Памяць пра легенды
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Полымя
Памер: 263с.
Мінск 1990
Але каб накінуцца, патрабаваліся фармальныя зачэпкі. За імі справа не стала, бо заўжды на гэтым свеце добрыя перамены сустракаюць заця тых ворагаў і здраднікаў. Рэакцый ная групоўка магнатаў, у якой трымалі вяршэнства Ксаверы Браніцкі, Шчэнсны Патоцкі і Севярын Ржэвускі, стварыла ўзброеную канфедэрацыю і звярнулася за дапамогай да Кацярыны II. Акт канфедэрацыі, напісаны пад пільным назіраннем расійскай імператрыцы і абвешчаны ў мястэчку Таргавіца Кіеўскай губерні, заклікаў змагацца супраць Канстытуцыі 3 мая за абарону вольнасцяў шляхты і каталіцкай царквы. У маі 1792 года рускае войска ў 32 тысячы салдат на чале з генерал-
майорам Крачэтнікавым уступіла на Беларусь. Другая руская армія, якую вёў генерал-маёр Кахоўскі, рухалася на Польшчу з Украіны. За імі пасоўваліся таргавіцкія канфедэраты. Ад пор гэтым сілам узначалілі Панятоўскі і Касцюшка. Але вельмі хутка арміі Крачэтнікава і Кахоўскага захапілі Падолле і Валынь, большую частку Беларусі, Гродна і Вільню. Пасля няўдачных бітваў пад Мірам і Брэстам войскі Вялікага княства перайшлі Буг. Гэта адбылося 23 ліпеня, а назаўтра кароль зразумеў, што вайна прайграна і далучыўся да таргавіцкай канфедэрацыі. Супраціўляцца тым болып было немагчыма, бо адначасна з рускімі арміямі супраць Польшчы выступіла прускае войска Фрыдрыха II.
У верасні таргавіцкія канфедэра* цыі Кароны і Княства аб’ядналіся ў «Найсвятлейшую канфедэрацыю абодвух народаў». Рэформы, прынятыя Чатырохгадовым сеймам, і Кан стытуцыя 3 мая страцілі сілу. Скасаванне Канстытуцыі Карл Маркс пазней тлумачыў так: «У 1793 годзе, калі Расія, Аўстрыя, Прусія дзялілі паміж сабой Польшчу, гэтыя тры дзяржавы спасылаліся на Канстытуцыю 1791 года, якая была аднадушна асуджана за яе нібыта якабінскія прынцыпы. Што ж яна абвяшчала, гэтая польская Канстытуцыя 1791 года? Усяго толькі канстытуцыйную манархію: перадачу заканадаўчых функцый у рукі народных прадстаўнікоў, свабоду друку, свабоду сумлення, галоснасць судаводства, адмену прыгнёту і г. д. I ўсё гэта менавалася чысцейшым якабінствам». А паколькі менавалася, дык і не меліся «Найсвятлейшая канфедэрацыя» і царскі ўрад такі грэх дараваць. Сотні прагрэсіўных дзеячаў, тысячы сумленных патрыётаў мусілі пакінуць краіну. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Прусія атрымала Торн і Гданьск з землямі. Да Расіі адышлі Валынь, Падолле, Менскае ваяводства агульнай плошчай 4550 квадратных міль і з насельніцтвам у тры мільёны чалавек. 27 сакавіка ва ўсіх цэрквах і касцё-
лах прылучаных зямель абвясцілі Маніфест генерал-аншэфа Крачэтнікава, які тлумачыў гэтым тром мільёнам, што з імі здарылася:
«Участле ее велячества лмператрлцы всеросснйской, прлемлемое в делах польскнх, основывалось всегда на бллжайшлх, коренных н взалмных пользах обонх государств. Что не только тіцетны былн, но н обратлллсь в бесплодную тягость л в такое же понесенне бесчнсленных убытков все ее старання о сохранностп в сей соседней ей областн покоя, тлшлны л вольностп, то неоспорлмо л опіутлтельно доказывается 30-летнею лслытанностью. Между неустройствамн л наслллямя, пролсшедшлмл лз раздоров н несогласлй, непрестанно республнку Польскую терзаюіцнх, с особллвым соболезнованлем ее лмператорское велнчество всегда взлрало на те прнтеснення, которым земля л грады, к Росснйской нмпернн прнлеглые, некогда суіцнм ее достоянлем бывшле л едлноплеменнлкамя ее населенные, созданные л православною хрнстнанскою верою просвеіценные л по сне время оную нсповедуюіцне, подвержены былн, ныне же некоторые недостойные полякл, врагл отечества своего, не стыдятся возбуждать прав ленне безбожных бунтовіцнков в королевстве французском я нрослть нх пособнй, дабы обіце с нлмл вовлеіцн Польшу в кровавое междоусобле. Тем вяіцая от наглостл лх предстонт опасность как спаснтельной хрлстланской веры, так л самому благоденствлю обнтателей помянутых земель от введенля нового пагубного ученля, стремягцегося к расторженлю всех связей гражданскнх н полнтнческнх, совесть, безопасность н собственность каждого обеспечмваюіцнх, что помянутые врагн л ненавлстннкл обгцего покоя, подражая безбожному, нелстовому л разврапіенному скоплліу бунтовпічков фраяцузсклх, стараются рассеять л распростраялть оное по всей Польше л тем самым навекл лстребдть, как собственное ее, так л соседей ее снокойствле...
14 потому лмеет все л каждый, начлная от знатнеіішего дворянства,
члновнлков л до последнего, кому надлежлт, учлнлть в теченле одного месяца торжественную прлсягу в верностя прл свлдетельстве онределенных от меня к тому нарочных людей. Еслп же кто яз дворянства л яз другого сословля, владеюнілй недвлжлмым лменлем, небрежа о собственном своем благополучлл, не захочет прл сягать, тому дозволяется на продажу недвлжлмого своего лменля л добровольный выезд вне гранлц 3-месячный срок, но прошествял которого все остаюіцееся лменле его секвестровано л в казну взято быть лмеет.
Духовенство высшее я нлжнее долженствует подать собою, яко пастырл душевные, первый во ученля прпсягл прлмер л в повседневном господу богу публлчном прлнесенлл теплых моллтв о здравлл ее лмператорского веллчества всемллостявейшей государынл л дражайшего ее сына л наследнлка цесаревяча веллкого князя Павла Петровлча л всего высочайшего ямператорского дому по тем формам, которые лм для сего употребленля дадут».
Каб прылучэнне зямель і ўрачыстыя прысягі, і «теплые молптвы о здравлл лмператрлцы, цесареслча л всего высочайшего дома» набылі фантастычны характар добраахвотнасці, па загаду Кацярыны сабраўся Гродзенскі сейм, які атрымаў назву «нямога». Дэпутаты павінны былі ўхваліць другі падзел сваёй радзімы. Тры дні яны маўчалі, ніхто не вымавіў ані слова. Нарэшце хтосьці з адказных назіральнікаў сказаў: «Молчанле — знак согласля». Падзел налічылі ўхваленым. У настунныя два гады з уніі ў праваслаўе перавялі 463 прыходы, 330 тысяч чалавек, нотым 100 тысяч і затым яшчэ 100 тысяч. Да таго ж з 28 мая 1772 года па беларускіх землях лачала здзяйсняцца русіфікацыя. Пачатак ёй паклаў «Наказ» Кацярыны II генерал-губернатарам на прылучаных землях, дзе 31-шы пункт абвяшчаў: «Дела вы лмеете нролзводять на росслйском языке, т. е. все яздаваемые от вас какого бы званпя ня былл прлговоры, решенля ллл повеленля, прясовокупляя к тому
переводы, где оные нужны будут, н прнпечатывая нх губернской печатью». Паланізацыя праз школу пачала замяняцца русіфікацыяй праз школьнае навучанне. Галоўнымі дысцыплінамі ў 4 і 2-класных народ ных вучылішчах сталі руская мова, руская гісторыя і геаграфія, «закон божы» праваслаўнай традыцыі. Старыя выкладчыкі саступалі месца вы пускнікам Пецярбургскай настаўніцкай семінарыі. Зразумела, гэта недастатковыя падставы для сур’ёзнага незадаволення. Больш значнымі прычынамі былі секвестраванне маёнткаў, раздача зямель і сялян рускаму дваранству, вялізная страта тэрыторый і насельніцтва, скасаваная чужынцамі Канстытуцыя, адсутнасць перспектывы палепшання народнага жыцця. Натуральна, што перадавыя колы Рэчы Паспалітай, патрыятычныя пачуцці, гістарычная свядомасць большасці жыхарства не маглі змірыцца са здзекамі над краінай, якія ўчынілі манархі Прусіі, Расіі і Аўстрыі, гэтыя, па словах У. I. Леніна, «каранаваныя разбойнікі». «Найвялікшым злачынствам,— удакладняў Ленін,— было тое, што Польшча была падзелена паміж нямецкім, аўстрыйскім і рускім капіталам...»
Супраць «найвялікшага злачынства» ў красавіку 1794 года выбухнула паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і Літве. Начальнікам яго абралі Тадэвуша Касцюшку; на Літве і Беларусі выступленне ўзначаліў Якуб Ясінскі, інжынерны палкоўнік. Апоўначы 22 красавіка загучалі касцёльныя і царкоўныя званы ў Вільні. Гэта быў сігнал падрыхтаваным атрадам і насельніцтву: «Да зброі!» А трэцяй гадзіне паўстанцы перамаглі супраціўленне царскага гарнізона. Намесніка генерала Арсеньева арыштавалі. Гетмана Шымана Касакоўскага, стаўленіка Кацярыны II, пасля непрацяглага бою схапілі ў ягоным палацы. Нянавісць, якую ён выклікаў сваімі бруднымі справамі, вылілася ў суровы прыгавор рэвалюцыйнага суда: адправіць здрадніка на шыбеніцу. Назаўтра на рыначнай плошчы апошні гетман Вялікага княства Літоўска-
га завіснуў у пяньковай пятлі. Побач з ім аказаўся другі таргавічанін, маршалак віленскай канфедэрацыі Швыкоўскі.
Трэба адзначыць, што паўстанне на Літве і Беларусі выбухнула пасля ўдачнага яго пачатку ў Польшчы, дзе 24 сакавіка ў Кракаве Касцюшка абвясціў «Акт паўстання», a 4 красавіка разбіў пад Рацлавіцамі войска генерала Тармасава. У тым баі асаблівай мужнасцю і самаахвярнасцю вызначыліся атрады касінераў. Праз два тыдні гарадскімі нізамі была вызвалена Варшава. 7 мая Тадэвуш Касцюшка выдаў «Маніфест», так званы «Паланецкі універсал», які надзяляў сялян асабістай воляй пры ўмове, што яны разлічацца з панамі і дзяржавай, прызнаваў за імі права на зямлю, якую яны апрацоўвалі, абмяжоўваў паншчыну. Гэта схіліла сялян да паўстання, у ім удзельнічала больш за 150 тысяч чалавек. Пры Касцюшку стварылася Найвышэйшая нацыянальная рада.
Якуб Ясінскі (падчас паўстання меў трыццаць тры гады, узначальваў тайную арганізацыю віленскіх якабінцаў) як левы радыкал быў прыхільнікам самых рашучых рэвалюцыйных дзеянняў, адмены прыгоннага права, звяржэння тыраніі па пры кладу Французскай рэвалюцыі. Добра ведаючы беларускую мову, пісаў вершаваныя пракламацыі для сялян па-беларуску. Для кіраўніцтва выступленнем і грамадскім жыццём Ясінскі стварыў Найвышэйшую літоўскую раду. Яшчэ 24 красавіка ён падпісаў Акт аб закліку народаў Беларусі і Літвы да паспалітага рушэння. Праз чатыры дні паўстанцы перамаглі ў Гродне, потым — у Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску, Пінску, Наваградку, Кобрыне, Ашмянах, Лідзе, Браславе. На прапаганду ві ленскіх якабінцаў аб скасаванні прыгнёту адгукнулася вёска. Да Ясінскага пад час бою з рускімі войскамі каля Палянаў далучыліся 700 сялян касінераў. Шматлікія атрады ўзнача лілі генерал гвардыі Стэфан Грабоўскі, князь Сапега, генерал Зайёнчак, вялікі падскарбі літоўскі, кампазітар
Міхал Клеафас Агінскі, якому на лежыць «Марш пастанцаў 1794 года». Атрадам у 4 тысячы чалавек ка мандаваў Якуб Ясінскі.
Беларускія і літоўскія паўстанцы выказалі шырокую актыўнасць. Вось што дакладаў аб іх дзеяннях на пачатку мая менскі генерал-губернатар: «Г-н брнгаднр Бенннгсен подтверждает, что прн удаленнн его к стороне Вншнева мятежнлкн другою колонною, в чнсле 3 тысячн нз Внльно прн бывшнх, пошлн к стороне Постав, дабы соеднняся с браславскою конфе дерацнею, войтн там в пределы нм пернн. Сне заставнт г-на Бенннгсена обратнться опять к Сморгонн н далее в тот край, а посему н нужно, чтоб авангард корпуса соеднннлся тогда с подполковннком Сакеном, чтобы прнкрыть губернскнй город Мннск.