дуэляў і меў некалькі адзнак мужнасці на целе; пры гэтым яго вызначалі лагоднасць і таварыскасць. Вучыўся ён старанна, стаў вядомы з поспехаў у картаграфіі і малюнку — пры іншых умовах, пэўна, з яго выйшаў бы неблагі мастак.
Сімпатыя і клопат начальніка корпуса князя Чартарыйскага ўмагчылі Касцюшку паездку ў Парыж, дзе ён працягваў ваенную навуку, што, аднак, прыкрывалася наведваннямі Акадэміі жывапісу і мастацтваў. Грошай Тадэвуш меў небагата, і часцяком шклянка кавы і булка служылі
выдатным снеданнем і вячэрай. Затое жыў у сталіцы свету, знайшоў сяброў, хадзіў па салонах, чытаў Вальтэра і Русо, і тая атмасфера пярэдадня Вялікай французскай рэвалюцыі выхоўвала ягоную свядомасць.
Вясной 1775 года Касцюшка вяр нуўся на радзіму. Вакантнага месца ў войску не было, і Тадэвуш, чакаючы патэнта, застаўся ў Сяхновічах. Недалёка адтуль знаходзіліся Сасно віцы, дзе жыў заможны і ўплывовы тытулярны ваявода смаленскі Сасноўскі. Тытулярны ў дадзеным выпадку азначае тое, што тытул Сасноўскі насіў, а ваяводства не меў, бо яно даўно было адваявана Расіяй. Аднак тытул захоўваўся для тых, хто прагнуў паганарыцца. Сасноўскі належаў да фанабэрыстых паноў. Праўда, ён мог выказаць беднаму брату шляхцічу сваю прыязнасць і ласку. 3 гэтае прычыны Касцюшка як чалавек адукаваны, пабачыўшы Еўропу, а да таго ж і здольны мастак, атрымаў запрашэнне пана ваяводы ў свой маёнтак даваць урокі малявання яго дачцы Людвісі. Зразумела, не ў якасці настаўніка, якому плацяць, што закранала б годнасць і гонар Касцюшкі, а ў якасці асвечанага госця. Людвіка мела 19 гадоў, капітан Касцюшка — 27. Маладыя людзі пазнаёміліся ў маі, і не дзіўна, што вясенні росквіт прыроды, стары парк з утульнымі альтанкамі, майскія зоркі, салаўіныя песні паспрыялі Тадэвушу і Людвісі закахацца. Каханне цягнулася па кастрычнік; злая бацькоўская воля яго абарвала. Адной з падстаў стала тое, што Сасноўскі вырашыў парадніцца з князямі Любамірскімі. Гуляючы ў карты, ён прайграў Ста ніславу Любамірскаму адзін са сваіх маёнткаў. Трэба было развітвацца з багаццем, а гэта, вядома, адбівалася болем. I Сасноўскі дамовіўся з князем аддаць за ягонага сына Людвісю. 13 верасня ён атрымаў ад Станіслава Панятоўскага прывілей на пасаду гетмана польнага літоўскага. Гэта ўжо быў сапраўдны ўрад. I вось жонка паведамляе яму: па яе назіраннях сэрцы Тадэвуша і Людвікі працяў стрэламі Амур. Пан гетман ад-
разу ж сустрэўся з Касцюшкам і прама мовіў яму, што як сінягорліца не для шэрага вярбеля, так дачка панская не для дробнага шляхціча. Касцюшку прыйшлося сесці на каня і ад’ехаць. Але страціць каханую ён не меўся, таму склаў план выкрасці Людвісю і абвянчацца з ёй без згоды пыхлівага пана гетмана. На сваю бяду Тадэвуш абмовіўся пра задуму каралю. Панятоўскі, прыязны да Касцюшкі, гэты яго рыцарскі намер ухваліў, аднак паслаў людзей папярэдзіць Сасноўскага. Тадэвуш сабраў прыяцеляў, Людвіка ў дамоўленую ноч выйшла ў парк, і коні паімчалі іх па дарозе шчасця. Аршак сябрукоў ляцеў за імі, як вясельная дружына. Але Сасноўскі ў пару спахапіўся, харугва гайдукоў пайшла наўздагон маладым, і Людвіку адбілі. Касцюшку прыйшлося хавацца, бегчы за мяжу, бо за наезд, выкраданне дачкі гетман лёгка мог дамагчыся для яго смяротнага выраку.
Уцячы ад гайдукоў Сасноўскага было няцяжка, а вось ад безграшоўя на кані яшчэ нікому на белым свеце ўцячы не ўдалося. Касцюшка апынуўся ў Францыі, але бедных там хапала і без яго. У той час Амерыканскія штаты ваявалі з Англіяй за незалежнасць, рэспубліканцы — супраць каралеўскіх войскаў. Манархічная Францыя, як адвечны вораг Англіі, падтрымлівала амерыканскіх рэспубліканцаў. Апошнім патрабаваліся дасведчаныя афіцэры, і шмат французаў служыла там. Сябры падказалі Тадэвушу, што паездка за акіян — найлепшы для яго сродак перамагчы тугу разлукі з каханай і засцерагчыся ад галечы. На акіянскіх абсягах дзейнічалі бязлітасныя англійскія карсары, і гэта рабіла плаванне небяспечным, але іншага выйсця не было. У 1776 годзе Тадэвуш сышоў на амерыканскую зямлю.
Тут Касцюшка ўбачыў тое, што не магло прысніцца на радзіме і што няхутка яшчэ з’явілася ў Еўропе,— вольных людзей, якія вырашылі дамагчыся роўнасці грамадзянскіх правоў і ўпершыню ў гісторыі стварыць дзяржаву без саслоўяў, неза-
лежную, самастойную, з павагай да працы, таленту, асабістай свабоды. Амерыканская армія была рэвалю цыйнай, яе валанцёры не хацелі цярпець над сабой англійскай кароны, замест каралеўскай Новай Англіі яны сваёй крывёй здабывалі дэмакратычную Амерыканскую рэспубліку. Касцюшка аддаў гэтай арміі дзевяць гадоў жыцця. Разам з палкамі рэспубліканцаў ён прайшоў усе Амерыканскія штаты, удзельнічаў ва ўсіх галоўных бітвах, рызыкаваў жыццём, спаў на зямлі, месяцамі гайдаўся ў сядле, распрацоўваў інжынернае забеспячэнне наступаў і абароны. Гэта яму належ:ыць праект тыповага форта, прыстасаванага да ўмоў Амерыкі і магчымасцей галоднай, неапранутай, неабутай, вымушанай натхненнем замяняць порах, а ўпартасцю падвойваць шэрагі сваіх рот, рэспубліканскай арміі. Рэспуб ліка дала Касцюшку чын генерала, ён стаў ганаровым грамадзянінам Амерыканскіх штатаў, але ад’язджаў з Новага Свету такім жа, бадай, бедным, як і прыехаў.
Пакуль Касцюшка адсутнічаў, Людвіка Сасноўская па волі бацькі сталася княгіняй Любамірскай.
У гэты ж час на Беларусі каталікі і уніяты будавалі касцёлы і цэрквы. Адукацыйная камісія стварыла тут 200 пачатковых школ, піяры адчынілі дзверы 20 школ сярэдніх. Выдатны вучоны, ураджэнец Гродзеншчыны, Марцін Пачобут-Адляніцкі адкрыў пры Віленскім універсітэце астранамічную абсерваторыю. Але ў сацыяльным і палітычным жыцці Рэчы Паспалітай нічога не змянілася — панаваў той жа моцны прыгнёт, і тая ж самая магнацкая анархія штурхала краіну ў процьму. 3 рэспублікі, дзе перамагла дэмакратыя, Касцюшка трапіў у шляхецкую рэспубліку, з будучага ў даўніну, дзе сялянства лічылася быдлам, а палова «народа» (шляхты) была наёмнай і мусіла прыслужваць сваім заможным «братам». Тагачасны публіцыст А. Паплаўскі пісаў пра стан сялянства: «Нічога ў краіне яны не маюць уласнага, нават уласнай асобы, якую
мы звыкліся ацэньваць на грошы. Hiякай абароны з боку закона; адзінае для іх выратаванне ва ўцёках, галечы і міласэрнасці. У нас хлоп усё роўна што быдла, якое мы прадаем, купляем, ганяем на працу, як нам уздумаецца... Ніводнае чалавечае грамадства не мелася б стаць шчаслівым, калі б было заснавана на падобнай няроўнасці ці, барзджэй, несправядлівасці, бо яму давялося б тады захоўваць і пагаджаць паміж сабой такія незлучальныя з’явы, як гвалт і бяспека, вайна і хатні спакой, прыстойная свабода і грамадзянская няволя».
Нядаўні рэспубліканскі генерал, галоўны інжынер амерыканскай ар міі, Касцюшка глыбока адчуваў ганебнасць такога ладу жыцця, ды і сам быў немаёмным. Апошняя акалічнасць, дарэчы, адбілася на другім яго каханні, якое ён памятаў да канца дзён. Закахаўся Касцюшка ў Тэклю Журоўскую, дачку брэсцкага харунжага. Апошні хоць і не вылучаўся заможнасцю, але быў не меней фанабэрысты і пыхлівы, чым ваявода Сасноўскі. На бацькоў каханак Касцюшку сапраўды не шанцавала. Ен пасватаўся, але пан Журоўскі наравіўся, як бык. «Валацуга! — даводзіў ён суседзям.— Гойсаў па Амерыцы, як татарын па стэпе, нічога не прыдбаў. I да таго ж злодзей — хацеў пана ваяводы Сасноўскага дачку ўкрасці! Хаты не мае, дзе жонку трымаць!» Тэклюся рыдала і ўсё жыццё потым трымала ў медальёнчыку выяву свайго любага і кудзярок яго валасоў. Касцюшка таксама пакутаваў і да апошняга дня лічыў найкаштоўным скарбам лісты Тэклюсі. Аднак наезд на пана харунжага не зрабіў і дачку ў бязлітаснага бацькі сілай не ўзяў. Можа, у старэчыя бяссонныя ночы ён і шкадаваў аб гэтым, бо яго пазнейшыя пісьмы да пані Тэклі працятыя старасвецкай сентыментальнасцю і замілаваннем перад памяццю аб днях вялікага шчасця.
Неўзабаве Касцюшка атрымаў патэнт генерал-маёра, а потым — генерал-лейтэнанта. Францыя ўжо святкавала другія ўгодкі рэвалюцыі.
У Варшаве трэці год працягваўся вальны сейм. Нарэшце, пад уплывам французскіх падзей сейм прыняў шэраг рэформаў, a 3 мая 1791 года зацвердзіў Канстытуцыю, якую склалі Сапега, Малахоўскі, Калантай і Патоцкі. Звод законаў абвяшчаў спадчыннасць праўлення і свабоду веравызнання, знішчаў «ліберум вета», уроўніваў перад законам усе саслоўі, у тым ліку і сялян, шляхце дазваляў гандляваць, мяшчанству — займаць ваенныя і свецкія пасады, у склад сейма ўводзіў прадстаўнікоў гарадоў. Але на шляху ўвасаблення Канстытуцыі 3 мая ў жыццё паўсталі магутныя перашкоды. Вось што пісаў пра гэта Фрыдрых Энгельс: «Французская рэвалюцыя 1789 года адразу ж знайшла свой водгук у Поль шчы. Канстытуцыя 1791 года, якая абвясціла правы чалавека і грама дзяніна, сталася сцягам рэвалюцыі на берагах Віслы, зрабіўшы Польшчу авангардам рэвалюцыйнай Францыі, і як раз у той момант, калі тры дзяржавы, аднойчы ўжо абрабаваўшыя Рэч Паспалітую, аб’ядналіся, каб пайсці на Парыж і задушыць рэвалюцыю. Хіба маглі яны дазволіць, каб у цэнтры кааліцыі моцна звіла сабе гняздо рэвалюцыя? — Hi ў якім выпадку. Зноў накінуліся яны на Польшчу, на гэты раз з намерам канчаткова пазбавіць яе нацыянальнага існавання».