• Газеты, часопісы і г.д.
  • Памяць пра легенды  Кастусь Тарасаў

    Памяць пра легенды

    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 263с.
    Мінск 1990
    129.4 МБ
    У той час, калі генерал Касцюшка сядзеў у казематах закладзенай Пятром крэпасці, яго калега па кадэцкаму корпусу і таксама вядомы ўдзельнік паўстання генерал Ян Хенрык Дамброўскі ствараў у Мілане легіёны з польскіх, літоўскіх і беларускіх эмігрантаў. Іх падтрымліваў Напалеон, бо Францыя змагалася з Аўстрыяй; апошняя была адной з трох дзяржаў, якія знішчылі Рэч Паспалітую; легіянеры жадалі адрадзіць Айчыну і змагаліся супраць аўстрыйцаў. Потым яны зразумелі, што Напалеона іхнія жаданні не клапоцяць ніяк, a яны патрэбны яму толькі ў якасці пушачнага мяса. Але пакуль гэтае разуменне ўсвядомілася, вымушаныя ўцекачы з Польшчы, Беларусі, Літвы палівалі сваёй крывёй зямлю Італіі, прабіваючы Напалеону шлях да консульства. Аркестры легіёнаў ігралі створаны Агіньскім «Марш паўстанцаў 1794 года», які потым палякі зрабілі сваім нацыянальным гімнам. Змагаліся нашы землякі і ў тых легіёнах, што Напалеон выкарыстоўваў для задушэння іспанскай рэвалюцыі. Хацеў ён займець выгаду і з аўтарытэту Касцюшкі, каб імя апошняга прычынілася да ўтварэння новых легіёнаў. Контррэвалюцыйны пераварот, праведзены Банапартам, ад штурхнуў ад яго Касцюшку. Генерал
    рэвалюцыйнай арміі ператвараўся ў ваяўнічага імператара. Касцюшка адмовіўся дапамагаць Напалеону. Ен пазнаёміўся і пасябраваў з братамі Цэльтнерамі — Петэрам і Францам, і на загараднай віле Петэра, які быў упаўнаважаным прадстаўніком Швейцарыі, жыў як прыватная асоба. Потым пераехаў у Салюр, дзе асталяваўся ў Франца Цэльтнера. Прапанову ўдзельнічаць у паходзе 1812 года адхіліў, і не толькі таму, што меў паважаны век — 66 гадоў; ён лічыў вайну, распачатую Напалеонам, авантурай.
    У 1814 годзе, пасля Ватэрлоо, Касцюшка звярнуўся з просьбай да імператара Аляксандра I зрабіць тры дабрадзейныя ўчынкі: каранавацца на польскага караля, гэта значыць адрадзіць праз асабістую унію Рэч Паспалітую, вызваліць на працягу дзесяці гадоў сялян ад прыгнёту, абвясціць амністыю палякам, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Расіі на баку Напалеона. Імператар не адрэагаваў. Сам, не маючы маёмасці, Касцюшка спачуваў тым тысячам сваіх землякоў з Літвы, Беларусі, Польшчы, што цярпелі галечу і паміралі на парыжскіх паддашках, начлежках, у правінцыйных кляштарных шпіталях. Яны знаходзілі вечны прытулак на могілках для жабракоў, чужынцаў, выгнаннікаў, і на крыжы, збітым з двух дошак, часцяком не пазначаліся іхнія імёны.
    ...Нават ў апошнія гады жыцця Касцюшка не здраджваў сваёй прыхільнасці да коннай прагулкі. Конь быў ціхі, кемлівы; прызвычаены да таго, што гаспадар пры сустрэчы з жабраком абавязкова лезе ў кішэню за манетай, ён сам спыняўся каля чалавека, які хадзіў па міласці.
    Неаднойчы прыгадваючы бітвы, у якіх удзельнічаў, часцей за іншых мужных афіцэраў і салдат успамінаў Касцюшка касінерскую атаку пад Рацлавіцамі, людзей у белых світках з перакаванымі на зброю косамі. Пэўную сваю віну перад імі ён з сябе не здымаў. Віну за памяркоўнасць, за боязь рашучага дзеяння, за ўступку шляхецкім прымхам. Але мінулае
    не пераігрываецца, і нават шкадаваць аб даўніх памылках бессэнсоўна. Пройдзе час, з’явіцца нехта другі і зробіць лепш. Свет усё ж такі мяняўся, Касцюшка жыў у вольнай краіне, дзе не было прыгнёту, і красавіцкай ноччу засведчыў на паперы сваё апошняе жаданне на гэтым свеце — разняволенне сяхновіцкіх сялян. Подпіс і пячатка натарыуса зрабілі аркуш паперы дакументам, які абавязваў пляменнікаў Тадэвуша Касцюшкі да паслухмянага выканання волі славутага і заслужонага дзядзькі.
    Памёр Тадэвуш Касцюшка праз паўгода пасля напісання тэстамента і амаль ва ўгодкі паражэння пад Мацяёвіцамі.
    Але пляменнікі звярнуліся з ніжэйшай просьбай да імператара Аляксандра адмяніць акт вызвалення сяхновіцкіх сялян, азначаны тэстаментам. 3 мая 1818 года цар задаво ліў просьбу і апошнюю волю Тадэвуша Касцюшкі скасаваў. Такая была яго помста Начальніку паўстання.
    3 тае прычыны, што паўстанне Касцюшкі было задушана расійскім
    войскам, склалася традыцыя яго замоўчваць ці ўзгадваць пра тое мі маходзь, як пра чужое. Таму няма помніка на радзіме Касцюшкі, няма памятных знакаў на месцах колішніх баёў, няма праўдзівых і шырокіх экспазіцый у нашых музеях. Забыты Ясінскі і яго мужныя касінеры. Няма ў беларускай гістарычнай навуцы аніводнай фундаментальнай працы, прысвечанай тым падзеям. Энцыклапедычнымі карацелькамі ды газетнымі артыкуламі нельга запоўніць чорныя дзіркі нашага бяспамяцтва. У гэтых адносінах мы яшчэ працягваем выконваць найвысачэйшыя загады Аляксандра II і Мікалая I, пра якіх, дарэчы, і ведаем больш, чым пра найлепшых сыноў свайго народа. Слушна сказаў некалі старшыня ЦВК БССР Аляксандр Чарвякоў: «Усё тое, што так ці інакш гаварыла аб былой гісторыі Беларусі, што так ці інакш магло напамінаць, што Беларусь — гэта не ёсць Расія,— усё гэта нішчылася, праследавалася, выпальвалася агнём ды жалезам».
    Патрэбны вялікія намаганні, каб адрадзіць памяць выпаленай зямлі.
    ■
    	Айчына дум маіх
    а сорак вёрст ад Наваградка здаўна і да апошняй вайны знаходзіўся фальварак Завоссе, знакаміты тым, што тут у марозную калядную ноч 1798 года ў Мікалая і Барбары Міцкевічаў нара дзіўся сын Адам. Прымала роды шляхцянка пані Маладзецкая; верачы ў цудоўнае дзеянне прыкмет, яна перарэзала пупавіну на кнізе — сілай павер’я гэта абяцала немаўляці вучонасць і вялікі розум. Пажаданне павітухі сталася прароцкім; яно і спаўняцца пачало вельмі хутка: з ча тырох гадоў Адам прызвычаіўся чытаць; ён быў адным з лепшых вучняў Наваградскай гімназіі, сярод самых здольных студэнтаў Віленскага універсітэта, да дваццаціпяцігадовага ўзросту выдаў два зборнікі вершаў, набыў славу вялікага паэта. Са з’яўленнем поўных «Дзядоў» і «Пана Тадэвуша» паэтычны геній Міцкевіча атрымаў еўрапейскае прызнанне. Яго лірыка, паэмы перакладзены на некалькі моў, лепшыя творы ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры, служаць і будуць служыць, кажучы словамі Генрыка Сянкевіча, «узвышэнню сэрцаў», узнёсласці духу.
    Адам Міцкевіч выказаў сябе не толькі ў паэзіі. Ен чытаў лекцыі па рымскай літаратуры ў Лазанскім універсітэце, вёў кафедру славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс, займаўся крытыкай, публікацыстыкай, праца ваў рэдактарам газеты «Польскі пілігрым» і інтэрнацыянальнага палітычнага выдання «Трыбуна народаў»; увайшоў у гісторыю рэвалюцыйнага
    руху як ідэолаг дэмакратычнага крыла эміграцыі з Польшчы, Бе ларусі і Літвы, якую выклікаў час ад Касцюшкі да паўстання 1831 года. Велічная асоба Міцкевіча, яго жыццё і творчасць даюць выдатны прыклад няспыннага духоўнага напружання.
    Ад’язджаючы ў 1829 годзе з Пецярбурга за мяжу, Міцкевіч суцяшаўся спадзеяй хуткага вяртання на радзіму. Але поўнае цяжару выгнанне расцягнулася на дзесяцігоддзі і скончылася толькі са смерцю, што напаткала яго ў 1855 годзе ў Канстан цінопалі. Разлука з айчынай была самым моцным перажываннем паэта. Гэта адчуваецца ў кожным радочку «Пана Тадэвуша». Дасягаючы думкай родных узгоркаў Наваградчыны, яе лясоў, ручаёў, гасцінцаў і прасёлкаў, панскіх сядзіб і вясковых хатак пад абымшэлай страхой, Міцкевіч з фатаграфічнай дакладнасцю, з натхнёнасцю закаханага малюе ў паэме дарагія сэрцу краявіды, фіксуе бег аблокаў, гоман пушчы, ціхую песню Шчары, галасы і справы людзей, сярод якіх прайшло яго юнацтва. Жыццёвы вопыт, назіранні, што сталіся падмуркам творчасці, распалялі патрыятызм паэта, цесна звязаны з На ваградчынай ці з гістарычнай Літвой, сталіцай якой быў Наваградак. Міцкевіч распачаў «Пана Тадэвуша» такімі словамі:
    Літва! — родна зямелька, ты маўляў здароўе!
    Той цябе ашанцуе, каму безгалоўе, Хто быў калісь на ніўцы тваёй,
    як у раі,
    I вось крывавы роніць слёзкі
    ў чужым краі.
    Цяпер то, як ты красна, я чую,
    я бачу — I апішу, бо горка ўсцяж
    па табе плачу!
    (Пераклад
    В. Дуніна-Марцінкевіча)
    Калі палякі называлі Міцкевіча «літвінам», то разумелі пад гэтым, што ён выхадзец не з польскіх зямель, а з зямель Вялікага княства, далучаных да Кароны — Польшчы — умовамі Люблінскай уніі. Сам паэт, прылічваючы сябе да «літвінаў», падкрэсліваў сваю прыналежнасць да агульнасці народаў былога Вялікага княства Літоўскага; мянуючыся «палякам», ён выказваў свае палітычныя погляды — арыентацыю на адраджэнне Рэчы Паспалітай, на пратэст супраць драпежніцкіх яе падзелаў і накірунак уласнай культурнай традыцыі. Вядома, у сацыяльным жыцці Рэч Паспалітая мела багата заганаў, якія абумовілі страту дзяржаўнасці, але памяць аб даўняй славе, аб былой еднасці краіны, нацыянальныя годнасць і гонар не жадалі змірыцца з падзеламі, прызнаць іх як непахісны і нязменны факт, пагадзіцца. 3 гэтай прычыны і ўсчыналіся адно за адным паўстанні. Але прагнучы адраджэння, Польшча заўжды прэтэндавала на зямлю Літвы і Беларусі, як на сваю «натуральную» частку. Аднак і персанальныя уніі, і Люблінская, аб чым гаварылася раней, навязваліся Вялікаму княству сілай і ў моманты цяжкіх для яго абставін. Польшча і Вялікае княства ніколі не былі «адзіным целам»; розніца грунтавалася на шматвяковай самастойнасці Вялікага княства і не заціралася ў народнай памяці, прысутнічала ў ідэалогіі беларускай і літоўскай шляхты. Вобразна Адам Міцкевіч у «Пане Тадэвушы» тлумачыць гэта так:
    Ужо проці месяца зорка адна і другая Бліснула; ўжо тысячы,
    ўжо мільён іх міргае. Кастор з сваім братам Палюксам
    найболей яснелі, Калісь у славян празываныя:
    Лелі й Палелі;
    Цяпер жа дзве братнія зоркі інакш ахрысцілі:
    Каронай адну, а другую Літвою манілі.
    (Пераклад Брангслава Тарашкевгча)*
    Без такіх тэрміналагічных даведак нельга правільна зразумець творчасць і погляды паэта, яго пачуцці да роднай зямлі. Нават Ян Чачот, прыяцель Міцкевіча, вядомы збіральнік беларускіх народных песень, які складаў вершы на беларускай мове, мала калі казаў «беларускія» песні, а часцей «літоўскія» ці «гмінныя», альбо «песні вяснякаў»(гэта значыць сялян), беларускую мову называў крывіцкай. Адам Міцкевіч наконт таго пісаў: «На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўска-русінскай ... гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».
    Багатая падзеямі гісторыя Наваградка служыла таленавітаму юнаку невычарпальнай крыніцай рамантычных асэнсаванняў мінуўшчыны. Над руінамі старажытнага замка луналі цені славутых яго насельнікаў — Міндоўга, Дзмітрыя Карыбута, Віценя, Вітаўта. Мураваныя вежы памяталі асады крыжакоў, наезды татараў, шведскую вайну. I моцны дух валадароў, і пераможныя бяседы, і княжацкія крыўды і здрады, і крывавыя злачынствы, і каралеўскае каранаванне, і воклікі начной варты на сценах, і белы сцяг з чырвонай «Пагоняй», пад якім выязджала адсюль войска вызваляць братнюю Украіну ад татараў — усе было ў Наваградку, ператвораным з ваяводскага цэнтра ў заштатны гарадочак. Каля падножжа замкавага пагорка на месцы язычніцкага капішча стаяў самы старадаўні на Беларусі мураваны касцёл — у ім ў лютым 1799 года Міцкевіча хрысцілі. А за чатыры ста-